Школа травы Кніга вершаў Андрэй Хадановіч

Школа травы

Кніга вершаў
Андрэй Хадановіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 84с.
Мінск 2019
7.37 МБ
ветрам, нібы сцяг на п’яным караблі, а мора, даўшы хваляй па грудзях, вяртала да зямлі.
А потым, як дагэтуль сто разоў, вытрэсваў ледзь жывы ваду з вушэй, пясчынкі з валасоў і вецер з галавы.
2Q
ШК.О}\Н ІРАКЫ
РАДЫЁ "САМОТА"
Восень гоніць па ходніках муміі кветак.
У гербарыі бронхаў засушаны свіст. “Сэрца ірвецца ў горы”, плача падлетак. “Сэрца ірвецца ў горы”, мроіць турыст.
Алкаголь заядаецца шакаладам і настрой матляецца матылём.
Карабель знікае за даляглядам.
Далягляд знікае за караблём.
Карабель... і так да канца лічылкі, а на дне бяссоння бяздонне сну. Напісаць “свабода”. Выправіць тры памылкі. Атрымаць “самоту”. Яе адну.
ЦЯГНІК “МІЦКЕВІЧ”
Сёння ў дарозе любяць мяне, як ніколі: періпы раз кантралёр правярае білет у Аполі, а ў Чанстахове ўжо Матка Боска! зацяты дзед у фуражцы квіточак мой просіць у пяты.
Пальцы ажно свярбяць пакруціць ля скроні, ды кантралёр тлумачыць пільнасць сваю: “Вы ж на кожным чытаеце перагоне новую кніжку. Я і не пазнаю”.
Ён фліртуе, яна фільтруе.
Сэрца помніць гульню старую.
Ён спявае гучней, цішэй, а яна здымае з вушэй.
Ён шаманіць і заклінае, толькі дзеўчына не дурная.
Ён вось-вось пакліча дадому, а яна спашлецца на стому.
Ён пра лёс і дзве шчоткі зубныя.
(Так праўдзіва, аж зуб заные.)
Пра адзін на дваіх плэйліст:
Озі Осбарн і Ферэнц Ліст.
Пра раманы (няўжо чытае?) і аб тым, што яна крутая.
ІІешта ў рыфму. Яна: “He веру.
Пашкадуй мяне і паперу”.
Ён пачне нервавацца, злавацца, бы й напраўду чакаў авацый.
А яна: “Цішэй, не псіхуй!
Вось жа трапіўся... абалдуй.
He налохай грымасай грознай.
На пакрыўджаных возяць рознае.
Пажартуеш, а ён раве.
Колькі шчотак, гаворыш? Дзве?
Сам глядзеў, нібы на святую...” Ён фільтруе, яна фліртуе.
Старая скрыпачка ў парку зайграла Догу.
Пенсіянер-кампазітар гаворыць догу: “Паслухай, як файна! А памятаеш часы, калі вось такія смаркачкі не ведалі вечнай красы?”
А дог у адказ: “Хто ведае, чым ёсць краса?
Ты рос на “Сабачым вальсе”, а гэта напса.
Мне хутка паўгода, я слухаю Баха, прабач...” Скрыпачка ўлезла ў размову: “Сам ты смаркач!”
I ўсё, што адбудзецца потым, адвеку вядома.
Героі пасварацца й вернуцца разам дадому.
Іх дог падзякуе Баху, што стрэліся гаспадары. Анёлы зайграюць “Сабачы вальс” угары.
ПЕРАХОД
Яііа прадае ў пераходзе падземныя кветкі.
Ён грае насупраць песні, часцей чужыя.
Яна ні разу не кінула ні манеткі, а сёння адчула спазм у раёне шыі:
“Хлопча, песня агонь! Раву, як дурніца, над нескладанай мелодыяй з простым вершам. Слухай, вазьмі яшчэ ў сваю навальніцу!
Помніш, як мы запалілі ў 71-м?”
Япа старэйшая з выгляду ў тры разы.
А ён і не надта прыгожы, зусім падлетак.
Заўжды паспявала націснуць на тармазы, а сёння не наспявае і кажа гэтак:
“Хлопча, песня агонь! Ты чуў сто разоў сам, я ж закахалася з першым акордам узятым. Як ты паляну накрыў журавінавым соўсам дзеля мяне ў Нью-Ёрку ў 80-м!”
Раптам: “Што за халера, не пазнаю.
Дзе ты мне граў яе, хлопча? I што пасля я?” Ён: “Я спяваю жывога”.
“Чыю?”
“Маю”.
Памаўчала і кажа: “Гэтая не чапляе”.
Ён кажа: “Песня агонь, вунь дыміцца грыф мой. Потым, калі згадаеш, будзеш натхняцца тым, як запальвала зоркі ад музыкі з рыфмай у пераходзе ў 2019-м!”
“Стоп. Я сыходжу”. Пайшла. Ніколі не збочвае. Іншаму панясе букет міражоў.
Гарадская вар’ятка, а памяць дзявочая, пойдзе толькі за тым, хто за ёй сышоў.
У сёмае неба, нібы аблачынкі, плывуць параходы, салют!
На трэцяй планеце гадаюць мужчынкі: тхор, ластаўка, кіт ці вярблюд?
Вярблюд параходы цыруе канатам, бо пойдуць іначай на дно, і так віртуозна, што нават фанатам ніводнага шва не відно.
Іголка гарэзіць, як ластаўка-птушка, сшывае нябёсы й зямлю, а тхор без аркестра пяе ёй на вушка, даказвае, што не вярблю...
Ён просіць іголку: “Хоць песеньку вышый, хоць просценькі-просценькі хіт, бо трэба спяваць, усё вышай і вышай, таксоўшчыку бла-бла-блакіт”.
А дзесьці над імі Вялікая Тайна, бо творцы нябесных радзім не ведаюць самі, ці будзе там файна, куды ўсе мы разам ляцім...
3.	СКРЫПКА
Паслухайце!
Калі зоркі запальваюць значыць гэта камусьці патрэбна? Значыць камусьці важна, каб зоркі былі? Значыць хтось йазывае тыя плявочкі срэбнымі? I праз завеі пылу паўднёвай зямлі ірвецца баіцца спазніцца да бога, плача, цалуе яму жылістыя рукі, просіць абавязкова хоць зорку для неба сляпога! клянецца не вынесе гэтай бяззорнай мукі!
А потым ходзіць трывожна, але трываючы вусціш. Некаму кажа: “Цяпер не страйіна? He горка? Болей святла?” Паслухайце! Калі зоркі запальваюць значыць гэта патрэбна камусьці ж? Значыць яно неабходна, каб кожны вечар над дахамі хоць бы адзійая зорка была?!
Уладзімір Маякоўскі (з расійскай)
МЕСЯЦ
Яму казалі: “Ты свеціш адлюстраваным святлом, што не пакажа дарогі і ў холад не абагрэе.
Дзіўны народ збіраецца перад тваім жытлом то дэкадэнты-геі, то маскалі-габрэі”.
А ў месяцовым праменні столькі цікавых падзей. Вунь спадніца клятчастая схільнасць мае да скочу, лезе ў бутэльку... а з нетраў выходзіць полацкі чарадзей ды з маладымі ваўкамі песні вые дасхочу.
Ноч у доме быцця ўсім сонцам пакажа язык. Вунь сарматкі купаюцца ў забароненых ведах.
Ведаюць, дзе і навошта родзіцца маладзік і ці пакінуў спадчыну мальцу нябожчык-ветах.
Вунь вандроўная зорка з мудрацамі трыма. Першую лёгка пазнаць па зорных замашках.
Зорка лажае, як бог. Кажа: “Мяне няма”.
А мудрацы-рэдактары: “Лепей казаць нямашака".
To пакаленне дворнікаў лётае на мятле, то ашалелыя Шалі гойсаюць, як арэлі.
А яшчэ прыгажуні ў месяцовым святле плавалі аж да раніцы й нават крыху загарэлі.
Калі неба чыркае знічкамі, хтось хавае іх ад дзяцей. Аб'явілі шкоднымі звычкамі алкаголь, тытунь, ямб-харэй.
-	Непатрэбны, бы кропка з коскаю, старамодны, як пан сахі...
-	Ці паэзія мая коўзкая?
Ці мой смех занадта сухі?
Нетактоўны, як нож з цыбуляю. Але хтось насоўку бярэ.
Значыць, гэта камусьці муляе...
Значыць, гэта камусьці трэ...
Хутка дождж і неба на ўсе маланкі зашпіляецца па чарзе, і п’яніць залева з першае шклянкі, і дарогу мне развязе.
Высыхаюць кроплі і дзень шчаслівы замаўляе: “Песні пяі!”, і гучаць шпачьшыя пералівы, і ўстаюць з калень салаўі.
Гэты свет не зломкі пальцам рабілі, не глухі стары дырыжор.
Дык нашто захлынаемся ў кніжным пыле, калі ўсім нам
пахне чабор?
СКРЫПКА
Скрыпка трохі нервова дрэмле ў калысцы-зыбцы.
Сняцца вуліцы Львова, дахі Берліну скрыпцы.
Сніцца кава па-венску, сніцца гарэлка па-менску ў падваротні знянацку, пуга й пернік па-брацку.
Ля музычнае школы ўзімку коўзанка й горка. Руль, педалі і колы.
Крыкі “Дамоў!” і “Горка!”.
Сняцца плошчы і рынкі, сняцца гарыпічы й лёхі, барабаны й катрынкі, каты і скамарохі.
Сняцца масты і паромы, радасці і навалы, карнавалы, пагромы й новыя карнавалы.
ІІісталеты і маскі.
Пах карыды й карыцы.
Словы старое казкі аб скрыпачы і скрыпцы.
Калі ўглядаешся ў люстэрка, яно ўглядаецца ў цябе і прабягае вадамерка па хвалях-зморшчынах на лбе.
Выява робіцца крывою, адбітак дзіўны і не твой, і вас у люстры больш, чым двое, і пахне скошанай травою, а потым іншаю травой.
I падымае валасы вам, бо чуеш кожным валаском, як побач, бы Арсеній з сынам, ідзе бяссмерце з касяком.
РОБАТ
Вершаскладальнік-робат у музеі працуе для дарослых і дзяцей.
Стварае на замову й не барзее па вершы на хвіліну і часцей.
He патрабуе прэмій, нават лайкаў, на злосны здзек адказвае дабром: замовяць штось на “X” напіша хайку, папросяць штось на “Б” напіша байку націснуць “П” напіша паліндром.
Змайструе віншаванне Merry Christmas! з каляднай зоркай і зямлёй святой...
А што ў цябе, лайдак? Застон і крызіс, застой і крызіс, крызіс і застой!
Жывы паэт гарэлку п’е і паліць, радок накрэмзаў плача, як дзіця. I школьнікам, якім вучыць на памяць, высакародна не псуе жыцця.
Варшава, музей Каперніка, 2019


Верш патрабуе самааддачы, джаліць, казыча, на сэрцы скрабе, робіць у пошце самаатачы і рассылае кавалкі сябе.
Хтосьці ў адказ фота мамы і таты, хтось пералому здымак дашле, нехта пасылку ў форме цытаты, гюлымя ў печы, хлеб на стале.
Стане ў табе (у сабе) калупацца, потым аблае, аблайкае ўслых модным эмодзі сярэдняга пальца, смайлаў вялікіх і сэрцаў малых.
Празорцы, магі, вершакаралг.
Вяшчуе вечнасць мова незямная. А ўсё, што блізка грэшнае зямлі, ім, дасканалым, трохі замінае.
Пабожна, нібы ў неба пішуць ліст, выводзяць паэтычную крывую, як ля шэдэўра ўражаны турыст: “He замінайце, я фатаграфую! -
нервуюся ў музейнай гамане,
гляджу ў смартфон з недапісаным вершам, чакаючы, пакуль парод міне...”
А людзі і былі найцікавейшым.
ЛІРЫЧНАЯ РАЗМОВА
Добры вечар, Ваша прывабнасць, муза чароўная!
Прывітанне, Ваша нязграбнасць, страфа няроўная.
-	Я чакаў Вас, Ваша юнацтва, багіня тайны!
-	Меней словаў, Ваша лайдацтва, як там дэдлайны?
-	Напаіце, Ваша какецтва, з крыніцаў цуду!
-	Дарам, Вашае дармаедства, паіць не буду.
-	А давайце, Ваша бязмежнасць, разам да зор!
-	He сгіяшайцеся, Ваша смешнасць, спачатку твор.
-	На вяршынях, Ваша бязлюднасць, ніхто да нас!
-	Шмат паўзе вас, Ваша зануднасць, на мой Парнас.
-	Пойдзем разам, Ваша багемнасць, ва ўладу музыкі!
-	Ох, тармозіць Ваша някемнасць... Расшпілім гузікі...
-	Зварухнулася, што драмала, звіняць катрэны!
-	Я пайшла: вас шмат, часу мала.
А верш нядрэнны.
Музычная шкатулка малахітавая, не малахітовая.
 
расплачацца манетай самай рэдкай, пра хлогтчыка з трафейным аўтаматам і дзеўчыну з айчыннай цыгарэткай.
ТРАЕЬІ
Тлумачу папулярней, паэтычная вясна для тых, што ў танку. Так горка абрагочашся, так весела рыдаеш да світанку. На скрыжаванні ночы й дня, на стаметроўцы добрага і злога -
 
Дарэмная штука ў жыцці пацана ганяцца за ёю ды мерацца славаю. Ты ходзіш пад стол пехатой, а яна плавае.
Ты плаваеш, бо праваліўся пад лёд, калі пакатацца паіііпоў замест школы. Яна, пасадзіўшы на лёд самалёт, ратуе палярнікаў і ледаколы.
Чытаць і пісаць навучыўся ледзь-ледзь, прычэсваеш першыя вершы калматыя. Яна ж табе кажа: “Пара пасталець!” і хітра смяецца з тваёй хрэстаматыі.
Скажы “Куляшоў”, а ў адказ шоу куль, там чэрап і косткі, там надпіс: “He ўлазьце!” Ды чуючы стуль “прывітанне” й “пакуль”, смяяўся ад злосці і плакаў ад шчасця.
I хай за пісьменнасць адны “