Андрэй Хадановіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 84с.
Мінск 2019
, усіх вярнуўшы да айчыны.
А сёння ў родны кут нясі мае ўспаміны, Туды, дзе высяцца пагоркі між барамі, Дзе Нёман у лугах, нібы ў зялёнай раме, Дзе збожжа колеры каштоўныя сплятае, Бо жыта срэбнае, пшаніца залатая, Дзе грэчка нібы снег, свірэпка як з бурштыну, Дзявочаю красой румяніць канюшыну, Ды зрэдку на мяжы, каб сэрца лад узрушыў, Зялёнай вартаю ціхуткі шэпт ігрушаў.
Адам Міцкевіч. Уступ да паэмы “Пан Тадэвуш” (з польскай)
* * *
ці помніш ты волю б.? таполяў пух на раёне турэцкія швэдры ў торбах і ціхія шэпты “ваў” бо той, хто дзесяць гадоў таму запальваў на стадыёне тамсама палены спірт купляў або прадаваў
ці іюмніш філфак і першыя перакуры
паэзію бруднай красы, дацэнтаў нянавісць і жах як помнікі несусветнай літаратуры
у рытм не траплялі, але цяклі па вушах
як папялушка з крыжыкам на карэце
да поўначы не паспела і ўсё, адбой
хто выжыў у дзвюх, загінуў на зорнай трэцяй фаўст-патрон з ім, перцам, закрыўшы сабой
як доктар казаў: “прызыўнік, здароўе = айчына маючы, не шануеш, а страціш капец
не забывай, мужчына кахае вачыма
зрок беражы, не чытай у войску, хлапец”
як кожнага дня рабілася ўсё храновей
як самагубцы ў вырай ляцелі з мастоў
і толькі воля казала: “дабранач, панове
можна жыць далей” і так дваццаць пяць гадоў
як дасылаў паштоўкі з амерыкай ды ізраілем хто пяяў “мне краёў чужых” і “не кінем цябе” а той, хто кахаў вачыма, руіны чытае брайлем ці помніш ты волю б.
ці помніш ты волю б.
* * *
Яна вяртаецца дамоў па Завадскім і Першамайскім. Яна выкладчыца трох моў, якімі гаварыць няма з кім.
Яна расла за кальцавой, працуе побач з Камароўкай. Яна сябруе з галавой, сваёй апошняю сяброўкай.
Ёй сняцца леташнія сны з нікому не дасланым мэйлам. Яна выдатніца вайны неверагоднага з памерлым.
Яна зрабіла, што магла, і атрымала, што павінна. Яна заклала “Кветкі зла” паштоўкаю “Квітней, краіна!”
Яна схавала шыла ў смех, але не ўтоіш стыль штылета. I выпадае першы снег ёй у апошнюю ноч лета.
Ёй кон у белым паліто карціны будучыні спаміць, каб не забыла ні пра што. ...Таму і скардзіцца на памяць.
ВУЧЫСЯ ПЛАВАЦЬ
Калі заганяюць спаць у цёмны пакой, бо ты нарадзіўся ў каіпулі, але не такой, ці ўвогуле нарадзіўся абуты ў лапаць, малы, захоўвай спакой і вучыся плаваць.
Калі адарвалі сяброўцы пластмасавую руку ці той ідыёт дастае ў дзіцячым садку, калі на носе іузак і на сэрцы горыч, малая, вучыся плаваць, басейн іюруч.
Хай твой анёл-ратавальнік вечна прастуджаны, твае акіяны і моры багны і лужыны, і толькі дажджы па сто дзён на год не халявяць, калі ўжо мокнуць, то з сэнсам: вучыся плаваць.
Калі два разы бязрыб’е і пяць бясхлебіца, налева пойдзеш халера, направа трасца, хлопча, вучыся плаваць, яно спатрэбіцца, дзеўка, вучыся плаваць, яно прыдасца.
Хай будзе, што будзе, а ты рабі, што павінны, на першай дарожцы ў Палацы воднага спорту. Ніхто не пашырыць межаў тваёй краіны, але й не патоне ў зоне твайго камфорту.
Бо ратавацьмеш ад колаў смаўжоў і бамжоў, кніжкі ўлюбёныя ад скавышоў і дажджоў,
рыбу ад чайкі, пясчаныя замкі ад хвалі, каб ратавальнікі іншае ратавалі.
I хай не дастанеш са дна затанулы звон
і нават не прыйдзецца мячык цягнуць з фантана, але, плывучы ля берага, трапіш як добры фон на шлюбнае фота рыбачкі і капітана.
Калі ж падымуцца хвалі ад лютага шквалу, усім вам, лічы, яшчэ болей пашанцавала, бо канітан з дзікім крыкам: “Куды палез ты!” выратуе цябе на вачах у нявесты!
МОВА
Кожная мова напоўнена ўласным сэнсам.
Кажуць, што па-нямецку добра займацца сэксам: вывучыць нескладана руляць галосныя гукі.
Па-беларуску любяць матчыны рукі.
Па-французску клінкамі звіняць і плятуць інтрыгі, мараканцы й алжырцы пішуць рэпчыкі й кнігі, цёплыя круасаны трушчыць буржуазія.
Па-беларуску скандуюць: “Беларусь не Расія”.
У рускай мовы гарачка ад белай гарэліцы. Добры паэт не засіліцца, дык застрэліцца. Чорныя пісталеты помняць Бальшыя Карэтныя. Па-беларуску друкуюць вершы паліткарэктныя.
Украінскаю мовай гучыць салаўіны пошчак, з гэтым пошчакам добра працуецца ў Полыпчах, покуль палякі ў Брытаніі топчуць кеды.
Па-беларуску працуюць адны дармаеды.
Помняць белага брата хіндзі і суахілі.
Па-габрэйску каменьчык моліцца на магіле.
Па-ангельску маўчанне доўжыцца з Чарлі Чаплінам. Па-беларуску над Віліяй гучна вяшчаюць чаплі нам.
Вы даўно зразумелі, што я маю наўвеце: беларуская мова найпрыгажэйшая ў свеце.
ПАТРЫЯТЫЗМ
Калі сонца ўстае за Кармой, родны кут апяваю мой.
Калі пахне чаромха з Веткі, да радзімы лячу ў адведкі.
А не маючы іншых опцый, зноў пішу ёй, рыфмуючы ў Стоўбцы.
Валацуга, які гадамі мог бы ў Чэрвені жыць пад Мастамі,
разбіваю боты і ногі аб яе Старыя Дарогі.
Кожны з нас пацыфіст найшчыры: нехта ў Грозным жыве, мы ў Міры.
Ды над кожнай яе кутузкай пад Бярозай нлачам Картузскай.
Пішам гімны па-старасвецку, сэрца б’ецца, як птушачка ў Клецку.
Верш зашпільваем рыфмай-запінкай, не задушаны ейнай Жабінкай.
Хай пакутаваць зранку ад смагі нам, захапляемся ейным Брагінам.
Шанавальнікі родных смакаў, выпіваем пад Пціч і Ракаў.
Пад тапонім кожны гамонім, яна ставіцца з Панямоннем.
Скажаш слова любай краіне, а яна прамову Задзвінне,
аж іудзе на гарышчы і ў склепе: слова Добруш, маўчанне Лепель.
ШКОЛА ТРАВЫ
Увесну трава пяе, зялёны прыбой аж да ганка.
Пакуль ты косіш яе за спінай расце, партызанка.
Яе знішчаюць жыве: навюткая, не старая.
Схаваны ў такой траве таксама не памірае.
Усё пакасіў як след, ды зноў па пояс увесну.
I піша ў слупок паэт, рыфмуючы з “уваскрэсну”.
Хто косы трымаў, усе стралялі па той мішэні і цётухна пры касе прасекла пра ўваскрапіэнне.
Усё, што ў свеце люблю, знаёмае з гэтай школкай: дажджом упасці ў зямлю і ў неба ўзысці вясёлкай.
Дарэчы, у нас дажджы, касіць дарэмныя мары.
Ты кажаш: “Лепш пастрыжы газон, што вырас на твары”.
Сем уваскрэсенняў таму у велікодным ІІотр-Даме паверыў слову аднаму й шукаеш іншае гадамі.
А потым схопіш наўздагад яго, што ў храме велікодным сем уваскрэсенняў назад не рыфмавалася з ніводным.
Хрыстос прызямліўся ў Берасці, на самай мяжы эРБэ.
Расце трава і табе расці, і цуды рабіць табе.
Хрыстос прызямліўся ў Горадні, не кажучы аб Гародні, і ўсе жывыя з яго радні, а мёртвы яшчэ несмяротней.
Хрыстос прызямліўся ў Смаргоні, Нясвіжы й Старых Дарогах, і бэз прадвеснік ягоны, і глог у яго прароках.
Хрыстос прызямліўся ў Зэльве, у Слоніме і Залессі і ксёндз запільвае сэлфі, і бацюшка ў кадр залезе.
Хрыстос прызямліўся ў Гомелі, у Ракаве ды Івянцы і ўсё, што людзі багомілі, злятае, як дзьмухаўцы.
I, верачы праўдзе й байкам, нібы пілот з карабля, глядзіш, як святочным яйкам па небе плыве зямля.
САМАЛЁТ
зямля памяншалася й неба расло
анёл гравітацыі лёг на крыло
дыспетчарка ноч адпусціла эскорт
і лішнія страхі баластам за борт
бяссонніца ў форме прынесла напой
і ўсе каго крыўдзіў сядаюць з табой
у кожным кілішку пацыфік віны
і слухае тосты дэтэктар маны
пакуль паясы вяжуць час па руках
і дзіўныя песні трымаю ў зубах
на спінцы фатэля кіно пра жыццё пытае лацінай “куды леціцё?”
а потым курносая ў стылі хэнтай гуляючы з коскай “пакуль палятай
мы вольныя птушкі і кратаў няма ты сам сабе вязень прысуд і турма
спявай да каляднае зоркі ўваччу а коскі расставіць пасля прылячу
глядзі як зіхцяць у касмічным віры
ўсе-яблыкі-ўсе-залатыя-шары
як ззяе прапелер каронай святла
глядзі, над зямлёй зорка сонца ўзышла”
Надышло трыццаць першага снежня. Новы год адзначаем? Канешне.
У кватэры далёка да раю, дзікі вэрхал і лямант адчайны. Тата енчыць: “Дэдлайны! Дэдлайны!” Мама ў крык: “ІІрыбірай!” Прыбіраю.
Смецце выкіні!
Слухаю, бос!
Потым тата бярэ пыласос.
Уключыў і ўсяго за хвілінку заганяе ката на ялінку.
У сацсетках калядныя вершыкі.
У суседзяў разборкі і спеў.
Усё менш да канца трыццаць першага.
Усё болей, чаго не паспеў.
Сеў пісаць не грузілася пошта. Бег па хлеб не ўлічыў галалёду. He паспеў! А куды? I навошта? Адкладзём да наступнага году.
А пад вечар збіраюцца ўсе.
Хтосьці кнігу (стол-кнігу) нясе. Хтосьці ставіць у цэнтр стала пляшку міра, бутэльку святла.
За акном навагодні салют.
На экране то цар, то вярблюд. Мандарынкі. Карыца. Халва. Прывітанне ад духу Раства...
Хтось за вокнамі горла дзярэ. Хтосьці сані спыніў на дварэ. Новы ранак прылёг на зямлю. Спіце, родныя. Я вас люблю.
ЛІСТ
Сяду за стол цвярозым, стану пісаць лісты: Санта з Дзедам Марозам, Зюзя й Мікола Святы! Хай ні дачку, ні жонку цуд ваш не абміне прыйдзе знутры і звонку, і крыху ад мяне.
Дайце пісьменніку свята з кніжкаю і казой, цыніку вершы без мату з радасцю і слязой. Тэлевізару сорам, хай гэту ноч адпачне. Неба калядным зорам. ...I чагось для мяне.
Хай усміхнецца ўдача ворагам і сябрам, кожны смяецца й плача, храмаў хапае і крам.
Хлопца кожнай дзяўчыне, а не захоча дык не, незалежнасць краіне. ...I чагось для мяне.
Зюзя з Дзедам Марозам, Санта з Міколам Святым!
Трохі сэрца і розуму дайце гэтым і тым. Хай ні далёкіх, ні блізкіх больш не заб’юць на вайне.
...Ёлку ў святочных блісках. ...I чагось для мяне.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Крысціне Бандурынай, Вераніцы Дзядок, Ігару Крэбсу і Віталю Рыжкову за каштоўныя парады і дапамогу ў працы над кнігай.
Дзякуй рэдактару і вярстальніку за разуменне і цярплівасць, калі аўтар уносіў усё новыя змены ва ўжо гатовую кніжку.
Змест
1. Дэталі
Восіп Мандэльштам. ***Бяссонніца. Гамэр... 3
Лічылка 4
* **Падае жнівень з метэарытных ног... 5
***Пацягнуўшы за шпільку... 6
Ластаўкі 7
***Прызначыш мне стрэлку... 8
* **3 неба падаюць абрыкосы... 9
Лета: вясковы раманс 10
* **Ветразі й вітражы... 12
* **Першае слова з’ела карова... 13
Адысея 14
Дэталі 16
2. Ноч музеяў
Генрых Гайнэ. ***На голай паўночнай вяршыні... 17
* **У самай заходняй з усіх Каліфорній... 18
Горад, што ніколі не спіць 19
Ноч музеяў: старая грузінская песня 21
* **Вечар такі харошы... 23
* **Туды, дзе выдмы ведаеш свае... 24
Радыё "Самота" 25
Цягнік "Міцкевіч " 26
* **Ён фліртуе, яна філыпруе... 27
* **Старая скрыпзчка ў парку зайграла Догу... 29
Пераход 30
* **У сёмае неба, нібы аблачынкі... 32
3. Скрыпка
Уладзімір Маякоўскі. Паслухайце! 33
Месяц 34
* **Калі неба чыркае знічкамі... 35
* **Хутка дождж і неба на ўсе маланкі... 36
Скрыпка 37
* **Калі ўглядаешся ў люстэрка... 38
Робат 39
* **Верш патрабуе самааддачы... 40
***Празорцы, магі, вершакаралі... 41
Лірычная размова 42
***Музычна