Школа травы Кніга вершаў Андрэй Хадановіч

Школа травы

Кніга вершаў
Андрэй Хадановіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 84с.
Мінск 2019
7.37 МБ
раякі”, і нават па музыцы двойкі тры чвэрці, смяешся і плачаш, і правіш радкі, шліфуеш памеры, каб ёй не памерці.

U/KOM
4.	ДРЫГВА
Калі нацысты прыйшлі па камуністаў, я маўчаў я не быў камуністам.
Калі яны забіралі сацыял-дэмакратаў, я маўчаў я не быў сацыял-дэмакратам.
Калі яны прыйшлі па сябраў прафсаюза, я маўчаў я не быў прафсаюзнікам.
Калі яны прыйшлі па габрэяў, я не пратэставаў я не быў габрэем.
А калі прыйшлі па мяне, не было ўжо нікога, хто мог бы пратэставаць.
Марцін Німёлер (з нямецкай)
ТЫСЯЧАІАДНА НОЧ
Калі нацыкі збівалі камунякаў, я пасмейваўся ды вершыкі калякаў.
Калі гопнікі бадаліся з мянтамі, я гатовы быў арбітрам на татамі.
Вертухая вертухай звальняе з працы шкода, мала! Трэба з рэштай разабрацца!
Атрымаўшы ад путаны, бомж заные уздыхну: хай разбіраюцца, п’яныя.
А паб’юць постмадэрністу акуляры сам на новыя пазычу два даляры.
Падаю руку трансгендару ў трамваі.
Я эмпатык. Маё сэрца спачувае.
Утвару фемінітыў ад слова “ромы”, пагляджу сто тысяч сайтаў пра пагромы.
Мы не выспы. Усё ў свеце нас датычна.
Я гатовы падтрымаць. Тэарэтычна.
Да майго пагрому тысяча начэй.
Толькі ночы прамінаюць усё хутчэй.
МАГІЯ
Свет спадзяецца на збаўцу, чакаючы цуду.
Верыць у магію лічбаў і магію вуду.
Мы ж практыкуем, у іншыя бздуры не верачы, магію пераследу і магію велічы.
Правіла раз. Запішы, завучы і не вякай: нам горш за ўсіх, але нашай віны ў тым ніякай. Помні да вечка труны, аніякай віны, мы ні пры чым, вінаваты заўсёды яны.
Тыя, хто верыць у ведзьму, шамана, гадалку, суперчароўную палку і мегакрычалку вераць у Яхвэ і Буду, Каран і Рыгведу.
Мы ж толькі ў магію велічы і пераследу.
Правіла два: пераследуем веліч чужую.
Хто не такі зацкую, загрызу, укрыжую! He ўратавацца ад помсты бамжу і буржую, афракітайцу (пра меншасці ўжо й не кажу я).
Хтось на палётах варожыць і страўніку птушкі, верыць у веліч дзядоў і магутнасць фрэндстужкі... А ці зраўнаюцца ёгі, друіды, аўгуры з магіяй ваенкаматаў і пракуратуры?
Ёсць яшчэ секта, якая з аслінай упартасці верыць у чорную магію непаўнавартасці. “Гэтая вера і льва давядзе да магілы”, я ім кажу, адчуваючы цёмны бок сілы. Праўда, пасля здагадаўся, іх тролячы й цвелячы, гэта ў іх інпіая назва для магіі велічы.
Ёсць графамагіі волаты, ёсць клептамагі. Стосы паперы на літр чарнілыіай адвагі. Шклянку вады падасі начароўваюць буры. Кожны рэдактар такі, што не трэба цэнзуры.
Правіла тры (прызнаюць наймудрэйшыя гуру). Наш рытуал нават лепшы за акупунктуру. Возьмеш іголку і тыкай у фотачку дзядзі будзе здаровы, шчаслівы і вечна пры ўладзе.
Так і шыхтуемся ў велічнай пятай калоне. Вучым турыстаў гісторыі на стадыёне. Хочаш і вас навучу (неўзабаве прыеду) магіі велічы й магіі пераследу?
ДРЫГВА
Слухайце казку, апошнюю казку.
Ў раі, дзе з мілым шалаш, душы збірае ў трафейную каску бог партызанаў Талаш.
Скроні ў цярновай кароне.
Сэрца нясе на далоні.
Левыя круцяць пальцам ля скроні. Правыя б’юць у далоні.
Дзе кулямётны аддзел адраджэння гнёзды бароніць свае, мёртвых хавае ў левай кішэні, з правай жывых дастае.
Вочы ў тумане і дыме блытаюць мёртвых з жывымі. Вораг жанацік, то б’е халастымі. Па халастым баявымі.
Ён адплывае з выдраю ў вырай.
Ён запрашае ў адрыў, будзячы ўсіх жураўлінаю лірай, хто вачаняты закрыў.
Ходзіць, не ведае стомы.
Вогнішча паліць святое.
Грукае ў сэрцы, пытаецца: “Хто мы?” I не пытаецца: “Хто я?”
ХОР
Ён мальцам на спевы бегаў штодня, ды ўночы было цікавей, калі на падворку спярша цішыня, а потым пяяў салавей.
Яму падпявала вярба ля ракі і конік фальшывіў між траў... А потым бяда. Салаўя на шматкі суседскі кот разадраў.
I хлопцаў душылі слёзы і гнеў, а ён ім: “Птушку шкада, ды гляньце, ён тыдзень нічога не еў, давайце накормім ката”.
Бо ў іхнім двары шмат было прыбышоў, суседзяў было цэлы свет, і ўсім было добра, пакуль не пайшоў вайной на суседа сусед.
I ўсім было кепска, ды скончыўся бой -
і хтось запяяў салаўём:
“Вось вораг, што прагнуў забіць нас з табой, давай мы яго заб’ём!”
I ўсіх паяднаў справядлівы парыў, і помста біла хвастом...
А ён ім: “Вораг наш дом разбурыў, давайце збудуем дом”.
Казаў ім: “Калі не любіць цэлы свет, не зможаш любіць і свой двор...” Жыў доўга, ды неяк на досвітку дзед пакрочыў у рай, бо памёр.
“Ты шмат памыляўся, сказалі яму, ды ўсё-такі жыў, як след.
Ты варты, пакінуўшы цела-турму, пяяць з намі Госпаду, дзед!”
А ён: “Я для спеваў занадта стары, бо сёння на досвітку ўмёр.
Ваш хор салодка фальшывіць, сябры, давайце скасуем хор”.
СПАЧАГКУ
Абуджаешся ў поце. (Жахлівыя сны!) Вечарэе, бо хтось на абед з’еў твой ранак. Па вушах увесь час гэтак білі званы, што нябітых у кухні паменела шклянак.
У пачуццях разруха, у думках бардак, не палохае пекла і рай не цікавіць...
Ды бярэш пыласос і ўвіхаешся так, быццам нешта ў жыцці яшчэ можна паправіць.
ЕУРАПЕЕЦ
Фартуна цётка сляпая, з ёй важна не быць дубінай... Раптам дарогу мужык заступае. Рукі трымае за спінай.
Фікса. Фінгал. Татуха.
Сіні ўвесь, як тапелец. Шнар ад вуха да вуха.
Пытае: “Ты европеец?”
Справа ідзе да ночы.
Дзядзька глядзіць у вочы.
Стаю, разгублены ўшчэнт. Што там за спінай прэпт? Фінка? Букецік кветак?
Святое Пісьмо для дзетак?
Ляпнеш не тое і нож, схібіш у стылі і куля.
Сказаць яму: “Анягож!” ці ўсё-такі лепш: “А хулі!”?
А ён глядзіць на мяне: дык еўрапеец ці не?
Я здуру кажу такое: “Дзядзька, пакінь у спакоі!”.
А ён уздыхае цяжка, на вуснах нямы папрок. Рукамі развёў незнарок: у правай гарэлкі пляшка, у левай руцэ агурок.
Пахітаў галавой: “Я ж думаў, ты свой...”.
Сыходзіць сумна і горда, абраза і смага пячэ.
Жыхар еўрапейскага горада, шукае дваіх яшчэ.
328
Беларускія кнігі распаўсюджваюцца, як марыхуана.
Марыя Мартысевіч
Ён плакаў на судзе: “Мая віна, што верыў музе, той яшчэ гарэзе.
Я выдаў томік вершаў, а яна падкінула ў яго пяць грам паэзіі”.
Здзіўляўся адвакат: “За што ў турму бяскрыўднага па сутнасці мужчынку?
Ці хоць бы тэрмін скараціць яму да трох гадоў
у творчым адпачынку.
Спадарства, разбярыцеся, як след.
Яго “тавар” жыўцом з бібліятэкі.
Для нашага грамадства як паэт падсудны не ўяўляе небяспекі”.
А пракурор: “Віны не прызнае, бо вынайшаў паэзію такую, без водару і смаку. На яе сабака на мяжы не рэагуе.
Пакуе ў супервокладкі й вязе атрутную смалу распусных кветак у школы, дзе катуюць па чарзе беларусіцы дзетак, нашых дзетак!
А з ім жа два саюзы і ПЭН-цэнтр!
Іх рынкі збыту ў мафіёзных світах: збіраюць графаманаў на канцэрт і не пускаюць нас, таленавітых!
Злачынцу патрабую да васьмі, за класікі збаёданае зерне!
А ты, пісака, інструмент вазьмі ў турэмнай перакладчыцкай майстэрні!”
Паэзія трапляе ў пераплёт.
Ад ейнага прызыву не адкосім.
Адлік пайшоў: “Тры, два, адзін, палёт”.
А ў цэнтры кіравання: “Тры, два, восем”.
(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ
Байнэт і сучліт ходзяць ходырам, ласкава прашу ў наш вулей!
Тут фота з Кляшторным Тодарам запосціў сам Таўбін Юлій.
Усе прыстойная публіка, ні звадак табе, ні сварак.
Старонку Майсея Кульбака расшарвае Ізі Харык.
Направа клікнеш “Узвышша”, налева клік “Маладняк”.
Таўбін па-руску напіша не дыскрымінуюць ніяк...
He тое, каб любіш плакаць, ды штось разам з вершам цячэ, і кожнага хочаш залайкаць, каб аўтар пісаў яшчэ.
He разбіраўся ў палітыцы.
Проста страляў у патыліцы.
ЧЫГУНКА
Твар правадніцы цаглінаю.
Рэйкі, платформы і шпалы.
3 радыё кавер з Калінаю льецца на словы Купалы.
Двое балбочуць да раніцы, тэму смакуюць любг/ю.
П’юць, хоць не вельмі і п’яніцы. Бо дыялог патрабуе.
Пляшкі ўзвышаюцца вежамі.
Тосты дадумайце самі.
Раптам пра песенькі з вершамі, бо “Песняры” з “Верасамі”.
“Сыну за гэтых нябожчыкаў тройку паставілі ў чвэрці.
Кажуць, палова даносчыкаў і расстраляных тры чвэрці”.
“Лепей шэсць сотак з гародчыкам, чым гэты клан дармаедаў”.
“He, ёсць пра хлопчыка з лётчыкам. Кажуць, Гагарын іх ведаў”.
Слухаюць зоркі з вагонамі: “Ясна, паэт афігенны!
Толькі бяда з эпігонамі.
Страх? Радыяцыя? Гены?”
Цемра з кашмарамі-марамі дыхае ў ноч перагарам.
Шэпчуцца кяты з ахвярамі ў сумнай даліне над ярам.
Песня на штось намякае нам, суха заходзіць і чэрства...
Вып’ем за Авэля з Каінам горкай атруты братэрства.
ПРАЛЬНЯ
Б. недалюбліваў горад, бо ў горадзе людзі.
Грошы, пагоны, часам зладзейская кепка.
Б. папярэджваў горад, што кепска будзе. Горад не слухаў, а потым зрабілася кепска.
Б. падумаў, што зробіць той горад пральняй, толькі яшчэ вагаўся, як чысціць правільней: гідка мець справу з бруднай чужой бялізнай, ды праблема з бялізнай стала вялізнай.
Горад сябруе, а потым здрадзіць знянацку. Прызнаецца ў каханні, выходзіць трэш.
Піша данос. Даглядае хворага бацьку. Чорны ці белы, адразу й не разбярэш.
Іншыя колеры ёсць. He менш ад сямі. Цяжка з такой бялізнай, то бок з людзьмі. Як іх мыць? Паасобку ці ўсіх суздром?
Барабан запусціўся. Горад вырашыў: гром.
Б. усё добра абдумаў і выбраў рэжым сярэдняй забруджанасці, мыццё далікатнае. Горад крычыць “бяжым”, а куды “бяжым”?
Ногі ўжо ватныя, думкі неадэкватныя.
ХАдяноеіч
65
Барабану з вадой няпроста спыніцца, на панэлі адсутная кнопка “стоп”.
Аптыміст пераконвае: звыклая навальніца. Песіміст фармулюе: тыповы патоп.
Толькі ў Б. на панэлі сцэнар відзён: сорак хвілін. Горад вырашыў: сорак дзён. Горад выпаў з машыны, прамоклы ўшчэнт. Аптыміст даказваў, што хэпі-энд...
Горад сохне на ветры. Чакае золку.
Удыхае азон. Сустракае святло.
Зранку над пральняй Б. запаліў вясёлку знакам, што сегрэгацыі не было.
5.	ШКОЛА ТРАВЫ
Мой родны край, Літва! Ты нам нібы здароўе, Што вучымся цаніць і згадваем з любоўю, Як страцім. Зноў цябе ў дзівосным харастве Прыгадваю й пішу, бо смутак сэрца рве.
О, дзева чыстая, што ў чанстахоўскім храме Ратуеш свет ад зла і ў Вострай свеціш Браме, Што мой Наваградак бароніш з верным людам!
Ты мне маленькаму жыццё вярнула цудам. (Як маці плакала, святой Тваёй апекі Благаючы! I ўзняў я мёртвыя павекі, Гатовы пехатой шукаць Твайго парога, Уратаваны сын удзячны Сыну Бога.) Зрабі нам цу