• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Манастырская ідылія
    твованням Белорусской кннгарнн,— адзначыць справаздача,— бнблнотека нмеет ряд белорусскнх кннг».
    Але на календары яшчэ травень 1910-га, і вы не на гасцінах у спадарыні Буйло, а ў краме ў Гофеншэфера.
    Час палуднаваць. Паслужлівы даведнік параіць восем полац- кіх рэстарацый ды сталовак і гарбатню «Попечнтельства о на- родной трезвостн». Падзякаваўшы «попечнтелям», вы, напэўна, выбераце нешта больш панаднае, а за адным разам прагледзіце зацверджаную гарадской думай таксу на продаж у Полацку з 15 траўня да 1 чэрвеня 1910 года прадуктаў першай жыццёвай неабходнасці. Фунт простага жытняга хлеба — 3 капейкі, шат- раванага (на муку ішло зерне, ачышчанае ад абалонкі) — 4, пытляванага (з добра размолатай і прасеянай мукі) — 5. Фунт белага хлеба ці булак у залежнасці ад гатунку каштаваў ад 8 да 6 капеек, паўфунтовая булка — 5, чвэрцьфунтовая — 3 капейкі. Кошты на мяса першага гатунку: ялавічына — 18 капеек за фунт, цяляціна — 15, бараніна — 13, свініна — 25, сала — 25, вян- дліна — 25, вэнджаныя кілбасы мясцовага вырабу — 22, ня- вэнджаныя — 20. За курыцу ці пеўня плацілі рубель, свежыя курыныя яйкі ішлі па 2 капейкі за штуку, вараныя — па 3. Да гэтага можна дадаць, што ваш нумар у гатэлі каштуе рубель за суткі, «Беларускі каляндар» — 15 капеек, гадавая падпіска на «Нашу ніву» — 2 руб. 50 кап.
    Пра даходы палачан «Путеводнтель» не кажа, але вядома,
    што рабочы без кваліфікацыі атрымліваў 50—60 капеек за дзень. Гэта быў мінімум. Дзённы заробак кваліфікаванага майстра скла- даў рубель і болей. Падлікі паказваюць, што сям’ю мог утрым- ліваць толькі той, хто зарабляў больш за 30 рублёў на месяц.
    Аднак былі і рабочыя (паравозныя машыністы, механікі), чый месячны заробак перасягаў сто рублёў. На службу такі пралетар надзяваў скураную бельгійскую тужурку, а пасля працы мог у пінжачнай пары і кацялку выправіцца ў більярдню. Ен зазвычай жыў ва ўласным доме з прыстойным абсталюнкам, a на дапамогу жонцы меў магчымасць наймаць кухарку.
    Як жыў сярэдні клас, да якога належалі, напрыклад, педагогі? На жаль, полацкі даведнік не дае адказу, колькі зарабляў, ска- жам, дырэктар гімназіі. Але вядома, што яго калега з менскай мужчынскай урадавай гімназіі апрача 1800 рублёў гадавога за- робку меў яшчэ 800 рублёў надбавак і скарбовую кватэру з ацяпленнем і асвятленнем. Агулам яго грашовае забеспячэнне складала 4400 рублёў на год або 370 на месяц. Выкладчык рускай мовы і літаратуры той самай навучальнай установы ат- рымліваў за год 2800 рублёў. У прыватных гімназіях настаўніцкія даходы былі ў паўтара-два разы вышэйшыя.
    Можна задаволіць і тых, хто цікавіцца тагачаснымі коштамі паслуг прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. «Салдацкая» прастытутка, якая абслугоўвала кліентаў у прыдзвінскіх зарас- ніках, атрымлівала за «сеанс» 30 капеек; «мяшчанская», што працавала на найманай кватэры,— рубель; «купецкая» (яе зап- рашалі ў гатэльны нумар) — ад трох да пяці рублёў.
    Але вернемся за рэстаранны столік.
    Вы падмацаваліся, пералічылі фінансы і вырашылі дазволіць сабе паездку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Усё задаваль- ненне будзе каштаваць 75 капеек у адзін канец. Перад тым як сесці ў экіпаж да аднаго з некалькіх дзесяткаў полацкіх рамізнікаў (першы аўтамабіль спалохае месцічаў, сабак і коз праз тры гады), вы прабяжыцеся вачыма па старых і новых абвестках на рэк- ламным стаўбуры. Запрашэнні на гістарычныя і літаратурныя лекцыі Івана Далгова. Аб явы аб пасяджэннях дабрачыннага і вольна-пажарнага таварыстваў, «обіцества вспомоіцествованпя учаіцейся молодежн», камісіі разгляду архіўных дакументаў, ка- мітэта рамонту Сафійскага сабора...
    Магчыма, якраз у гэтыя дні перад полацкай публікай з’явіцца «самы высокі чалавек планеты» наш зямляк-прыдзвінец Хведар Махноў, які паспеў аб’ездзіць Еўропу і гастраляваў у ЗША. 3 газет вы ведаеце, што, пачаўшы з неверагоднай хуткасцю расці пасля сямі гадоў, сялянскі сын Махноў ужо вымахаў на 285 сантыметраў, а падчас сваіх выступаў дэманструе не толькі ба- нальныя нумары кшталту згінання падкоў, але лежачы падымае драўляную платформу, дзе грае цэлы аркестр.
    Напрыканцы гэтага лета ў Полацку з’явяцца афішы nep-
    Валеры Слюнчанка (1945—1992), аўтар праектаў рэстаўрайыі старажытных полацкіх храмаў
    шага прафесійнага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, гаспа- дара недалёкага ад горада маёнтка Палівачы каля Празарокаў. Артысты прывязуць спектакль «Модны шляхцюк» паводле п есы Каруся Каганца, а таксама разнастайныя канцэртныя ну- мары ў выкананні хору, салістаў, танцораў і дэкламатараў. Будзе аншлаг і велізарны поспех.
    А пакуль дасведчаны рамізнік, згадаўшы прамінулыя Еўфра- сіннеўскія дні, паведаміць вам, што ўвесь цырыманіял пераня- сення мошчаў нябеснай заступніцы Беларусі ў яе родны горад з даручэння Свяцейшага сінода распрацаваў архіепіскап полацкі і віцебскі Серафім. Калі б ваш спадарожнік, несумнеўны патрыёт роднага горада, мог зазірнуць на колькі гадоў наперад, ён не прамінуў бы адзначыць, што адным з пераемнікаў уладыкі Се- рафіма ў кіраванні Полацкай епархіяй станецца епіскап Кірыён Садзегелі. У жніўні 1917-га ён пакіне кафедру, вернецца на ра- дзіму і будзе абраны каталікосам — першаіерархам аўтакефаль- най Грузінскай праваслаўнай царквы.
    Цокаюць капыты, коціцца пралётка, і вы ўвачавідкі перакон-
    ваецеся, што 25-тысячны павятовы горад складаецца не толькі з паглядных цэнтральных вуліц. Ускраіны забудаваныя стыхійна, без намёку на планіроўку. Да з’яўлення бруку і ходнікаў тут мінецца яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Пра стан вуліцы Плігаўскай «Полоцкнй лнсток» піша: «Следует дать детям возможность не утонуть в грязн, пока дойдут до школы», а наконт слабодкі Гарбузоўкі зазначае, што ўвосень яна праз непраходную гразюку робіцца зусім адарванаю ад горада.
    За межамі цэнтра забудова амаль спрэс драўляная. Пажар 1912 года пакіне на Невельскай, Азараўскай, Рыжскай і Над- дзвінскай вуліцах лічаныя дамы. Водаправодам і не пахне. За- можнейшыя жыхары бяруць ваду з артэзіянскіх студняў у вада- возаў, астатнія — з Дзвіны і Палаты. Адсюль і пошасці, апошняя з якіх, халерная, абарвала летась не адну сотню жыццяў.
    Гаваркі рамізнік распавядзе вам яшчэ сёе-тое з таго, чаго няма ў даведніку. Напрыклад, што раней працаваў на спіртза- водзе (зірнуўшы на рамізнікаў нос, вы адразу паверыце) у купца першай гільдыі Корытца, але не вытрымаў тамтэйшых парадкаў. Спознішся — плаці штраф 25 капеек; закурыш ці адлучышся без дазволу — паўрубля; выпёш, не адыходзячы ад працоўнага месца,— выкладвай рубель.
    Самым буйным прадпрыемствам у горадзе напярэдадні пер- шай сустветнай вайны будзе лесапільна-бандарны завод з сотняй рабочых. Нашмат адстануць ад яго лесапільня (45 работнікаў), паравы млын і тытунёва-махорачная фабрыка (па 30), цагельня і фабрыка бетонных вырабаў. На запалкавай фабрыцы будуць зарабляць на жыццё 11 пралетарыяў, столькі сама — на заводзе сельтэрскай вады. У дадатак да гэтага Полацк будзе мець тры вадзяныя млыны на Палаце, карлікавыя вінны і цукерачныя заводзікі, дзве мылаварні, маслабойню... А вось чыгунка з яе майстэрнямі дасць заробак без малога тысячы палачанам.
    Едучы ў экіпажы, вы з лёгкім сумам падумаеце і пра сваё блізкае развітанне з горадам. Штодзённымі пасажырскімі цяг- нікамі ён звязаны з Дзвінскам, Рыгаю, Варшавай, Віцебскам, Масквой, Арлом. Туды ад’язджаюць з Рыжска-Арлоўскага вак- зала, а на Невель, Пецярбург, Вільню і Сядлец — з Міка- лаеўскага. Праезд у першым класе ў 2,5, а ў другім — у 1,5 раза даражэй, чым у вагоне трэцяга класа. (Пуд багажу можна везці задарма.) Калі ахвота праехацца па Дзвіне, дык а трэцяй гадзіне ночы пойдзе параход да Дзвінска, а заўтра ўдзень — да Віцеб- ска. Параходны білет да губернскае сталіцы каштуе ў першым класе 1 руб. 50 кап., у другім — 95 кап.
    Вашы думкі будзе займаць і тое, як прабавіць вечар. Можна, вядома, схадзіць у лазню Эцінгофа каля Чырвонага моста альбо у лазню Рабіновіча на Ніжнепакроўскай. Можна паглядзець у клубе аматарскі спектакль. А можа, лепей выправіцца ў кінема- тограф? Першы прыватны кінатэатр «Лотас» з залаю на сто
    месц адчыніў дзверы чатыры гады таму. Цяпер замест яго на Віцебскай вуліцы збудаваны «Эдэм», зала якога ўдвая большая. Палачане любяць кіно, і «Эдэм» дае неблагі прыбытак. Яго гаспадар паставіць побач яшчэ адзін кінатэатр — «Калізей», a потым пабудуе крытую летнюю залу. Такім чынам напярэдадні першай сусветнай вайны ў горадзе будзе тры кінатэатры.
    He ведаю, як вы, а я дорага даў бы, каб замест усіх гэтых задавальненняў трапіць на пасяджэнне гуртка полацкіх аматараў старасвеччыны, дасціпна апісанага Вацлавам Ластоўскім у «Ла- бірынтах». Утрымацца ад цытавання проста немагчыма.
    «Днём пабываў у Івана Іванавіча, дзе аглядаў цікавыя кахлі і металёвыя бляшкі з раскопак у даўняй княжай сялібе ў Бель- чыцах. Пазнаёміўся ў яго з двума ўдзельнікамі, як яны называлі, «Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі».
    Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога я знаў з брашуры, напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае для чыноўніцкай кар еры русіфікатарства. У гэтай бра- шуры ён задаваўся мэтай давесці, што па-расійску трэба пісаць назву горада не «Полоцк», а «Полотск» і што быццам у гэтым перайменаванні старой назовы крыўся сам цэнтр «абрусення краю»...
    Другі быў колішні акалічны памешчык, які злажыў гаспадарку, распрадаў зямлю і цяпер жыў у Полацку, у сваім уласным доміку з садам, з гатовага граша. Бацька яго меў нейкія блізкія адносіны да Васільянаў*, а ён сам цікавіўся галоўна дэманалогіяй, каба- лістыкай і г. п. Меў, як зарэкамендаваў мне яго Іван Іванавіч, у сябе «чарнакніжную бібліятэку», якой нікому не паказваў і не даваў чытаць. Знаў ён яўрэйскую мову і любіў час ад часу пайсці ў жыдоўскую сінагогу падыскутаваць.
    Вечарам прыбыло яшчэ двое.
    Мясцовы полацкі мешчанін Грыгор N., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску, а часам прыт- вараўся, што не разумее некаторых слоў па-расійску, і па некалькі разоў перапытаўшы, паўтараў слова ў перакладзе на беларускую, з асаблівым на яго націскам. Мне яго зарэкамендавалі пад най- меннем «Падземны Чалавек», спецыяльнасцю яго было знанне розных легенд аб падзямельных хадах і дзівах, скрытых у іх...