• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Вам у параўнанні з Іванам Буніным пашанцавала. Свеціць ужо па-летняму гарачае сонца, зелянеюць дрэвы, сям-там у га- родчыках яшчэ цвіце бэз. Прыемна ісці па чыстым бруку і тратуарах-ходніках з часанага вапняку, глядзець на адметныя двух-, зрэдку трохпавярховыя мураванкі, супроць якіх сапраў- днымі хмарачосамі выдаюць гмахі кадэцкага корпуса і чыгунач- нага батальёна ў Задзвінні. У канцы кожнай цэнтральнай вуліцы тое, што архітэктары называюць дамінантай. Спасаўская выхо- дзіць на дамініканскі касцёл, Віцебская — на Мікалаеўскі сабор з помнікам 1812 года перад ім, у перспектыве Верхнепакроўскай добра праглядаецца Сафія.
    Зрэшты, пазней, ва ўспамінах, >ражанні Буніна таксама пе- раменяцца: «У мяне дагэтуль два Полацкі — той, прыдуманы, і сапраўдны. I гэты сапраўдны я таксама бачу цяпер ужо паэ- тычна...». А першы, выдуманы горад найперш будзе звязаны ў свядомасці пісьменніка з яго яшчэ дзіцячым захапленнем падан- нямі пра Усяслава Чарадзея. (Напэўна, падавала голас кроў продкаў, бо «Гербовннк дворянскнх родов» паведамляе, што «Род Буннна ндет от Снмеона Буннковского, мужа знатного, выехавшего в XV веке нз Лнтвы co своей дружнной».) Най- знакаміцейшаму са старажытных полацкіх уладароў будучы Но- белеўскі лаўрэат прысвеціць у 1916 годзе верш «Князь Всеслав»:
    Князь Всеслав в железы был закован, В яму брошен братскою рукой: Князю был жестокнй уготован Жребнй, по жестокостн людской... Что ж теперь, дорогамн глухнмн, Воровсквмн в Полоцк убежав, Что теперь, вдалн от мнра, в схнме, Вспомннает темный князь Всеслав? Только звон твой утренннй, Софня, Только голос Квева! — Долга Ночь знмою в Полоцке... Другне Нзбы в нем, н церквн, н снега...
    Але цяпер у Полацку раскашуе вясна.
    Вы пройдзецеся па Віцебскай вуліцы — паўз прыватную жа-
    ночую прагімназію ў доме Кацнельсона, паўз друкарні Сраліовіча і Клячко (у апошняй, дарэчы, выдадзеныя кніга Вікенцьева пра кадэцкі корпус і ваш «Путеводнтель»), паўз цэлы шыхт з сямі аптэкаў і аптэкарскіх крамаў (усіх разам іх у Полацку дзевяць), паўз каланіяльныя лаўкі Бакаева, Гольдзіна, Эпштэйна і Кац- нельсона, паўз мануфактурныя крамы Мінца, Сакалінскага, Лі- бермана і Ушацкай, паўз галантарэйныя — Коца і Капейкіна, палюбуецеся на футры, выстаўленыя ў чысцюткай, як сляза, вітрыне крамы Дзімянштэйна. Потым павернеце на Верхнепак- роўскую з яе канцылярыяй павятовага маршалка Бондырава, з будынкамі дваранскай апекі, настаўніцкай семінарыі, жаночай прыходскай і мужчынскай духоўнай вучэльняў.
    У жаночай гімназіі на Ніжнепакроўскай вучыцца трынацца- цігадовая Люба Казьяніна. He, яна не выб’ецца ў знакамітасці. Проста праз шмат гадоў у Полацкі краязнаўчы музей трапіць яе выпускны атэстат з пяцёркамі па паводзінах, чыстапісанні, гігіене, маляванні, гімнастыцы і спевах, з чацвёркамі па законе Божым, геаграфіі, гісторыі, славеснасці, фізіцы, педагогіцы і ру- кадзеллю, а таксама са здавальняючымі адзнакамі па матэматыцы і нямецкай мове. У атэстаце будзе запісана, што выхаванка жа- ночай гімназіі мае званне хатняй настаўніцы і пасля кожнага года заняткаў у прыватным доме павінна падаваць дырэктару гімназіі справаздачы і ўхвальныя сведчанні пра сябе ад гаспадароў і павятовага маршалка.
    Выконваючы гэтыя правілы, настаўніца праз дваццаць гадоў службы атрымлівала права на пенсію або на «поступленне в дом прнзрення бедных девнц благородного звання на казенное со- держанне». Гімназістка Люба ўжо не паспее заслужыць ні таго, ні другога. Дай Бог ёй жывою выйсці з «внхрей враждебных», што зусім хутка перакуляць наладжанае жыццё. А цяпер яна Кідуецца блізкаму лету і рыхтуецца да гімназічнай экскурсіі ў рым і на Украіну. У праграме — святыя пагоркі Кіева, поле Палтаўскай бітвы, севастопальскія бастыёны, скалы пад Ялтаю...
    Каля гімназіі вы можаце сустрэцца з самавітай бяляваю дамай пад летнім парасонам. Гэта педагог Вільгельміна Фёдараўна Рульковіус. Між іншым, выпускніца Кембрыджскага універсі- тэта. Неўзабаве яна зробіцца начальніцай гімназіі, а за бальша- віцкім часам «праклятая буржуінка» з яе англійскім дыпломам і веданнем сямі моваў будзе жыць у галечы, зарабляючы на хлеб прыватнымі ўрокамі.
    Вы ўглядаецеся ў твары прахожых, спрабуючы адгадаць, хто яны, прачытаць іх будучыню. Магчыма, вы спаткаеце выклад- чыка славеснасці кадэцкага корпуса Івана Іванавіча Далгова. Гэта тутэйшая славутасць. Прыезджы выпускнік Пецярбургска- га універсітэта, ён — палачанін па духу: даследуе і абараняе полацкія помнікі, дыхае пылам архіваў, чытае лекцыі, праводзіць экскурсіі. На жаль, дні Івана Іванавіча ўжо злічаныя. У наступ-
    ным годзе горад правядзе яго ў апошні шлях, а «Внтебскне губернскне ведомостн» надрукуюць прачулы некралог.
    «Город Полоцк в лнце Нвана Нвановнча потерял своего Нестора... Целую четверть века, как свеча, горел он в славном своей старнною, но глухом уездном городе. Достаточно сказать, что в самые последнне днн своей жнзнн Нван Нвановнч пред- полагал начать раскопкн на месте обнаруження в Спасо-Ев- фросннневском монастыре древней кладкн нензвестного здання XI—XII веков; пронзвел ннтересную археологнческую разведку под одннм нз курганов села Снтна Полоцкого уезда; прнобрел от крестьян этого села коллекцню старннных монет для корпус- ного музея; накануне смертн прочел кадетам в корпусе лекцню... Будучн человеком европейскн образованным, путешествовавшнм за граннпу, свободно говорнвшнм н чнтавшнм на нностранных языках, йван йвановнч нмел шнроко прогресснвные убеждення, хотя по свойствам своей художественно-настроенной пснхнкн не всегда мог осмыслнть задачн нацноналнстнческой полнтнкм... Как старый студент-ндеалнст, йван йвановнч жнл н умер бес- сребреннком. «Долгов, кроме долгов, ннчего не нмеет»,— так многда острнл покойный касательно свонх матернальных н нму- іцественных дел.
    Его костн положены на нсторнческом месте: возле нетленных останков небесной покровнтельннцы белорусского края...» (Аў- тарам некралога будзе Д. С. Леанардаў, пяру якога належыць змешчанае ў «Полоцко-Внтебской старнне» даследаванне «По- лоцкнй князь Всеслав н его время».)
    Йзе магіла Івана Далгова?
    а свята пераносу мошчаў нябеснай апякункі Беларусі зе- халася шмат палачанаў, якія вучацца ці служаць далёка ад роднага горада. He выключана, што вунь той юнак з моднымі вусікамі, які далікатна падсаджвае сваю юную спадарожніцу ў пралётку,— Юры Аляксееў. Пакуль яго ведаюць хіба што тэатралы правін- цыйных гарадоў, па якіх ён гастралюе з драматычнымі трупамі. Але прыйдзе пара, і Юры Аляксееў стане заснавальнікам бе- ларускага кінематографа Юрыем Тарычам.
    Вы маеце шанц сустрэцца і са студэнтам універсітэта ў Юр’еве (Тарту) Сяргеем Сахаравым. Гэты паважны малады палачанін ужо праз год зробіцца сакратаром Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, а пазней — вядомым беларускім этнографам і фалькла- рыстам, будзе кіраваць беларускім аддзелам у міністэрстве асветы незалежнай Латвійскай Рэспублікі, працаваць дырэктарам Дзвін- скай (Даўгаўпілскай) беларускай гімназіі, збярэ сотні казак, легенд і песняў латвійскіх беларусаў. Вернай спадарожніцаю Сахарава на яго крамністай жыццёвай дарозе, дзе давядзецца перажыць і аб- вінавачванні ў беларускім нацыяналізме ў даваеннай Латвіі і пяць гадоў сталінскіх лагераў, будзе выпускніца Полацкай гімназіі Воль- га, дачка святара Нікановіча з Лепельскага павета. Праз шмат
    /Каночая гімназія на вуліцы Ніжнепакроўскай
    гадоў фотаздымак Вольгі Сахаравай сустрэнецца з мужавым партрэтам на суседніх старонках біябібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі», які назаве найболып значнай часткаю яе спадчыны два сцэнічныя творы: казачную феерыю «На По- лацкім замчышчы» і п’есу ў трох дзеях «Птушка на волі».
    А вось пра сялянскага сына з прыдзвінскай вёскі Цельцы Макара Шалая даведнік, на жаль, маўчыць. У дні нашай ван- дроўкі па Полацку чатырохгадовы Макар бегаў без портак. Бу- рапенныя дваццатыя гады прынясуць яму аўтарытэт таленавітага крытыка. Ен уступіць у літаратурнае аб яднанне «Маладняк», a праз нейкі час як «вораг народа» апынецца ў славутай менскай «амерыканцы» — унутранай турме ГПУ, дзе дасць следчаму здзеклівыя паказанні, што разам з сябрамі-пісьменнікамі хацеў адарваць БССР ад Савецкага Саюза і далучыць да Індыі. Са сталінскіх катавальняў Макар выйдзе на волю вар ятам, не здоль- ным пазнаць ні колішніх сяброў, ні роднае маці...
    Звестак аб прыездзе ў гэтыя дні 1910 года з Санкт-Пецяр- бурга ў Полацк прафесара Браніслава Эпімаха-Шыпілы няма, аднак візіт ужо масцітага на той час вучонага, выдаўца, апекуна Янкі Купалы і рэдактара яго першай кніжкі выглядае цалкам магчымым. 3 тае простае прычыны, што дзяцінства Браніслава прайшло на Полаччыне ў фальварку Залессе, дзе бацькам на- лежала дваццаць дзесяцін ворнай зямлі і дзесяць дзесяцін лесу. Браніслаў Ігнатавіч быў там штогод: збіраў фальклор, збудаваў
    двухпавярховы дом, меркаваў адчыніць у ім музей, для якога ўжо назапашана было нямала экспанатаў. Мары пра музей згарэлі у тым самым 1910-ым у полымі пажару — разам з маёнткам, бібліятэкай і экспанатамі. Купала адгукнуўся на бяду старэйшага сябра шчырым вершам-спачуваннем, што, як прызнаваўся ў лісце гаспадар Залесся, «быццам жыватворчы бальзам, вылечыў па- чынаўшую балець смутную душу».
    У святочным натоўпе можна было спаткаць і юнака П. Арла, які не заваюе шырокай вядомасці, але ў 1959-ым, жывучы ў Маскве, напіша свае ўспаміны «Горад Полацк у перадрэвалю- цыйныя гады», дзе ўваскрашаюцца шмат якія незваротна сцёртыя часам рысы тагачаснага жыцця. Дзеля стэрэаскапічнасці пар- трэта горада зірнем на яго праз прамінулыя паўстагоддзя і вачыма былога полацкага кадэта Арла:
    «Задзвінне з горадам звязваў паром каля Ніжняга рынку. Паром цягнулі ўручную на канаце, і на ім перавозілі коней з калёсамі. Для пераправы людзей у той і другі бок хадзілі на вёслах лайбы (баркасы). Такія самыя паромы былі ў вусці Палаты — для сувязі з Запалоццем і паблізу мястэчка Экімань — цераз Дзвіну. Перавознікі бралі за пераправу з чалавека па 1 кап., a за коней — па 3 кап.
    Амаль увесь гандаль знаходзіўся ў руках яўрэяў і канцэнтра- ваўся пераважна ў раёне двух базарных пляцаў — Новага і Ста- рога рынкаў. Воддаль іх сустракаліся збольшага адно бакалейныя крамкі; яны мясціліся ў тым жа доме, дзе жыў іх уладальнік. Новы рынак у самым цэнтры горада быў з усіх бакоў абкружаны ў выглядзе чатырохкутніка каменнымі магазінамі з адкрытымі галерэямі. Тут гандлявалі гатовым адзеннем, тканінамі, абуткам, скабянымі і гаспадарчымі таварамі, посудам. У базарныя дні ўвесь пляц запаўнялі сялянскія вазы, чые гаспадары прывозілі на продаж малако, масла, тварог, яйкі, курэй, парасятаў, свіней, садавіну, гародніну. Сям-там на Старым пляцы сядзелі мянялы. За размен бралі з кожнага рубля 3—5 капеек.