• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Кожны вучань павінен быў атрымаць цвёрдае перакананне, што яго зямля заўсёды была і будзе расійскаю. Юных палачанаў умела вучылі пагарджаць сваёй мовай ды звычаямі. На Беларусь магутным русіфікатарскім валам абрынуўся 75-тысячны наклад прызначанай вучням «Кнйгн для чтення на простонародном на- речнн». Яна складалася з расійскіх песняў ды гімнаў, з аповядаў пра маскоўскіх князёў і цароў. Беларусы прывыкалі мець за герояў і вызваліцеляў людзей, што пазбаўлялі іх радзіму неза- лежнасці, ператваралі яе ў калонію. Хто падлічыць, колькі Ta-
    лентаў загубіла гэткае «просвеіценме», на колькі дзесяцігоддзяў замарозіла інтэлектуальныя сілы нашага народа?
    Больш грунтоўнай гаворкі заслугоўвае Полацкая настаўніцкая семінарыя, на адкрыцці якой у верасні 1872 года прысутнічаў міністр асветы граф Д. Талстой.
    Такія ўстановы рыхтавалі выкладчыкаў народных пачатковых вучэльняў. Паступаць ва універсітэты і інстытуты выпускнікі семінарыі не маглі, бо не атрымлівалі агульнай сярэдняй адукацыі. Займаліся тут збольшага дзеці мяшчан і сялянаў Віцебскай гу- берні, якім ужо споўнілася шаснаццаць гадоў, прычым выключна праваслаўныя. Сродкаў на гэтую «кузню педагагічных кадраў» дзяржава адпускала мала. Частка семінарыстаў была сваякош- тавая (вучылася на свае грошы), частка атрымлівала стыпендыі ад губернскіх сялянскіх таварыстваў і полацкага царкоўнага брац- тва. На адну гадавую сторублёвую стыпендыю раскашэлілася полацкае «благородное собранне».
    Праграма навучання ў падрыхтоўчым і ў трох асноўных класах: закон Божы, педагогіка і асновы методыкі, расійская і царкоўна- славянская мовы, арыфметыка, геаметрыя, расійская гісторыя, ге- аграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, гімнастыка. На музычных занятках семінарысты вучыліся спяваць па нотах, граць на скрып- цы і кіраваць хорам. На ўроках ручной працы асвойвалі пе- раплётнае майстэрства і пляценне кошыкаў. Бібліятэка семінарыі на пачатку стагоддзя налічвала восем тысяч тамоў пры трох з нечым тысячах назваў кніг. Практыкумы на семінарскай метэа- ралагічнай станцыі падрыхтоўвалі выпускнікоў да самастойны\ ме- тэаназіранняў у той мясцовасці, куды іх пасылалі народнымі нас- таўнікамі. Знаёмства з вопісамі навучальных кабінетаў і калекцый змушае з жалем згадаць разрабаваныя зборы езуіцкай акадэміі.
    У пераліку найважнейшых падзей у жыцці семінарыі знаходзім святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння імператара Аляксан- дра I, 25-годдзя кіравання цара-«освободнтеля» Аляксандра II, дня каранацыі цара-«мнротворца» Аляксандра III, 50-годдзя «воссоедннення» беларускіх уніятаў з праваслаўнай царквой, 100-годдзя смерці Суворава... Дванаццаць тостаў я налічыў у апісанні «дружеского, в полном смысле педагогнческого обеда», прысвечанага 25-гадоваму юбілею навучальнай установы.
    Прыкметная падзея прычынілася ў сакавіку рэвалюцыйнага 1907-га. Навучэнцы адмовіліся выконваць рэлігійныя абрады, a заадно і хадзіць на заняткі. Педагагічная рада зачыніла семіна- рыю, а ўсіх выхаванцаў абвясціла выключанымі.
    He, я далёкі ад таго, каб глядзець на Полацкую настаўніцкую семінарыю звысоку.
    Першым яе дырэктарам быў фалькларыст, этнограф і гісторык
    Юльян Крачкоўскі. Выпускнік сталічнай духоўнай акадэміі, рэ- негат-«обруснтель» паводле сваіх поглядаў, ён, тым не менш, зрабіў і сёе-тое вартае — напрыклад, пакінуў першую грунтоў- ную працу пра радзінны абрад беларусаў і традыцыйнае выха- ванне дзіцяці. Трэці дырэктар Яўграф Смірноў выдаў курс гіс- торыі хрысціянскай царквы, што быў навучальным дапаможнікам для духоўных семінарый. Выкладчык закона Божага протаіерэй Міхаіл Дуброўскі даследаваў жыццё святой Еўфрасінні.
    За першыя трыццаць гадоў існавання семінарыі (у 1900-ым ёй надалі імя Якава Кульнева) пасведчанні народнага настаўніка атрымаў 521 юнак, а апошні з яе сарака чатырох выпускаў ад- быўся ў 1918 годзе.
    Полацкім семінарыстам быў паэт-«нашанівец» Янка Журба, да чыіх літаратурных заслуг далучым і той факт, што менавіта ён пераканаў пісаць па-беларуску будучага аўтара «Міколкі-па- равоза» Міхася Лынькова. (Удзячныя нашчадкі будуць так ша- наваць паэтаву памяць, што ў 60-ыя гады нават імя на ўбогім помнічку з мармуровай крошкі на полацкіх Ксавэр еўскіх могілках напішуць з памылкаю: «Янко».)
    Семінарыю скончылі латышскі журналіст Юрыс Крэйц, рэ- дактар газеты «Внтебскне губернскне ведомостн» I. Пілін і да- волі шмат будучых рэвалюцыянераў, адзін з якіх, К. Ніканёнак, у гады грамадзянскай вайны стаў старшынёй полацкага рэвалю- цыйнага камітэта, а завяршыў кар еру на пасадзе намесніка нар- кама асветы рэспублікі паволжскіх немцаў.
    Яшчэ адна прыкметная асоба з ліку полацкіх семінарыс- таў — Даніла Васілеўскі. Разам з таварышамі па навучанні ў 1909 годзе ён увайшоў у гурток «Вястун ведаў», які знаходзіўся пад уплывам ідэй народніцтва. Даніла збіраў на Полаччыне фаль- клор, а паступіўшы ў Віцебскі настаўніцкі інстытут, стаў карэс- пандэнтам газеты «Наша ніва». Сярод яго краязнаўчых працаў вылучаецца даследаванне «Лячэбніка» Ганны Шаранды, які быў настольнай кнігаю прыдзвінскіх знахараў і знахарак. Васілеўскі (пісаў ён і пад псеўданімамі А. Вітэнь, Д. Шчыры, М. Дабра- ведаўскі) лічыў «Лячэбнік» помнікам «чарадзейнай літаратуры» канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Былы полацкі семіна- рыст займаўся гісторыяй кнігадрукавання ў Прыдзвінскім краі, вывучаў творчасць Яна Баршчэўскага. У савецкай краіне лёс людзей з такімі інтарэсамі звычайна сканчваўся трагічна. Дэкан Магілёўскага педінстытута Д. Васілеўскі ў 1936-ым стаў вязнем ГУЛАГа і «перакваліфікаваўся» ў варкуцінскага буравіка...
    Большасць звестак, што вы прачыталі, я знайшоў у кніжцы А. Сапунова «Полоцкая учнтельская семннарня за 30 лет ее суіцествовання» (Віцебск, 1902 г.). Ці знойдзе сабе такога ле- тапісца сённяшная Полацкая педагагічная вучэльня імя Скарыны,
    якая лічыць пачаткам сваёй гісторыі адкрыццё семінарыі? Ці напіша хто-небудзь летапісы іншых полацкіх вучэльняў?
    I яшчэ адна дэталь. У сямідзесятыя гады таго стагоддзя Полацк ледзьве зноў не зрабіўся універсітэцкім горадам. Адчыніўшы нас- таўніцкую семінарыю, граф Д. Талстой «во всеподданнейшем отчете указал на желательность устройства в Полоцке уннверснгета для поднятня русского дела в Западном крае». Граф параўноўваў По- лацк з захопленым немцамі Страсбургам, дзе тыя неадкладна ад- чынілі нямецкі універсітэт. Аляксандр II паставіў на прапанове рэ- залюцыю «Да», а на словах пра тое, што альма-матэр магла б мясціцца ў будынку вайсковай гімназіі, напісаў: «Снестнсь с военным мнннстром». Ваеннае ведамства запатрабавала 400 тысяч рублёў, і ідэю пахавалі ў нетрах канцылярый.
    Нагадаем, што царская сістэма адукацыі не дапускала бела- рускай мовы ні ў школьныя класы, ні ва універсітэцкія аўдыторыі. Для імперскіх «просветнтелей» заўсёды актуальнай заставалася запіска куратара Віленскай альма-матэр Навасільцава, накіра- ваная цару яшчэ ў 1831 годзе: «...начнная с уннверснтета, вводнть преподаванне наук на языке русском, нбо разность в языках всегда пнтает взанмную недоверчнвость. Фнлологнческое нссле- дованне языка н даже его простое нзученне пробуждают нсто- рнческне воспомннання о некогда бывшей самостоятельностн н незавнснмостн государства, а в снх нсточннках кроются семена беспрерывных мятежных уснлнй, а также чувств ненавнста н завнстн, что все, совокупляясь вместе, рождает злые умыслы...». Нацыянальная дыскрымінацыя беларусаў выклікала пратэсты ў Еўропе, стала прадметам абмеркавання на усеславянскім з’ездзе прагрэсіўных студэнтаў, што адбыўся ў 1908 годзе ў Празе. У клопаце пра драматычны лёс культуры братняга славянскага на- рода дэлегаты з’езда прынялі рэзалюцыю з наступных пунктаў: 1. Усеагульнае навучанне ў Беларусі павінна весціся на роднай мове; 2. У сярэдніх навучальных установах неабходна ўвесці вывучэнне беларускай мовы і гісторыі Беларусі; 3. У Вільні (тады менавіта яна была бясспрэчнаю сталіцай беларускага адраджэн- ня.— У. А.) неабходна адчыніць беларускі універсітэт... Трэці пункт рэзалюцыі, як нам добра вядома, не выкананы і сёння: нацыянальнага беларускага універсітэта ў краіне дагэтуль няма.
    У дзяцінстве я часта ездзіў у грыбы пад полацкую вёску Захарнічы. He памятаю, каб нехта з настаўнікаў — гісторыі ці малявання — казаў нам, што там пражыў большую частку свайго веку выбітны беларускі жывапісец Іван Хруцкі, аўтар бліскучых партрэтаў, нацюрмортаў, пейзажаў і інтэр’ераў, параскіданых цяпер па мастацкіх музеях розных краін.
    Нарадзіўшыся за два гады да напалеонаўскага паходу ў сям’і
    Мастак Іван Хруцкі. Аўтапартрэт
    уніяцкага святара айца Фамы з Улы, Янка ў 1827-ым скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага піярскага ліцэя. Ад- туль юнак накіраваўся ў Санкт-Пецярбург, дзе браў прыватныя ўрокі ў англічаніна Джорджа Доўва, стваральніка вядомай галерэі 1812 года ў Зімовым палацы.
    Уніяцкае паходжанне, якое падкрэслівае беларускасць Хруц- кага, вызначыла яго ментальнасць, калізіі лёсу і творчую інды- відуальнасць.
    У дваццаць шэсць гадоў — дыплом пра заканчэнне Акадэміі мастацтваў. Яшчэ праз тры, у 1839-ым, у журнале акадэмічнай рады з яўляецца запіс аб наданні Івану Хруцкаму звання акадэ- міка жывапісу. Зазначым, што прадстаўлены радзе нацюрморт
    меў, з пункту гледжання сталічных мэтраў, адценне крамольнасці: у акадэміі заахвочвалі маляванне кветак і садавіны, беларускі ж мастак змясціў на палатне гародніну, грыбы і рыбу, а ў дадатак і сялянскі гладыш.
    У тым самым 1839 годзе мастак пасля бацькавай смерці (стары не перажыў дратаванне уніі) перавёз маці, двух братоў і трох сясцёр у Захарнічы. Непадалёку ад ляснога возера Шча- лапок Хруцкі паводле ўласнага праекта забудаваў сядзібу і па- садзіў сад. (Калі гляджу на вінаград з яго нацюрмортаў, заўсёды думаю, што ён выспяваў у захарніцкай аранжарэі.) Па суседству стаяў маёнтак Навагуршчына, дзе гаспадарыў Ксаверы Бян- бноўскі, былы капітан паўстанцкага войска Касцюшкі. На два- наццаць гадоў маладзейшая за мастака суседава дачка Ганна пайшла з ім пад вянец.
    3 Захарнічаў Хруцкі ездзіў на выставы ў Пецярбург, а так- сама ў Вільню і Коўна, дзе атрымліваў замовы на размалёўку храмаў. Апошнія тры дзесяцігоддзі яго жыцця яшчэ чакаюць даследчыка: пра іх амаль нічога невядома.