Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Хто захоча адрадзіць гэты звычай у сваёй сям’і, няхай знойдзе расійска-беларускі слоўнік Вацлава Ластоўскага, а ў ім — «Крыўскі (беларускі) іменнік».
...У свой час, прааналізаваўшы творчасць полацкіх літарата- раў, я прапанаваў увесці паняцце «полацкі менталітэт». Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падтрымаў гэтую ідэю, адгук- нуўшыся на яе аднайменным вершам:
Есць полацкі менталітэт — Ад Еўфрасінні, ад Скарыны,
Ад той абрынутай адрыны, Дзе сон шукаў Свой сонны след...
Ад Полацка пачаўся свет.
Пра небачолых кажам: 3 нашых!
Есць Беларусь, А гэта значыць — Есць полацкі менталітэт!
Пасля перагляду царскімі ўладамі дакументаў і масавага паз- баўлення шляхецкіх правоў дваранства на Полаччыне складала ўжо не такую, як за часамі Рэчы Паспалітай, але ўсё адно вельмі значную долю насельніцтва. Віцебскі генерал-губернатар у 1840 годзе дакладваў міністру ўнутраных спраў, што ў губерні наліч- ваецца 5106 дваранаў, якія маюць сялян і маёнткі, 14875 — з зямлёю і 5761 безмаёнткавец. «Высшнй круг дворянства вообіце отлнчается тою образованностью, которая в некоторой степенн уравннвает все просвеіценные сословня Европы; дворянство среднего разряда также довольно образованно... Прямая нск- ренняя прнверженность к правнтельству н самостоятельные дос- тоннства русского характера встречаются весьма редко н служат нсключеннем; большая часть дворянства, будучн польского про- всхождення, сохраняет свою нацню п чуждается всего русского». Апошнія губернатаравы словы вымагаюць удакладнення. Мяс- цовую шляхту нельга называць польскаю: яна, хоць і гаварыла пераважна па-польску, была мясцовага паходжання, ніколі не захоплівала гэтае зямлі, а, наадварот, бараніла яе ад ворагаў, паўставала супроць акупантаў, добра ведала беларускую мову, фальклор і традыцыі народа.
Гэта былі вальналюбныя гасцінныя людзі, якія ўмелі ваяваць і любілі добрую застоліцу. Баюся, што не скажу пра шляхецкі стол лепей, чым Уладзімір Караткевіч у «Дзікім паляванні караля Стаха». У яго апісаннях няма хіба што такіх полацкіх (не толькі шляхецкіх) страваў, як вараная бульба з бруснічным варэннем і малочны суп з ляшчом, а таксама папулярнай на Полаччыне палёнкі — гарачага трунку з палёнай гарэлкі, журавінаў і мёду. Славіўся некалі і мёд-трайняк полацкіх езуітаў. Адзін з герояў «Шляхціца Завальні» з цёплым пачуццём згадвае айца Папэ, якому быў даручаны нагляд за вінным склепам. Там, у зацішным кутку кляштара, стаялі велізарныя дубовыя бочкі з выдатным старым мёдам, кухаль якога адразу вылечваў любую прастуду.
У маёнтку Крашуты па дарозе з Полацка на Невель мастак I. Захараў аглядаў «выдатную карцінную галерэю са шматлікімі арыгінальнымі палотнамі». Самым каштоўным у гэтым мастацкім
зборы было выразанае з косці распяцце, якое, па словах гаспа- дара — палкоўніка A. I. К. (на жаль, падарожнік падае толькі ініцыялы), належала французскай імператрыцы Жазэфіне. За- тым Захараў апісвае срэбны сервіз, на кожнай рэчы якога замест кляйма быў партрэт Напалеона. Гэтыя рарытэты палкоўнік вывез у 1814 годзе з Парыжа, дзе тады знаходзіліся расійскія войскі. Апрача галерэі A. I. К. ганарыўся «цудоўнай бібліятэкай».
У шляхецкіх дамах чыталі збольшага польскую літаратуру. Ама- тары прыгожага пісьменства выпісвалі з Пецярбурга і з Вільні штогоднікі «Незабудка» і «Рочнік літарацкі». У другім нумары «Рочніка» за 1844 год быў надрукаваны ўрывак з «Гісторыі ў легендзе» — рамана-жыццяпісу, прысвечанага святой Еўфрасінні. Ен належаў пяру Міхала Борха, уладальніка недалёкага ад Полацка маёнтка Прэлі Дынабургскага павета. Выбраны ў 1850-ым мар- шалкам шляхты Віцебскай губерні, Борх займаўся гісторыяй Вялі- кага княства Літоўскага, перакладаў на французскую Адама Міц- кевіча, выдаў у Вільні па-польску кнігу «Два словы пра Дзвіну».
Паўтары сотні падпісчыкаў меў у Прыдзвінні яшчэ адзін поль- скамоўны альманах сярэдзіны XIX стагоддзя «Рубон» (як мы памятаем, гэта старажытнае найменне Дзвіны), назва якога выз- начала і кола аўтараў.
Першы нумар «Рубону» адкрываўся праграмным вершам фаль- кларыста і грамадскага дзеяча (а з 1880 года — віцебскага губер- нскага маршалка) Ігната Храпавіцкага «Дзвіна», што павінен быў будзіць беларусаў:
У цемры схованая рэчка спачывала, Цяпер глыбокія зноў замуціла хвалі: Стары Рубон прачнуўся і зірнуў удалеч, Азваўся, быццам бура громіста сказала: «Мой дзень! Хто ж вас ад сну мярцвяцкага абудзіць? Чакаю — шмат чакаць — лятуць гады, стагоддзі, Канец іспытам нашым так і не прыходзіць, Ах! як жа безнадзейнасць мучыць тут і нудзіць.
Ля Віліі і Нёмна чутны бардаў спевы, Над Віслаю паўсталі, расквітнелі сёлы, А тут пустэча — цішыні глухой рассевы, Як збеглі ад мяне гурты сыноў вясёлых.
1843 годам датаваны напісаны Храпавіцкім у роднай вёсцы Каханавічы Дрысенскага павета нарыс «Погляд на паэзію бе- ларускага народа», які таксама з’явіцца ў «Рубоне».
Старэйшы сучаснік аўтара «Дзвіны» Ян Аношка аддаваў перавагу іншаму метаду пашырэння ўласнай паэтычнай прадук- цыі: замест публікацыі, чытаў яе ў прыдзвінскіх корчмах. Яго кнігу полацкія піяры выдадуць ужо пасля смерці паэта, у 1828-ым,
але немудрагелістыя шчырыя вершы Аношкі будуць згадвацца пры кухлях і чарках і ў часы «Рубону».
Адукаваная публіка добра ведала імёны Яна Чачота і Тамаша Зана, сяброў Адама Міцкевіча і таксама паэтаў-рамантыкаў, што служылі ў трыццатыя-саракавыя гады ў Лепелі.
У полацкіх дамах з яўляліся першыя ластаўкі новай беларускай літаратуры: творы Яна Баршчэўскага, паэмы «Тарас на Парна- се» і «Энеіда навыварат», вершы Вінцука Дуніна-Марцінкевіча і Уладзіслава Сыракомлі, адзін з якіх, «Добрыя весці», напісаны ў рэвалюцыйны для Еўропы 1848 год, гучаў так:
Заходзіць сонца пагодняга лета, Вее вецер з заходніх нябёс.
Здароў будзь, вецер з далёкага света: Добрыя ж весці да нас ты прынёс! Там, на Захадзе, праліваюць кроў, Б юцца для славы, свабоды і чэсці I робяць вольных людзей з мужыкоў. Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песню «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль*. Зямля ты наша, зямля ты святая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць. He прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!
Пісьменнік Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, родам з Дзісенскага павета, прыгадваў, што ў 1868 годзе згуртавалася кола маладых шляхціцаў, якія, «даўшы кожны па сто рублёў та й болей», зафундавалі ў Пецярбургу «Крывіцкі Вязок». Суполка, паводле задумы яе заснавальнікаў, мелася распрацоўваць беларускую мо- ву ў якасці літаратурнай, выдаваць на ёй кніжкі, адчыняць бе- ларускія школы, спрыяць развіццю беларускай навукі. «Сталі падгатаўляць мы беларускую слоўніцу, сабіраць песні чорналюда, капіць матэрыялы па гісторыі нашага руства. Я пісаць меў з Полацку...» Але ўлады хутка разгледзеліся, куды дзьме вецер: «Вязок» прыкрылі, а яго сродкі пусцілі на ўмацаванне ў «Севе- ро-Западном крае» праваслаўя.
У апошняй чвэрці XIX стагоддзя ў маёнтку Ухвішча Лепель- скага павета (цяпер гэта Полацкі раён) служыў аканомам бела- рускі паэт Фелікс Тапчэўскі, што пісаў пад псеўданімам Хвэлька з Рукшэніц. У змагарным 1863-ым ён са зброяй у руках з’явіўся на зборны пункт паўстанцкага аддзела Отана Грабніцкага ў Бі-
Тут — царскі салдат.
Чырвоны мост
кульнічах, якія былі зусім блізка ад роднага паэтавага фальварка Будзішча. Уладам не ўдалося давесці ўдзелу Тапчэўскага ў ба- рацьбе і яго вызвалілі з-пад арышту, пакінуўшы пад наглядам. Голас ліры Хвэлькі з Рукшэніц быў надзвычай блізкі да паэтыкі аўтара «Тараса на Парнасе», што дало некаторым літаратура- знаўцам падставы назваць Тапчэўскага стваральнікам гэтага шэ- дэўра, хоць апошнія даследаванні і не пацвярджаюць такой версіі. На месцы колішняга родавага гнязда Тапчэўскіх сёння вы па- бачыце адно некалькі старых ліп. А вось паэтава магіла з пом- нікам захавалася ў вёсцы Глыбачка на Ушаччыне дасёння.
3 мястэчка Кублічы Лепельскага павета паходзіў пісьменнік- дэмакрат Арцём Вярыга-Дарэўскі — паўстанец 1863-га, сібірскі высланец, аўтар першага перакладу на беларускую мову паэмы Міцкевіча «Конрад Валенрод», уладальнік славутага «Альбому», дзе пакінулі запісы Уладзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Вінцэсь Каратынскі, Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Рыпінскі...
У маёнтку Іванаўшчына таго ж павета прыйшоў на свет кам- пазітар і збіральнік музычнага фальклору Антон Грыневіч. Жы- вучы ў Пецярбургу, ён уваходзіў у выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца», заснаваў уласнае выдавецтва, якое выдала блізу дзесяці беларускіх кніжак амаль трыццацітысячным агульным накладам. У 1925-ым Антон Грыневіч вернецца з Віль- ні, дзе працягваў сваю кнігавыдавецкую справу, у Савецкую Беларусь, будзе сакратаром музычнай секцыі Інбелкульту і стар-
шынёй песеннай камісіі, будзе запісваць на Полаччыне народны мелас. НКВД палічыць, што гэтага больш чым дастаткова для арышту ў 1933-ым і расстрэлу ў 1937-ым.
На працягу ўсяго мінулага стагоддзя і на пачатку нашага каля паловы, а часам і болей жыхароў Полацка і вакольных мястэчак складалі яўрэі. У 1855 годзе іх у горадзе было 66 працэнтаў, у 1891-ым — 49. У сваіх «Нсторнческнх сведеннях о прпмеча- тельнейшнх местах в Белорусснн» М. Без-Карніловіч піша пра гэты народ: «Предпрннмчнвы, любопытны, проннцательны. С первого взгляда, с первых слов поймут, с кем пмеют дело. За- ранее рассчптывают барышн, какне может доставнть предпрн- ннмаемая операцня; йсчнслят расходы, н тогда только возьмутся за дело. В Белорусспп вся торговля в нх руках. Вннные откупы, почтовые станцнп, перевозы через рекн содержат еврен; для ннх нпкакой труд не тяжел, еслн только от него предвндят для себя пользу. Еврен — народ, глубоко знаюіцнй нрав, склонностн н прнвычкн людей н умеюгцнй пользоваться нх слабостямн. РІз- бегают утомптельных работ: между ннмн найдете много портных, сапожнмков, шапочнпков, стеколыцнков, луднлыцпков, жестян- іцнков, разносчнков, резчнков печатей, золотых н серебряных дел мастеров; редко встретнте кузнеца, плотнпка, пнлыцпка. В вере тверды до фанатпзма, богомольны, едннодушны, любят помогать свонм, в особенностн, когда те пострадают от пожара».
Па полацкіх вуліцах бегала з аднагодкамі яўрэйская дзяўчынка Марыя, якая ў 1891 годзе ў дзесяцігадовым узросце пераедзе з бацькамі ў ЗША і здабудзе вядомасць як пісьменніца Мэры Энцін (Mary Antin). Яе творчасць яшчэ чакае сваіх даследчыкаў на радзіме. Дадзім мінімум звестак на пачатак працы: у 1899-ым у Бостане выйшла першая кніжка М. Энцін «3 Полацка ў Boe- Tan» («From Polotzk to Boston»), потым пабачыла свет «Зямля запаветная» (The Promised Land. Boston-New York, 1912), a праз два гады — «Тыя, што стукаюцца ў нашы брамы» («They who knock at our Gates»).