Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Царскія ўлады планамерна вытоптвалі на нашай зямлі усё самабытнае, беларускае. Адразу пасля паўстання 1831 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях было скасаванае дзеянне Ста- тута Вялікага княства Літоўскага. Цар зацвердзіў пастанову пра перасяленне ў Беларусь «выходцев нз внутренннх губерннй, ко- торые прннесут с собою в сей край, чуждаюіцнйся Росснн, наш язык, обычай, прнверженность русскнх к престолу». На ўсе дзяржаўныя пасады прызначалі толькі расійскіх чыноўнікаў.
Прыдворны гісторык Устралаў у другім томе сваёй выдадзе- най у 1839 годзе «Русской нсторнн» для універсітэтаў выносіў прысуд нашаму старажытнаму пісьменству: «Белорусское на- речне, господствовавшее в Лнтовском княжестве, представляло безобразную смесь слов н оборотов русскнх, польскнх н ла- тннскнх». Як выглядае, асабліва «безобразной» у вачах царскага «вучонага» была лаціна, на якой некалькі стагоддзяў пісала і гаварыла ўся адукаваная Еўропа. (Каб канчаткова зняць праб- лему, у 1867-ым цар-«вызваліцель» Аляксандр II забароніць ужываць беларускую мову ў друку.)
Беларусь і Літва рэзалюцыяй Мікалая I у 1840 годзе пера-
тварыліся ў «Северо-Западный край», які хацелі зрабіць заціш- ным, узорна-паказальным кутком імперыі. (Грунтуючыся на здзейсненым папярэднікамі, гэтую мару не без поспеху ажыц- цяўлялі бальшавікі.) Усё мусіла тут трымацца на трох кітах — «самодержавне, православне, народность» (вядома, расійская).
Насуперак гэтаму ў народзе мацнела пачуццё нацыянальнае годнасці. Сярод паўстанцаў 1863-га было ўжо шмат тых, хто ваяваў не за Рэч Паспалітую, а за Беларусь, будучыню якой яны бачылі ў дэмакратычнай дзяржаве, заснаванай на парламен- цкім досведзе ЗША, Францыі і іншых заходніх краін. Інсур- генты мелі беларускую газету, у іх шэрагах змагаліся беларускія пісьменнікі. Гэта прагучала для ўладаў трывожным сігналам, і нацыянальны прыгнёт пасля задушэння трэцяга вызваленчага паўстання рэзка ўзмацніўся.
Велізарныя заслугі перад царскім тронам належаць тут Мі- хаілу Мураўёву. Яго імя ўсплывае не толькі ў спалучэнні з мя- нушкаю «вешальнік». Галоўны начальнік «Северо-Западного края», якога за крывавую дзейнасць на карысць імперыі праз год пасля смерці Каліноўскага цар уганараваў графскім тытулам, быў яшчэ і «будаўніком»: руйнуючы нашае дойлідства, панас- таўляў на Полаччыне і па ўсёй Беларусі праваслаўных псеўдаві- зантыйскіх храмаў, якія народ празваў «мураўёўкамі». Вешальнік нястомна клапаціўся і пра асвету беларусаў. Гэта яму належаць сказаныя неўзабаве пасля паўстання Каліноўскага праграмныя словы: «Што на гэтай зямлі не зрабіў рускі штык, даробіць руская школа».
Звяртаючыся да прадстаўнікоў беларускага дваранства, граф казаў: «Забудьте нанвные мечтання, заннмавшне вас доселе, господа, н помннте, что еслн вы не станете здесь по свонм мыслям н чувствам русскнмн, преданнымн Отечеству, то вы будете здесь нностранцамн н должны тогда покннуть этот край».
Іншаземцамі рабіліся тысячы сумленных і таленавітых сыноў Беларусі. Паўстанец 1831 года паэт прыдзвінскага краю Аляксандр Рыпінскі выдаваў свае беларускія і польскія творы, жывучы ў Па- рыжы і ў Лондане. У Аўстра-Венгрыі, Нямеччыне, Францыі і Егіпце пісаў вершы наш суайчыннік «граф Суліма з Белай Ру- сі» — Вайніслаў Савіч-Заблоцкі (1850—1893), які нярэдка пад- пісваўся псеўданімам Гаўрыла Полацкі. Яго пяро вывела ўсхваля- ванае прызнанне: «Дзвіна, Дунай маёй Айчыны, самая дарагая рэчка на свеце, табе я абавязаны рытмам маіх песняў!». А колькі беларусаў марылі вымыць твар дзвінскай вадою, снілі абрысы по- лацкіх сабораў у начлежках і багадзельнях Старога і Новага Свету?..
Падчас сустрэчы з начальнікам краю Мураўёвым патрыёты «русского дела» з унутраных губерняў імперыі захоплена прыз-
наваліся, што тут пачуваюць сябе расійцамі болей, чым дома. (Дзіва што, калі апроч безлічы іншых прывілеяў яны атрымлівалі яшчэ і пяцідзесяціпрацэнтавую надбаўку «на содержанне».) Трэ- ба дадаць, што ва ўсе часы бацыламі вялікадзяржаўнага шавінізму былі заражаныя і расійскія дэмакраты. Някрасаў прысвяціў ве- шальніку оду, дзе ўслаўляў яго такімі словамі:
Бокал заздравный подннмая, Еіце раз выпнть нам пора, Здоровье мнротворца края! Так много ж лет ему. Ура!
У маладосці Міхаіл Мураўёў быў адным з пачынальнікаў дзекабрысцкага руху, стваральнікаў статута «Союза благоден- ствйя», аднак потым адрокся ад сяброў і іх ідэалаў. Ну а як глядзелі на Беларусь першыя расійскія рэвалюцыянеры, што няраз падарожнічалі па ёй, праветрывалі тут «гвардзейскі душок» на пятнаццацімесяцавых манеўрах пасля вядомага паўстання Ся- мёнаўскага палка? Па полацкіх вуліцах шпацыраваў Міхаіл Лу- нін, аўтар бліскучага афарызма: «У Расіі два праваднікі: язык да Кіева, а пяро да Шлісельбурга». У Полацку жыў прыяцель Пушкіна пісьменнік Аляксандр Бястужаў-Марлінскі, а ў Віцеб- ску працаваў над праектам сваёй «Канстытуцыі» Мікіта Мураўёў.
Пра дзекабрыстаў напісана ў Беларусі значна болей, чым, напрыклад, пра паўстанцаў Касцюшкі. Напісана, зразумела, з нязменнай прыхільнасцю. У чытача сама сабою нараджаецца выснова, што слаўныя сыны Расіі — адначасова і нашы героі. Напэўна, яны хацелі беларусам свабоды і, калі б перамаглі... 3 такімі думкамі мы разгортваем «Русскую правду» Паўла Пестэля і даведваемся, што беларусы, аказваецца, не здольныя стварыць сваёй дзяржавы, а таму «должны отказаться от права особой народностн». I наогул, на абшарах імперыі ўсе павінны быць рускімі і размаўляць па-руску, на «обіцепонятном». Назвы іншых народаў Пестэль прапаноўваў проста адмяніць. Полацк атры- моўваў шанц зноў стаць памежным горадам, разарваным паміж дзвюма дзяржавамі, бо землі за Дзвіною дзекабрысты меліся аддаць Полыпчы.
Як бачым, народу заставалася разлічваць адно на ўласныя сілы. Яны яшчэ драмалі, але душа беларусаў жыла — у казках і песнях, у звычаях і ў мове, што чакала лепшых часоў.
Няхай наступнай старонкаю правінцыйнага рамана будзе, умоўна кажучы, этнаграфічная.
Эпіграфам да яе маглі б стаць словы пра беларускі нацыя- нальны характар з выдадзенага ў 1905 годзе IX тома «Полного географнческого опнсання нашего отечества»: «Белорус отлн-
чается гостепрннмством, склонностью к веселню н доверчн- востью, хотя ее можно н не сразу сннскать. Отсутствне зло- памятностн в белорусе резко бросается в глаза всякому, кто с ннм сталкнвается. Вообіце он обладает кроткой натурой».
Праўда, я абавязкова зазначыў бы, што «кроток» беларус толькі да той пары, пакуль яму стае цярпення, а потым ворагу лепей трымацца ад яго за рэчкай.
А што да полацкіх людзей — і ў мінулым, і ў нашым стагод- дзі,— дык, рызыкуючы набыць шмат нязгодных, дадам яшчэ колькі штрыхоў. Па-мойму, палачане маюць большую, чым ін- шыя беларусы, схільнасць да іроніі і гумару, якая дзіўным чынам спалучаецца, ў іх з балцкай стрыманасцю. (Каб пераканацца, схадзіце ў нядзелю хоць сабе і на сучасны полацкі рынак. Ня- даўна мне давялося пачуць там такую, напрыклад, показку. Двое п яных пытаюцца ў прахожага: «Скажы, шаноўны, вечар цяпер ці раніца?», а той ім: «Не ведаю, браточкі, не тутэйшы». Прычым твар у апавядальніка быў такі сур’ёзны, нібыта ён выступаў на партыйным сходзе.)
Палачане любяць і ўмеюць смачна пад’есці і ўзяць з паважнай прычыны добрую чарку, але пры гэтым не напіцца да божае моцы.
Дарэчы, колькі слоў пра напоі — моцныя і не вельмі. Най- больш пашыраным з іх не толькі на Полаччыне, але і на ўсім абшары Беларусі да пачатку XX стагоддзя заставаўся хлебны квас. Продкі мелі да яго адно галоўнае патрабаванне — каб быў такі рэзкі і востры, што драў бы вочы. Найлепшым у Прыдзвінні, паводле сведчання этнографа М. Нікіфароўскага, лічылі квас насычанага чырвонага колеру, зроблены на падсмажаных суха- рах. Апрача хлебнага гатавалі квас з буракоў, бярозавіку, a таксама ягадныя квасы —- «калінавік», «бруснічнік», «журавін- нік», «рабінавік». Такія напоі зазвычай ашчаджалі на зіму. 3 адборнай антонаўкі выраблялі яблычны квас. He саступаў яму смакавымі якасцямі прыгатаваны са спелых пладоў ігрушавы. У полацкіх дамах нарыхтоўвалі кляновік. 3 сушаных яблык і гру- шаў-дзічак варылі з цукрам, мёдам або сочывам цудоўныя ўзва- ры. Заможныя гаспадары пілі гарбату і каву, простыя ж сяляне заварвалі ліпавую квецень, мяту, святаяннік, чабор, маліннік. Існавала тэхналогія прыгатавання «кавы з жалудоў»: падсмажвалі да румянку ячмень, змешвалі яго з нарэзанымі морквай ды чыр- вонымі буракамі і разам са смолатымі жалудамі заварвалі кіпенем. Рэдзька, хрэн, мёд і соль служылі асноўнымі кампанентамі ры- туальнага прыдзвінскага напою — хрэсьбіннага збіценю, які па- вівальная бабка падносіла шчасліваму бацьку дзіцяці.
I, вядома, піва, што на Полаччыне некалькі сем яў супольна варылі ў вялізных катлах. Найсмачнейшым півам называлі «мар- цовае», якое пэўны час выстойвалася. Яно было цёмнае, густое,
добра пенілася і магло б, відаць, скласці годную канкурэнцыю найлепшым сучасным маркам.
3 другой паловы стагоддзя пачалі вырабляць гарэлку з буль- бы. На заключным этапе яе зафарбоўвалі ў ружовы, блакітны, фіялетавы, зялёны колеры. У выніку настойвання гарэлкі на розных ягадах, каранях, зёлках атрымлівалі настойкі: «малінаў- ку», «аераўку», «мятную». Полацкія гаспадыні славіліся сваімі наліўкамі, асабліва з вішняў і парэчак.
А яшчэ душа палачаніна здавён, з пракаветных паганскіх часоў, схільная была да веры ў дзівосы, што цудоўна засведчыў сваім «Шляхціцам Завальнем» Ян Баршчэўскі. Ва ўступе ён піша: «Шмат паданняў кружыць у тым краі сярод простага люду... Русалкі, калі жыта красуе ў полі, з распушчанымі доўгімі валасамі гушкаюцца на бярозах і спяваюць песні; іхні смех ад- гукаецца ў глыбіні лясоў і трывогай працінае тых, хто збірае грыбы або ягады. Лясны бог — пан дзікіх пустэчаў. Каб чала- вечы зрок не мог яго ўгледзець, ён пад размаітымі абліччамі хаваецца ў сваіх уладаннях; мінаючы лугі, так змяншаецца, што яго нельга ўбачыць у густой траве; ідучы праз пушчы, раўняецца з самымі высокімі хваінамі. Кажуць, што бачылі велізарныя ча- роды вавёрак, якіх лясны бажок перапраўляў з адной пушчы ў другую, бо прадбачыў, дзе выбухне пажар.
Ноч Купалы ў тым баку Беларусі поўная незвычайных здарэнняў. На думку простых людзей, уся прырода ў гэтую ноч весяліцца. Рыбакі бачаць азёрнае люстра, якое раскашуе ў месяцавым ззянні, і хоць неба яснае і паветра спакойнае, бліскучыя хвалі, удараючы ў берагі, разбіваюцца на кроплі, якія, нібы зоркі, свецяцца ў паветры.