Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
маглі паглядзець кіно. Сталага кінатэатра ў Полацку пакуль не было, і гастралёры паказвалі фільмы ў якой-небудзь пустой кра- ме, беручы па 10 капеек за паўгадзінны сеанс.
Аўтар успамінаў з цеплынёю апісвае кадэцкую традыцыю імянінаў ядра, што засталося ў сцяне корпуса з часоў вайны з Напалеонам. Штогод 7 кастрычніка кадэты ўрачыста, з аркес- трам чыталі «бомбе» віншаванне з яе «днём анёла», а потым усе падыходз.ілі і цалавалі імянінніцу. Корпусная адміністрацыя на гэтых святах дыпламатычна адсутнічала, бо там абавязкова дэк- ламаваліся новыя раздзелы з «засакрэчанай» паэмы-песні «Звернада», у якіх зазвычай перападала начальству. Пачынаўся гэты твор, напісаны некалькімі пакаленнямі кадэтаў, так:
Державной волей Ннколая Воздвнгнут мрачный монастырь. В нем не монахннн святые, М не монахн в нем жнвут.
Тот монастырь по всей Росснн Кадетскнм корпусом зовут.
Выкладчык спеваў Мацісон, напрыклад, заслужыў у сваіх выхаванцаў гэткі вось куплет:
Бедный мальчнк Матнссон.
Все его нменне —
Трн цепочкн, камертон Да медаль за пенне.
Між іншым, кадэт Вержбаловіч захапляўся піратэхнікай, у прыватнасці, рабіў бутафорскія бомбы, якія разам з сябрамі выпрабоўваў у блізкім лесе. Аднойчы ён змайстраваў такую бом- бу па просьбе кадэта Пятроўскага. Праз колькі дзён яна вы- бухнула ў пакоі дзяжурнага па роце афіцэра, што ад страху залез пад пісьмовы стол. Паколькі ў тыя гады ледзь не штодня эсэры кідалі ў міністраў, сенатараў і ў простых гарадавых не бутафорскія, а зусім сапраўдныя бомбы, здарэнне прызналі надзвычайным. Дырэктар корпуса генерал Ваулін перад шыхтом кадэтаў па- абяцаў, што, калі праз паўгадзіны яму не назавуць імя «тэра- рыста», кожны дзесяты выхаванец будзе звольнены. Юнакі вы- рашылі не выдаваць таварыша, аднак з правага фланга выйшаў кадэт сёмага класа віцэ-фельдфебель Грушвіцкі і адрапартаваў дырэктару, хто кінуў бомбу. /Такі ўчынак быў яшчэ больш на- дзвычайны за сам выбух. Здраднік атрымаў найганебнейшую мянушку — «стараха» і мусіў да самага выпуску жыць ва ўмовах усеагульнага байкоту: з Грушвіцкім кадэты не толькі не раз- маўлялі, але нават рабілі выгляд, што яго наогул не існуе.
Яшчэ колькі слоў пра традыцыі «палачанаў».
У час навучання Вержбаловіча (ён быў, дарэчы, сцяганосцам) на корпусным сцягу не хапала ўжо каля чвэрці палотнішча: кадэты таемна прабіраліся ў сваю царкву, дзе стаяў штандар, і адрывалі сабе на памяць па кавалачку ядвабнай тканіны. Адразу пасля паступлення ў корпус падлеткі абавязкова атрымлівалі мянушку. Афіцыйна кадэтаў называлі па прозвішчы, неафіцыйна ж усе сем гадоў навучання яны звярталіся адзін да аднаго толькі па мянушках — часам трапных, а часам даволі недарэчных. Выха- ванца корпуса Глеба Аляхновіча, які потым стане адным з пер- шых пілотаў чатырохматорных расійскіх самалётаў «Ілья Мура- мец», за малы рост ахрысцілі «Асьмушкам», а вось высокі строй- ны Вержбаловіч усе кадэцкія гады пакутаваў праз сваю мянушку «Жаба».
У адрозненне ад усіх астатніх расійскіх карпусоў, дзе кадэты старэйшых класаў звярталіся да малодшых на «ты», а тыя аба- вязаныя былі адказваць ім «вы», у Полацкім корпусе ўсе казалі адзін аднаму «ты», прычым гэтае правіла дзейнічала ўсё жыццё. Падчас агульнай святочнай бяседы ў дзень гадавіны корпуса можна было пачуць, як карантыш-першакласнік казаў генералу: «Ваше превосходнтельство, передай мне, пожалуйста, солонку». Гэтая, так бы мовіць, дэмакратычная традыцыя пярэчыла су- бардынацыі, бо, паводле правілаў, выкладчыкі павінны былі звяр- тацца на «вы» да ўсіх кадэтаў, пачынаючы з першага класа. Калі верыць Б. Вержбаловічу, сярод педагогаў і выхавальнікаў По- лацкагажорпуса — каб не парушаць ні субардынацыі, ні трады- цыі — не было ніводнага «палачаніна».
3 мемуараў былога кадэта можна даведацца і пра апошнія гады гісторыі корпуса. Калі пачалася сусветная вайна, першая корпусная рота з дырэктарам і сцягам была, па сведчаннях Вер- жбаловіча, эвакуяваная ва Уладзікаўказ, другая — у Маскву (Ляфортава), трэцяя — у Сумы, а ў старадаўніх мурах размяс- ціўся вялікі вайсковы шпіталь. У 1919 годзе Дзянікін сабраў на Каўказе полацкіх і ўладзікаўказскіх кадэтаў і аднавіў змешаны корпус, які на пачатку 1920-га перавялі ў Крым.
Калі генерал Урангель праводзіў эвакуацыю сваіх войскаў, пра кадэтаў неяк забыліся. Праз колькі дзён да борта расійскага карабля «Рыён», што стаяў у канстанцінопальскай гавані, па- дышлі дзве вялікія баркі з полацкімі і ўладзікаўказскімі кадэтамі. У штармавое восеньскае надвор е яны прыйшлі на вёслах з Се- вастопаля. Корпус аднавіў заняткі ў Югаславіі, аднак фінансавая дапамога былых хаўруснікаў царскай Расіі хутка скончылася, a разам з гэтым завяршылася і гісторыя навучальнай установы. Сёй-той з былых «палачанаў» рознымі шляхамі вярнуўся на радзіму, а большасць закончыла жыццё на чужыне.
Улады, як чорт крыжа, баяліся праяў сепаратызму і сачылі, каб на чале корпуса не апынуўся прадстаўнік мясцовага дваран- ства. Да ўраджэнцаў Беларусі належыць толькі трынаццаты ды- рэктар генерал-маёр Мадэст Чыгір. Здаецца, у прыхільнасці да музаў ён мог паспрачацца з Анчуціным. Кадэты ставяць камедыю Аляксандра Астроўскага «Свон людн — сочтемся», адзначаюць вялікай літаратурнай вечарынаю 100-годдзе Гогаля. Канцэрту- юць корпусны хор, струнны і духавы аркестры. Кадэты захап- ляюцца барацьбой і гімнастычнымі практыкаваннямі, канькамі і лыжамі. У корпусе з’яўляюцца першыя, яшчэ вельмі дарагія ровары. Да барцоў і гімнастаў далучаюцца жанглёры з клоунамі, і горад гаворыць, што ў корпусе вельмі нават неблагі цырк.
Пры гэтым дырэктары ў Аляксандраўскай зале корпуса быў пастаўлены бюст-помнік Раману Кандраценку. На цырымоніі прысутнічала каралева Грэцыі Вольга, што прыбыла ў горад з нагоды пераносу мошчаў святой Еўфрасінні. У тым самым, 1910 годзе корпусу стукнула семдзесят пяць. Да юбілею і выйшла няраз цытаваная тут кніга Вікенцьева. Дзякуючы яму, мы ведаем, што корпус даў адукацыю і выхаванне тром тысячам афіцэраў расійскай арміі. Чатырнаццаць з іх былі на той час георгіеўскімі кавалерамі.
Прамаўляючы да першых кадэтаў, епіскап Смарагд хацеў бачыць іх вернымі слугамі праваслаўнага трона. Шмат хто з гадаванцаў корпуса меў сваё ўяўленне пра абавязак перад Баць- каўшчынай. Расійскі дэмакрат Мікалай Агароў аднойчы трапна назваў кадэтаў пакутнікамі, якіх вузкае, нярэдка тупое і бесча- лавечнае выхаванне «домучнло до разумення свободы».
3 тых, для каго свабода была не абстрактным паняццем,— выхаванец корпуса ўкраінскі шляхціц з Палтаўшчыны Андрэй Патабня. Прапаршчыкам ён трапіў служыць на польскія землі і стаў адным з кіраўнікоў падпольнага «Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы». Быў знаёмы з Герцэнам, з выдатнымі польскімі рэвалюцыянерамі Яраславам Дамброўскім і Зыгмундам Сера- коўскім. Калі край паўстаў, былы полацкі кадэт не бачыў іншага выйсця, апроч пераходу на бок інсургентаў. Жыццё Андрэя Патабні абарвалася на дваццаць пятым годзе ў баі з карнікамі пад Кракавам, каля мястэчка Пяскова Скала, дзе захавалася яго магіла з мемарыяльнай плітой.
Афіцыйны спіс кадэтаў-«палачан», забітых ці памерлых ад ран, сведчыць, што не ўсе яны гінулі так годна, як Патабня. (Яго ў пераліку, вядома, няма.) Прапаршчыка Эдуарда Дам- броўскага сустрэла ў 1845 годзе куля вальналюбнага каўказскага горца. Капітан Мікалай Абухаў сканаў ад ран пасля боя з «польскнмн мятежннкамн». Паручнік Фёдар Сандзецкі быў па-
сечаны шаблямі ў захопніцкім паходзе расійскага войска ў Тур- кестан. Забіты «прн подавленнн бунта» ў 1906 годзе паручнік Уладзімір Нішчынскі. Прозвішчы кажуць: большасць гэтых афі- цэраў — не з расійскіх дваранскіх фамілій, а са шляхты далуча- ных на захадзе земляў. Значыцца, гінулі за чужую палітыку, чужыя інтарэсы. Нехта заліваў сумленне гарэлкаю, як капітан Пора-Леановіч з навелы Караткевіча «Паром на бурнай рацэ». А нехта аддана служыў «Отечеству», што душыла яго падня- вольны народ. Кожны рабіў свой выбар.
У Полацкім кадэцкім прайшлі юначыя гады яшчэ адной вы- бітнай асобы, палачаніна па нараджэнні Дзмітрыя Кайгародава. Развітаўшыся пасля корпуса з вайсковым жыццём, ён заслужыў у сучаснікаў імя бацькі расійскай феналогіі, летапісца прыроды. Колішні кадэт унікліва вывучае лясную гаспадарку ў Нямеччыне, Швецыі і Швейцарыі, у трыццаць шэсць гадоў робіцца прафе- сарам. Дзесяць выданняў вытрымлівае яго адрасаваная педагогам і дзецям кніга «Беседы о русском лесе».
Вежы Сафійскага і Мікалаеўскага сабораў, корпусныя калі- доры і класы снілі сакратар Расійскай акадэміі навук, аўтар кніг пра вайну 1812 года і Крымскую кампанію Мікалай Дубровін, расійскія гісторыкі Васіль і Міхаіл Сямеўскія, полацкія дваране браты Леў, Канстанцін, Віктар, Міхаіл і Ніл Кірпічовы — вя- домыя ваенныя навукоўцы, генералы, прафесары вайсковых ака- дэмій. Полацкім кадэтам быў літаратар Уладзімір Тунашэнскі, чыя п еса «Губернская Клеопатра» ў канцы XIX стагоддзя часта ставілася на сталічных і правінцыйных сцэнах. У Полацку ву- чыўся аўтар рамана «Порт-Артур» Аляксандр Сцяпанаў.
Выхаванцам корпуса быў і сын шляхціца Менскай губерні Ян Тарасевіч. Мастацкая атмасфера, без якой цяжка ўявіць жыццё полацкіх кадэтаў, дазволіла падлетку ўдасканальваць свае музычныя здольнасці. Вайсковыя студыі Тарасевіча завяршыліся паступленнем ... на фартэпіянны факультэт Пецярбургскай кан- серваторыі. Пасля яго паспяховага заканчэння Ян робіцца сту- дэнтам кампазітарскага аддзялення. Талент бліскучага піяніста і кампазітара падаруе яму сяброўства з Сяргеем Рахманінавым і Янам Сібеліусам. У кансерваторскія гады Тарасевіч пазнаёміцца з адным з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, фак- тычным кіраўніком выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» Вацлавам Іваноўскім і зробіцца гарачым прыхільнікам ідэі нацыянальнага адраджэння. Ен напіша першыя музычныя творы на вершы Максіма Багдановіча, назаўсёды захавае захап- ленне беларускай народнай песняй. Апошняя частка доўгага жыцця Яна Тарасевіча пройдзе ў Беластоку, дзе ён будзе мець заслужаную славу выдатнага педагога, дасць першыя ўрокі май-
стэрства дырыжору, піяністу і кампазітару Ежы (Юрыю) Мак- сімюку, якім ганарыцца сучасная музычная Польшча.
Гаворка пра выпускнікоў корпуса шмат страціць, калі не ўзга- даць светлага імя Іосіфа Стаброўскага — археолага і гісторыка, заснавальніка Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея, унука паўстанца 1863-га, прыкутага да тачкі на царскай катарзе. Па- кінуўшы горад кадэцкага юнацтва, Іосіф скончыў Маскоўскі ар- хеалагічны інстытут, у чыне палкоўніка завяршыў першую сус- ветную вайну, крыху паслужыў у Чырвонай Арміі і вярнуўся ў родны Слонім.