Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Яшчэ адзін прасвет у аднастайнасці — першы летні паход з біваком. Кадэцкія роты ў поўным узбраенні шыхтаваліся на кор- пусным пляцы. Выгляд яны мелі самавіты і досыць ваяўнічы: мундзіры і ківеры, стрэльбы на пасах з чырвонага юхту, лака- ваныя ладункі з патронамі і гранатамі, ранцы з бляшанымі бік- лажкамі...
Здараліся ў строга рэгламентаваным жыцці і падзеі непра- дугледжаныя. Аднае чэрвеньскае ночы 1837 года загарэўся пры- ватны дом на пляцы. Вецер імкліва разносіў полымя, і за тры гадзіны пажар знішчыў у горадзе тры сотні дамоў. Колькі разоў за ноч загараўся і двухпавярховы будынак корпуса, але яго ўда- лося выратаваць. Тады ж, у чэрвені, Дзвіна затапіла берагавую
частку горада і шмат прыбярэжных вёсак ды мястэчак. Корпус збіраў пагарэльцам і ахвярам паводкі грошы.
1839 год — першы выпуск у сталічны Дваранскі полк, дзе кадэты праходзілі адмысловы курс і атрымлівалі афіцэрскі чын. У сувязі з гэтым выхаванцы не раз ехаліся на летнія вакацыі, a жылі ў лагеры за Віцебскай заставай і правялі манеўры: паходным маршам прайшлі праз вёску Гараны і фарсіравалі раку Обаль. Услед за гэтым восем вялікіх тарантасаў павезлі выпускнікоў у Санкт- Пецярбург.
У траўні 1845 года Полацк наведаў Мікалай I. Агледзеўшы Мікалаеўскі сабор, ён накіраваўся да кадэтаў. Тых развялі па ротах і паставілі пры ложках. Яго вялікасць зазірнуў у класы і ў рэкрэацыйную залу грэнадзёрскай роты, прайшоўся па спаль- нях. Выхаванцу Нагорнаву ён загадаў распрануцца і зняць шкар- пэткі. Паглядзеўшы на кадэтавы ногі і бялізну, цар, павяр- нуўшыся да генерал-ад’ютанта графа Арлова, зазначыў: «А онн почшце нас с тобой». У спальні мушкецёрскай роты Мікалай пытаўся ў кадэтаў прозвішчы і звяраў іх з шыльдачкамі над ложкам. Сэнс гэтае працэдуры застаецца для мяне загадкаю.
Пасля адбыліся паказальныя выступленні: «Во время ученья было пронзведено 36 перестроеннй, н, несмотря на нестерпнмый зной н на усталость, кадеты, одушевленные прнсутствнем обо- жаемого Монарха, былн бодры, вннмательны, н нн однн нз ннх не оставнл строя». Задаволены імператар узнагародзіў дырэктара корпуса Фёдара Арэўса ордэнам святой Ганны першай ступені.
1848 год. У Полацк прыйшла збіраць свой ураджай халера. Гадаванцаў пасялілі ў намётах у корпусным садзе. Поўная іза- ляцыя ад горада дапамагла выратаваць усіх падлеткаў: а вось паручнік князь Пуцяцін і некалькі ніжніх чыноў сталі ахвярамі паморка.
1850-ы запомніўся корпусу ўдзелам у адкрыцці помніка героям вайны з Напалеонам. Праз чатыры гады кадэты аплаквалі Мі- калая I і прысягалі новаму цару Аляксандру II.
Ішла Крымская вайна. На чорных мармуровых дошках у корпуснай царкве з’явіліся імёны выпускнікоў, што загінулі на севастопальскіх валах: капітан Мікалай Фядотаў, паручнікі ар- тылерыі Васіль Маркевіч, Андрэй Пісарэўскі і Аляксандр Буш- коўскі. Кадэты сабралі на патрэбы параненых і знявечаных ма- ракоў чарнаморскай экскадры 163 руб. 80 кап.
Гэтым часам дырэктарам стаў генерал-маёр Павел Кіновіч, нястомны змагар за дысцыпліну і маральнасць. Ен забараніў выхады ў горад без суправаджэння, загадаў пакараць розгамі кадэта, які залез у сялянскі гарод па рэпу і моркву. Адначасова генерал клапаціўся і пра «пернік» — запрашаў заезджых артыс- таў, на масленіцу кадэтаў каталі на тройках.
У корпусе адчынілі адмысловыя класы, выпускнікі якіх адразу паступалі на вайсковую службу прапаршчыкамі. Тут разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі выкладаліся ваенныя: так- тыка, артылерыя, вайсковая гісторыя і фартыфікацыя. На ла- герных зборах праводзіліся практычныя заняткі ў тактыцы, та- паграфіі, інжынернай справе і асвойваўся грунтоўны курс страль- бы. Дваране з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, а таксама юнакі нешляхецкага паходжання з дыпломам універсітэта або інстытута маглі атрымаць афіцэрскае званне экстэрнам. Такім чынам, з 1859 да 1861 года корпус даў расійскай арміі 172 афіцэры.
Надышоў 1863-і — год, калі ўслед за Польшчаю Беларусь і Літва зноў падняліся супроць іншаземнага прыгнёту.
Першымі звестунамі паўстання сталі нумары нелегальнае rase™ «Мужыцкая праўда», што пачалі з’яўляцца ў полацкіх ва- коліцах. Найбольшы страх ва ўлад выклікала тое, што газета ўжо сваёй назваю была звернутая да сялянаў і друкавалася ла- цінскімі літарамі, але на «местном наречнн», якое русіфікатары ў сваіх планах даўно асудзілі на смерць. Колькі нумароў апыну- лася і ў сценах корпуса. Можна ўявіць, з якімі пачуццямі чытала іх кадэцкае кіраўніцтва, якімі эпітэтамі ўзнагароджвала таямні- чага Яську-гаспадара з-пад Вільні*, што ставіў пад газетаю свой подпіс. А пісаў гэты Яська і сапраўды страшныя рэчы: «Глум, здзерства і несправядлівасць выходзяць ад самога цара,— ён-то з нас выбірае войска, ён-то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбы народу, а, узяўшыся з усімі гіцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць — гэта ўсё роўна, што шы- беніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народу!..
Помняць яшчэ нашы дзяды, паказваюць яны, што з іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда; но войска было ўсё са шляхты, а калі мужыкі часам і захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну: давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. Стуль-то ў нас і парабіліся гэтыя аколіцы шляхецкія. Так за тое, што чалавек ішоў на вайну, бараніў сваю бацькаўшчыну, то ронд (урад) даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шляхецтва, а маскаль чы так робіць? За тое, што мы яму 25 лет на войнах служым, без людскай стравы і адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлі, каб, хаця цяжка гаруючы, дабіціся да спакойнай смерці. Праслужыўшы 25 лет, да і торбу ўзяўшы, ідзі жабраваці! А што грэху набярэшся перад Богам, спрыяючы маскалю, таго ніколі Бог не даруе. Ідзе француз даваці вольнасць
*
Псеўданім К. Каліноўскага.
Лясны лагер беларускіх паўстанцаў 1863 г. Тагачасны малюнак
мужыкам, бунтуюцца местачковыя да і маладзёж за сваю і нашу вольнасць і веру, а мы-то даем рэкрута, і нашымі грудзьмі цар маскоўскі застаўляецца, і нашымі рукамі ўсмірае бунты і запрагае нас усіх у вечную няволю. Таго, хто нам добра думае, мы вы- ганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, чы ж не грэшна перад Богам, а не стыдна перад цэлым светам?..
Гэта цар маскоўскі, перакупіўшы многа папоў, вялеў нас у сызму загнаці, ён-то плаціў грошы, каб толькі пераходзілі на праваслаўе, і, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас нашу справяд- лівую уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам навекі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці...
Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна ра- зам за нашую вольнасць! Нас цар ніц не падмане — не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя — нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшаць з віламі ды з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзе- цюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас воль- насць, якой не было нашым дзядам ды бацькам».
Паўстанне 1863—1864 гадоў застанецца адным з нешматлікіх у гісторыі XIX стагоддзя прыкладаў, калі, па сутнасці, купка ўзброеных людзей, баронячы сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, выступіла супроць велізарнай імперыі. Тры еўрапейскія народы — беларусы, палякі і літоўцы — коштам жыццяў сваіх найлепшых сыноў выказалі пратэст расійскаму феадалізму, аб- салютызму і дэспатызму, засведчыўшы прыхільнасць да кансты- туцыйнасці і дэмакратыі.
Баі паўстанцаў з царскімі карнікамі грымелі яшчэ далёка на захадзе. Прынамсі, звонку ў Полацку ўсё было ціха, але ўвесну на вуліцах з’явіліся людзі, дэманстратыўна апранутыя ў даўней- шыя шляхецкія строі з чатырохвугольнымі шапкамі-канфедэрат- камі. У дамініканскім касцёле распачаліся палітычныя маніфес- тацыі: гучалі патрыятычныя казанні, вернікі спявалі пад арганы рэвалюцыйныя гімны. Горад напоўніўся чуткамі пра арышты навакольных паноў, якія спачувалі інсургентам. To ў карчме, то ў краме ці нават у казённым прысутным месцы знаходзілі «под- мётные пнсьма» з паведамленнямі, што пад Полацкам збіраюцца ў лясах вялікія сілы паўстанцаў і горад будзе ўзяты. У рукі паліцыі траплялі перапісаныя ад рукі песні накшталт вось гэтай:
Гэй жа, хлопцы, досыць спаць!
Пара косы прыбіраць!
Косы, косы і сякеры — Бараніці сваю веру. Пара!
Ірад нашы дзеткі б’е, А кроў нашу, як вуж, п’е. Лепей быці мучанікам, Як цэсарскім невальнікам. Пара!
Вы за печкаю на полу, Мы у лесе зямлю голу Прытулілі 6, як пярынку, Бы заснулі хоць гадзінку. Пара!
Хто са страхам, а хто з захапленнем казаў пра маладога графа Лявона Плятэра, чый атрад захапіў каля Краслаўкі царскі тран- спарт са зброяй. Палачане яшчэ памяталі сваячку адважнага інсургента — графіню Эмілію Плятэр, збіральніцу фальклору, паэтку і рэвалюцыянерку. У 1831 годзе, у час папярэдняга выз- валенчага паўстання, яна стварыла на памежжы Віцебскай і Ві- ленскай губерняў баявы атрад, была прызначаная ганаровым камандзірам роты паўстанцкага войска і напрыканцы таго самага года ва ўзросце 25 гадоў памерла, як быццам сімвалізуючы сваёй смерцю скон паўстання.
Да кадэтаў даходзілі звесткі, што ў блізкіх полацкіх ваколіцах, каля Янова і Бікульнічаў, знаходзяцца базы паўстанцкага аддзела
Отана Грабніцкага. Сёй-той з асабліва дасведчаных ведаў, што камандзір інсургентаў нарадзіўся ў маёнтку Арэхаўна пад Лепе- лем, што Грабніцкі-бацька быў віцебскім губернскім маршалкам шляхты, а сын-паўстанец служыў у Крыме юнкерам уланскага палка, але за «шкодны склад думак» і за сувязь з антыцарскім татарскім падполлем быў на два гады кінуты ў Петрапаўлаўскую цытадэль, а потым адпраўлены шараговым у Сібірскі корпус.
Паўстанцы з’явіліся і ў Зябкаўскіх лясах і лясных урочышчах, што падступалі да полацкіх вёсак Рабчонкі, Заполле, Вуглы і Бабынавічы.
Гарнізона горад не меў, і кадэцкае начальства зрабіла захады на выпадак штурму. Аднаго красавіцкага дня палачане ўбачылі, як на пляц выкочваюць з корпуснай брамы гарматы. Іх паставілі так, каб трымаць пад абстрэлам Віцебскую і Пецярбургскую вуліцы. Выкладчыкі артылерыі рыхтавалі карцеч. Салдатаў «слу- жыцельнай» роты ўзброілі кадэтавымі стрэльбамі. Даверу да саміх выхаванцаў не было. Некаторыя не вярнуліся з калядных вакацый і, як казалі, далучыліся да інсургентаў. Шмат хто меў сярод паўстанцаў блізкіх сваякоў.