Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
23 скрынкі з іконамі і царкоўнымі рэчамі, што засталіся ад езуітаў, паручнік Вішнякоў у 1843 годзе завёз у Варшаву і здаў памочніку інтэнданта былога каралеўскага замка.
Разбіраць саборныя арганы камандзіравалі чамусьці не каго- небудзь, а кансерватара заалагічнага кабінета Віленскай медыч- на-хірургічнай акадэміі магістра Брунэра. (Міжволі згадваецца показка пра тое, як адзін з папулярных герояў савецкага фаль- клору марыў набудаваць паболей кансерваторый, каб у краіне не было праблем з кансервамі.) Здаецца, само неба не хацела разлучаць Полацк з яго гонарам: у час працы магістр памёр.
Калі захочаце ўбачыць полацкія арганы святога Стэфана сён- ня, давядзецца з’ездзіць у Вільню і наведаць Святаянаўскі сабор, што на тэрыторыі універсітэта. 3 1840 года там амаль два дзеся- цігоддзі быў арганістам Станіслаў Манюшка, на ўспамін аб чым пад арганамі ўстаноўлены бюст кампазітара.
Перахрышчаны сабор быў корпусным, затым гарадскім ка- федральным, бачыў расійскіх імператараў, сустракаў вернутыя на радзіму мошчы найпадобнейшай Еўфрасінні, а потым зазнаў здзекі бальшавіцкіх варвараў. «Па просьбах працоўных палача- наў» яго зачынілі і абезгалосілі — скінулі і адправілі на пера- плаўку званы. Косці пахаваных у саборных сутарэннях людзей паскідалі ў адно месца, а ў падвалах зрабілі склад гародніны.
У 1936-ым быў знішчаны унікальны старадаўні гадзіннік з боем, створаны віленскім майстрам Густавам Мундзі. (Званы знялі яшчэ на пачатку 30-ых.) Потым улады вырашылі выка- рыстаць знявечаны сабор у якасці... «тэатральнай дэкарацыі». А ў 1963-ім у выканкаме гарсавета нарадзілася рашэнне № 328 «О меропрнятнях по сносу церквн н правого крыла бывшего кадетского корпуса». Пасля выбуху з гарадскога бюджэту было выдаткавана 40 тыс. руб.— «на вывоз мусора».
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Каланізатары зачынялі іх, ба- ючыся росту нацыянальнага руху. Вышэйшая школа піяраў у Полацку, Віленскі універсітэт, Горы-Горацкі земляробчы інсты- тут...
Першаю была Полацкая акадэмія.
КАДЭЦКІ корпус
алі загаворыш з сярэднестатыстычным палачанінам пра кадэцкі корпус, пачуеш адно тое, што яго ўзарвалі. Знішчаючы старыя езуіцкія муры, сучасныя вандалы амаль дазвання зруйнавалі і памяць пра навучальную ўстанову, гісторыя якой налічвае ні многа ні мала — без чвэрці
стагоддзе.
Яна пачынаецца ў 1830 годзе, калі Мікалай I зацвердзіў «По- ложенне о губернскнх кадетскнх корпусах», што прадугледжвала стварыць корпус на чатырыста кадэтаў і ў Полацку. Вялікіх праблем з будаўніцтвам і абсталяваннем не ўзнікала, бо, як мы ведаем, якраз тады царскія ўлады зачынілі Вышэйшую піярскую вучэльню і прысабечылі ўсю былую маёмасць акадэміі. Корпусу дасталіся будынак кляштара, дзесяць ордэнскіх дамоў і шэсць дамоў скарбовых. Прызначаны архітэктарам Антоні Порта дак- ладваў начальству, што ўсю неабходную перабудову езуіцкай рэзідэнцыі можна закончыць за тры гады. Урад выдаткаваў на гэта 580 тысяч рублёў.
Цікава ўчытвацца ў тагачасныя казённыя расійскія паперы. Іх стыль і лексіка часам дзіўна нагадваюць нешта вельмі знаёмае з падзей нашага стагоддзя. Вось, напрыклад, «комнссня об ус- троеннн Полоцкого кадетского корпуса» на чале з беларускім генерал-губернатарам князем Хаванскім загадвае прыёру піяр- скага кляштара Барташэвічу «очнстнть помеіценне» ад кніг, му- зейных экспанатаў, карцін, музычных інструментаў і hot, а так- сама «от своего жнтельства». А вось некаторыя вынікі «очнс- ткн»; акадэмічная бібліятэка скарацілася па колькасці тамоў у
дваццаць разоў, багадзельню ператварылі ў корпусную пральню, у батанічным садзе зрабілі дрывотню.
Кадэцкія карпусы афіцыйна былі сярэднімі навучальнымі ўстановамі з ваенным рэжымам, з выпускнікоў якіх камплекта- валіся вайсковыя вучэльні. На захопленых Расіяй землях яны, аднак, адыгрывалі значна большую ролю. Пра яе скажа на 50- гадовым юбілеі корпуса яго выпускнік сапраўдны стацкі саветнік Пятроў: «Прошу всех нметь в внду, что Полоцкнй кадетскнй корпус волею нмператора Ннколая Павловнча учрежден для проведення в Западном крае нден русского просвеідення, рус- ского патряотнзма н русского дела. Западный край нсторнчес- кнмн обстоятельствамн был оторван от Росснн, н в нем едва не был забыт русскнй язык, н едва не было уннчтожено древнее православне. Но мы, получнвшне образованне в Полоцком кор- пусе, в тех стенах, где некогда незунты стронлн свон ковы, должны всемн снламм стремйться поднять в крае русское дело й заботйться об окончательном воссоеднненнн этого йсконй рус- ского края с православною Россйею».
Адкрыццё новай навучальнай установы адбылося 25 чэрвеня 1835 года. На той дзень у корпус былі прынятыя са шляхецкіх сем’яў 54 падлеткі ва ўзросце з дванаццаці да чатырнаццаці гадоў. Раніцой іх пастроілі ў рэкрэацыйнай зале ў тры шыхты. Дырэктар адрэкамендаваў кожнага пайменна генерал-губерна- тару і даў каманду: «На молйтву направо, скорым шагом марш!». Пасля літургіі ў Мікалаеўскім саборы праваслаўны полацкі епіс- кап Смарагд сказаў перад вернікамі прачулае слова. Хлапчукі ў навюткай кадэцкай форме пачулі, што мусяць «образоваться прйлйчно благородному сословйю й стать полезнымй сынамн Россйй». Потым корпусныя будынкі пакрапілі святой вадою, і госці селі палуднаваць. У другой палове абеду ў сталоўню зап- расілі выхаванцаў. Тыя ласаваліся дэеертам, крычалі пры тостах «ура!» і ломкімі галасамі спявалі «Боже, царя храйй». Увечары яны гулялі на ілюмінаваным пляцы, над якім гарэў на саборы царскі вензель.
Назаўтра свята скончылася, пацягнуліся кадэцкія будні.
Першым дырэктарам корпуса стаў удзельнік вайны з Напа- леонам генерал-маёр Павел Хвашчынскі. Дакументы сведчаць, што падчас штурму Полацка ў кастрычніку 1812-га падпаручнік Хвашчынскі ў якасці ад ютанта «неоднократно попадал в весьма опасные места для отдачм прйказанйй по фронту, прйчем выде- лялся неустрашймостью прй сйльном непрнятельском огне й крайней расторопностью в йсполнснйй возлагавшйхся на него порученйй, за что й был переведен в Могалевскйй пехотный полк поручмком».
Мяркуючы па загадах і лістах першага дырэктара, ён быў чалавек дападкі і ўедлівы: сам правяраў зручнасць мэблі і выз- начаў, на.якой гадаванцы хутчэй праціраюць казённыя штаны. Яшчэ ён быў такі зацяты антысеміт, што меўся перагарадзіць кратаваным плотам прылеглыя да корпуса вуліцы, каб полацкія яўрэі нават не набліжаліся да кадэтаў.
У першыя дні хлопчыкі з задавальненнем займаліся «фрон- там», асвойвалі сігналы, вучыліся танцаваць і спяваць хорам. Праграма называла гэтыя заняткі «прнятнымн нскусствамн». Праз пару тыдняў навучальны камітэт наладзіў праверку ведання іншых, менш прыемных дысцыплін. Высветлілася, што з 65 кадэтаў 37 зусім не ведаюць «французской азбукн», a 29 — «немецкой». Двое вызначаліся тым, што не ведалі амаль нічога і з цяжкасцю разбіралі расійскі тэкст. Згодна з падрыхтоўкай, выхаванцаў падзялілі на тры класы.
Расклад уключаў закон Божы, названыя раней мовы, арыф- метыку, алгебру, геаграфію, гісторыю, чыстапісанне і маляванне. На тыдзень прыпадала 24 урокі па паўтары гадзіны. Кіраўніцтва раіла педагогам звярнуць увагу на правільнасць чытання і маўлен- ня, «так как большннство поступнвшнх детей нз губерннй бело- русскнх с грубым местным наречнем». Каб дакладней вызначаць узровень ведаў, у карпусах існавала 12-балавая сістэма ацэнак.
Педагагічны арсенал кадэцкіх настаўнікаў у параўнанні з вы- находкамі іх папярэднікаў езуітаў выглядае досыць убога. У кла- сах стаялі чырвоныя і чорныя дошкі, куды запісвалі прозвішчы выдатнікаў і тых, чые поспехі цяжка было ацаніць нават пяцёркай. Калі ў кЛас заходзіў нехта з начальства, вучні станавіліся кожны каля сваёй дошкі. За нядбайнасць кадэтаў маглі на тыдзень ці два пазбавіць адной з найсмачнейшых страў, прычым у сталоўні пакараным загадвалі стаяць і глядзець, як ласуюцца таварышы.
Дзень пачынаўся з пад’ёму а палове шостай раніцы і закан- чваўся адбоем а палове дзесятай вечара. Шмат часу адводзілася заняткам на свежым паветры, дзе пад наглядам выхавальнікаў кадэты гулялі ў мяч і ў валаны, бегалі навыперадкі, лазілі па канатах, шастах і драбінах, скакалі праз драўлянага каня, пера- цягвалі палкі, хадзілі з чыгуннымі шарамі ў руках, узбягалі на стромыя дашчатыя горкі. Узімку праграму дапаўнялі гульня ў снежкі, канькі, будаўніцтва снегавых фартэцаў. Шэсць гадзін на тыдзень прысвячалася вайсковай падрыхтоўцы («фронту») і шэсць — гімнастыцы, фехтаванню, танцам і спевам.
Вольны час рэкамендавалася бавіць з двухтыднёвым часопі- сам пад прывабнаю назвай «Журнал для чтення воспнтанннков военно-учебных заведеннй». Пазнаёмімся са зместам аднаго з выпускаў за 1840 год: «Медный крест», стнхн; «Роша н огонь», басня Крылова; Путевые пнсьма нз Англнн, Терманнн н
Францнн; Нсторня н нынешнее состоянне Черногорнн; Дело под Внтебском н действня князя Багратнона от Несвнжа до Мстнславля». Пад рубрыкай «Смесь» друкаваліся нататкі «Ре- знновая лодка» н «Похшценме ребенка орлом».
Аматарам добра падесці (да якіх, прызнаюся, належу і сам) прапаную тыднёвае абедзеннае меню полацкіх кадэтаў за 1841 год. Панядзелак. Суп бульбяны. Адбіўная з ялавічыны. Пірагі са свежай капустай і яйкамі. Аўторак. Капуста. Ялавічына пад соусам з бручкі і морквы. Кнышы (ватрушкі). Серада. Локшаны. Ялавічына пад бульбяным соусам. Пірагі з варэннем. Чацвер. Суп манны. Смажаная ялавічына з гуркамі. Пірагі з грэцкаю кашай. Пятніца. Суп бульбяны. Адбіўная з ялавічыны. Слаёныя пірагі з капустай і яйкамі. Субота. Суп з каранёў. Ялавічына з бульбай. Рысавая каша з маслам. Нядзеля. Капуста і да яе пірагі з грэцкаю кашай. Смажаная ялавічына з гуркамі. Слаёныя пірагі з варэннем. Штораніцы выхаванцам давалі яшчэ збіцень з бул- кай. Аўтар выдадзенай у 1910 годзе кнігі «Полоцкнй кадетскнй корпус» падпалкоўнік Васіль Вікенцьеў называе гэтае меню «малоразнообразным». Трэба меркаваць, што недахоп быў вып- раўлены. Дарэчы, у вялікай сталоўні са скляпеністай столлю яшчэ з часоў езуітаў вісела велічэзная копія «Сіксцінскай ма- донны» Рафаэля, што нязменна выклікала раздражненне ў кор- пусных праваслаўных святароў.
Падобныя, як два боты, кадэцкія будні напрыканцы снежня асвятляла радасць калядных вакацый. На полацкіх вуліцах звінелі бомы прысланых па хлапчукоў коней. Падлеткі марылі, як дома пад захопленымі позіркамі сясцёр і малодшых братоў выйдуць да святочнага стала ў сваіх цёмна-зялёных мундзірах з чырвонымі каўнярамі і пагонамі, з залатымі галунамі і нашараванымі да бляску гербавымі гузікамі. Адпускалі толькі тых, чые бацькі жылі не далей чым за 75 вёрст, але на Каляды корпус пусцеў: болыпасць выхаванцаў паходзіла з былога Полацкага ваяводства.