• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Полацкую прафесуру выкрывалі ў выхаванні антыўрадавых настрояў. Цікавыя звесткі на гэты конт падае ў кнізе «Незунты в Россйй» (Пецярбург, 1867) Міхаіл Марошкін: «Нзвестно, что незунты владелй монастырем Спаса, находяіцймся недалеко от Полоцка; здесь была летняя резйденцйя незунтскнх генералов й йх усыпальннца; в мае месяце йезуйты давалй здесь рекреацнн воспнтаннйкам своей коллегнн; на рекреацйях позволялось петь разного рода песнн; песнй этй 6ылй большею частйю рево- люцйонно-польского содержанйя йлй, как называлй йх, патрй- отнческне, следовательно, явно возмутйтельные й антйпатрй- отнческйе, с точкй зренйя русского подданного. Чтобы обмануть бдйтельность правйтельства й йзбежать судебного преследова- нйя, йезуйты прйдумалй такую хнтрость: онй переложйлй все революцйонные песнн на напевы самых употребйтельных рус- скйх, так что под самый обыкновенный й обіцейзвестный напев вроде «Сенй мой, сенн» йлй «Внйз по матушке по Волге» пелась
    Выхаваней, П олацкага калегіума Фёдар Талстой
    самая бунтовіцйцкая песня, вышедшая нз шайкн Костюшко. Рус- ское правнтельственное туземное чнновннчество, слушая подоб- ные песнм, восхніцалось роднымн мотнвамн н русскнмн звукамн н не подозревало в этом ннчего революцнонного; не подозревало, что в этйх революцнонных песнях участвуют детн русскнх родн- телей, может быть его собственные детн, которые под русскне звукн прнзывают гнбель своему отечеству н все мгцення н кары неба...».
    На Каляды 1815 года ўсіх пецярбургскіх сяброў Таварыства Ісуса чакаў падарунак у выглядзе высылкі ў Полацк. У наступным годзе акадэмія мусіла спыніць наданне навуковых ступеней. 3 1817-га ў Полацкай альма-матэр маглі навучацца толькі студэнты каталіцкага веравызнання. Гуртку пецярбургскіх арыстакратаў- каталікоў на чале з графамі А. Разумоўскім і Ф. Растапчыным і княгінямі В. Галавіной і А. Галіцынай удавалася нейкім чынам стрымліваць ціск на акадэмію, аднак пасля таго, як у лютым 1820 года памёр Тадэвуш Бжазоўскі, ворагі ордэна перайшлі ў рашучы наступ. Тым больш, галоўны абаронца акадэміі Жазэф
    дэ Мэстр ужо вымушаны быў пакінуць Расію і жыў у Неапалі. Цвёрдая пазіцыя апошняга полацкага рэктара Раймунда Бжа- зоўскага паўплываць на развіццё падзей не магла.
    Увесну 1820 года з царскай канцылярыі выйшаў указ: «РІе- зунтов, как забывшмх свяіценный долг не только благодарностн, но н верноподданвческой прнсягн н потому недостойных поль- зоваться покровнтельством росснйскнх законов, выслать под прнсмотром полнцнн за пределы государства н впредь нн под какнм вядом н нанменованнем не впускать в Россню. Полоцкую незунтскую академню н подведомственные ей учнлшца упраз- дннть». На той час у Полацку было 120 сяброў Таварыства Ісуса. Яго маёмасць апячаталі, кожнаму, хто адмовіўся пакінуць ордэн, выдалі ад 50 да 25 чырвонцаў і пад наглядам паліцыі завезлі на паштовых конях на мяжу імперыі.
    Педагогі і многія выхаванцы Полацкай акадэміі рассеяліся па свеце, зрабіўшы вялікі ўнёсак у культуру шмат якіх краін і народаў.
    Прафесар філасофіі Вінцэнт Бучынскі (гэта ён, як мы памя- таем, заснаваў «Месячнік Полацкі») надрукаваў у Вене свае трохтамовыя «Філасофскія разважанні» — «Метафізіку», «Этыку» і «Логіку». Яны трапілі да рук бельгійскага караля, і той асабіста запрасіў Бучынскага на пасаду прафесара філасофіі Лювенскага універсітэта.
    Сярод выгнаннікаў апынуўся і полацкі студэнт Джордж Браўн, сын італьянкі Марыі Росі і англічаніна Джона Браўна, што служыў лейб-медыкам у жонкі імператара Паўла I. Бацькі аддалі хлопчыка ў заснаваны Грубэрам сталічны калегіум. Пас- талеўшы, ён выправіўся ў Полацк, дзе ў 1817 годзе стаў сябрам Таварыства Ісуса і паступіў на філасофскі факультэт Полацкай альма-матэр. Змушаны пакінуць межы імперыі, Джордж Браўн доўгія гады аддаў выкладанню ў езуіцкіх калегіумах Цярнопаля і Львова, што ўваходзілі тады ў склад Аўстрыі. Вольны час ён прысвячаў вывучэнню гісторыі ордэна ў Беларусі і Польшчы. У выніку быў створаны напісаны на лаціне унікальны біябібліяг- рафічны слоўнік пад назваю «Бібліятэка пісьменнікаў польскай часткі Таварыства Ісуса». Туды ўвайшлі звесткі пра ўсіх сяброў ордэна, якія жылі з 1564 да 1852 года ў Беларусі, Літве і Поль- шчы і пакінулі прыкметны след у літаратуры, гісторыі, філасофіі, тэалогіі, педагогіцы і г. д. Былы студэнт таго ж філасофскага факультэта Уладзіслаў Кяйноўскі пераклаў слоўнік на польскую мову, і ён выйшаў у 1862 годзе асобнай кнігай у Познані. Джордж Браўн, які пасля ўступлення ў ордэн атрымаў імя Юзаф, сканаў у 1879-ым у Львове, пакінуўшы рукапісную гісторыю езуітаў у Беларусі. Цяпер гэта манументальны манускрыпт захоўваецца ў рымскім архіве Таварыства Ісуса.
    Яшчэ адна выбітная асоба, чый лёс звязаны з Полацкай
    акадэміяй, а потым са Злучанымі Штатамі Амерыкі — айцец Францішак Дзеружынскі. Ен з явіўся на свет у 1779 годзе ў Оршы і быў, як сцвярджае яго біёграф Вітаўт Кіпель, нашчадкам стара- жытнага шляхецкага роду Дзеружынскіх-Ястрабцоў. Пятнаццаці- гадовым юнаком ён уступіў у Полацку ў Таварыства Ісуса. Скон- чыўшы ў калегіуме чатырохгадовы курс тэалогіі, Дзеружынскі быў рукапаложаны ў святарскі сан. Нейкі час перад гэтым выкладаў французскую мову, фізіку і музыку ў адчыненым полацкімі езуітамі калегіуме ў Пецярбургу, пасля чаго вярнуўся ў Полацк, дзе чытаў курсы расійскай мовы, дагматычнай тэалогіі і апалагетыкі.
    Забарона ордэна ў імперыі прывяла айца Францішка ў Італію. Балонья, востраў Эльба, Порта-Ферарыо, Рым... Кіраўніцтва Таварыства Ісуса накіроўвае Дзеружынскага разам з яшчэ не- калькімі полацкімі выгнанцамі ў ЗША. Месца прызначэння — Джорджтаўнскі каледж (крыху пазней — універсітэт, які існуе і цяпер) у Вашынгтоне, дзе былы палачанін чытае тэалогію. Праз два гады Францішак Дзеружынскі становіцца на чале езуітаў Злучаных Штатаў.
    У штаце Місуры ён стварае ордэнскі навіцыят і шэраг місі- янерскіх школ, выпускнікі якіх працуюць сярод індзейцаў. Не- аспрэчная заслуга нашага суайчынніка — адкрыццё ў 1829 годзе Сент-Луіскага універсітэта. Дзякуючы намаганням айца Фран- цішка горад Уорчэстар, штат Масачусэтс, таксама атрымлівае новую навучальную ўстанову — каледж святога Крыжа. Інтрыгі каталіцкай іерархіі ЗША прыводзяць да адыходу Дзеружын- скага ад кіраўніцтва амерыканскімі сябрамі ордэна, але ён не пакідае сваіх клопатаў на ніве асветы і дабрачыннасці: выкладае ў Джорджтаўнскім універсітэце, усяляк дапамагае беларускім эмігрантам — паўстанцам 1830—1931 гадоў. Апошні зямны прыстанак ён знаходзіць у горадзе Фрэдрыку, штат Мерылэнд, дзе ў свой час адчыніў каледж святога Яна.
    Такім чынам у гісторыі ЗША наш зямляк застаўся як зас- навальнік сістэмы каталіцкіх школ. Сёння, дарэчы, у езуіцкіх вышэйшых навучальных установах Злучаных Штатаў навучаюц- ца блізу 125 тысяч студэнтаў. Дыплом аднаго з такіх універсітэтаў мае цяперашні прэзідэнт Біл Клінтан.
    У 1822 годзе праз Беларусь ехаў агент Брытанскага біблійнага таварыства Роберт Пінкертон. «Полацк,— занатаваўён,— пра- цягвае быць рэзідэнцыяй розных каталіцкіх ордэнаў: дамініканаў, бернардзінаў, трынітараў, піяраў, францысканаў, базыльянаў. Усе маюць у горадзе кляштары і храмы, многія з якіх вельмі багатыя. Гэтыя шыкоўныя грамадскія будынкі спрыяюць таму самавітаму ўражанню, што пакідае Полацк, асабліва калі да яго набліжаешся. У ім параўнаўча мала пратэстантаў і паслядоўнікаў
    грэка-рускай царквы. Колькасць жыхароў не пераўзыходзіць шасці тысяч».
    Аднаму з пералічаных англійскім падарожнікам ордэнаў — піярам — у тым самым годзе царскія ўлады перадалі маёмасць акадэміі, абавязаўшы іх адчыніць ліцэй або калегіум.
    Разам з іншымі манаскімі зарокамі піяры абяцалі навучаць моладзь. Яны спаборнічалі з езуітамі і таксама давалі адукацыю высокага ўзроўню. У піярскія школы прымалі дзяцей з розных станаў. Навучальная праграма прадугледжвала выкладанне ла- цінскай мовы, рыторыкі, гісторыі, матэматыкі, фізікі, палітыкі і права... Шмат увагі надавалася культуры паводзін, фізічнаму і эстэтычнаму развіццю. На такіх прынцыпах будавалася і дзей- насць піярскае вучэльні ў Полацку.
    Некаторыя аўтары называюць яе калегіумам, гэта значыць, навучальнай установай сярэдняга тыпу, што, аднак, не адпавядае сапраўднасці. У Полацку дзейнічала вышэйшая піярская вучэльня, сведчаннем чаго можа служыць справаздача прафесара Пецяр- бургскага універсітэта В. Сянкоўскага, які ў 1826 годзе наведаў полацкіх піяраў з мэтаю рэвізіі. Паводле сталічнага візітатара, навучальная ўстанова мела тры аддзяленні: падрыхтоўчы клас, чатыры ніжэйшыя класы з гімназічным курсам і тры класы, якія Сянкоўскі называе «курсамн высшнх наук». Тут, сцвярджаў аўтар справаздачы, «курс гнмназнческнх наук не только не заканчнвался, но н далеко выходнл за нх пределы». 3 гэтага ён рабіў наступную выснову: «Полоцкое Высшее учнлнше, относнтельно чнсла н обт>- ема наук много походйло на нашн лнцен». Далей пецярбургскі рэвізор вядзе гаворку пра вучэльню выключна як пра вышэйшую школу, якая прыраўноўвалася да універсітэтаў.
    Працягвала дзейнічаць перададзеная піярам акадэмічная дру- карня. У 1828 годзе тут выйшла першая кніга трохтамовай фі- ласофскай працы Анёла Доўгірда «Логіка тэарэтычная і прак- тычная».
    Асобнай гаворкі заслугоўвае выкладанне ў ліцэі дысцыплін з тэорыі і практыкі выяўленчага мастацтва. Ліцэй, дзе працягваліся традыцыі заснаванай Габрыэлем Грубэрам мастацкай школы, меў добрых выкладчыкаў і выдатныя залы для малявання. На- вучальныя праграмы спрыялі засваенню эстэтыкі класіцызму. Дзякуючы піярам, Полацк захоўваў сваю ролю другога (разам з Вільняй і яе універсітэтам) мастацкага цэнтра Беларусі. Гэты факт заўсёды гатовы будзе засведчыць выпускнік ліцэя беларускі жывапісец Іван Хруцкі, пра якога мы падрабязней пагаворым у адным з наступных раздзелаў.
    Калегіум піяраў пад Пінскам узгадаваў Тадэвуша Касцюшку. Вальнадумныя ідэі звілі гняздо і ў Полацкім ліцэі. У 1822 годзе тут чытаў лекцыі выдатны польскі гісторык і грамадскі дзеяч
    Іаахім Аялевель, якому належыць звернуты да дэмакратаў Расіі і былой Рэчы Паспалітай крылаты заклік: «За вашу і нашу свабоду!».
    У 1823-ім паліцыя раскрыла ў вучэльні таемную арганізацыю. Яна была філіяй віленскага таварыства філаматаў, куды ўваходзіў Адам Міцкевіч з сябрамі. Прэфекта ліцэя Лашкевіча і выклад- чыкаў Львовіча і Брадовіча абвінавацілі ў «ненадежном образе мыслй й в воспйтанйй в молодых белорусах ненавйста к русскому правйтельству». Прэфект пазбавіўся пасады, а яго калегі «тре- бованы 6ылй йз Полоцка в следственную комйссйю в Внльно, где й находйлйсь долгое время под арестом». Ксяндза Львовіча мы сустрэнем пад яго сапраўдным прозвішчам сярод персанажаў паэмы Міцкевіча «Дзяды». Мяркуючы па ўсім, Львовіч — паз- ней ён стане прэфектам (загадчыкам навучальнай часткі) По- лацкай вучэльні — быў чалавек мужчы і не пазбаўлены пачуцця гумару. Звяртаючыся да зняволеных сяброў, што сабраліся ў камеры ў Конрада (самога Адама Міцкевіча), і маючы на ўвазе нядаўна арыштаванага Жэготу (пад гэтым імем аўтар паэмы вывеў Ігната Дамейку, будучага вядомага вучонага і нацыяналь- нага героя Чылі), полацкі ксёндз кідае папрок: