Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Усё гэта чынілася, аднак, на левым беразе Дзвіны, у іншай дзяржаве, а на правабярэжжы адбываліся рэчы, на першы пог- ляд, неверагодныя. Замест таго, каб выкарыстаць пастанову Клі- мента XIV для выгнання езуітаў, праваслаўная імператрыца да- вала ім прывілей за прывілеем. Палітыка ордэна святкавала пе- рамогу над самім рымскім папам.
Механізм перамогі быў досыць просты. Калі беларускія землі далучылі да імперыі, уніяцкае і лацінскае духавенства стала да новай улады ў адкрытую апазіцыю. Прысягаць на вернасць Ка- цярыне яно не спяшалася, адпаведным чынам настройвала і вер-
нікаў. Выконваючы царыцын наказ, людзі генерал-губернатара Чарнышова нястомна сачылі за паводзінамі езуітаў і слалі ў сталіцу поўныя здзіўлення рэляцыі, чытанне якіх прыносіла Ка- цярыне не трывогу, а зусім іншыя пачуцці. Полацкія езуіты першыя прысягнулі ёй і з гэтае прычыны адправілі ў саборы святога Стэфана ўрачыстае набажэнства. Літургія прайшла ў храме і ў дзень імянінаў імператрыцы. Мяшчане і шляхта слухалі казанні ў яе гонар і таксама пачыналі прысягаць расійскаму трону.
Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч выправіўся ў Санкт-Пецярбург. Дэпутацыя не марнавала часу. Чарневіч зачараваў вучонасцю і манерамі беларускага генерал-губернатара, а полацкі прапаведнік Язэп Катэбрынг так уразіў імператрыцу красамоўствам, што атрымаў пажыццёвую пенсію. «Надо соз- наться, что этн мошенннкн — отлнчные людн,— пісала Каця- рына ў лісце.— Ннгде еіце не смоглн устронть что-ннбудь по- добное нх школам».
Імператрыца выдатна разумела выгоды сяброўства з езуітамі. Па-першае, яна ставіла сабе на службу багаты ордэн і заваёўвала сімпатыі новых падданых каталіцкага веравызнання. Па-другое, не трацячы ні рубля, захоўвала на далучаных землях высокараз- вітую сістэму адукацыі. Абараняючы айцоў-езуітаў, Кацярына распачала з папскім дваром барацьбу, якая напоўніла архіў ра- сійскага міністэрства замежных спраў заявамі і нотамі, дзе По- лацк згадваўся часцей за любую іншую кропку на геаграфічнай карце. Бясконца гаварылі пра далёкі беларускі горад і ў Ватыкане. Чуючы пра Полацк, папы моршчыліся, быццам ад зубнога болю: недзе там багацеў і набіраў сілу забаронены імі ордэн.
Спробы папаў уздзейнічаць на Кацярыну праз еўрапейскіх манархаў не далі плёну. Царыца не дазволіла ў межах сваёй праваслаўнай імперыі ні друкаваць, ні публічна абвяшчаць пас- тановы пра скасаванне ордэна. На ўсе ўшчуванні і пагрозы з Ватыкана полацкія езуіты, сціпла апусціўшы вочы, з тонкай ус- мешкаю адказвалі, што дзеля выканання рымскіх загадаў яны гатовыя ахвяраваць нават уласным жыццём, ды гэтага не даз- валяюць ім свецкія расійскія ўлады.
Папскі нунцый Аркеці сядзеў у Варшаве з заданнем што б там ні было знішчыць непакорлівы ордэн. У Полацк таемна паехаў нунцыяў агент-святар. Паводле распрацаванага плана, той павінен быў заявіцца ў калегіум, сабраць у залу ўсіх манахаў і прачытаць ім папскі прысуд аб забароне Таварыства Ісуса. Езуіцкія выведнікі таксама не сядзелі склаўшы рукі. He паспеў пасланец Аркеці ступіць на правы бок Дзвіны, як мусіў блізка пазнаёміцца з паліцыяй, развітацца са сваімі паперамі і сесці назад у човен.
Полацкія езуіты ўсё больш убіраліся ў сілу. Мы ўжо ведаем, як пышна яны прымалі імператрыцу. У Пецярбургу манахі знай-
Генеральны вікарый Таварыства Ісуса Станіслаў Чарневіч
шлі сабе апекуна ў асобе царыцынага фаварыта князя Пацёмкіна. Самы магутны чалавек у імперыі прагнуў пераканаць сябе і астатніх, што ён ні- які не выскачка, не просты смаленскі шляхціц, а вядзе радавод ад старой і знакамітай фамі- ліі. Езуіты хутка знайшлі адпавед- ныя дакументы, і новы рэктар По- лацкага калегіума Францішак Каро быў з Пацёмкіным ужо ў такім сяб- роўстве, што ра- зам з лістамі аба- вязкова пасылаў яму тузін пляшак мёду-трайняку са сваіх скляпоў.
Кацярына дала дазвол адчыніць у Полацку навіцыят — ус- танову для падрыхтоўкі езуіцкіх паслушнікаў-навіцыяў. У лютым 1780 года некалькіх навіцыяў урачыста прынялі ў забаронены ордэн. Вестка пра гэта разнеслася па еўрапейскіх краінах і пе- расекла на караблях акіян. Яна азначала, што Полацк зрабіўся сталіцаю Таварыства Ісуса.
Езуіцкія місіі існавалі і ў іншых беларускіх гарадах, але Та- варыства Ісуса абрала для сваёй часовай сталіцы менавіта По- лацк. У гэтым, безумоўна, выяўлялася разуменне выключнай ролі горада ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці і культуры. Гна- ныя прыхільнікі ордэна знайшлі горад на картах і рушылі сюды з усяго свету. Дзвінскія берагі замянілі ордэну берагі Тыбра. (Гэта доўжылася да 1814 года, калі папа Пій VII выдаў булу пра аднаўленне Таварыства Ісуса і ім зноў пачалі кіраваць з Рыма.)
Езуіты Злучаных Штатаў прыслалі ў Полацк просьбу за- цвердзіць амерыканскую філію ордэна пад назваю Беларускай
правінцыі.
Ахвочыя ўступіць у Таварыства (найбольш іх знаходзілася ў Італіі, Францыі, Нямеччыне, Швейцарыі і Польшчы) прыбывалі да расійскаёа пасланніка ў Вене, атрымлівалі пашпарт і дабіраліся да Варшавы. Адтуль у Полацк ехалі праз Горадню і Вільню. Кожнага папярэджвалі, што на шляху са сталіцы Вялікага княства ён абавязкова павінен завітаць у мястэчка Ушачы і зрабіць візіт да заўзятай прыхільніцы ордэна графіні Жабы. Пасля дрогкіх экіпажаў і небяспечных начлегаў у прыдарожных корчмах ван- дроўніка чакалі пасланыя насустрач браты-манахі, заліты агнямі палац і каралеўскі пачастунак.
На дзвінскія берагі кіраваліся юнакі і старыя. У ліку першых палачанінам стаў дваццацісямігадовы італьянец Каятан Анджы- яліні, які на радзіме меў славу таленавітага прапаведніка, жыва- пісца і дойліда. Гэта забяспечыла яму месца прафесара багаслоўя і архітэктуры. Полацк даў прытулак і тром яго братам, якіх Бог таксама шчодра надзяліў талентамі. Нічым не саступаў айцу Каятану малады парыжанін Дзід’е (Дэзедэры) Рышардо, пра- фесар Сарбонскага універсітэта, паліглот і знаўца гісторыі і ар- хеалогіі, які пазней стане рэктарам Аршанскага калегіума. Італь- янец Алоіз Руснаці пісаў у гэты час на лаціне «Элегію да рыбаў ракі Палаты». Пасаду прафесара спеваў і касцельных абрадаў заняў, прыехаўшы з Рыма, айцец Калумбан Пфайфер, немец з паходжання, які ведаў шэсць моў і славіўся надзвычайнай эру- дыцыяй. Пераадолеўшы акіян, праз Лісабон і Данцыг Полацка дасягнуў амерыканскі мільянер Тэнорыа дэ Карваял, што ахвя- раваў ордэну ўсё сваё багацце. Яго вітаў былы рэктар калегіума, а цяпер ужо віцэ-генерал Таварыства Ісуса Станіслаў Чарневіч. Пачынаючы з яго, Полацк стаў рэзідэнцыяй езуіцкіх генера- лаў — найвышэйшых асоб ордэна.
Ці бачыў калі-небудзь горад у сваёй гісторыі столькі бліскуча адукаваных талентаў? Сюды ехалі літаратары, мастакі, медыкі, бібліяфілы і псторыкі, хімікі і астраномы. На полацкіх пляцах і вуліцах, у калідорах і залах калегіума гаварылі тады на добрым дзесятку еўрапейскіх моў. Аднак, паводле старога ордэнскага правіла, усе іншаземцы, нават вельмі старыя, вучылі мову народа, сярод якога пасяліліся.
Полацк перажываў новы ўзлёт. На нейкі час ён стаў адной з інтэлектуальных сталіц Еўропы, што спрыяла ўздыму калегіума (напрыканцы стагоддзя ў ім было трыста студэнтаў) і ўсёй аду- кацыйнай справы ў Беларусі. Праграма 1796 года сведчыць, што студэнты езуіцкіх калегіумаў, апрача ранейшых дысцыплін, вы- вучалі беларускую, расійскую, французскую і нямецкую мовы, агульную гісторыю, фізічную і палітычную геаграфію, алгебру, тэарэтычную і практычную механіку і гідраўліку, цывільную і вайсковую архітэктуру,тэорыю жывапісу, балістыку, піратэхніку
Н айславуцейшы з полацкіх езуітаў Габрыэль Грубэр
іцкімі школамі навучальныя ўстановы
і розныя рамёствы. На філасофскім курсе выкладаліся этыка і псіхалогія, логіка, ан- талогія (вучэнне пра быццё), этыялогія (медычная навука аб прычынах і ўмовах узнікнення хвароб), касмалогія, астрано- мія, эксперыменталь- ная фізіка, оптыка, найвышэйшая матэ- матыка. У вольны ад ачмурэння народных масаў час рэктар ка- легіума, а потым і ге- нерал ордэна Габры- эль Лянкевіч папаў- няў бібліятэку, набыў у астранамічны кабі- нет тэлескоп і збор рукапісаў астранома з еўрапейскім імем Хрыстафора Эрмар- та. У параўнанні з езу- імперыі былі настолькі
прымітыўныя, што расійская знаць, каб даць дзецям прыстойную адукацыю, часта прывозіла іх ў Беларусь.
Імператар Павел у дачыненнях з полацкімі езуітамі браў прык- лад з маці. Гэтым часам генералам быў Францішак Каро, аднак у сапраўднасці кіраваў ордэнам славенец з паходжання Габрыэль Грубэр, асоба, выдатная ў полацкай гісторыі і прыкметная ў гісторыі сусветнай.
Горад яго дзяцінства — Вена, год нараджэння — 1740-ы. У дваццаць пяць гадоў Габрыэль уступіў у Таварыства Ісуса і рыхтаваў сябе да місіянерскай працы ў Кітаі. Забарона дзейнасці ордэна змусіла змяніць планы і ў 1784 годзе з’явіцца ў Полацку.
Спачатку ён выкладаў у калегіуме матэматыку, механіку, эк- сперыментальную фізіку, маляванне і архітэктуру і рупліва аб- сталёўваў кабінеты і аўдыторыі ўсім неабходным для заняткаў і для таго, каб уразіць любога госця. Частку прыбораў прывезлі з замежжа, большасць зрабілі ў полацкіх майстэрнях, прычым аўтарам шматлікіх вынаходак быў сам Грубэр. У астранамічнай
зале, напрыклад, знаходзіўся тэлескоп даўжынёю восем футаў* і яшчэ тры рэфлектарныя тэлескопы, барометры, тэадаліты, эк- ватарыялы, секстанты, квадранты, тры астранамічныя гадзіннікі, нябесны і зямны глобусы. Калекцыя мінералагічнага кабінета зрабіла б гонар любому універсітэту: алмазы, рубіны, смарагды, сапфіры, гранаты, тапазы, узоры глебы, руды і металаў, залатыя, плацінавыя і срэбныя самародкі. У фізічным кабінеце стаялі тры электрычныя машыны і электрафор болей за шэсць футаў у дыяметры.
Нагадаю, што яшчэ ідзе XVIII стагоддзе.
Вучоныя майстры захапляліся рознымі аптычнымі і механіч- нымі эфектамі. Непадрыхтаванаму наведніку калегіума здавала- ся, што ён трапіў у сапраўднае царства дзівосаў. Зірнуўшы ва ўштукаванае ў вакно ўвагнутае люстэрка, можна было ўбачыць самога сябе на крыжы над званіцаю базыльянскага кляштара. Па залах ездзіў у калясцы Купідон, у краме гандляваў купец- робат — яшчэ адзін твор полацкіх механікаў. Пра галоўнае ка- легіумнае дзіва паведамляе III том «Жнвопнсной Росснн»: «Чу- довніцною редкостью, прнводнвшею в восторг н трепетное лю- бопытство, служнло колоссальная говоряіцая человеческая го- лова. Высоко в стене, почтн под потолком, вделана была голова старца с длнннымн седымн волосамн. Подвнжная, с глазамн, прнннмавшнмн разные выраження, н, главное, говоряіцая на всех употребнтельных языках, голова эта, понятно, прнводнла в не- доуменне, восторг н в то же время возбуждала страх. Незунт, сопровождавшнй посетнтелей музея, прнглашал нх задавать ка- кне угодно н на каком угодно языке вопросы. Голова немедленно отвечала внятно, громко, логнчно, с полным знаннем обстоя- тельств н обстановкн спрашнвавшего, так что тот прнходнл прос- то в ужас».