• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Тут займаліся вучні Полацкага калегіума.
    Пра тое, як сябры Таварыства Ісуса «ўбівалі ў галаву пра- цоўнаму люду ідэю пакорлівасці», у нас напісана шмат. Я хачу распавесці, як яны вучылі. Бо выраз «езуіцкая адукаванасць» мае не меншае, а мо і большае права на існаванне, чым звыклыя нам словазлучэнні тыпу «езуіцкая хітрасць» або «езуіцкае вера- ломства».
    Гісторыя Полацкага калегіума бярэ пачатак 2 ліпеня 1580 года. На яго закладзінах прысутнічаў Стэфан Баторы, а першым рэктарам быў Пётр Скарга. Спярша калегія размяшчалася на востраве — магчыма, у сценах колішняга манастыра Іаана Прад- цечы. Напэўна, ордэн кіраваўся меркаваннямі бяспекі, але тут былі і свае мінусы: на пачатку і ў канцы зімы ненадзейны лёд адразаў вучняў і настаўнікаў ад горада. Таму калегіум хутка перабраўся на бераг.
    У першы навучальны год бацькі прывялі да манахаў усяго пяць хлопчыкаў, ды неўзабаве бар’ер недаверу быў зламаны, і ў калегіум паступілі нават сыны праваслаўнага полацкага епіскапа Феафана і самога ваяводы Дарагастайскага.
    Калі б вы жылі ў Полацку ў 2-ой палове XVI — пачатку XIX стагоддзя і вырашалі, куды пайсці вучыцца або куды аддаць у навуку дзяцей, я б вам параіў — да езуітаў. Балазе, вучылі яны не толькі добра, але і задарма, і ад шкаляроў не патрабавалася быць католікамі ад нараджэння або мяняць веру. Неабавязкова было належаць і да шляхецкага ці духоўнага саслоўя: манахі з Таварыства Ісуса ахвотна прымалі ў свае школы дзяцей сялянаў і мяшчан.
    Якраз у 1581 годзе, калі адчыніў дзверы Полацкі калегіум, генеральная кангрэгацыя ордэна пастанавіла падрыхтаваць для езуіцкіх школ агульную праграму і методыку. У аснову гэтага дакумента пад назваю «Спосаб і лад навучання» леглі працы педагогаў эпохі Рэнесансу і прынцыпы адукацыі Парыжскага ды іншых еўрапейскіх універсітэтаў. «Спосаб і лад», абавязковы для ўсіх калегіумаў і акадэмій, быў складзены так прадбачліва, што дзейнічаў да XIX стагоддзя. Паводле яго вучыліся ў езуіцкіх
    школах у Мадрыдзе, Рыме і Лісабоне, у Старым і Новым свеце. Паводле яго ішло навучанне і ў Полацку.
    У палове XVIII стагоддзя ў сучасных межах Беларусі існавала дзевяць езуіцкіх калегіумаў, якія можна з пэўнымі агаворкамі наз- ваць вышэйшымі навучальнымі ўстановамі гуманітарнага кштал- ту, блізкімі да універсітэтаў. Полацкі калегіум належаў да гэтак званых поўных і адрозніваўся ад універсітэта, бадай, толькі тым, што не меў яго аўтаноміі ды права прысуджаць навуковыя ступені.
    Паспрабуем уявіць, што мы нарадзіліся два з паловаю ста- годдзі таму і бацькі даручылі клопат пра нашую адукацыю по- лацкім езуітам.
    Парог калегіума мы пераступім у дзесяць гадоў, ужо наву- чыўшыся ў парафіяльнай школцы або ў хатняга настаўніка-да- рэктара чытаць ды пісаць і -— абавязкова — трохі ведаючы ла- ціну. Узыходжанне да вяршынь ведаў пачынаецца з пяцікласнай гімназіі. Тут выкладаюцца дысцыпліны з цыкла свабодных мас- тацтваў — граматыка, рыторыка, паэтыка... За шэсць гімназіч- ных гадоў (у апошнім, пятым, класе вучыліся два гады) трэба засвоіць гэтыя навукі і дасканала авалодаць лацінскаю ды ста- ражытнагрэцкаю мовамі.
    Пашыранай думцы пра забарону ў езуіцкіх школах беларускай мовы пярэчаць факты. Мяркуючы па гадавых справаздачах ка- легіумаў, навучанне ў малодшых класах, пакуль хлопчыкі не зусім вольна пачуваліся ў лаціне, прынамсі да сярэдзіны XVII ста- годдзя, ішло менавіта па-беларуску. 3 1584 года старабеларуская мова выкладалася ў Полацкім калегіуме як самастойная дысцып- ліна. Потым прыйшла пальшчызна, бо так хацела сама апалячаная шляхта. Але і пазней у навучальнай праграме прысутнічаў ад- мысловы курс беларускай, ці, як яна называецца ў дакументах калегіума, «заходнерускай», мовы. Сам статут Таварыства Ісуса вымагаў, каб, прыбываючы ў чужую краіну, сябры ордэна адразу авалодвалі яе мовай.
    Мы — навучэнцы Полацкага калегіума. У першым гімназіч- ным класе нашы галоўныя намаганні прысвечаныя лаціне — мове ўсёй адукаванай Еўропы. Мы займаемся граматыкай, чытаем выбраныя лісты Цыцэрона, падступаемся да старажытнагрэцкае. Праграма другога класа ўскладняецца: творы Юлія Цэзара, «Журботныя элегіі» Авідзія... Трэці клас: тонкасці лацінскай граматыкі, Цыцэронава прамова «Аб сяброўстве», «Энеіда» Вергілія, байкі Эзопа. Новая прыступка называецца класам па- этыкі. Узровень ведаў ужо дазваляе нам чытаць антычных гіс- торыкаў, оды Гарацыя, урыўкі з Гесіёда, Феагніда ды іншых любамудрых грэкаў.
    Завяршае гімназію клас рыторыкі. Мы цудоўна ведаем рым-
    скую і грэцкую міфалогію і ніколі не пераблытаем Афіну з Афрадытай. Мы гаворым на лаціне не горш, чым на матчынай мове,— можам узнёсла прызнацца на ёй у каханні, можам скласці вясёлую эпіграму на аднакласніка або — таемна — на кагосьці з педагогаў. Шмат часу ў нас забірае штудыяванне Цыцэронавых трактатаў з тэорыі красамоўства. Мы ўжо даволі лёгка спраўля- емся з тэкстамі філосафа-стоіка Сенекі, гісторыкаў Лівія і Та- цыта. У арыгінале даступныя нам слынныя прамовы Дэмасфена і чаканная медзь «Іліяды».
    Гімназія дала кожнаму ўменне гожа і дакладна выказваць думкі, упэўненае валоданне мастацкім словам і святой лацінаю. Цяпер можна вучыцца далей на трохгадовым курсе філасофіі. Існуе яшчэ' разлічаны на чатыры гады тэалагічны, аднак туды маюць права паступаць толькі сябры і кандыдаты ордэна. Пад- мурак філасофскага курса — трактаты Арыстоцеля, тэалагічна- га — погляды Тамаша Аквінскага. Скончыўшы філасофію, вы можаце стаць выкладчыкам з навуковай ступенню магістра, пасля тэалогіі — атрымаць пасаду прафесара.
    Апрача ўжо названых дысцыплін у Полацкім калегіуме вы- вучаюцца арыфметыка і геаметрыя, фізіка і астраномія, гісторыя і геаграфія, музыка і логіка.
    Шмат хто з выпускнікоў вучыўся далей ва універсітэтах. Боль- шасць выбірала блізкую Вільню, дзе ў 1579 годзе адчынілася акадэмія з усімі правамі альма-матэр. Неўзабаве яна ўжо пас- пяхова спаборнічала са сваёй старэйшай сястрою ў Кракаве.
    Універсітэцкае жыццё ў нас наперадзе. Пакуль што мы пе- раходзім з класа ў клас. Урокі, гульні на паветры, самастойныя заняткі — кожны дзень педагогі рацыянальна размяркоўвалі лі- таральна да хвіліны. Штодзённае набажэнства, багаслоўскія дыс- путы, у нядзелю — казанне. I ўсё ж парадкі ў нашай школе больш нагадваюць не кляштарныя, а свецкія. Манахі іншых ордэнаў выхоўваюць вучняў доўгімі пастамі і шматгадзіннымі малітвамі. Айцы-езуіты выконваюць наказы іх духоўнага бацькі Лаёлы, які лічыў, што Таварыству Ісуса трэба не аскеты, a здаровыя, моцныя людзі, і, парушаючы ўсе царкоўныя законы, загадваў у пост даваць хворым манахам мяса.
    Нас, вучняў, добра і смачна кормяць. Мы развучваем бальныя танцы і правілы паводзін сярод простага люду і ў найвышэйшым свеце. Мы займаемся плаваннем, верхавой яздой і фехтаваннем. У аўторак і ў чацвер — рэкрэацыі. Мы выпраўляемся з нас- таўнікамі ў лес ці на дзвінскі поплаў, гуляем з мячом, наладжваем дуэлі-двубоі на кіях.
    Аднак на першым месцы, вядома, практыкаванні не фізічныя, а разумовыя.
    Вучыцца нялёгка, ды надзвычай займальна, бо ўвесь час ідзе
    цудоўна наладжанае спаборніцтва паміж вучнямі і класамі. На пачатку навучальнага года прафесар дае класу складанае заданне. Двое тых, хто найлепей выканае яго, робяцца камандзірамі, або консуламі. Астатніх прафесар дзеліць па памылках прыкладна на роўныя пары, і з кожнае консулы выбіраюць аднаго ў сваю каманду. Потым дзве гэтыя паловы бяруць сабе назвы: «грэкі» і «македонцы», «рымляне» і «карфагеняне», «грэкі» і «рымляне».
    Дапусцім, што наш клас падзяліўся на «грэкаў» і «рымлянаў». Кожны мае ў іншай камандзе асабістага спаборніка. Мы сядзім у аўдыторыі двума «станамі», на сцяне перад камандай — свой табель. Калі «рымлянін» не можа адказаць на пытанне, пады- маецца роўны яму па здольнасцях «грэк», і так доўжыцца, пакуль прафесар не пачуе правільнага адказу. Нашы адзнакі зусім не такія, як у сучасных школьнікаў, і больш нагадваюць балы ў спартовай гульні: 10 пахвал, 50 пахвал, 100 пахвал. Іх запісваюць у табель, і напрыканцы тыдня або месяца вызначаецца лепшая каманда, якая займае лаўкі пераможцаў.
    Асабістае спаборніцтва — рэч таксама захапляльная. У ім можна заваяваць не толькі медаль, кнігу ці абразок, але і нешта больш істотнае — ганаровае званне: імператара, аўдытара, цэн- зара. Найвышэйшую прыступку гэтага п’едэстала займае дык- татар — той, хто адзін з усяго класа справіўся з цяжкай задачай.
    Уладальнікі тытулаў маюць паважныя прывілеі. Імператары сядзяць у класе на першых лаўках, выступаюць ад калегіума на святах і ўрачыстасцях. Аўдытары перад урокам правяраюць у аднакласнікаў хатняе заданне. Цэнзараў не надта любяць: яны назіраюць за паводзінамі таварышаў і запісваюць правіны ў сшы- так, які потым уважліва чытае прафесар або магістр.
    Калі табе пашанцуе выбіцца ў дыктатары, атрымаеш асобную лаўку побач з настаўніцкай кафедрай, не будзеш залежаць ад цэнзараў і аўдытараў, а ў класным спаборніцтве зможаш аддаваць свае балы любой камандзе. Становішча ў дыктатара высокае і дужа адказнае. Раптам прафесар высветліць, што не ведаеш задання, і — канец усялякім прывілеям, ідзі, апусціўшы голаў пад кплівымі позіркамі, на «асліную» лаву.
    На гэтай лаве, што зазвычай стаяла ў куце пры печы, пры- саромлена сядзелі лайдакаватыя вучні. Зацятых гультаёў вянчалі саламянаю каронай. Самых нядбайных вадзілі па калегіуме ў аслінай шапцы са званочкамі і гучна абвяшчалі на лаціне: «Асёл з аслоў навекі вякоў!».
    Час ад часу шкаляры зараблялі бярозавай кашы. Вінаватага каралі каля настаўніцкага стала, прычым самім педагогам біць вучняў забаранялася. Гэта рабіў запрошаны служка, узброены звычайнай розгаю або «дысцыплінай» — вераўчаным бізуном з канчурамі. Інструкцыя дазваляла прызначаць не болей за пят-
    наццаць удараў. Такая метода выхавання выкарыстоўвалася до- сыць рэдка. Калі ў яе знаходзіліся залішне заўзятыя прыхільнікі, езуіцкае начальства слала абежнік накшталт таго, што ў 1720 годзе атрымаў рэктар Віцебскага калегіума: «Вашы адносіны да выхаванцаў прымушаюць усю правінцыю чырванець ад сораму, паўсюль ужо праляцела чутка, якая шкодзіць імені ордэна, a саміх выхавальнікаў называюць не прафесарамі, а ліктарамі»*.
    He заклікаючы сучасных настаўнікаў неадкладна запасацца «дысцыплінамі», распавяду яшчэ сёе-тое з педагагічнай практыкі айцоў-езуітаў.