Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Как вз-за рвов, нз-за окопов Сен-Снр лыжв навострнл. Внтгенштейн — второй Суворов, Полоцк — новый Нзманл...
За плячыма ў іх заставаўся абязлюднены і галодны горад. Перад вайною ён меў дванаццаць вуліц, восем вулачак, 29 за- вулкаў, 1300 дамоў і дзевяць тысяч жыхароў. Вайна пераплана- вала Полацк па-свойму, у колькі разоў скараціла яго насельніц- тва. Есць звесткі, што падчас кампаніі 1812 года памерла ад голаду і хвароб дзве тысячы полацкіх яўрэяў. Наведаўшы Полацк праз шэсць гадоў пасля вайны, лейб-гвардзеец Фінляндскага палка будучы дзекабрыст А. Розен яшчэ бачыў у прадмесцях глыбокія акопы і чалавечыя косткі на месцы баёў.
Неўзабаве пасля вайны 1812 года праз Полацк ехаў ужо вя- домы нам з папярэдняга раздзела расійскі навуковец і шпіён Аляксандр Башняк, які ў сваіх запісках пакінуў такія ўражанні: «Горад даволі дрэнна збудаваны, вуліцы прамыя, крамы мура- ваныя, але ўвагі не вартыя, затое на чатырохвугольны пляц па- глядзець прыемна: з аднаго боку ён упрыгожаны езуіцкім кляш- тарам і акадэміяй, з другога — дамініканскім, а з двух іншых — мураванымі скарбовымі і прыватнымі дамамі, крытымі бляхай або дахоўкаю... 3 іншых будынкаў заслугоўвае ўвагі грэка-рускі манастыр на беразе Дзвіны, мураваны, пад бляшаным дахам.
Прадмесце за Дзвіной пабудаванае бедна, але аздобленае мура- ваным бернардзінскім кляштарам. Полацк вельмі пацярпеў ад вайны; шмат якія дамы пашкоджаныя ядрамі, а некаторыя і зусім зруйнаваныя або спаленыя... Пераехаўшы па драўляным мосце праз Палату і абмінуўшы Пецярбургскі бок, статую абаронца горада святога Яна, французскія ўмацаванні і батарэі, ехаў я далей праз бярозавыя лясы і гаі да мястэчка Белае, што скла- далася з аднаго мураванага касцёла і карчмы». У Клясціцах падарожнік не заўважыў ніякіх слядоў «адчайнай бітвы, ад якой залежаў, магчыма, лёс Пецярбурга».
Даваенная колькасць жыхарства ў горадзе аднавілася толькі ў сярэдзіне стагоддзя, але і тады насельнікаў у Полацку было не болей, чым за князем Усяславам Чарадзеем.
Падымаючыся з руінаў, горад значна змяніў свой твар. Замкі зусім страцілі абарончую значнасць, на Ніжнім палачане ўжо ставілі сялібы. Равы пакрысе заплылі зямлёю. Астрогі і вежы сталі даўнім успамінам.
Аб ваенным ліхалецці нагадвалі памяткі тых дзён. У калідор- най сцяне езуіцкага кляштара захрасла шасціфунтавае ядро, якое, згодна з паданнем, параніла маршала Удзіно. Пазней, калі ў старадаўніх мурах адчынілі кадэцкі корпус, над ядром выбілі на мядзянай пластцы дату здабыцця Полацка. Выява рэліквіі стане эмблемаю навучальнай установы, і з аздобленых ёю парцаляна- вых куфляў будуць у 1910 годзе піць «русскнй мед» удзельнікі святкавання 75-годдзя корпуса.
На пачатку стагоддзя на гарадскіх могілках яшчэ можна было знайсці помнік над прахам афіцэраў 3-яй дружыны пецярбур- гскага апалчэння. Вечным помнікам стаў мост праз Палату, што палачане называюць Чырвоным — не з прычыны нейкіх рэва- люцыйных падзей, як мне аднойчы давялося пачуць з вуснаў ідэйна падкаванага гіда, а ад крыві, што заліла мост і афарбавала ваду ў рэчцы ў ноч штурму горада Вітгенштэйнам.
26 жніўня 1850 года, у гадавіну Барадзінскай бітвы, на кор- пусным пляцы быў адкрыты дваццаціпяціметровы манумент пе- рамогі расійскай зброі ў Полацку. На ўрачыстасці прысутнічаў спадкаемец трона будучы імператар Аляксандр II, які праз трыц- цаць гадоў загіне на набярэжнай Кацярынінскага канала ў Пе- цярбургу ад бомбы беларуса-нарадавольца Ігната Грынявіцкага.
Помнік зрабіўся адной з найадметнейшых дэталяў гарадскога краявіду. Спадзеючыся хоць крыху паскорыць вяртанне гораду адной са славутасцей, падаю яе апісанне з кнігі В. Вікенцьева «Полоцкнй кадетскнй корпус»: «Памятннк представляет вось- мнстороннюю пнрамнду, увенчанную чешуйчатым куполом с по- золоченным крестом. Основанне его круглое; средняя часть ук- рашена восьмью бронзовымн, золоченымн орламн, поставлен-
нымн на колоннах, которые поддержнвают верхнюю коннческую часть. Обіцая высота памятннка 33 аршнна н 5 вершков. На двух протнвоположных его сторонах начертаны золотымн бук- вамн следуюіцне надпнсн: на стороне, обраіценной к Внтебской улнце,— «Бнтва прн Полоцке 5 н 6 августа н взятне сего города прнступом 7 октября 1812 года. Пораженне Уднно н Сен-Снра графом Внтгенштейном»; на стороне, обраіценной к Ннкола- евскому собору,— «Взято в плен непрнятеля 4500 человек, от- бнто 3 орудня». Под этой надгжсью находнтся в кноте образ святых Сергня н Вакха, в день памятн которых, т. е. 7 октября, войска нашн вступнлн в Полоцк. Памятннк окружает ограда нз железных цепей, подвешенных между 20 круглымн чугуннымн тумбамн. На уступе второго яруса к верхней стороне карннза прнвннчена чугунная граната, найденная в земле, когда была вырыта яма для закладкн фундамента памятннка. Отлнвка его пронзведена в Луганском заводе Екатерннославской губерннн н обошлась в 58 000 руб., а постановка в 14 721 руб. 94 коп. Употреблено металла 13 486 пудов 8 фунтов (чугуна 13 417 пуд. 26 фун., бронзы 55 пуд. 24 фун., железа 12 пуд. 38 фун.)».
Існуе, праўда, думка, што аднаўляць разбураны ў 1932 годзе манумент няварта, бо ён, маўляў, таксама сімвал нашай калані- яльнай залежнасці. Але ж помнік гэты пастаўлены не цару і не якому-небудзь дзеячу кшталту Суворава ці Мураўёва-вешаль- ніка, у якога рукі ў крыві беларусаў. Чаму б не бачыць у адноўленым мануменце надмагілле ўсім палеглым на Полаччыне ў той вайне з абодвух бакоў (тым больш, што іх памяць у горадзе ніяк не ўшанаваная), а заадно — і помнік тагачасным няспраўджаным надзеям нашых землякоў вырвацца з імперыі.
На заканчэнне размовы пра помнікі падзеям 1812 года да месца будзе згадаць і такі своеасаблівы, як востраў Полацк у групе Паўднёва-Шэтландскіх астравоў каля берагоў Антаркты- ды. Яго даўжыня дасягае дваццаці кіламетраў, шырыня — адзінаццаці, а плошча — 150 кв. км. Востраў з’явіўся на картах у выніку вядомай экспедыцыі Ф. Белінсгаўзена і М. Лазарава. Асабісты дзённік першага з іх паведамляе, што адкрыццё ад- былося 25 лютага 1821 года. «Остров Полоцк в шнроте 62 24'30" южной, долготы 59 46' западной, в окружностн 21 мнля, невысок н поверхностн достаточно ровной»,— запісаў на- чальнік экспедыцыі. Разам з некалькімі іншымі адкрытымі ас- травамі, якія атрымалі назвы Барадзіно, Малаяраславец, Ляй- пцыг і Смаленск, невядомы раней шматок зямной паверхні быў названы знакамітым адміралам на ўспамін пра вайну 1812 года і замежны паход расійскай арміі. Застаецца дадаць, што на су- часных картах свету востраў Полацк прасцей знайсці пад назваю Робертс.
Помнік воінам 1812 г. у Полацку. Знішчаны ў 1932 г.
Напалеонаўская авантура каштавала Беларусі мільён яе жы- хароў, кожнага чацвёртага. Адны загінулі ў баявых дзеяннях, другія — ад голаду і паморкаў. Частка беларускіх палкоў Вялікай арміі, дзе служылі 25 тысяч нашых суайчыннікаў, была разбітая, частка адступіла і ваявала ў Еўропе — зноў на чужыне і за чужыя інтарэсы.
Апошні бой на роднай зямлі рэшткі войска Вялікага княства прынялі 10 снежня 1812 года на вуліцах Вільні. 3 царскімі сал- датамі мужна біліся там егерскі батальён Плятэра, нацыянальныя гвардзейцы Казельскага, жандармерыя Храпавіцкага і татарскі эскадрон Ахматовіча. А вернуцца на радзіму апошнія жаўнеры Княства ў 1818-ым, калі скончыцца тэрмін іх шасцігадовай служ- бы. На гэтым і завяршыцца гісторыя арміі «адноўленага» На- палеонам Вялікага княства Літоўскага.
Есць нешта наканавана-сімвалічнае ў тым, што падчас адступ- лення Банапарт зняў сваю трохвуголку, надзеў мундзір польскага улана і назваўся чужым імем у беларускім мястэчку Смаргонь, дзе князі Радзівілы трымалі сваю мядзведжую акадэмію. Маска- рад з пераапрананнем таксама быў своеасаблівым цыркам. Можа, якраз тады імператар на ўсю поўніцу спасціг горкую мудрасць уласнага выслоўя, што ад вялікага да смешнага — адзін крок.
Касалапыя цыркачы, якія зусім нядаўна весялілі яго жаўнераў, паказваючы, як цар дае драла ад Вялікай арміі, ужо дэманстравалі нешта падобнае перад расійцамі. Толькі ў ролі ўцекача быў цяпер ён, валадар Еўропы. Але ён яшчэ збіраўся зрабіць крок назад, ад смешнага да вялікага — прыйсці з 300 тысячамі жаўнераў і ўсё ж паставіць Расію на калені.
У выгнанні, на закінутай у акіяне скалістай выспе Святой Алены, Напалеон, як сведчаць яго паперы, шмат разоў вяр- таўся ў думках на беларускую зямлю: узгадваў сустрэты на ёй дзень нараджэння з марамі пра сусветную ўладу, зноў трыумфальна ехаў па віленскіх вуліцах. Наўрад ён раскайваўся ў тым, што прынёс народам Еўропы незлічоныя няшчасці. Аднак дакладна вядома: на схіле дзён ён лічыў зробленыя ў Беларусі памылкі — не столькі ваенныя, як палітычныя — галоўнай прычынаю свайго разгрому ў 1812 годзе.
Кажуць, Банапарт меў адмысловы спосаб засынаць у любой абстаноўцы. Ен уяўляў, што яго галава складаецца з безлічы высунутых шуфлядак, наладаваных мноствам планаў, карт і рэ- ляцый, а потым намаганнем волі адразу зачыняў іх, і сон пры- ходзіў імгненна. На выспе Святой Алены з гэтых шуфлядак часта вытыркаліся карты з нязвыклымі французу назвамі: Вільня, Віцебск, Полацк...
ALMA MATGR POLOCeNSIS
ш
to мы ведаем пра езуітаў?
У Расійскай імперыі не надта шанавалі ўсе каталіцкія ордэны, але найболей даставалася сябрам Таварыства Ісуса (так афіцыйна называецца езуіцкі ордэн). Кла- савая нялюбасць гісторыкаў, а разам з ёю варожасць правас- лаўнай царквы ўшрубавалі ў нашы галовы ўяўленне пра айцоў- езуітаў як пра цемрашалаў, людзей небяспечных ды акрутных і наогул з усіх бакоў не нашых. Быў час, калі рэдактар газеты, дзе я працаваў, на ўсякі выпадак выкрэсліваў з артыкулаў нават само слова «езуіт», незалежна ад таго, што пра іх гаварылася.
Як толькі ў кінафільме ці на старонках гістарычнага рамана з’яўляецца прадстаўнік гэтага ордэна, мы ўжо чакаем падкопаў і злачынстваў: падсыпанай у віно атруты, падасланай каханкі ці ўдару кінжалам у цёмных палацавых калідорах. У тым, што Таварыства Ісуса мусіць быць на вечным падазрэнні, перакон- ваюць і энцыклапедыі. Разгорнеш адну і чытаеш: «Езуіты ўну- шалі народным масам ідэі пакорнасці, цярпення і падпарадка- вання эксплуататарам». Другая дадае нешта яшчэ больш за- страшлівае: «Сярод іх быў пашыраны шпіянаж, існавала разга- лінаваная сетка даносчыкаў». Карацей, і ўначы не спалі, каб паболей нашкодзіць.