• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Палачане прызвычайваліся да павятовага жыцця ды існавання ў новай дзяржаве. Знікненне Рэчы Паспалітай з еўрапейскай карты вяло да ўсталявання на беларускіх землях усё больш жор- сткіх парадкаў.
    Створаная царызмам імперыя, у адрозненне, напрыклад, ад Брытанскай, была не заморская, а кантынентальная. Іначай ка- жучы, калоніі знаходзіліся побач з метраполіяй. Такая геагра- фічная, а часам і этнічная (падабенства мовы, народных трады- цый) блізкасць давала магчымасць не толькі маскаваць прыгнёт, але яшчэ і навязваць паняволенаму народу чужую гісторыю, падсоўваць яму чужых герояў.
    Пры ўсіх яе хібах Рэч Паспалітая была шляхецкай рэспуб- лікай, дзе ўжо даволі хутка развіваўся капіталістычны ўклад. У Расіі ж дасягнула вяршыні магутнасці абсалютысцкая феадальная манархія з сярэднявечнымі законамі, ці, дакладней, беззаконнем. Беларусь захапіла краіна, якую Маркс і Энгельс называлі жан- дарам Еўропы, а Ленін — турмой народаў.
    Кацярына II і яе сын Павел I раздалі ў беларускіх губернях сваім памешчыкам паўмільёна сялянскіх душ, прычым значная частка гэтых людзей раней была асабіста свабодная. Генерал- фельдмаршалу Пятру Румянцаву «в вечное н потомственное владенне пожаловано» 17 750 душ, статс-даме графіні Скаў- ронскай — 3823, генерал-аншэфу Салтыкову — мястэчка Ра- каў ды іншыя маёнткі з 3735 душамі... Спіс гэты бясконцы.
    За кошт нашай Бацькаўшчыны Кацярына шчодра надзяліла і сваіх фаварытаў. Браты Арловы, што некалі дапамаглі ёй сесці на трон, пераважна ў далучаных губернях атрымалі 50 тысяч прыгонных. Прозвішчы сялянам нярэдка давалі па панах. У
    Апошні вялікі князь літоўскі і кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
    адной з «арлоўскіх» вёсак у Магілёўскай губерні праз сто гадоў пасля захопу Беларусі нарадзіўся мой дзед Арцём Арлоў.
    Феадальная гаспадарка ў Расіі вылучалася прымітыўнасцю. Беларускіх сялян, якія ў большасці сваёй раней плацілі грашовы аброк-чынш, пагналі на паншчыну. Формы прыгону ў імперыі былі больш жорсткія. Якраз пасля першага этапу «ўз’яднання», у 1773—1775 гадах, краіну трэсла пугачоўшчына.
    Беларускія гарады пазбавіліся магдэбургскага самакіравання і старых гербаў. Дробную шляхту, што не магла давесці даку- ментамі сваіх правоў, пераводзілі ў падатковае саслоўе. Падаткі ў беларускіх губернях, у адрозненне ад расійскіх, дзяржава да 1811 года збірала не ў асігнацыях, а ў звонкай манеце. Паводле неафіцыйнага курсу 100 папяровых рублёў былі роўныя 22 рублям срэбра. Значыцца, на нашую зямлю лёг цяжар падаткаў у ча- тыры-пяць разоў большых, чым ва ўнутраных губернях.
    На змену расфармаванаму новымі ўладамі прафесійнаму вой- ску Вялікага княства Літоўскага прыйшлі невядомыя дагэтуль Беларусі рэкруцкія наборы. У рэкруты бралі маладых здаровых мужчын ва ўзросце з 19 да 35 гадоў. Мірным часам Пецярбург вымагаў з 500 душ аднаго жаўнера, у вайну — чатыры, пяць і нават восем. Родныя праводзілі іх, не раўнуючы як на той свет. Да 1793 года рэкруты служылі ўсё жыццё, потым тэрмін абме- жавалі «ўсяго» чвэрцю стагоддзя, а наступнае скарачэнне службы да дваццаці гадоў адбылося толькі ў 1834-ым.
    Згодна з падлікамі Кастуся Тарасава, да канца XVIII ста- годдзя беларускія губерні далі расійскаму войску 109 тысяч сал- дат, без уліку шляхты, якая папаўняла афіцэрскі корпус. У 1811 годзе наш народ складаў дзесятую частку 40-мільённага насель- ніцтва імперыі, але пастаўляў ёй кожных пятнаццаць рэкрутаў з сотні. Паднявольныя салдаты нярэдка ўцякалі з царскага войска і таемна вярталіся на радзіму. Пра гэта сведчыць зацверджаны царом у сакавіку 1812-га ўказ, у якім чытаем: «Мелкопоместный шляхтнч, в поместье своем пребываюіцнй, за водворенне у себя дезертнра, должен платать 2 тысячн рублей, а еслн не в состояннн заплатнть, отдается в военную службу; а в случае неспособноста к оной, подвергается ссылке в Снбнрь. Управляюіцнй деревнею, где допуіцен будет к водворенню дезертнр, подвергается равному наказанпю».
    Беларусы рабіліся гарматным мясам у захопніцкіх царскіх паходах. У 70-ыя гады XVIII стагоддзя быў створаны Полацкі мушкецёрскі полк. Гой, хто цікавіцца геральдыкай, можа за- натаваць колеры і сімвалы яго баявога сцяга: у залатым правым полі шчыта — палова чорнага расійскага арла, у чырвоным ле- вым — «Пагоня». Між іншым, полацкім мушкецёрам належыць галоўная роля ў здабыцці Суворавым Ізмаіла: якраз яны першыя ўварваліся ў фартэцу. Палачане ўмелі ваяваць і ў тыя часы. Згадку пра Полацкі полк вы сустрэнеце нават у паэме Байрана «Дон Жуан».
    Расія ніколі не ведала нацыянальнай і рэлігійнай талерантнас- ці. Беларусаў наогул не прызнавалі за народ, лічылі крыху пап- саванымі пальшчызнаю расійцамі. Адпаведнае стаўленне было
    да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозвішчы.. Адразу пасля захопу ўсходніх беларускіх земляў цар- скія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў — Іосіфамі, Міхасёў — Міха- іламі, а Тамашоў — Фамамі. Жукі ператварыліся ў Жукавых, Каты — у Котавых, Кавалі — у Кавалёвых... Загадам Кацяры- ны II «для собственного употреблення по упражненню ея в нсто- рнческнх сочнненнях» з беларускіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург забралі летапісы і радаводы найбольш славутых шляхецкіх родаў. (Існуе меркаванне, згодна з якім менавіта расійская імператрыца загадала знішчыць Полацкі летапіс.) Крыху пазней з Полацка будуць вывезеныя Евангелля XII стагоддзя, што належала Траецкаму манастыру і два Еван- гелля XIV стагоддзя з манастыра Іаана Прадцечы. Цяпер гэтыя унікальныя помнікі знаходзяцца ў бібліятэках Масквы і Санкт- Пецярбурга.
    Адносіны царскіх уладаў да яўрэяў відаць ужо з цытаваных раней дакументаў. Кацярына II абяцала іудзеям карыстанне пра- вамі «без разлнчня закона (релнгші) н народа наравне с лпцамн другнх состояннй росснйского подданства», аднак іх пачалі ўся- ляк абмяжоўваць. Антысемітызм будзе насаджацца на дзяр- жаўным узроўні. З’явіцца так званая мяжа аселасці, за якой яўрэям забароняць сяліцца.
    Царызм не мог пакінуць без увагі і навучальныя ўстановы. Над некаторымі ўвялі вайсковы нагляд. Новых падданых паз- бавілі тррхсотгадовага права набываць адукацыю ў замежных універсітэтах. Рабіліся спробы вярнуць тых, хто ўжо вучыўся ў Еўропе. За імі сачылі, кантралявалі іх карэспандэнцыю. Такога паняцця, як таямніца ліставання, у Расіі не існавала.
    Моваю навучання ў абсалютнай большасці беларускіх школ і вучэльняў у першыя дзесяцігоддзі пасля далучэння была поль- ская. Гэта можа здавацца дзіўным, але якраз тады, ужо ў Ра- сійскай імперыі, паланізатары дасягнулі вялікіх поспехаў. У Пе- цярбургу лічылі, што на захопленых землях лепей мець справу з аднымі палякамі. (Пазней сэнс такой палітыкі сфармулююць у сталінскім акружэнні: ёсць народ — ёсць праблема, няма на- рода — няма праблемы.)
    3 другога боку, няўхільна набірала абароты русіфікацыя. За- бягаючы наперад, адзначым, што за 150 гадоў Расійская імперыя, выкарыстоўваючы прыродныя, эканамічныя і чалавечыя рэсурсы Беларусі, не дазволіла адчыніць ніводнай беларускай школы. Беларускія кнігадрук і прэса былі афіцыйна дазволеныя, але вельмі абмежавана і без дзяржаўнай дапамогі толькі пасля рэ- валюцыі 1905 года. У палітыцы русіфікацыі царызм карыстаўся падтрымкай практычна ўсёй расійскай інтэлігенцыі на чале з
    валадарамі яе дум. Непахісныя імперскія перакананні меў і Аляк- сандр Пушкін. Выказваючыся пра рускую мову, ён сцвярджаў, што яна, «как матернал словесностн, нмеет неоспорнмое пре- восходство перед всемн европейскнмн». А ў час нацыянальна- вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў у Беларусі, Літве і Полыпчы «певец свободы» ў лісце да П. Вяземскага, прызна- ючы мужнасць інсургентаў, пісаў: «Все это хорошо в поэтнческом отношеннн. Но все-такн нх надобно задушнть н наша медлн- тельность мучнтельна». (He, зусім не памыляўся выдатны ра- сійскі гісторык і філосаф, які ў 1925 годзе мусіў эміграваць з СССР, Г. Фядотаў, называючы Пушкіна «певцом нмпернн».)
    He было даверу нават лаяльнаму да Пецярбурга праваслаў- наму духавенству. Яшчэ да канчатковага захопу Беларусі верны служка Кацярыны II менскі епіскап Віктар Садкоўскі, сабраўшы ў Слуцку святароў, наказаў ім гаварыць толькі па-расійску. Пры- хільнікаў роднае мовы ўладыка ўшчуваў такімі словамі: «Я вас скореню, уннчтожу, чтоб н языка не было вашего проклятого лнтовского н вас самнх. Я вас в ссылкн порассылаю нлн в солдаты поотдаю, а свонх нз-за кордона понавожу».
    Калі мяжа імперыі пасунулася на захад, святароў-беларусаў пераводзілі ў глыб дзяржавы, а на вызваленыя месцы ехалі расійцы, што не ведалі ні мовы, ні мясцовых традыцый і глядзелі на прыхаджанаў, як на схізматыкаў. Яны падазрона перачытвалі спісы тутэйшых святых, паніжалі іх у рангах, бязлітасна змагаліся з калядаваннем, купаллямі ды іншымі спрадвечнымі звычаямі. Пра адносіны вернікаў да гэтых праваслаўных місіянераў губер- натары дакладвалі Паўлу I: «Прнсланные нз Смоленской епар- хнн свяіценннкн не способны к нсполненню свонх обязанностей н к поддержанню хорошнх отношеннй с людьмн, этот край населяюіцнмн. Онн сталн ненавнстны народу».
    Наш край упарта не хацеў рабіцца «нстннно русскнм». «Как снльно чувствуется разннца между Россней н Белоруссней тотчас за межою, которая отделяет Псковскую губернню от Внтебской. Другой воздух, другая жнзнь в монх жнлах!» — напісаў улетку 1822 года юнкер коннага палка Аляксандр Адоеўскі.
    Гэтая вялізная розніца не давала спакою Пецярбургу.
    Для расійскага самаўладдзя беларусаў як асобнага народа не існавала, а уніяцкая царква з яе народнаю мовай сцвярджала адваротнае. (Гісторык і выдавец, выкладчык Полацкай духоўнай семінарыі Ксенафонт Гаворскі, які ўхваляў усе русіфікатарскія крокі царскіх уладаў, невыпадкова называў беларускую мову «уннатскнм наречнем».) Нагадаем, што уніятамі ў Беларусі тады былі кожныя тры жыхары з чатырох, а праваслаўнымі — 6,5 працэнта. Ужо за Кацярынай з небяспечнай уніі ў надзейнае
    ручное праваслауе расінскага узору перагналі паумільена нашых продкаў. Ішла апрацоўка грэка-каталіцкіх іерархаў. Уніяцкі міт- рапаліт Лісоўскі ў 1806 годзе загадаў у малітвах царова імя згадваць раней за папава.
    Асабліва старанна змагаўся з нашай вераю ўкраінец з пахо- джання уніяцкі біскуп Іосіф Сямашка, які цалкам перайшоў на службу царызму. Ен прымусова ўводзіў ва уніяцкіх духоўных семінарыях і ў царкоўных справаздачах расійскую мову. Святары мусілі адпраўляць набажэнствы па служэбніках, прысланых з Масквы і Пецярбурга. Нязгодных чакаў суд, як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў. На вачах у вернікаў з храмаў выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Сведка тых падзей беларускі архімандрыт Мікалай піша: «На арганах ігралі некалькі дзён амаль бесперапынна, а народ «крыжам» ляжаў у царкве. Уся- рэдзіне і на цвінтары людзі са слязьмі на вачах гучна спявалі песні з любімага імі богагласніка — апошні раз пад гукі арганаў». Усе гэтыя здзекі расійская афіцыйная гістарычная навука назаве вызваленнем беларусаў ад рэлігійнага прыгнёту.