Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У Вітгенштэйна было 18 тысяч войска і 108 гармат, Удзіно меў 25 тысяч і 114 ствалоў артылерыі. Французы авалодалі Кляс- ціцамі, але адну з трох сваіх дывізій пакінулі ахоўваць пераправу праз Дрысу. Выкарыстаўшы гэта, генерал выбіў маршала з яго пазіцый і адкінуў за раку. Удзіно, сабраўшы сілы, перайшоў Дрысу назад і атакаваў варожы авангард.
Французам супрацьстаялі лейб-гвардзейцы Гарадзенскага палка, якіх праціўнік з павагаю называў «сінімі гусарамі». Баявыя штандары ў «сініх» былі амаль такія, як у згаданых кавалерыстаў Дамініка Радзівіла, толькі ў адных з двухгаловым царскім арлом, а ў другіх — з вершнікам «Пагоні».
Авангардам камандаваў вучань Суворава папулярны ў расій- скіх войсках генерал-маёр Якаў Кульнеў, чыё дзяцінства прайшло ў Віцебскай губерні. Гэта ён 19 ліпеня адбіў Клясціцы, захапіў амаль увесь абоз Удзіно і блізу тысячы палонных. Безразважна адарваўшыся ад галоўных сіл, ён пераправіўся праз Дрысу, трапіў у засаду і ў баі каля вёскі Сівошына быў смяротна паранены. Большасць аўтараў пішуць, што непрыяцельскае ядро трапіла Кульневу ў ногі, аднак француз Марбо, які бачыў гэтую смерць на свае вочы, сцвярджаў, што генерала ўдарамі шаблі ў горла
*
Усе даты падаюцца паводле старога стылю.
забіў конны напалеонаўскі стралок. Тымі днямі Банапарт паслаў у Парыж дэпешу: «Адзін з найлепшых афіцэраў расійскай лёгкай кавалерыі генерал Кульнеў забіты пад Дрысаю».
Героя пахавалі паблізу месца гібелі, пад бярэзінамі ў сутоку Нішчы і Дрысы — якраз там, дзе ў Лівонскую вайну стаяў замак Сокал. Пазней прах перанеслі ў маёнтак Кульневых Іль- зенберг (па-латышску — Ільзенскалнс), што недалёка ад сучас- нага латвійскага горада Рэзэкнэ.
Пра тыя ліпеньскія баі сённяшняму падарожніку нагадае пом- нік у Клясціцах. У 1830-ым па волі Мікалая I месца смерці генерала Якава Кульнева на стромкім дрысенскім беразе таксама было адзначанае помнікам, што, як ні дзіўна, захаваўся да нашых дзён. На ім — радкі з верша Васіля Жукоўскага:
Где Кульнев наш, рушнтель снл, Свнрепый пламень бранн.
Он пал, главу на шнт склоннл Н стнснул меч во дланн.
Где жнзнь судьба ему дала, Там брань его сразнла. Где колыбель его была, Там днесь его могнла.
Пяты радок вымагае тлумачэння: паводле сямейнага падання, маці будучага генерала, едучы некалі на конях, першы родавы боль пачула менавіта там, дзе яе сыну наканавана было развітацца з жыццём.
Пасля Клясціцаў Напалеон узмацніў сваё левае крыло — корпус Удзіно дзвюма баварскімі дывізіямі пад камандаю гене- рала Гувіяна Сен-Сіра. У выніку кароткага бою з Вітгенштэйнам каля вёскі Свольна злучаныя сілы французаў адступілі да По- лацка. Натхнёныя ўдачай рускія выйшлі да Дзвіны і 5 жніўня атакавалі непрыяцеля. Бітва доўжылася чатырнаццаць гадзін. Маршал Удзіно атрымаў у ёй сваю 27-ую па ліку рану, і яго замяніў Сен-Сір. Частка напалеонаўскіх войскаў пачала перап- раўляцца на дзвінскае левабярэжжа. Адтуль, з Экімані, іх ба- тарэі абстрэльвалі Запалоцце і падыходы да моста праз Палату.
Наступнага дня афіцэры Вітгенштэйна ўбачылі, як за фран- цузскімі ўмацаваннямі адбываецца нешта накшталт вучэнняў. Сен-Сір выставіў на валах шэсцьдзесят гармат і раптам, па сігналу званоў езуіцкага касцёла, шасцю калонамі рушыў у наступ. Бой ішоў з пераменным поспехам. «Сінім гусарам», што помсцілі за смерць камандзіра, удалося прарвацца на полацкія вуліцы. Калі верыць звесткам, што падае ў сваёй кнізе «Полоцкнй ка- детскнй корпус» (Полоцк, 1910 г.) падпалкоўнік В. Вікенцьеў, толькі баварскія дывізіі страцілі за два дні 117 штабных і обер-
Генерал-маёр кавалерыі Якаў Кульнеў
афіцэраў ды пяць тысяч ніжэйшых чыноў. Сам Напалеон нібыта пашыраў чуткі, што пад Полацкам супроць яго змагалася сто- тысячная армія. (Думаю, што падпалкоўнік у сваім патрыятызме часам перабірае.)
Горад урэшце застаўся ў руках у французаў. Сен-Сір адагнаў непрыяцеля да Сівошына і атрымаў маршальскае званне. Пасля гэтага баявыя дзеянні ў полацкім наваколлі да кастрычніка аб- мяжоўваліся дробнымі сутычкамі.
За колькі дзён да апісаных падзей, 3 жніўня, імперыя На- палеона — ад Гішпаніі да Беларусі — адзначала яго дзень на- раджэння. У Полацку, як і ў іншых гарадах былога Вялікага княства, віселі партрэты са святочнымі надпісамі накшталт такіх:
«Уся цвердзь зямная памятае: у гэты дзень прыйшоў на свет той, хто пакараў пыхлівых і вызваліў слабых» або «Усемагутны і справядлівы Госпад выяўляе волю сваю ў Напалеоне». Газеты пісалі пра «веліканскія крокі непераможных палкоў вялікага ім- ператара» і пра ахвяраванні на Вялікую армію, сярод якіх былі дзесяць валоў і дванаццаць бараноў ад князёўны Радзівіл і рэшата яек з трыма фунтамі масла ад нейкага дробнага шляхціца. У шляхецкіх дамах падымалі тосты і крычалі «віват», аднак келіхі звінелі зусім не так радасна, як паўтара месяца таму.
Беларусь і Літва афіцыйна называліся «вызваленымі ад ра- сійскага прыгнёту», але на сапраўднае адраджэнне дзяржавы гэта было падобна мала. Створаны часовы ўрад мусіў падпарад- коўвацца імператарскім камісарам. За абяцанне аднавіць Вялікае княства Напалеон патрабаваў стотысячнае войска і велізарных паставак фуражу і харчу. Апрача новых падаткаў, ён запатрабаваў заплаціць у яго казну і ўсе старыя даўгі цару. Пачаліся бясконцыя рэквізіцыі. Сяляне марна чакалі скасавання прыгону, патрыёты Княства — дазволу на федэрацыю з Польшчай.
Французскі імператар вёў сваю буйную гульню.
Роўна праз месяц пасля Вільні ён уступіў у Віцебск. У баях на падыходах да горада вызначыліся 3, 11 і 23-яя расійскія дывізіі, дзе служылі пераважна палачане, віцябляне і віленцы. Яны ба- чылі, што ніякай палёгкі для Беларусі Напалеон на сваіх штыках не прынёс, а таму біліся зацята. На дзесяці вёрстах дарогі ад Астроўна да Лучосы тры пералічаныя дывізіі страцілі па 375 жаўнераў на кожную вярсту, прыкладна столькі ж загінула і французаў. Паранены ці забіты ляжаў на кожным метры. Такім коштам была выратаваная 1-ая расійская армія, што адступала на Смаленск.
Чытач мемуарных «Запісак» маркіза Амедэя Пастарэ, якога прызначылі французскім губернатарам Віцебска, даведаецца, што ключы ад горада Напалеону перадала дваранская дэпутацыя пад кіраўніцтвам адстаўнога армейскага брыгадзіра і былога ка- цярынінскага фаварыта графа Храпавіцкага. Сустрэча з акру- жанымі войскамі імператарам так паўплывала на старога ад- стаўніка, што праз тры дні ён звар’яцеў. Ва ўладзе жаху знахо- дзілася і яго жонка, якая ўвесь дзень стаяла на парозе свайго дома, частуючы віном французскіх жаўнераў. Такім спосабам жанчына спадзявалася ўратаваць сямейнае гняздо, але толькі спрыяла яго рабаванню.
He зважаючы на цяжкія страты, Банапарт прайшоў ад па- межнага Нёмана сотні вёрст і набыў пяць мільёнаў новых пад- даных. Гэта дапамагала яму адпрэчыць думкі пра дэзерцірства жаўнераў, пра сялянскія бунты і паразу пад Клясціцамі, пра тое,
што ў яго беларуска-літоўскіх палках замест ста тысяч у лепшым разе толькі чвэрць гэтага, і той бракуе рыштунку і зброі.
У Віцебску імператар быў яшчэ ў добрым гуморы. А шостай раніцы абавязкова прысутнічаў на разводзе войскаў. Кіраваў праз кур’ераў парыжскім жыццём. Штодня пісаў па сто лістоў. У царкве святога Сімяона ён паставіў гарматы, ператварыўшы вокны храма ў амбразуры. Успенскі сабор зрабіў шпіталем, цар- кву Уваскрэсення на рынку — фуражным складам.
Перад паходам ён казаў маршалам: «Я скончу кампанію ў Смаленску і ў Менску. У Вільні, дзе ў гэтую зіму будзе мая галоўная кватэра, я займуся ўпарадкаваннем Літвы, якая прагне скінуць з сябе расійскае ярмо. Я не перайду Дзвіны. Рухацца сёлета далей — значыць ісці насустрач сваёй гібелі». У першы віцебскі дзень ён адшпіліў шпагу, кінуў яе на завалены разгор- нутымі картамі стол і абвясціў: «Тут я спынюся, злучу карпусы маёй арміі, дам ёй спачын і вазьмуся за ўладкаванне гэтай краіны. Кампанія 1812 года — скончаная! 1813 год убачыць мяне ў Мас- кве, 1814-ы — у Пецярбургу».
Хто ведае, як павярнулася б кола гісторыі, каб Банапарт папраўдзе спыніўся, прыслухаўся да сваіх прыхільнікаў з Беларусі і Літвы, даў волю сялянам, як зрабіў гэта ў Варшаўскім герцаг- стве? Але ў Віцебску, напярэдадні дня нараджэння, ён прыняў фатальнае рашэнне ісці на Маскву. Былы рэвалюцыйны гене- рал-рэспубліканец, а цяпер валадар велізарнай імперыі, страціў пачуццё рэальнасці. Імкненне народаў да незалежнасці мала хва- лявала яго: у галаве выспяваў план сусветнага панавання, на картах з’явіліся стрэлкі, што пазначалі будучы паход на Індыю. Чым усё закончылася, нам добра вядома.
Тым часам у Полацку і вакол яго стаяла трыццацітысячнае напалеонаўскае войска. Штаб мясціўся ў мурах у айцоў-езуітаў. Грамадскія будынкі і вялікія прыватныя дамы былі аддадзеныя пад шпіталі. Палачане — хто» з ахвотаю, хто пад прымусам — разам з французамі ўмацоўвалі горад. Жаўнеры займалі расійскі вайсковы гарадок на Ніжнім замку. Афіцэры жылі ў дамах у мясцовай шляхты. Паміж імі было, безумоўна, шмат высакарод- ных людзей, аднак хапала і такіх, хто глядзеў на гаспадароў (хоць тыя належалі да аднаго з імі саслоўя і часта гаварылі на бездакорнай французскай мове), быццам на пустое месца. Маўляў, на вайне, як на вайне. У пакоях можна было ўбачыць, як паміж фамільнымі партрэтамі вісяць кумпякі зарэзаных гас- падарскіх вепрукоў. На фартэпіянах стаялі рондалі і патэльні. Дзеншчыкі рабілі з дагледжаных садоў стайні і пашы, ламалі на дровы згароду, секлі старадаўнюю мэблю. Пракарміць такую сціжму людей горад не мог, і над ім навісла пагроза голаду.
Марачы пра волю, сяляне полацкага краю спачатку сустракалі напалеонаўскіх жаўнераў прыхільна: паказвалі дарогу, разам з імі нападалі на маёнткі верных цару паноў. Карціну прыходу французаў у прыдзвінскую вёску каларытна і з гумарам намаляваў у сваім вершы «Рабункі мужыкоў» адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі:
Як пранцузская сіла йз-за Дзвіны наступіла, Нам стала карціць, Штоб парадак прыўраціць.
Аднака ж сядзелі ціха. Аж тут прыносіць ліха Пранцузаў у наш двор — I ну-тка дзелаць збор.
Клеці паразбівалі,
Паноў нашых сагналі, Нас казалі пазбіраць I гарэлку піць і браць.
Пранцузы нас пахвалялі, Аб нашым краі ўпаўнялі I на мігі нас прасілі, Каб мы з імі двор лупілі.