Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Уладзімір АРЛОЎ
МІНСК •'ПОЛЫМЯ” 2000
УДК 947.65
ББК 63.3 (4 Бен) A 82
М а с т а к А. П. Блінцоў Рэцэнзенты: д-р гіст. навук Г. В. Штыхаў, канд. гіст. навук М. М. Чарняўскі
Аўтар выказвае падзяку доктару гістарычных навук Георгію Штыхаву, кандыдатам гістарычных навук Генадзю Сагановічу, Сяргею Тарасаву і Міхасю Чарняўскаму, а таксама загадчыцы Музея беларускага кнігадру- кавання Галіне Ладзісавай
Арлоў Ул.
A 82 Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мн.: Полымя, 2000.— 464 с.: іл.
ISBN 985-07-0302-4.
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасаваная старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
УДК 947.65
ББК 63.3 (4 Бен)
ISBN 985-07-0302-4
© Ул. А. Арлоў, 2000
© А. П. Блінцоў, афармленне, 2000
ПРЫЗНАННЕ У ЛЮБОВІ
Любоў да горада нагадвае каханне да жанчыны.
Гэта вялікае шчасце, калі недзе ёсць горад, які чакае цябе, каб затуліуь крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты часта паўтараеш у думках, як імя бдізкага чалавека, шукаючы і заўсёды знаходзячы нейкі патаемны сэнс з усё новымі і новымі адценнямі: чуеш у ім то ціхамірнае цурчанне Палаты з яе рас- часанымі плынню зялёнымі «русалчынымі косамі», то ваяўнічы поступ полаукіх палкоў, то вусй,ішны гуд полымя над абложанымі ворагам замкамі...
Любоў да горада — вялікая таямнійа, у якой нялёгка прызнай,уа.
I ўсё ж я адважваюся зрабіць гэта. Маім прызнаннем будзе кніга, якую вы трымаеце ў руках.
Пра мой горад выйдзе яшчэ мноства кніг, але думаю, што напісайр адну з іх маю права і я. Бо радзільня, дзе з явіўся на свет, месуілася на Верхнім замку, за нейкую сотню крокаў ад Сафійскага сабора, куды, як казала мама, выходзілі вокны палаты (значый,й,а, званій,ы і крыжы святое Сафіі — маё, няхай сабе і неўсвядомленае, але першае ўражанне аб навакольным свейе). Бо нашай улюбёнаю дзіцячай гульнёй былі пошукі лёхаў, што ў ся- рэднявеччы выводзілі з полацкіх сабораў на другі бок Дзвіны. Бо, пачынаючы гадоў з сямі, мы з сябрамі натхнёна займаліся на дзвінскіх берагах археалагічнымі даследзінамі, і шчодрая рака пасля кожнае паводкі дарыла нам то старадаўнюю манету, то проста ржавыя жалязякі, якія здаваліся наканечнікамі дзідаў. Бо Дзвіна навучыла мяне плаваць і берагла, калі я, схаваўшы адзенне на беразе пад перакуленым чоўнам, упершыню пераплываў яе, не ве- даючы, што тут, насупрарь Сафійкі,— самая вірыстая мясціна. Бо на нашых дзій,ячых вачах узрывалі Мікалаеўскі сабор, і мы ўжо разумелі, што чыніцца злачынства. Бо тут, у Полай,ку, я першы раз закахаўся, адсюль паехаў вучыцйа на гістарычны факультэт Беларускага універсітэта, тут упершыню скакаў праз купальскае
вогнішча і напісаў свае першыя вершы і апавяданні. Бо і цяпер у маёй мінскай кватэры мне часта здаецца ўранні: вось падыду да вакна, а за ім — зялёныя берагі і поўная, як вока, вясновая Дзвіна.
Бо Полацк — радзіма маёй душы.
Мне хочацца, каб чытаючы гэтую кнігу, вы пачулі і непа- раўнальны пах выцвілых пергаменаў, і гаману полацкага веча, і артылерыйскую кананаду часоў Напалеона... Каб, прачытаўшы яе, ніхто не моршчыў лоб, пакутліва ўспамінаючы, што яму вядома пра дойліда Іаана, ювеліра Лазара Богшу або князя Усяслава Ча- радзея. Буду ўсцешаны, калі нехта з маіх чытачоў паспрабуе на- маляваць сваё радаводнае дрэва, нехта захоча падняцца ў келлю святой Еўфрасінні, а нехта ўсамотніцй,а ў бібліятэу,ы йі ў архіве, збіраючыся раскрыць пакінутыя полай,кай гісторыяй шматлікія таямніііы.
Гэта не падручнік і не навуковае даследаванне. У сваім аповядзе я буду забягаць наперад, у сучаснасць, і зноў вяртай,й,а ў далёкія стагоддзі. Буду выказваць небясспрэчныя гіпотэзы і меркаванні.
Я не абяцаю, што скажу пра Полацк усё — на гэта не хопіць і сотні тамоў. Але я абяцаю вам сказаць шмат новага, знаёмага дагэтуль толькі вузкаму колу гісторыкаў. Абяцаю распавесф пра таямніцу крыжа Еўфрасінні і пра загадкавы лёс найбагацейшай бібліятэкі Сафійскага сабора, пра Полацкі кадэцкі корпус і пра той час, калі Полацк быў сталіцай ордэна езуітаў...
У нашым мінулым праўдзівыя летапісы вельмі часта перапісвалі або падмянялі хлуслівымі хронікамі, складзенымі на загад тых, хто быў пры ўладзе. Таму не дайшоў да нас ЕІолацкі летапіс. Таму асветнікі знаходзіліся ў чорных спісах ремрашалаў, а маскоўскія цары-тыраны абвяшчаліся нашымі вызвалій,елямі. ЕІраўдзівая гісторыя вяртаецца да нас толькі цяпер — уваскрашаючы наш гонар, даючы веру ў будучыню, зноў робячы беларусаў еўрапейскім народам.
У гарадоў, як і ў людзей, ёсць душы.
Нягледзячы на нягоды і ліхалеіруі, Полай,к захаваў у сваёй душы чысціню і высакароднасрь. Ен здольны вылечырь ад жый,й,ёвай мітусні і прымусіць падумаць пра вечнае, успомніць, хто мы, адкуль і куды ідзём.
Калі хтосьйі, загарнуўшы апошнюю старонку, палюбій,ь мой горад трошкі мацней, а хтосьці проста захоча прыехаць, каб упер- шыню пахадзійр па яго вуліцах,— я буду ведарь, што дні, у якія тсаў гэтую кнігу, пражытыя недарэмна.
Пачынаючы яе, яшчэ раз гляджу на старажытны полайкі герб над маім сталом. Пад чыстым блакітным небам плыве праз стагоддзі па дзвінскіх хвалях карабель з разгорнутымі ветразямі...
унукі Е6ЛАБ0ГА
олькі гадоў Полацку? Нядаўна споўнілася 1135, ска- ШЦІ| жаце вы. Але пытанне зусім не такое простае, як зда- ■ ецца. Летапісы ўпершыню згадваюць Полацк пад 862 годам, ад якога гісторыкі і вядуць адлік узросту бацькі беларускіх гарадоў. Тым самым годам пазначаны першы запіс летапісца пра Кіеў. Значыцца, у 1987-ым абодва гарады- патрьіярхі сустрэлі сваё афіцыйнае 1125-годдзе.
Палачане без вялікага розгаласу адсвяткавалі не надта круг- лыя ўгодкі, а вось Кіеў разам з усёй Украінаю ўрачыста адзна- чаў... пятнаццаць стагоддзяў сваёй гісторыі.
He спяшайцеся абурацца самаўпраўствам паўднёвых суседзяў. Раскопкі паказалі, што на месцы сучаснай украінскай сталіцы людзі сапраўды жылі ўжо паўтары тысячы гадоў таму. Мы ж, беларусы, зноў засведчылі нашую празмерную сціпласць, бо мелі такія самыя падставы святкаваць 1500-годдзе Полацка.
На Верхнім замку археолагі знайшлі кераміку, вырабленую не пазней за V стагоддзе. Да таго ж часу адносіцца і згадка ісландскай «Сагі аб Дытрыку Бернскім» пра аблогу Полацка войскамі готаў, якія былі хаўруснікамі славутага правадыра гунаў Атылы. Таму на будучых полацкіх юбілеях будзем мець на розуме, што насамрэч горад прынамсі на чатыры стагоддзі старэйшы.
А цяпер зазірнём у мінуўшчыну яшчэ глыбей.
Прыкладна за семсот гадоў да нашай эры бронзавы век на землях будучага Полацкага княства змяніўся на жалезны. У тую эпоху тут жылі балцкія плямёны. Паўтара тысячагоддзя таму, у
часы вялікага перасялення народау, сюды прьшшло з захаду магутнае славянскае племя крывічоў, што рассялілася ў вярхоўях Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі. Крывічы, што аселі вакол ракі Палаты і заснавалі названы па ёй горад, атрымалі найменне палачане. (Доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў лічыць, што «палачане» — назва жыхароў Полацкага княства, іначай кажучы, не этнонім, а палітонім.)
Апошнім часам пераважае меркаванне, што «крывічы» — гэта агульная назва вялікага саюза плямёнаў, куды апрача по- лацкіх уваходзілі крывічы смаленскія і ізборскія. Звернем увагу на тое, што найстаражытнейшыя летапісы падзяляюць славян на дзве вялікія групы: у адных назва мае суфіксы «ан—ян» (паляне, дзераўляне, севяране, бужане), у другіх — «іч» (кры- вічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы, люцічы). Летапісы паведам- ляюць, што назвы радзімічаў і вяцічаў паходзяць ад уласных імён князёў — Радзіма і Вяткі. Дрыгавічы мелі Драгавіта, лю- цічы — Люта. Падобная аснова, найверагодней, закладзеная і ў назве крывічоў. Іх родапачынальнікам або князем мог быць Крыў, імя якога перайшло пазней на цэлае аб’яднанне плямёнаў.
Ад крывічоў ідзе радавод беларускага народа, пачынаецца гіс- торыя нашай дзяржаўнасці і культуры. Беларускі гісторык, аўтар кнігі «Старажытная Беларусь» Мікола Ермаловіч, прааналіза- ваўшы першакрыніцы, археалагічныя, лінгвістычныя ды іншыя да- дзеныя, прыйшоў да высновы: «Крывічы побач з дрыгавічамі адыгралі першаступенную ролю ў фармаванні беларускага народа. Яны, бясспрэчна, былі самым шматлікім усходнеславянскім пле- мем. Пра гэта сведчыць тая вялікая прастора, на якой яны рас- сяліліся, а менавіта: ад верхняга (а магчыма, і сярэдняга) Паня- моння да Кастрамскога Паволжа, ад Пскоўскага возера да вер- хняга Сожа і Дзясны». М. Ермаловіч падтрымаў і развіў гіпотэзу, упершыню прапанаваную ў 1920-ыя гады выдатным дзеячам бе- ларускага адраджэння, пакутнікам нацыянальнай ідэі Вацдавам Ластоўскім. Паводле яго, да стварэння Полацкага княства існавала вялікая Крывія — ад Заходняй Бярэзіны да ракі Дзітвы на поўдні і да Віліі на поўначы, уключаючы мясціны, дзе пазней выраслі Крэва і Вільня і дзе сканцэнтраваныя крывіцкія тапонімы.
Бясспрэчнае лідэрства крывічоў і іх нашчадкаў у нашай гіс- торыі сталася падставаю ўзнікнення полацка-крывіцкай кан- цэпцыі беларускай дзяржаўнасці і культуры. В. 7\астоўскі аб- грунтаваў яе на ўзроўні навуковай публіцыстыкі і мастацкай інтуіцыі. Філосаф Уладзімір Конан дасціпна заўважыў, што ідэя Вялікай Крывіі як архетыпу беларускай дзяржавы, куль- туры і мовы «прасвечваецца» ўжо праз назвы выдаванага Лас- тоўскім часопіса «Крывіч», а таксама яго славутых кніг «Ра-
Упрыгожанні з крывіцкіх курганоў
сійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» і «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі».
У прадмовах да сваіх «Сялянскіх песняў з-пад Нёмана і Дзвіны» называў наш народ крывічамі, а мову і паэзію крывіцкай Ян Чачот. Яго пяру належаць працы «Крывіцкія прыказкі і прымаўкі», «Слоўнік крывіцкіх выразаў». Крывічамі лічылі сябе выдатны беларускі фалькларыст і лексіколаг Іван Насовіч (яго ўпершыню выдадзены ў 1870 годзе «Слоўнік беларускай мовы» павінен, на маю думку, мець на сваёй паліцы кожны наш літа- ратар) і маладзейшы сучаснік Насовіча Вайніслаў Казімір Са- віч-Заблоцкі, больш вядомы па псеўданімах Гаўрыла Полацкі і Граф Суліма з Белай Русі.