• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Старажытнаісландская «Сага пра Эймунда» падае іншую версію падзей на Судоме. Сечы нібыта наогул не было. Кіяне з пала- чанамі стаялі насупроць адзін аднаго сем дзён, і Яраслаў чакаў, пакуль ваяўнічы палачанін прышле паслоў з паклонам. Брачыслаў ірваўся ў бой, ды хітрамудры Эймунд прапанаваў яму таксама вырашыць спрэчку без крыві: выкрасці Яраслававу жонку, каб міру папрасілі самі кіяне. Варагава задума прыйшлася Брачыс- лаву даспадобы. Эймунд зрабіў у лесе за баявым кіеўскім станам
    засаду і урэшце захапіу княпню у палон, што і дапамагло атры- маць Віцебск і Усвят.
    Як бы ні разгортваліся падзеі, Яраслаў Мудры прызнаў не- залежнасць Полацка і з Рагвалодавічамі болей не ваяваў. Пасля сустрэчы на Судоме полацкі і кіеўскі князі дамовіліся быць «братанічамі». Абодва мелі на кіеўскую зямлю роўныя правы, і таму адзін сядзеў у Полацку, другі — у Ноўгарадзе, а Кіевам кіравалі праз намеснікаў. Летапісы кажуць пра існаванне там «Ярославля» і «Брячнславля» двароў. «Будзь са мною заадно («за еднн»),— было сказана ў дамове пасля Судомы,— і ваявалі Брачыслаў з Яраславам разам усе дні жыцця свайго».
    Як яны ваявалі разам, нічога нёвядома. Пасля 1021 года Бра- чыславава дружына найчасцей выпраўлялася ў той бок, куды сядае сонца. Пра паспяховасць тых паходаў гавораць сёння ўтво- раныя ад імя полацкага князя геаграфічныя назвы.
    На возеры Дрывяты стаіць горад Браслаў, што ў летапісах зваўся па імені заснавальніка — Брачыслаўль. За пару дзесяткаў кіламетраў ад Краславы, на беларуска-латышскім памежжы, ёсць на возеры Сівер вёска Браслаў са старажытным гарадзішчам. Паселішча з такой назваю існуе і трохі на поўнач ад Оршы, якая разам з Копысем і часткаю Прыдняпроўя трапіла пад уладу Полацка зноў-такі за часам Брачыслава Ізяславіча.
    Супастаўленне летапісных сведчанняў з «Эймундавай сагай» і археалагічнымі матэрыяламі даюць падставы казаць, што ў 1024 годзе паміж Брачыславам і Яраславам была заключаная новая дймова, паводле якой да Полацкага княства адышла Мен- ская воласць.
    У часы Брачыслава Полацкая дзяржава не зведала варожых нашэсцяў. Гэта быў рэдкі ў нашай гісторыі перыяд міру і спакою.
    Пра тое, што сучаснікі разглядалі Полацкую зямлю як неза- лежную дзяржаву, красамоўна кажа і наступны прыклад. Калі ў 1015 годзе, пасля смерці вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, паміж яго сынамі разгарнулася жорсткае змаганне за вярхоўную ўладу (сямёра з дзесяці жывых на той час Ула- дзіміравых сыноў у гэтых усобіцах загінулі разам з нашчадкамі) ніхто з іх не выявіў варожасці да Брачыслава Ізяславіча, ніхто не паквапіўся на яго ўладанні. Ужо тады кіеўскі княжацкі дом не лічыў Полацкую зямлю часткаю Кіеўскай Русі.
    Калі б я быў мастаком, дык намаляваў бы два партрэты князёў, якіх нашыя жывапісцы пакуль што не надта песцяць увагаю. Асветнік Ізяслаў схіляўся б над кнігаю, расчытваючы выведзеныя на пергамене пісьмёны, а Брачыслаў гуляў бы з Эймундам у шахматы, абдумваючы паход на ноўгарадцаў. У кагосьці з мастакоў-прафесіяналаў з’явіцца на вуснах паблажлівая ўсмешачка. Я ж магу толькі нагадаць ім, што ўсе еўрапейскія народы даўно маюць поўныя партрэтныя галерэі заснавальнікаў сваіх дзяржаў.
    
    ЧАС ЧЛРЛД36Я
    п
    аспрабуем знайсці ў ранняй гісторыі ўсходніх славян прыклад, каб два князі — бацька і сын — трымалі
    дзяржаву цэлае стагоддзе. Нехта скажа, што такога і быць не магло: часам князь на пасадзе і году не ся-
    дзеў — каго браты зарэжуць, каго пляменнікі ў магілу звядуць. А вось жа і магло. 3 1003 да 1044 года ў Полацку валадарыў Брачыслаў, а пасля яго смерці, да 1101-га,— найславуцейшы з полацкіх князёў Усяслаў Брачыславіч, празваны Чарадзеем.
    Празваны, заўважым, нездарма.
    Таямніца ахутвае ўжо яго прыход на свет. Як занатавана ў летапісе, маці нарадзіла Усяслава «от волхвовання», гэта значыць, пры ўдзеле паганскіх чараўнікоў. На галаве немаўля
    мела загадкавае «язвено», што вешчуны наказалі маці завя- заць, каб сын насіў яго да смерці. Можа, гэта была нейкая язва, а мо — вялікі радзімы знак, якім пазначае сваіх аб- раннікаў неба? Альбо прыкметная ад нараджэння «ваўчыная поўсць», што азначала магічную здольнасць па ўласнай волі перакідвацца ў ваўка?
    Сучаснікі і нашчадкі верылі, што гэтага князя нябесныя сілы надзялілі вешчай душою, што ён умеў перакінуцца не толькі ў шэрага ваўка, але і ў яснага сокала ці ў тура з залатымі рагамі. Ужо пры жыцці пра яго складалі паданні. Ва ўсіх усходнеславянскіх землях з пакалення ў пакаленне перадава- ліся быліны пра Волха Усяславіча — мудрага ўладара, смелага воіна, сына князёўны і лютага Змея, пераможцу індыйскага цара. Правобраз Волха — полацкі князь-валхвец. Так лічаць
    і знаўцы славянскае даўніны акадэмікі Дзмітрый Ліхачоў і БарысРыбакоў.
    Быліна пра Волха Усяславіча апавядае:
    Пачаў сабе Волх дружыну збіраць, Дружыну збіраў ён сабе тры гады. Ё.н набраў дружыну сем тысячаў, Сам ён, Волх, меў пятнаццаць год.
    У такім вяку, можна лічыць, Усяслаў стаў князем. Тады атрымаецца, што полацкія вешчуны трымалі на руках немаўлятка з язвенам на галаве ў 1029 годзе. Даю гэты разлік, спадзеючыся, што ў XXI стагоддзі Полацк і ўся Беларусь адзначаць 1000- гадовы юбілей свайго славутага сына.
    Захоплена пісаў пра Усяслава Брачыславіча праз сто гадоў пасля яго гераічных дзеяў аўтар «Слова пра паход Ігаравы». У полацкім князі, удачлівым суперніку самога бога Хорса, ён бачыў дзяржаўнага мужа, якога так не ставала славянскім землям перад пагрозаю нашэсця з Усходу.
    Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уночы ваўком рыскаў.
    3 Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў.
    Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана ў званы святое Сафіі, а ён той звон чуе ў Кіеве*.
    Праўда, як кажа далей «Слова»: «Хоць і вешчую душу меў у дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён». Крамністы шлях князя як бы пацвярджаецца яго партрэтам з мініяцюры Радзі- вілаўскага летапісу. Худы, амаль іканапісны твар з вялікімі за- палымі вачыма. Пакутніцкі пагляд скіраваны ў сябе, а княжы вянец на галаве надта ж падобны на вянец церневы.
    Летапісы паведамляюць, што, выконваючы волю вешчуноў, князь усё жыццё так і насіў на галаве перавязь. Схаванаму пад ёю таямнічаму язвену прыпісвалі «нялітасцівасць Усяслава на кроў». Чарадзей сапраўды праліў нямала крыві, але большая частка яго доўгага княжання была ўсё ж аддадзеная мірным клопатам. Дзесяць гадоў ён жыў у згодзе з Яраславам Мудрым, потым яшчэ дзесяць з яго сынам, кіеўскім князем Ізяславам, якому палачане дапамагалі ваяваць з качэўнікамі-торкамі. Якраз
    *
    Урыўкі са «Слова» падаюцца ў перакладзе Рыгора Барадуліна.
    Мініяуюра Радзівілаўскага летапісу, якая, на думку некаторых гісторыкаў, адлюстроўвае асвячэнне Сафійскага сабора ў Полацку
    з тых мірных часоў, з паловы XI стагоддзя, плыве над Дзвіною велічны карабель Сафійскага сабора.
    Усяслаў узводзіў храм у гонар святой Сафіі, чым, па прыкладзе Візантыйскай імперыі, падкрэсліваў незалежнасць дзяржавы, па- ведамляў свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з явіліся трохі раней. Дагэтуль мураваных хра- маў палачане не ставілі, таму князь запрасіў у горад візантыйскіх дойлідаў. Да іх, на хаду асвойваючы будаўнічыя сакрэты, далу- чыліся мясцовыя муляры: нельга ж было, каб галоўны сабор Полацкай зямлі падымалі ў неба рукі адных чужынцаў.
    Грэцкае слова «сафія» ў перакладзе значыць «мудрасць», «майстэрства». Продкі тлумачылі яго шырэй — як чалавечую супольнасць, з’яднаную агульнымі клопатамі і памкненнямі. Са- бор мусіў стаць сімвалам адзінства і аднадумства ўсіх жыхароў княства. Яго будавалі ўсёй грамадой. На пакладзеным у парозе Сафіі вялізным камені-вапняку, што праз дзевяць стагоддзяў ператворыцца ў музейны экспанат, старажытныя полацкія май- стры пакінулі нам свае імёны: Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка...
    Шырыня падмуркаў амаль адпавядала таўшчыні будучых
    сцен — да двух з паловаю метраў. Сабор муравалі з плін- фы — тонкай ды шырокай тагачаснай цэглы — і з неапрацава- ных камянёў. Кожны другі рад плінфы быў прыхаваны ці, дак- ладней кажучы, патоплены ў глыбіню сцяны і зверху зацёрты вапнавай рошчынай. Знадворку храмы тады не атынкоўвалі, і тая Сафія мела нязвычны нашаму воку «паласаты» выгляд: вузкія чырвоныя слаі плінфы чаргаваліся з ружовымі ад дамешку тоўча- най цэглы слаямі рошчыны.
    Услед за мулярамі прыйшлі тынкоўшчыкі. Іх змянілі жыва- пісцы, і сцены загучалі казачнымі колерамі: залаціста-вохрыстым, кармінавым, смарагдава-зялёным... На зямных людзей глядзелі святыя ва ўрачыстым адзенні з цяжкімі складкамі. Яны павучалі, схіляліся ў малітве, углядаліся ў душы вернікаў. Уражанне ад фрэсак дапаўняла выкладзеная жоўтымі, зялёнымі і брунатнымі паліванымі пліткамі падлога, падобная да дзівоснага кіліма.
    Храм атрымаўся на той час грандыёзны: 31,5 метра ўдоўжкі і блізу 26 ушыркі. План найстаражытнейшай полацкай Сафіі і яе ўнутраная прастора прасцейшыя, чым у кіеўскім ды ноўгарад- скім саборах, але ў гэтым ёсць свая прыгажосць і выразнасць. Магутнасць сцен падкрэслівалі вузкія выцягнутыя вокны. Пад купаламі і ў алтары яны былі большыя, і праз іх у храм падалі залатыя снапы сонечных промняў. Дах з сямю купаламі пакрывалі алавяныя лісты. Са скляпення галоўнага купала на вернікаў па- зіраў Хрыстос Пантакратар.
    Усяслаў не пазнаў бы нашага сённяшняга белакаменнага са- бора ні звонку ні ў сярэдзіне. Дзе шаснаццаць слупоў, што падтрымлівалі скляпенні? Дзе фрэскі, якія нагадвалі размалёўкі Сафіі кіеўскай? Дзе сем «вярхоў» з пазлачонымі крыжамі? Да нашых дзён ацалелі адно падмуркі таго храма, частка сцен ды невялікія фрагменты фрэсак. У лёсе Сафіі адбілася ўся драма- тычная мінуўшчына горада з яе войнамі, захопамі, пажарамі і разбурэннямі.
    Але вернемся да муроў храма, што быў сэрцам Полацкае дзяржавы.
    Тут не толькі маліліся: князь з сям’ёй і прыдворнымі ўверсе, на хорах, астатнія — унізе. У Сафіі прымалі паслоў, абвяшчалі вайну і падпісвалі мір, захоўвалі княжы скарб і заснаваную Ізяс- лавам бібліятэку, узаконьвалі пячаткаю сталічнага горада ган- длёвыя дамовы. Нездарма яна мела надпіс: «Печать Полоцьская і святоі Софьі». У час варожай аблогі храм ператвараўся ў ма- гутную фартэцу. Ужо ў іншыя часы, у XV стагоддзі, у полацкай грамаце будзе запісана: «А се мы, полочане, всн добрын людн н малыя надзеючнсь на Бога святого, Софея мнлость н князя велнкого Внтовта здоровья».