Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Недзе ля вузкага вакенца Сафіі вучоны манах выводзіў радкі
Захоп кіеўскім войскам Менска і вывад яго жыхароў у палон. Мініяй,юра Радзівілаўскага летапісу
Полацкага летапісу (урыўкі з яго ў XVIII стагоддзі чытаў расійскі гісторык Васіль Тацішчаў). Гады ў час Усяслава і яшчэ колькі стагоддзяў потым лічылі не ад Хрыстовага нараджэння, як мы цяпер, а ад стварэння свету. Перавесці летапісную дату ў наша сучаснае летазлічэнне вельмі проста: трэба адняць ад яе 5508, калі падзея адбывалася ад 1 студзеня да 1 верасня, і 5509 — калі пасля 1 верасня, бо ў гэты дзень пачынаўся тады новы год.
Відаць, мы ўжо ніколі не даведаемся, што занатавалі полацкія манахі пад 6574 (6574 — 5508 = 1066) годам. Кіеўскі ж лета- пісец пакінуў такія словы: «Прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад з жанчынамі і з дзецьмі, і званы зняў са святой Сафіі». За год да гэтага полацкая дружына ўжо хадзіла на Пскоў, авалодаць якім, праўда, не ўдалося. Мірнае жыццё крывіцкага князя з суседзямі скончылася.
3 рашучасці ды імклівасці дзеянняў Усяслава-ваяра можна толькі дзівіцца. He паспеў праехаць пераможцам, як некалі яго бацька Брачыслаў, па ноўгарадскіх вуліцах, не паспеў нацешыцца галасамі прывезеных з багатаю здабычаю званоў, як на пачатку 1067 года вырушыў на Новагародак (сённяшні Наваградак). Гэты горад некалі пабудаваў Яраслаў Мудры, каб завалодаць населеным літвою наваколлем і адтуль пагражаць Полацкаму княству.
Палачанаў зноў вяла зорка ўдачы. Яны выбілі з Новагародка кіеўскую дружыну і заявілі пра свае правы на літоўскія землі.
Другая перамога запар страшэнна ўстрывожыла трох сыноў Яраслава Мудрага на чале з кіеўскім князем Ізяславам. У лютым таго самага года, аб’яднаўшы сілы, яны наважылі пераняць Ча- радзея на шляху дадому.
Яраславічы правільна разлічылі, што вяртацца полацкія дру- жыны будуць праз Менск — умацаваны горад на паўднёвай мя- жы свайго княства,— і вырашылі апярэдзіць Усяслава. Уба- чыўшы са сцен вялізнае варожае войска, менчукі пастанавілі ўсё ж бараніцца, бо чакалі, што вось-вось падыдзе дапамога. Як кажа летапіс, яны «затворншася в граде», але адбіцца ад злу- чаных сіл усіх паўднёвых княстваў не здолелі. Абаронцаў напат- кала лютая расправа: усіх мужчын пасеклі, а жанчын і дзяцей узялі «на шчыт», значыцца, у палон.
Гэта найстаражытнейшая згадка ў летапісе пра Мінск, ад якой традыцыйна адлічваецца яго гісторыя. Як мы бачым, 1067-ы — дата не заснавання нашай цяперашняй сталіцы, а яе знішчэння.
Усяслаў не мог дазволіць ворагу прарвацца ў глыбіню свае краіны. 3 сакавіка войскі полацкага князя і Яраславічаў сышліся паблізу спаленага Менска на рацэ Нямізе. Тыдзень пагрозліва ашчаціньваліся дзідамі, стоячы ў глыбокім снезе, а потым «бысть сеча зла і мнозн падеша с обе стороны». Дзякуючы «Слову пра паход Ігаравы», пра тую сечу ведаюць ва ўсім свеце.
На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на такў злюцела, веюць галаву ад цела.
Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў — засеяны косцьмі рускіх сыноў.
Пераважна па паэтычных радках «Слова» і можна сёння ўявіць бітву: адрывістыя загады ваяводаў, смяротныя ўдары дзі- даў, звон мячоў, кіпенне крыві на здратаваным снезе і салодкае забыццё параненых, якіх мароз хутка выпраўляў у невараць. Летапісы дадаюць усяго некалькі слоў, праўда, істотных — пра тое, што сечу пачаў Усяслаў і што ён «бншася крепко».
Кіеўскі летапіс зусім лаканічны: Яраславічы, маўляў, пера- маглі, а полацкі князь уцёк. Пакінем гэта на сумленні ў аўтара. Відаць, ён шчыра хацеў той перамогі. Дзіўна, аднак, што насу- перак відавочным фактам кіяніну вераць паважныя сучасныя гісторыкі. Вераць, не зважаючы на тое, што войска Яраславічаў не рушыла на Полацк, а замацавала «перамогу» адыходам на
Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 г. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
свае землі. Паводле ж тагачаснай традыцыі лічылася: хто застаўся «стаяць на касцях» (на полі бітвы), той і пераможца.
Усяслаў, хоць і дарагой цаною, абараніў крывіцкую дзяржаву. Ен пачуваўся ўпэўнена: за ім апрача збройнае сілы была глыбокая народная вера ў яго чарадзейныя здольнасці.
У Радзівілаўскім летапісе ёсць мініяцюра, што засведчыла адносіны паміж вешчунамі і ноўгарадскім князем. Злева стаіць князь з бердышом, епіскап з крыжам і дружыннікі, справа — безбароды вяшчун у доўгай белар апранасе і яго прыхільнікі, простыя людзі. У Полацку такога варожага супрацьстаяння не існавала. Вешчунам тут не секлі галоў, не кідалі паганскіх святароў на разарванне мядзведзям, не палілі на вогнішчах. Верацярпі- масць, ці, праўдзівей, дваяверства, і князя, і яго падданых няраз дазваляла Усяславу набіраць войска ў суседніх балцкіх або вуг- ра-фінскіх землях, дзе яшчэ маліліся старым багам.
Яраславічы ўпэўненасці ў перамозе не мелі, таму замест ад- крытага бою спадзяваліся на хітрасць ды злачыннае ашуканства.
Праз чатыры месяцы ворагі сустрэліся зноў, цяпер каля Ор- шы. Усяслаў стаяў з дружынаю на правым дняпроўскім беразе, Яраслававы сыны — на левым. Кіеўскі князь прапанаваў раз- вязаць спрэчку палюбоўна, можа, нават нагадаў Чарадзею, як дамовіліся на Судоме іх бацькі. Ізяслаў даў прысягу, што не ўчыніць полацкаму валадару ніякага ліха, і замацаваў яе прына- родным цалаваннем крыжа.
Тым разам вешчая душа схібіла: нельга было верыць ні сло- вам, ні крыжоваму цалаванню, і сыноў на перамовы браць таксама нельга было. Абяцанняў Ізяслававых хапіла датуль, пакуль Ча- радзей з сынамі не пераплыў 10 ліпеня на чоўне раку ды не зайшоў без аховы ў шацёр да кіеўскага князя. Той махнуў рукой, наляцелі дружыннікі, і ўмомант вока трое Рагвалодавічаў ляжалі на доле, звязаныя вяроўкамі.
Колькі разоў каяўся Усяслаў за сваю даверлівасць па дарозе ў Кіеў і потым, у жудаснай земляной турме-порубе, куды яго кінулі, закаваўшы ў кайданы. Намеры Яраславічаў зразумелыя — згнаіць, звесці Рагвалодаў корань са свету, учыніць тое, што рабіў ды не скончыў Уладзімір з ваяводам Дабрынем. На літасць крывіцкі князь не спадзяваўся — ведаў, які прыклад даў спад- каемцам сам Яраслаў Мудры: пасадзіў у поруб роднага брата Судзіслава, і сядзеў ён там чвэрць стагоддзя, пакуль не пачаў дыхаць на ладан. Толькі тады выпусцілі пляменнікі дзядзьку на божы свет, каб праз манаскі зарок вырваць адмову ад усякіх княжых правоў. Такі, а мо і страшнейшы лёс чакаў і Рагва- лодавічаў.
Вязніца — сырая яма, накрытая зверху ў тры накаты бяр- вёнамі з маленькім вакенцам, праз якое ледзьве точыцца паветра ды прасоўваюць палоннікам хлеб з вадою. Наперадзе безна- дзейнасць, і, здаецца, лепей перагрызці зубамі жылы ды сплыць крывёю, чым ператварыцца ў лядачага старога і бачыць, як гасне жыццё ў сынах. Але князя трымала на гэтым свеце думка пра Бацькаўшчыну, якую рабавалі кіеўскія стаўленікі. Трымала і на- дзея на паганскіх багоў, з якімі Чарадзей ад нараджэння стараўся жыць у згодзе: не крыўдзіў вешчуноў, не руйнаваў капішчаў, будаваў над Дзвіною свой хрысціянскі сабор ды здымаў званы з сабора ноўгарадскага.
Якому богу маліўся князь, у каго прасіў збавення ад пало- ну — невядома. Аднак праз год вызваленне прыйшло.
У 1068 годзе на кіеўскую зямлю ўварваліся полаўцы. Ярас- лавічы выйшлі насустрач і былі ўшчэнт разбітыя. «За грахі нашы наслаў Бог на нас паганых, і пабеглі рускія князі»,— выводзіў летапісец, успамінаючы вераломства пад Оршаю.
Кіяне сабраліся на веча і запатрабавалі ад князя коней і зброі. Ізяслаў пабаяўся, што, перш чым ісці на полаўцаў, падданыя расквітаюцца з ім. Вечавыя паслы вярнуліся ні з чым. У раз’ю- шаным чалавечым збоі ўсё часцей выгуквалі імя зняволенага ненавісным Ізяславам полацкага князя. Расійскі гісторык В. Та- цішчаў адзначаў, што кіяне пачалі дамагацца вызвалення Усяс- лава «яко нскусного в воцне» і патрабавалі адправіць яго «протнв непрнятеля».
Палова натоўпу пабегла да поруба, другая рушыла на вялі-
Князь Усяслаў з сынамі пераязджае цераз Дняпро і трапляе ў кіеўскую вязніцу. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
какняжацкі двор. Кіеўскія баяры раілі свайму гаспадару пас- лаць верных людзей, каб падманам завабілі Усяслава да вакенца і працялі мячом. Ізяслаў не адважыўся — загадаў сядлаць ко- ней.
«Людзі ж вызвалілі Усяслава з турмы на пятнаццаты дзень верасня,— сведчыць летапіс,— і праславілі яго пасярод княжага двара. Двор жа разрабавалі, безліч золата і срэбра ў манетах і злітках забраўшы». Есць падставы лічыць, што выбаўленню по- лацкага князя з вязніцы і абранню яго на велікакняжацкі пасад спрыяў ігумен Кіева-Пячорскага манастыра Феадосій. Вядома, што Чарадзей быў у прыязных адносінах і з адным з самых адукаваных людзей таго часу Антоніем Пячэрскім.
Яшчэ раз дадзім слова летапісцу, узгадаўшы перад гэтым падзеі ўлетку 1067 года, калі полацкі князь прыехаў да Ізяслава на перамовы пад Оршу і быў захоплены ў палон. «Гэтым,— апавядае пра вызваленне Чарадзея летапіс,— Бог паказаў сілу крыжа, бо Ізяслаў цалаваў крыж, а пасля схапіў Усяслава. Таго ж выратаваў святы крыж, бо ў дзень Узвіжання Усяслаў, уз- дыхнуўшы, сказаў: «О, святы крыжу! Я верыў у цябе, таму ты і выбавіў мяне з гэтай вязніцы». Бог жа паказаў сілу крыжа дзеля навукі зямлі Рускай, каб не пераступалі святога крыжа, пацалаваўшы яго; калі ж хто пераступіць, то і на зямлі будзе
пакараны, і ў будучым прыме кару вечную. Вялікая сіла святога крыжа: крыжам бываюць пераможаныя сілы д ябальскія, крыж князям у бітвах дапамагае і аберагае... Нічога не баяцца чэрці, толькі крыжа». Як мы пазней убачым, найбольш уважліва пра- чытае гэтыя словы Усяславава ўнучка Еўфрасіння.
Усяслаў Брачыславіч стаў вялікім кіеўскім князем. Адмерана на гэта яму было мала — усяго сем месяцаў. Ды на тое ён і Чарадзей, каб за месяц паспяваць столькі, на што іншаму і года мала. Зрабіў з Кіева імклівы паход на Тмутаракань, набыў там коней, якіх не хапала дзеля адпору «паганым». Напрыканцы таго ж года полаўцы адчулі сілу новага кіеўскага ўладара і, раз- громленыя, адступілі ў сваё Дзікае Поле. Можа, у тыя сем месяцаў Усяслаў і заслужыў у аўтара «Слова пра паход Ігаравы» пахвалу за дзяржаўны розум і справядлівасць: «Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше»?
Зрэшты, ён не збіраўся надоўга затрымлівацца на кіеўскім пасадзе. Чужы горад, ненадзейная дружына, варожае баярства. Адмовіліся плаціць даніну ноўгарадцы, касавурацца паўднёвыя князі. Збеглы Ізяслаў таксама не хацеў развітвацца з вотчынай і набліжаўся да Кіева з войскам цесця, польскага караля Баляс- лава. На каго Усяслаў мог разлічваць? Адно на просты люд. што абвясціў яго сваім валадаром.