• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Князь вёў дружыну на Ізяслава, а праз сотні вёрст яго ўладна клікалі званы полацкае Сафіі. Апрача іншых прычын вяртання Усяслаў бачыў небяспеку полацка-польскай вайны. Пад Бел- гарадам ён таемна ад кіянаў пакінуў войска і накіраваўся ў Полацк. Аўтар «Слова» сказаў пра тыя падзеі надзвычай вобразна:
    На сёмым веку Траяна кінуў жэрабя Усяслаў маўкліва на любую сваю абраную.
    Ды хітрасцю асядлаў коней рана і скочыў да горада Кіева і дакрануўся дзідаю да залатога прастола кіеўскага.
    Скочыў ад іх лютым зверам апаўночы з Белгорада, сінім воблакам ахінуўся.
    Князь вяртаўся на радзіму, у сваю дзяржаву, якой пры- сягнуў на вернасць. Ен ведаў, што трэба рыхтавацца да доўгай і зацятай барацьбы, што за незалежнасць давядзецца плаціць тысячамі жыццяў.
    Павыколваўшы вочы ды пасцінаўшы галовы Чарадзеевым прыхільнікам, князь Ізяслаў з польскімі дружынамі рушыў з
    Паўстанне 1068 г. у Кіеве. Мініяуюра Радзівілаўскага детапісу
    Кіева на Полацк. Усяслаў з купкаю найбліжэйшых прыдворных мусіў ратавацца ў фінскага племені водзь, адкуль, магчыма, па- ходзіла яго маці. Вадзякі былі паганцы, а таму прынялі князя- вешчуна гасцінна і далі яму войска дзеля паходу на Ноўгарад.
    Крывіцкіх ваяроў Усяслаў пад рукою не меў, а фінскія не вытрымалі націску ноўгарадцаў і пабеглі. Князь трапіў у палон, але адразу ж выйшаў на волю. Ноўгарад памятаў, як тры гады таму палачане рабавалі горад, як грузілі на калёсы сафійскія званы, ды пачуццё помсты перамог палітычны разлік. Нават гнаны і палонны, Чарадзей быў небяспечны вораг, бо за ім стаяла Полацкая дзяржава. Такога выгадней адпусціць — няхай ваюе з Кіевам.
    I Чарадзей ваяваў. На два гады знікшы з відавоку летапісцаў, у 1074-ым ён раптоўным ударам выгнаў з Полацка кіеўскага стаўленіка Святаполка.
    Дзённы пераход коннага войска складаў тады паўсотні кіла- метраў, а калі ваяры ехалі ўлегцы, з запасным канём на повадзе, дык маглі за летні дзень дапясці з Віцебска да Полацка — прайсці ўдвая болей. Галоўнай вайсковаю сілай была конніца з княжых дружыннікаў. На ўзбраенні яны мелі дзіды, мячы, вялікія шчыты-тарчы, на бліжні бой — сякеры, кісцяні, паліцы-шас- тапёры. Наперад у паходзе высылалі «старожы», што імкнуліся захапіць языка. Абавязкова дзейнічалі выведнікі. Воіны нярэдка
    мусілі рабіць масты і масціць грэблі. Кальчугі, панцыры, шало- мы — усё цяжкае ўзбраенне ўсходнеславянскія дружыны заў- сёды везлі асобна і надзявалі толькі перад небяспекаю. У арсенале вайсковых хітрасцей былі засады, падманныя ўцёкі, несапраў- дныя станы з яркімі вогнішчамі. Перад боем на адкрытым месцы войска шыхтавалася: пасярод стаяў галоўны полк, які называўся чало, па баках — крылы. Адрозніць дружыны славянскіх князёў па знешнім выглядзе было цяжка, таму вялікая роля належала баявым харугвам і бунчукам.
    Калі здабыць горад прыступам не ўдавалася, войска пачынала аблогу. Варожыя ўмацаванні абносілі тынам або будавалі астрог, за якім хаваліся лучнікі. Пад прыкрыццём іх стрэлаў абложнікі падцягвалі камнямётныя машыны — парокі. Камяні з іх (адзін такі снарад, выжыльваючыся, падымалі два чалавекі) ляцелі на паўтара палёта стралы. Камнямёты маглі стаяць і на сценах, што ў тыя часы былі зазвычай драўляныя. Наблізіўшыся да горада, абложнікі завальвалі роў хлудам ды ссечанымі дрэвамі. У зроб- леных парокамі праломах завязвалася рукапашная. Воіны лезлі па драбінах угору, адтуль на іх ляцела бярвенне і камяні, лілася гарачая смала.
    Праз колькі гадоў пасля выгнання Святаполка на Полацк пайшоў вайною вядомы ў гісторыі Уладзімір Манамах, тады князь чарнігаўскі і смаленскі. Ласы кавалак быў не па зубах, і ў наступным, 1078 годзе Манамах сабраў дружыны ўсіх паў- днёвых княстваў, паклікаўшы на падмогу ноўгарадцаў і палавец- кую арду. I зноў адно аблізнуўся: Полацк выстаяў. Адступаючы, ворагі палілі і рабавалі полацкія воласці. У бяссілай лютасці яны дазвання знішчылі крывіцкі горад Одрск, які так і не быў ад- будаваны.
    Усяслаў з Манамахам сутыкнецца яшчэ няраз. Той нападзе з полаўцамі на Менск і не пакіне там «ні чалядзіна, ні скаціны». Будуць і іншыя бітвы, але, калі ўсходнеславянскія князі збяруцца ў 1097 годзе на з’езд у Любечы, каб дамрвіцца кожнаму трымаць «вотчнну свою», Чарадзей не прыедзе. Ен не меў патрэбы нешта з некім дзяліць: ёсць дзяржава, дзе мірна жывуць хрысціяне і паганцы, ёсць войска, што абароніць княства ад любога ворага.
    He будзе палачан і на двух наступных княжацкіх з’ездах, што мелі на мэце захаваць хаця б выгляд адзінства Кіеўскай Русі — у 1101 годзе ў Віцічаве на Дняпры і ў 1103-ім — «у адзіным шатры» на беразе Далобскага возера.
    Непрыхаванай варожасцю да Полацка і яго князя дыхаюць радкі кіеўскіх летапісаў. He можа Кіеў заваяваць палачан, дык хоць выставіць іх зямлю кублом агіднае Богу нечысці. Пад 1092 годам з’яўляецца паведамленне пра страшныя дзівосы на берагах Палаты, якое трапіла потым у многія летапісы.
    «У Полацку зусім благое прычынілася. Уначы на гарадскіх вуліцах чуліся як быццам енкі людскія, тупат ды конскае гіга- танне. Гэта гойсала па горадзе дяблава сіла. Хоць ніхто з па- лачанаў на ўласныя вочы не бачыў, што там чыніцца, але хто выйдзе з хароміны ці проста вакно прачыніць, той хутка паміраў ад нябачнае раны, якую яму сваім уколам д’ябал зрабіў. Калі ж пакінулі палачане ўначы выходзіць з харомінаў, д’яблава сіла пачала ўдзень лютаваць. Сярод стогну, плачу і тупату каналі людзі ў Полацку і ў воласці. Нібыта цэлае войска д’яблава скакала па зямлі на конях сваіх, нябачнае вачам людскім, пакі- даючы за сабою толькі сляды капытоў. Тады і пачалі казаць у народзе: «Як мерцвякі б’юць палачанаў».
    Называецца гэты аповяд «Об устрашеннях н мечтах бесов- скнх в Полотску прн князе Всеславе» — відавочны намёк на прыхільнасць Чарадзея да паганства.
    Прадоўжыць размову на гэтую тэму, адгарнуўшы невядомыя старонкі Усяславага жыцця і характару, дазваляе дакумент, які зусім нядаўна беларускі гісторык Марына Ліннікава адшукала ў кнігасховішчы Маскоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў. Знаходку можна назваць сенсацыяй. У ру- капісе XVII стагоддзя даследчыца выявіла памылкова перапле- цены туды аркуш з іншым тэкстам. Уявіце яе хваляванне, калі ўжо ў першым радку вока сустрэла імя вялікага князя Усяслава Брачыславіча.
    Знойдзены тэкст складаецца з некалькіх дастаткова самас- тойных частак. У адной — «Аб радзе Усяслава» — невядомы аўтар апавядае пра дзівосную праяву ў месяцы, убачыўшы якую полацкі ўладар вельмі занепакоіўся і «склікаў сход вялікі з веш- чуноў і святароў». Калі яны не здолелі разгадаць праявы, Усяслаў паслаў па зняволенага ў вежы чараўніка Мантыя. «Той жа казаў яму: «Княжа, пакляніся вызваліць мяне і я супакою адчай твой». Усяслаў кляўся і абяцаў: «Душы тваёй не ўчыню благога!». Пасля гэтага Мантый даў сваё тлумачэнне ўбачанаму на месяцы: князю пагражаюць ворагі, але іх чакаюць хуткія ганьбы і ўцёкі. «Усяслаў узрадаваўся і тут жа загадаў схапіць яго ды зноў зачыніць у вежы і казаў: «Душы тваёй дапраўды не ўчыніў благога, адно толькі целу благое ўчыніў, бо шкода ж для душы толькі ад граху ўсялякага — спакушэння д’ябальскагаі».
    Другая гісторыя называецца «Аб закалоце Вадзілы». Там ідзе гаворка пра змову супроць Усяслава, што ўзнікла ў Полацку ў час эпідэміі чумы. На чале змоўшчыкаў стаў баярын Вадзіл, які ўзяўся вяртаць старыя звычаі — «слугаванне балванам ды бесаванне. I знепакоіў народ, манячы і гаворачы: «Усяслаў ма- ладзён неразумны, і праклён багоў нашых на ім назаўсёды, бо верыць у таго раскрыжаванага... I ўзброіў народ гарадскі і загнаў
    яго ў дворышча княскае. Вараг жа Эсцін з малым войскам лікам 99 адзін застаўся верны, і зачыніўся ў доме ягоным і пачаў бараніцца моцна... I не здолеў звадыяш той Вадзіл іх запалоніць і стаяў тры дні. А на чацверты дзень загадаў запаленыя стрэлы кідаць, і падпаліў дом Усяславаў. I была моцная гарачыня, ад якой пагінула шмат. Усяслаў жа Брачыславіч нейкім валхваван- нем(!) той агонь дажджом патушыў»... Урэшце князева дружына перамагла, сам Чарадзей параніў Вадзіла і захапіў яго ў палон. Дванаццаці ўдзельнікам закалоту сцялі на торжышчы галовы. Іх жа правадыра Усяслаў «загадаў у кайданы жалезныя закаваць па руках і нагах ды пакласці драўлянае ярмо на шыю, ды пры- судзіў яму вочы рваць і паходнямі паліць да смерці».
    Завяршаецца гэты напоўнены трагічнымі падзеямі змрочны тэкст фрагментам «Аб прамудрасці»: «Калі ж прайшоў адзін год, быў Усяславу ўначы цяжкі сон. Бачыў ён тройчы дзеву-ва- ярку ў чорным воблаку, асветленую бліскавіцамі, са святым кры- жам у правай руцэ. А потым перамянілася хмара і з явіўся храм, і дзева ўвайшла туды і зачынілася».
    Каб чытач адчуў «водар» арыгіналу, сказ, на якім абрываецца рукапіс, пададзім без перакладу: «Н глас бысть страшен зело: «Се Софея, снречь Премудрость...».
    Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магут- насці. Абшарам Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно налічвала васемнаццаць га- радоў: Віцебск, Браслаў, Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Орша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Галацічаск, Барысаў, Стрэжаў, Не- калач, Емянец, Одрск, Гарадзец і Крывіч-горад, які потым будзе называцца Вільняй. Улада Полацка пашыралася на ніжняе Па- дзвінне да самага Балтыйскага, або, як яго тады называлі, Ва- ражскага, мора. На землях, дзе жылі продкі сучасных латышоў, стаялі гарады Герцыка і Куканос, кіравалі полацкія васалы. Такім чынам, Полацкае княства мела выйсце да мора ці, іначай кажучы, было марской дзяржавай.
    Унутраны запас стваральнай энергіі (вядомы гісторык і эт- нолаг Леў Гумілёў называе яе пасіянарнасцю) Полацкай дзяр- жавы быў настолькі магутны, што за адно XI стагоддзе яна дасягнула сваёй велічы: незалежная палітыка, ваенныя перамогі, эканамічны ўздым, высокі ўзлёт мастацтва... Усе спробы інкар- параваць княства ў склад Кіеўскай Русі заканчваліся правалам — і пры Уладзіміры, і пры яго нашчадках. Асобнае месца неза- лежнай Полацкай зямлі ва ўсходнееўрапейскай геапалітыцы ста- лася невырашальнай праблемаю для ўсіх «класічных» расійскіх гісторыкаў — ад Тацішчава і да сучасных. Наша першая дзяр-