• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    За дзве вярсты ад яго амаль на сярэдзіне дзвінскага рэчышча, ляжыць таксама Барысаў камень, памерамі буйнейшы за ўсе іншыя. Вышыня ягоная ад дна 3,5 сажня, даўжыня 5 1/2 сажня, акружнасць каля 24 сажняў. На пляскатай паверхні яго высечаны шасціканцовы крыж, па абодва бакі надпіс»...
    Думкі гісторыкаў пра паходжанне Барысавых камянёў разы- ходзяцца. Есць меркаванне, што да прыняцця хрысціянства ва- луны былі паганскімі святынямі, і, высякаючы крыжы, полацкі валадар змагаўся супроць старой веры, а адначасна і ўвекавечваў сваё імя. Акадэмік Б. Рыбакоў звязвае з’яўленне князевых просьбаў аб Божай дапамозе са страшэнным голадам 1127— 1128 гадоў, калі снег ляжаў да траўня, мароз пабіў азіміну, людзі елі мох ды салому і ў суседнім з Полацкам Ноўгарадзе бацькі, каб уратаваць дзяцей ад галоднае смерці, задарма аддавалі іх у рабства.
    Мікола Ермаловіч лічыць, што камяні — памяткі вайсковых дзеянняў полацкага князя, які напярэдадні паходаў прасіў ва Усявышняга перамогі. У 1102 годзе Бог паспрыяў яму разбіць ятвягаў, а праз чатыры гады, у паходзе на балцкае племя зям- галаў, адвярнуўся ад палачан: «Победнша зммегалы Всеславнча, всю братью і дружнны убяша девять тысяч».
    Старэйшы Чарадзееў сын памёр у 1128 годзе. Яго пахавалі ў Барыеаглебаўскай царкве ў Бельчыцах. На тых, хто праводзіў Усяславіча ў апошні шлях, пазіралі з цудоўных фрэсак святыя Барыс і Глеб. Размалёўкамі гэтага храма вучоныя захапляліся яшчэ ў дваццатыя гады нашага стагоддзя. Тады ў Бельчыцах, там, дзе ў сённяшнім Полацку завулак Юбілейны, стаялі сцены або падмуркі чатырох старажытных храмаў. Адзін з іх вельмі нагадваў цэрквы, што будавалі ў раннім сярэднявеччы ў Сербіі і ў Балгарыі, а таксама ў Афонскім манастыры ў Грэцыі. Пас- тановаю Полацкага гарсавета комплекс Барысаглебаўскага ма- настыра ўзарвалі. Уладзе патрэбны быў матэрыял «стронть но- вую жнзнь». Разам з архітэктурнымі помнікамі і фрэскамі загінулі пахаванні Рагвалодавічаў у сутарэннях Пятніцкай царквы.
    Летапісы не забываюць і астатніх сыноў Чарадзея.
    Вядома, што Давыд Усяславіч у 1103 годзе хадзіў з паўднёва- рускімі князямі на полаўцаў.
    У Менску сядзеў князь Глеб, наймацнейшая, здаецца, асоба ў тым пакаленні полацкай дынастыі. Ен, як і Усяслаў, мусіў ваяваць з Уладзімірам Манамахам. Змаганне скончылася для Полацка няўдала. У 1119 годзе Глеб трапіў у кіеўскі поруб, дзе некалі сядзеў у кайданах разам з бацькам. Гісторыя паўтарылася не да канца: паўстанне не вызваліла вязня, вярнуцца на Баць-
    каўшчыну яму не лёсіла. Калісьці Глеб пабудаваў у Кіева-Пя- чорскім манастыры трапезную і ахвяраваў манахам 600 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата. Чарнарызцы маліліся за князя, аднак ён падазрона хутка, не праседзеўшы ў порубе і года, сканаў.
    Нягледзячы на расправу з менскім гаспадаром, Усяславічы і далей вялі сваю, незалежную ад Кіева палітыку. Як занатавана ў летапісе, «несупынна варагуюць паміж сабою ўнучаты Ізяслава і Яраслава, і меч трымаюць голы, да вайны гатовы».
    1127 год адзначаны ў нашай гісторыі вялікім паходам на крывіцкую дзяржаву. Кіеўскі князь з хаўруснікамі наступалі адначасова з чатырох бакоў. Да сталіцы іх войска, праўда, не дайшло — задаволіліся Лагойскам і Заслаўем ды прызнаннем палачанамі вяршэнства Кіева.
    Падуладнасць Полацка доўжылася да наступнага года, пакуль вялікі кіеўскі князь Мсціслаў не прыслаў крывічам загаду ісці ў паход на полаўцаў. Усяславічы не проста адмовіліся, а яшчэ і пакпілі з Мсціслава: «Ты с Боняком Шелудяком (зняважлівая мянушка палавецкага хана) здравствуйте оба н управляйтесь самн, а мы нмеем дома что делать». Кіеўскі гаспадар «вельмн оскорбяся» і адразу пасля вайны з качэўнікамі кінуў супроць нашчадкаў Чарадзея дружыны ўсіх паўднёварускіх земляў. Пе- цярых полацкіх князёў ворагам удалося захапіць у палон і завезці ў Кіеў. Пасля паказальнага суда іх з жонкамі і дзецьмі пасадзілі ў тры лодкі і адправілі ў Візантыю. Тады і нарадзілася беларуская прымаўка «Мсціслаў не аднаго сціснуў».
    Візантыйскі кесар Іаан, да якога ў 1129 годзе прыбылі выг- наннікі, даводзіўся Рагвалодавічам сваяком, таму высылка была ганаровая. Крывіцкія князі не марнелі ў турмах, а займаліся звыклаю справай. Кесар даў ім войска і паслаў супроць сарацынаў (арабаў), на вайне з якімі палачане хутка вызначыліся вайсковым майстэрствам і атрымалі ўзнагароды.
    Некаторыя сучасныя аўтары, спасылаючыся на неназваныя, на жаль, візантыйскія крыніцы, прапануюць непасрэдна звязаны з высылкаю Рагвалодавічаў (фантастычны?) сюжэт.
    Калі верыць гэтай версіі, разам са сваякамі ў Візантыю трапіла ў 1129 годзе і народжаная ў апошнія гады жыцця Усяслава яго дачка Дабрадзея, у хрышчэнні Зоя. Мужчыны-Рагвалодавічы ваявалі, а жанчыны і дзеці засталіся пры імператарскім двары, дзе як быццам і адбылася сустрэча Зоі з пляменнікам кесара і спадкаемцам трону Аляксеем. Ен быў на чатыры гады мала- дзейшы за Усяслаўну, але так захапіўся прыгажосцю і розумам палачанкі, што ўжо праз месяц пасля з’яўлення той у Канстан- цінопалі павёў яе пад вянец.
    Далей падзеі ў гэтай, найверагодней, гістарычнай легендзе разгортваліся наступным чынам. Зоя нарадзіла дачку і, увай-
    шоўшы ў імператарскую сям’ю, выславілася як выдатная лекарка, што ўратавала шмат безнадзейных хворых. Зайздрослівыя калегі і сёй-той з прыдворных спрабавалі абвясціць палачанку «чара- дзейкаю», але тая знаходзілася пад надзейнай абаронаю мужа, дзякуючы якому па часе магла стаць імператрыцаю. Ды Аляксей Камнін памёр малады, Усяслаўна не паспела нарадзіць ад яго хлопчыка і ў выніку, паводле тагачасных візантыйскіх законаў, была выключаная са спісу прэтэндэнтаў на імператарскі трон. Аплакаўшы мужа, яна не пайшла ў манастыр, а працягвала сваю лекарскую практыку і пакінула пасля сябе кнігу пад назваю «Мазі». Гэта быў першы ў Еўропе медыцынскі трактат, напісаны жанчынай. У ім досвед усходнеславянскай медыцыны спалучаўся з вучэннем вядомага ў тыя часы лекара Феафракта. 3 пяці частак кнігі чытач апрача рэцэптаў мазяў меў магчымасць атрымаць звесткі пра чатыры тыпы чалавечага тэмпераменту, пра лекавы масаж, гігіену шлюбу, догляд за немаўлятамі. Цяпер трактат асвечанай палачанкі нібыта захоўваецца ў бібліятэцы Медычы ў Фларэнцыі.
    Пакуль Рагвалодавічы ваявалі з ворагамі Візантыі, кіеўскія намеснікі рабавалі Полацкую зямлю, хадзілі паходамі на яе мір- ных даннікаў, секлі галовы гуслярам, што адважваліся спяваць пра подзвігі Чарадзея.
    Трэці раз у гісторыі рабілася спроба звесці полацкую дынас- тыю са свету. I зноў — марна. Калі праз дзесяцігоддзе двое братоў Рагвалодавічаў вернуцца з высылкі на Бацькаўшчыну, тая ўжо будзе вызваленая ад захопнікаў. Полацкае веча ў 1132 годзе выганіць з горада кіеўскага стаўленіка Святаполка і абвесціць князем Усяслававага ўнука Васільку, якому нейкім чынам удалося пазбегнуць выгнання.
    Спадкаемцы князя-вешчуна ўзбагацілі радавод Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі. Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увойдзе ў гісторыю. Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры. Зрабіць гэта наканавана яго ўнучцы. Яна стане нябеснаю апякункаю Беларусі, а ў зямным жыцці будзе асветніцай, якую параўнаюць з арлом, што, «лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу і, нібы прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую».
    АСВбТНІЦА 3 РОДУ УСЯСЛЛВ A
    зяўчынцы, што нарадзілася ў сям’і князя Святаслава- МПН| Георгія і княгіні Сафіі, далі старажытнае полацкае імя ML WI Прадслава. Так звалі яшчэ бабулю ганарлівай Рагнеды. ^**^1 Паводле тагачаснага звычаю, атрыманае адразу па на- раджэнні імя пасля хрышчэння магло змяніцца, але маленькая князёўна засталася Прадславаю.
    Яна з маленства чула паданні пра дзеда, пра Рагнеду-Гарыс- лаву ды іншых славутых продкаў, чыё жыццё прайшло пад знакам адданасці Полацку. Пра іх апавядалі і запрошаныя бацькам нас- таўнікі -— адукаваныя манахі, якія хутка навучылі Усяслававу ўнучку чытаць і пісаць. Падручнікамі служылі Святое Пісанне, жыціі святых...
    Прыйдзе час, і сама яна зробіцца гераіняю жыція — апісання зямнога шляху і духоўных подзвігаў святой. Створыць яго ў канцы XII стагоддзя ў Полацку невядомы аўтар, манах ці ігумен аднаго з манастыроў. Найкаштоўнейшы помнік старажытнабе- ларускае літаратуры «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» дойдзе да нас болей чым у сотні спісаў і будзе галоўнай крыніцаю біягра- фічных звестак пра найзнакаміцейшую палачанку.
    Навука давалася Прадславе значна лягчэй, чым яе адна- годкам. Княжая дачка з малых гадоў вызначалася любасцю да кніжнага слова. У бацькоўскім доме апрача царкоўных кніг яна чытала «Ізборнікі» з выслоўямі і афарызмамі, «Александ- рыю» — перакладзены з грэцкае мовы раман аб подзвігах Аляк- сандра Македонскага, вострасюжэтную «Аповесць пра Акіру
    Прамудрага». 3 кожным годам кнігі, над якімі заседжвалася дзяўчынка ў сваёй святліцы, рабіліся больш глыбокімі і мудрымі.
    Дзяцінства князёўны праходзіла, вядома, не толькі ў бацька- вым хораме. Яе вабіла шматгалосае і шматмоўнае торжышча, дзе можна было пачуць гусляра, убачыць «вясёлых людзей» — скамарохаў. На пасадзе Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі полацкія храмы і найперш Сафійскі сабор з яго дзівос- нымі фрэскамі.
    Ад карміцелькі, нянек, ад маці яна чула абрадавыя песні, замовы і заклёны. Як мы памятаем, дваяверства існавала на Полаччыне нават у княжым асяроддзі, значыцца, Прадслава добра ведала паганскіх багоў. Яе юныя гады немагчыма ўявіць без гуканняў вясны, русалляў, купалляў і калядаў.
    У тыя часы дзяцінства было карацейшае, чым сёння. Мінулася княжай дачцэ дванаццаць гадоў — трэба збірацца замуж. Па- гатоў, слава аб Прадславіных прыгажосці і розуме разнеслася «па ўсіх гарадах», і ў Полацк зачасцілі сваты.
    Аднаго разу князь Святаслаў падняўся ў даччыну святліцу і загаварыў пра замужжа.
    — Нявеста ты ўжо ў нас, князёўна.
    — Гадамі — нявеста,— адказала Прадслава.
    — Ці, можа, князі табе не па сэрцы?
    — He па сэрцы.
    — Можа, непрыгожыя?
    — Прыгожыя, дык неразумныя.
    — А калі і гожыя, і разумныя? — пытаўся князь.
    — Дык душою слабыя.
    — Забудзеш пра гэта сярод забаў і весялосці...
    — Ведаю з кніг. што пасля забаў будзе... Першая забава — срэбралюбства. Чым болей багацця, тым сквапнейшае ды пад- лейшае робіцца любое стварэнне. Ад другой забавы абвісае цела, крывяцца косці, хвароба ў нутро запаўзае. Гэтая забава завецца дагаджэнне чэраву. Ад трэцяе забавы траціць чалавек розум свой, забівае ў лютасці такога, як сам. Гэтая забава завецца блуд.