• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    чарнарызцам літары і ўчыненыя ім грахі, літар — о дзіва! — аказалася на адну болей, і шчаслівая душа ўзляцела ў рай.
    Якія ж кнігі ад дзянніцы да першай вечаровай зоркі перапіс- вала Еўфрасіння ў сафійскай галубніцы? Святое Пісанне і творы айцоў царквы, пацерыкі і жыціі. Пяро асветніцы выводзіла радкі візантыйскіх хронік і Полацкага летапісу; папулярных тады збор- нікаў афарызмаў. Яна пісала ўласныя творы — малітвы, паву- чанні, а яшчэ перакладала з грэцкае і з лацінскае моў, вяла ліставанне з Візантыяй, а магчыма, і са сваімі суайчыннікамі і братамі па духу Кліментам Смаляцічам і Кірылам Тураўскім, славутым майстрам прамоўніцкае прозы, якога называлі другім Іаанам Залатасловам. Частка Еўфрасінніных кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалі бедным.
    Гледзячы ў хвіліны адпачынку на шырокую і нястрымную дзвінскую плынь, маладая манашка марыла пра час, калі пера- пісваннем кніг будуць займацца ў Полацку не адзінкі, а дзесяткі пісьменных людзей.
    «Жыціе» апавядае, што аднойчы ў сне анёл узяў Еўфрасінню за руку і адвёў за дзве вярсты ад горада ў Сяльцо, дзе на беразе Палаты стаялі драўляная царква Спаса і мураваны храм-паха- вальня полацкіх епіскапаў. На тым месцы нябесны госць пра- мовіў: «Тут належыць быць табе!».
    Сон паўтарыўся тройчы.
    Тае самае начы нешта падобнае снілася нібыта і полацкаму епіскапу: анёл загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэркаўку. Уладыка пачуў прароцтва пра богаабра- насць князёўны, якую чакалі святое жыццё і царства нябеснае.
    Паклікаўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава і знаных палачанаў, епіскап Ілля абвясціў чарніцы, што аддае ёй Сяльцо. Тая памалілася ў Сафійскім саборы і выправілася на паказанае анёлам месца.
    У царкве Спаса яна звярнулася да Усявышняга з такімі сло- вамі: «Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла сюды, нічога не ўзяўшы, маючы ў сабе толькі слова Тваё... А з багацця ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца...».
    У Сяльцы Еўфрасінця заснавала жаночы манастыр. Здары- лася тое за жыццём Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Неўзабаве пры новай царкве Ба- гародзіцы Чарадзеева ўнучка стварае яшчэ адзін манастыр — мужчынскі. Гэта зноў подзвіг: на пачатку XII стагоддзя такія цвярдыні Хрыстовага вучэння на ўсходнеславянскіх землях мож- на было злічыць на пальцах.
    Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Фота пачатку XX cm.
    Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр без вялікага клопату знойдзе ў Полацку любы падарожнік. Ад Багародзіцкага ж аніякіх слядоў не захавалася. Праўда, тады была завядзёнка будаваць загарад- ныя жаночыя і мужчынскія манастыры ў блізкім суседстве, каб у выпадку небяспекі манахі баранілі абедзве Божыя цвярдыні. Таму гісторыкі мяркуюць, што манастыр Багародзіцы стаяў прыкладна на тым месцы, дзе пазней з’явіўся касцёл святога Ксаверыя, пра які нагадваюць цяпер сваёй назваю полацкія Кса- верыйскія могілкі.
    У манастырах Еўфрасіння адчыніла майстэрні па перапісванні кніг — скрыпторыі. Адзін майстар рабіў тут каляровыя ініцыя- лы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі ўзнікала пат- рэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на колькі частак. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межы.
    Каб аздобіць полацкія храмы абразамі, Еўфрасіння стварыла таксама іканапісную майстэрню.
    Людзей без навукі літаратура XII стагоддзя часта параў- ноўвала з бяскрылымі птушкамі: як такі птах не здольны падняцца ў неба, так і чалавек не дасягне без кніг «совершенна разума».
    Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытанню, пісьму, «цы-
    фіры» і царкоўным спевам. Першымі падручнікамі былі цар- коўныя кнігі — Псалтыр, Часаслоў, Апостал.
    Так дзятва пачынала адольваць грамату і ў школах, адчыненых Еўфрасінняю. Аднак высокаадукаваная ігумення пашырыла ме- жы звычайнае праграмы. Апрача царкоўнаславянскае, юныя па- лачане вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды з прыродазнаўства і медыцыны, з навукі красамоўства — рыто- рыкі. 3 найбольш здатнымі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Падручнікам мог служыць трактат «Об образех», які (у тым ліку на прыкладах з гамераўскіх «Іліяды» і «Адысеі») даваў уяўленне пра алегорыі, гіпербалы, метафары. Вялікая ўвага на- давалася гісторыі. Вучні мусілі ведаць радавод полацкай дынас- тыі, важныя падзеі з мінуўшчыны княства і ўсяго ўсходняга славянства.
    Аўтару «Жыція» Еўфрасінні Полацкай, напэўна, пашчасціла быць сярод тых, хто атрымліваў ад яе выдатныя ўрокі краса- моўства. Дзякуючы яму мы таксама маем магчымасць ацаніць літаратурны і прамоўніцкі талент асветніцы: «Вось сабрала вас, нібы птушанятаў, пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся ў Божых наказах. А я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашае працы, і дождж вучэння на вас праліваю! Але ж вашыя нівы стаяць, не ўзыходзячы і не ўзрас- таючы ўгору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць на гумне. I баюся, што будзеце вы пустазеллем, і аддадуць вас агню не- пагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і зрабіцеся пшаніцаю чыстай, і змяліцеся ў жорнах уміронасцю, малітвамі і постам, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову!».
    Памочніцамі і апораю Еўфрасінні былі сёстры: родная Гар- дзіслава (у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія).
    За манастырскія сцены яны трапілі па-рознаму.
    Маладая ігумення папрасіла бацьку прыслаць да яе малодшую сястру ў навучанне грамаце, а потым таемна пастрыгла здольную вучаніцу ў манашкі. Бацька прыехаў у Сяльцо, горка плачучы, абдымаў Гардзіславу і ніяк не хацеў аддаваць Богу другую сваю дачку. «Жыціе» захавала словы князя, якія сведчаць пра глыбіню яго роспачы: «Дзеці мае! Ці ж дзеля гэтага вас нарадзіў я, ці ж на тое ўзгадавала вас маці? Дзеля чаго шлюб вам рыхтаваў? Няўжо шлюбныя ўборы ператворацца ў гора маё?».
    Звеніслава прыйшла да сястры сама і ахвяравала храму Спаса свой багаты пасаг з каштоўных камянёў і залатога начыння. Еўфрасіння і Еўпраксія былі асабліва блізкія між сабою — «яко едмна душа вт> двою телесу».
    Заўважым, што, у адрозненне ад сясцёр — Прадславы і Гар- дзіславы — бацька якіх не наследаваў полацкага пасаду, Зве-
    ніслава была дачкою старэйшага Усяслававага сына Барыса і мела высокія шанцы на выгодны шлюб. Аднак прывесці яе ў манастыр магло не толькі жаданне ахвяравацца Хрысту, але і важная вонкавая прычына — імкненне пазбегнуць (разам з ін- шымі Рагвалодавічамі) высылкі ў Візантыю.
    Тры сястры заставаліся разам усё далейшае жыццё. Еўпрак- сію асветніца абрала спадарожніцаю, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры, пакідаючы Полацк, яна даручыла «ўладарыць і кіраваць абодвума манастырамі». Пазней тая заняла месца ігуменні і працягвала асветніцкую дзей- насць сваёй настаўніцы.
    Перад ад’ездам у Святую Зямлю Еўфрасіння насуперак волі бацькоў зрабіла Хрыстовымі нявестамі дачок свайго ўлюбёнага брата Вячаслава Вольгу і Кірыяну. He трэба вінаваціць асветніцу ў неміласэрнасці. Такіх учынкаў вымагаў ад полацкай ігуменні клопат пра будучыню яе справы. «Жыціе» сцвярджае, што кня- зёўна мела ад Бога дар: зірнуўшы на кагосьці, адразу бачыла, ці ёсць у ім дабрадзейны дух і ці можа гэты чалавек быць Хрыстовым абраннікам.
    Цягам стагоддзяў заснаваны Еўфрасінняю Спасаўскі манас- тыр перажываў і ўзвышэнні, і гюўны заняпад. У некаторых ра- сійскіх аўтараў вы прачытаеце, нібыта чарніцы пакінулі свой прыстанак у дні Батыевага нашэсця. Яшчэ раз успомнім, што Беларусь гэтае навалы не зведала і ў ганебную залежнасць ад татараў ніколі не трапляла.
    Забягаючы наперад, зазначу, што сапраўды цяжкія выпра- баванні напаткалі манастыр, калі Масковія распачала настойлівыя спробы захапіць беларускія землі. У 1563 годзе на Полацк на- соўваліся орды Івана Грознага. Начутыя пра звярыную жор- сткасць цара манашкі з плачам развіталіся са сваім домам. Яны ўжо не вярнуліся туды ні ў гады маскоўскае акупацыі, ні пасля выгнання захопнікаў у 1579 годзе каралём і вялікім князем лі- тоўскім Стэфанам Баторыем, які перадаў Спасаўскі манастыр ордэну езуітаў.
    У 1654 годзе Полацк зноў заняло расійскае войска. Праз два гады туды прыехаў цар Аляксей Міхайлавіч, які «ходнл в Спас- ской монастырь, что бывал девнчей монастырь благоверной ве- лнкой княжны Евфроснннн Полоцкой. Того ж месяца нюля в 9 день было свяіценне церквн Преображенне Спасово».
    Хутка горад паводле Андрусаўскага міру быў вернуты Рэчы Паспалітай. Вярнуліся ў манастыр і айцы-езуіты. Яны заставаліся тут гаспадарамі і пасля захопу Беларусі Расіяй у канцы XVIII стагоддзя, да самага іх выгнання з царскай імперыі ў 1820 годзе.
    Да 1832 года манастыр належаў каталіцкаму ордэну піяраў, a потым улады перадалі яго праваслаўным.
    Адноўленую ў 1840-ым Еўфрасіннеўскую Божую цвярдыню з прычыны яе старажытнасці прылічылі да першакласных ра- сійскіх манастыроў. Пры ім стварылі жаночае вучылішча, многія выпускніцы якога сталі народнымі настаўніцамі.
    У дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захоўваецца акт абследавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, складзены 15 жніўня 1920 года полацкай камісіяй аховы помнікаў стара- свеччыны і мастацтва: «Древняя церковь внзантнйско-белорус- ского зодчества... находнгся под угрозой разрушення; купол в несколькнх местах пробнт осколкамн снарядов, вследствне чего внутрь проннкает дождь н стенная жнвопнсь в некоторых местах повреждена... Самые дорогне н ннтересные в ясторнко-архе- ологнческом отношеннн предметы, как-то нзвестный крест Ев- фроснньн, старннные нконы, ковчег с древннмн крестнкамн н т. д. в 1915 году былн эвакунрованы нз Полацка н находятся в настояіцее время в Ростове Ярославской губ., где онн, может быть, частью расхшцены, а частью портятся в яіцнках... Прн осмотре маленькой часовнн, построенной на холме в восточной стороне монастыря, в подвальном помеіценнн обнаружена кладка нз древннх кнрпнчей вперемешку с новымн, заметны следы дву- створчатых ннш. Почва холма нмеет массу кнрпнчей н нзвесткн, так что следует предположнть, что в этом холме могут быть обнаружены следы старннной церквн нлн усыпальннцы полоцкнх князей. В этом холме, по рассказам монахннь, найдены два черепа: одйн с кннжалом в нем, а другой наполненный свннцом. В настояіцее время сохраннлся лншь второй, который был ос- мотрен комнссмей».