Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У гістарычна-археалагічным запаведніку ў Ноўгарадзе можна ўбачыць пячатку Еўфрасінні, знойдзеную там на Рурыкавым гарадзішчы. Пячатка пацвярджае вялікую ролю князёўны-ігу- менні ў палітычным жыцці княства. Праз веча яна ўплывала на запрашэнне ў Полацк князёў і на прызначэнне епіскапаў. Са згоды Еўфрасінні ў 1132 годзе горад пазбавіў улады кіеўскага стаўленіка і абвясціў князем роднага брата ігуменні: «Полочане же рекше: «лншается нас» н выгнаша Святополка, а Васнлка посаднша Святославнча».
Надзеленая ясным розумам і моцнай воляю, асветніца не магла стаяць убаку ад падзей 1151 года, калі полацкае веча адмовіла ў даверы Рагвалоду-Васілю. Апальнага князя выс- лалі ў Менск і трымалі ў няволі, а на яго месцы валадарыў запрошаны адтуль Расціслаў Глебавіч. Сеўшы ў сталічным Полацку, ён раздаў удзельныя княствы сынам ды братам і вёў палітыку, выгодную найперш Менску. Веча вырашыла, што князь здрадзіў полацкім інтарэсам. Праз сем гадоў, ве- рагодна, не без удзелу ігуменні палачане зноў захацелі бачыць на сваім пасадзе Рагвалода. Пра гэта пад 1158 годам падрабязна апавядае Кіеўскі летапіс:
Палачане выганяюць князя. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
«Вялікі мяцеж быў тады ў горадзе сярод палачанаў, бо шмат хто хацеў Рагвалода. Ледзьве ўгамаваў людзей Расціслаў, адарыў шмат каго падарункамі, прыводзіў іх крыж цалаваць, а сам пай- шоў з Усеваладам і з Валадаром і з усімі братамі на Рагвалода пад Друцк. Рагвалод жа зачыніўся ў горадзе. I біліся моцна, і шмат з абодвух бакоў палегла. Дручане ж вельмі дакаралі братоў. I замірыліся Расціслаў з Рагвалодам, і цалавалі крыж адзін ад- наму, і аддалі воласці Рагвалоду. I вярнуўся Расціслаў з братамі дамоў.
Taro ж лета ўчынілі змову палачане супроць князя свайго Расціслава Глебавіча і пераступілі праз крыжацалаванне, і паслалі пакрыёма да Рагвалода Барысавіча ў Друцк, кажучы яму: «Саг- рашылі мы перад Богам і перад табою, княжа наш, што пайшлі супроць цябе, і багацце ўсё тваё і твае дружыны парабавалі... Калі ж ты не прыпомніш нам усё тое... і крыж нам пацалуеш, то мы людзі твае, а ты наш князь. Расціслава ж схопім і аддамо табе ў рукі, і што захочаш, тое яму і ўчыніш. I Рагвалод прысягнуў палачанам на крыжы».
Замах на Расціслава прызначылі на дзень святога Пятра. Князя запрасілі на братчыну (пачостку) каля царквы старой Багародзіцы. Аднак папярэджаны некім Расціслаў надзеў пад святочны ўбор кальчугу і захапіў з сабою моцную ахову. Нас- тупнага дня яго прыхільнікаў пазбівалі на вечы, а сам князь з дружынаю ўцёк і «многа зла створн волостн Полотьской, воюя н скоты н челядь».
Усобіцы працягваліся з пераменным поспехам. Вялікія ахвяры прынесла ў 1162 годзе бітва полацкага Рагвалода з менскім Ва- ладаром. Рагвалод марна спрабаваў пачаць сечу ўдзень. Менскае войска, большасць у якім складала літва, напала на палачанаў сярод ночы, што і вырашыла лёс перамогі. Шмат ваяроў палегла, яшчэ болей трапіла ў палон. Рагвалод ведаў, што Полацк не даруе яму, і туды ўжо не вярнуўся.
На полацкі пасад сеў пляменнік Еўфрасінні Усяслаў Ва- сількавіч. Ен мог толькі зайздросціць славе і магутнасці свайго аднайменніка Чарадзея. Менскі князь Валадар сабраў сілы і ў 1167 годзе разбіў Усяслава II. Веча прызнала пераможцу, але ўтрымацца ў сталіцы Полацкае зямлі ён не здолеў.
Паспрыяць Усяславу Васількавічу ўзяліся сваякі — віцебскі князь Давыд і смаленскі Раман. Спачатку на беразе Дзвіны сышліся дружыны Валадара і Давыда. Уначы ўсхадзіўся вецер, несупынна білі перуны. Літоўскія паганцы з Валадаравага войска ўгледзелі ў гэтым гнеў свайго вярхоўнага бога Пяркунаса і раз- бегліся па лясах. Тым разам вяртанне полацкага князя на пасад абышлося без крыві.
Еўфрасіння заўсёды прымала нягоды роднае зямлі блізка да сэрца. «Жыціе» кажа, што яна не хацела нікога бачыць ворагамі: «Нн князя co князем, нн боярн с боярнном, нн служаннна co служаннном — но всех хотяше нметн, яко еднну душю». Кня- зёўна-ігумення дапамагла Усяславу II прыцішыць міжусобныя спрэчкі Рагвалодавічаў. У канцы яго валадарання шэсць полацкіх князёў разам хадзілі на Друцк і выгналі адтуль смаленскага стаўленіка.
Міратворчыя клопаты Еўфрасінні адлюстраваліся ў царкоў- ных спевах, створаных у яе гонар у XII стагоддзі: «Князем
сродннком друг на друга дерзаюіце под'ьятн мечь возбраннла есн, яко оружне обоюдоостро словесем божнм устрашаюіцем...». Што нагадвае нам наказ асветніцы? Так, заклік аўтара «Слова пра паход Ігаравы»:
Яраславе і ўнукі вы ўсе Усяслава!
Апусціце ўжо сцягі свае, Пахавайце мячы пашчарбаны, бо слава Ужо дзедава вас не спаўе!
Таму і нарадзілася ў гісторыкаў думка, што невядомы гені- яльны паэт і знакамітая палачанка — людзі аднаго кола і блізкіх перакананняў, магчыма, нават знаёмыя. Між іншым, яшчэ ў мінулым стагоддзі няраз выказвалася меркаванне, што ствараль- нік «Слова» быў ураджэнцам ці жыхаром Полацкага княства. Нездарма ж так добра ведаў ён нашу гісторыю, падзеі якой шмат разоў згадваў у сваім неўміручым творы. Нездарма прыс- вяціў узнёслыя словы Усяславу Чарадзею.
На схіле жыцця Еўфрасіння вырашыла здзейсніць духоўны подзвіг паломніцтва ў Святую Зямлю. Брат Вячаслаў з іншымі сваякамі і ўсе палачане сабраліся ў Спасаўскім манастыры і прасілі ігуменню не пакідаць іх, але тая яшчэ раз паказала свой рашучы характар. «Не пакінуць вас хачу, а памаліцца за сябе і за вас»,— сказала яна землякам на развітанне.
У той час у далёкія вандраванні — каб запабегчы бездарож- жа — выпраўляліся зазвычай на пачатку зімы або раннім летам. Выехаўшы з Полацка неўзабаве па Калядах, увесну можна было дапясці межаў Візантыі. Пасля свята Хрыстовага нараджэння вырушылі ў дарогу і полацкія паломнікі.
Еўфрасінню суправаджалі стрыечныя сястра Еўпраксія і брат Давыд. Спярша падарожнікі, напэўна, ехалі па рэках на санях, а потым — то сухазем’ем, то вадою, пераадольваючы за дзень 30—40 вёрст. Паўсюль ва ўсходнеславянскіх княствах славутую палачанку чакаў гасцінны прыём. На сваім шляху яна сустрэлася з імператарам Мануілам Камнінам, які ішоў вайною на вуграў (венграў). Кесар прыняў сваячку вельмі прыязна і «з вялікай пашанаю паслаў яе у Царгорад». Там паломнікі наведалі сабор святой Сафіі, набылі залатое кадзіла, дарагія фіміямы і іншыя неабходныя ў Святых Мясцінах рэчы і, атрымаўшы ад патрыярха багаславенне, паехалі далей.
Сустрэча Еўфрасінні з імператарам Мануілам ставіць пад сумнеў агульнапрынятую дату паломніцтва і смерці святой (1173). Гэты візантыйскі кесар апошні раз ваяваў з вуграмі ў 1167 годзе, прычым выйшаў у паход на Вялікдзень, 8 красавіка. Прыкладна тады яго дзяржавы дасягнулі і полацкія паломнікі. Еўфрасінніных
пляменніц Вольгу і Кірыяну перад ад’ездам ігуменні пастрыгаў у манастыр уладыка Дыянісій, які стаў полацкім епіскапам пасля 1166 года. На аснове гэтых фактаў годам смерці святой Еўфра- сінні можна лічыць 1167-ы. Менавіта гэтую дату падае III том «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі».
У канцы красавіка ігумення і яе спадарожнікі прыйшлі да ерусалімскіх муроў. Еўфрасіння паслала слугу Міхаіла да пат- рыярха прасіць, каб ёй адчынілі браму, праз якую з боку Эле- онскае гары калісьці ўвайшоў у горад у Вербную нядзелю Ісус Хрыстос. Цяжкасцей з дазволам не ўзнікла. Ерусалім належаў крыжакам, а валадарыў у ім кароль Амальрых I. Ен таксама мог даводзіцца полацкай князёўне сваяком — праз жонку фран- цузскага караля Генрыха I Ганну, якая была дачкою Яраслава Мудрага.
Еўфрасіння шчыра малілася і кадзіла з залатой кадзільніцы дарагімі фіміямамі каля труны Гасподняй. Пасяліўшыся ў ма- настыры святой Багародзіцы, асветніца прыходзіла да труны тры дні запар. На трэці дзень яна пакінула там кадзільніцу і іншыя залатыя дарункі і папрасіла Усявышняга, каб дазволіў ёй памерці ў святым горадзе, дзе адбылося збаўленне чала- вечага роду.
У хуткім часе Еўфрасіння захварэла. Яна ўжо не змагла сама схадзіць на раку Іярдан, дзе хрысціўся Сын Божы, і паслалатуды брата з сястрою і слуг. Тыя прынеслі гаспадыні іярданскае вады, і паломніца, падняўшыся з ложа, напілася і акрапіла сябе ёю, а потым зноў легла, просячы Госпада хутчэй узяць яе душу.
«Жыціе» апавядае, што Еўфрасінні быў пасланы анёл, які паведаміў, што малітвы пачутыя і на небе ўжо чакаюць сустрэчы з ёю. На дваццаць чацвёрты дзень хваробы яна пачула блізкі скон, паклікала святара і, паспавядаўшыся і прыняўшы прычасце, аддала сваю душу Усявышняму.
Зямное жыццё асветніцы завяршылася.
«Давыд же н Евпракспя н с прочвмн спряташа тело ея чес- тно». Пахаваўшы Еўфрасінню ў Феадосіевым манастыры святой Багародзіцы ў Ерусаліме, паломнікі павезлі журботную вестку ў Прлацк.
Есць пэўныя падставы меркаваць, што якраз Еўпраксія-Зве- ніслава магла быць аўтаркаю «Жыція» або мець да яго стварэння непасрэднае дачыненне. Па-першае, шмат якія эпізоды жыцця асветніцы ўбачаныя і пераказаныя надта ж па-жаночы (напрык- лад, плач князя Святаслава ці сустрэча Прадславы ў манастыры яе цёткаю-ігуменняй). Па-другое, найбольш падрабязная частка «Жыція» прысвечаная паломніцтву, у якім улюбёная сястра (па-
I нervSalжм T vrcis C vs embAR EI c 15
саліма. L-ярэднявечная гравюра
мятаеце: «як адна душа ў двух целах») была спадарожніцаю святой.
Неўзабаве пасля смерці полацкай паломніцы Святой Зямлі пачалі пагражаць магаметане. У1187 годзе, рыхтуючыся да прыс- тупу Ерусаліма, султан Саладзін за выкуп дазволіў хрысціянам пакінуць горад разам са сваімі рэліквіямі. Як велізарны скарб усходнеславянскія манахі везлі з сабою раку (своеасаблівы куфар, дзе захоўваюцца святыя мошчы) з нятленнымі парэшткамі Еў- фрасінні.
Калі верыць паданню, манахі меліся перанесці святыню адразу ў Полацк, але гэтаму перашкодзіла адвечная варажнеча кіеўскіх і полацкіх князёў. Мошчы паклалі ў дальніх пячорах кіеўскага Пячорскага манастыра ў падземным храме Звеста- вання Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе рэліквіі давялося спа- чываць больш за сем стагоддзяў. На радзіме грымелі войны, занепадаў і зноў адраджаўся Спасаўскі манастыр, а тут панаваў вечны спакой. Вечка срэбнай ракі было адчыненае і прыма- цаванае да сцяны, парэшткі найпадобнейшай Еўфрасінні — закрытыя покрывам; у галовах вісеў абраз святой і гарэла непагасная лампадка.
Першыя спробы перанесці мошчы заступніцы Беларусі ў род- ны горад адбыліся ў цараванне імператара Аляксандра II. ЕІра гэта хадайнічалі жыхары Полацка, потым, у 1864 годзе, ад імя насельніцтва трынаццаці воласцяў Полацкага павета і, ведама ж, са сваімі мэтамі — душыцель нацыянальна-вызваленчага паў- стання Кастуся Каліноўскага граф Мураўёў-«вешальнік». Пасля трэцяга хадайніцтва полацкага епіскапа Савы ў 1871 годзе ў Спасаўскі манастыр была ўрачыста перанесеная малая частачка мошчаў — сярэдні палец правай рукі.