Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Чакаючы паслоў з адказам, Валодша цешыўся надзеяю, што адыдзе ў мінулае задаўненая варажнеча. У смелых думках ён бачыў, як будзе сватаць за старэйшага сына Барыску дачку ноўгарадскага князя. Тады Полацк і Ноўгарад стаялі б на сваіх межах непарушна.
Праз месяц паслы вярнуліся з невясёлымі навінамі. Ноўга- радцы крычалі на вечы, што пойдуць ваяваць немцаў, калі Полацк
прышле назад званы, што Усяслаў Чарадзей з іх Сафіі зняў і на сваю павесіў. Пскавічы таксама ўспомнілі, як іх Усяслававы палкі палілі. Як быццам Полацку няма чаго згадаць! Можа, і папусціўся б ён, адаслаў назад званы, але ж нічога добрага з гэтага не выйдзе. Адно што пасмяюцца ў Ноўгарадзе: маўляў, дазвання растрос Полацк былую славу і гонар.
Валодша ўжо даўно зразумеў: каб адолець біскупа, мала адной сілы. Ен стаў асцярожны. Калі маеш справу з Рыгаю, хітрасць — не загана. Ен добра памятае, як колькі гадоў таму нямецкія паслы выведалі яго задумы і таемна паслалі біскупу вестку аб зборах полацкага князя ў паход. Рыцарьц што меліся адплываць за мора, нечакана засталіся ў Рызе. Ен так і не дазнаўся, каго з полацкіх моцных мужоў падкупілі немцы.
Пра новы паход ведаюць лічаныя людзі, а ўвесь Полацк гаворыць, піто князь пойдзе ў набег на бязбожных літоўцаў. Хай мянцяць языкі — літоўскім князям-кунігасам не горай, чым яму, вядома, што гэта будзе за набег. Літоўцы ўмеюць трымаць язык за зубамі.
Чатыры гады, як у Полацка з Рыгаю вечны мір. He, рыжскі біскуп не верыць, што ён, Валодша, скарыўся. Альберт, пэўна ж, разумее, што ён проста хоча выйграць час, і таму адкладваць паход далей не выпадае.
Вечны мір... Днямі ў Дзвіне ўтапілі двух выведнікаў-нямчынаў, якія труцілі полацкія студні. Сам князь таксама пабойваецца варожага зелля і падчас застоліцы заўсёды кідае ў сваю чару прывезены купцамі пярсцёнак з адмысловым каменем, ад якога атрута траціць сілу.
He па сваёй волі нараджаецца чалавек, думаў, лежачы без сну, князь. Але, калі прыйшоў ужо на свет, мусіць зразумець свой лёс і заўжды трымацца той невідочнай стралы, што ляціць цераз дні і гады, пазначаючы кожнаму яго шлях. Смерду трэба карміць гаспадара. Еўфрасіння жыла, каб сеяць зерне кніжнае навукі. А ён прыйшоў абараніць Полацкую зямлю. Надыдзе пара, і крыжакі зломяць сабе хрыбет.
Праз тыдзень Валодша прымаў у княжай палаце паслоў з Герцыкі.
Колькі гадоў таму, здабыўшы бліжэйшы ад Рыгі Куканос, біскуп Альберт на чале вялікага войска падступіў да Герцыкі, дзе сядзеў Усевалад з роду Рагвалодавічаў. Крыжакі прыйшлі помсціць за вернасць Полацку, за тое, што Усеваладава дружына няраз шкуматала Лівонію. У набегі князь хадзіў зазвычай разам з аўкштайтамі, бо іх магутны кунігас Даўгерут даводзіўся яму цесцем. У Рызе ваяўнічага памежнага князя пабойваліся, а Гер-
цыка ды Полацк любілі яго — не толькі за адвагу ў бітве, але і за часты шанцунак, за тое, што свяціла яму з неба шчаслівая зорка.
To яго ваяры знянацку з’явяцца пад самымі рыжскімі мурамі, захо- пяць гарадскі статак і двух лацінскіх святароў у прыдачу і беспакарана вер- нуцца ў свой удзел. To, надзеўшы ня- мецкія панцыры, без бою ўвойдуць у замак і палоняць тузін рыцараў і са- мога комтура. To як быццам ні з чога ні з якога загарацца сярод ночы ня- мецкія караблі ў завані...
Відаць, і тады Усевалад верыў у сваю шчаслівую зорку, бо не зачы- ніўся ў замку, каб трываць аблогу, a вырашыў біцца ў полі. Аднак людзей у Альберта было болей, а паміж Усе- валадавых вояў не кожны нават меў кальчугу. Разы са два гер- цыкскія ратнікі наляцелі на немцаў, ды адпалі, як выжлы ад мядзведзя, і кінуліся бегчы назад да брамы. Услед за імі кры- жакі ўварваліся ў горад і пачалі сеяць смерць. Праўда, князь з дружынаю і многімі мужамі прабіўся да стругаў і ўратаваўся за Дзвіной, але жанкі і дзеці трапілі ў палон. Два дні крыжакі рабавалі Герцыку, выганялі з хлявоў худобу, зносілі да княжага хорама золата, срэбра і пурпур. На трэці дзень, утапіўшы цар- коўныя званы і пасекшы мячамі абразы, немцы падпалілі горад і берагам пагналі палон у Рыгу. Прывязаная да калёсаў са скар- бам, басанож ішла разам з усімі і проставалосая Усеваладава жонка з дачкою на руках.
У чоўне-аднадрэўцы пераплыў раку адпушчаны палонны. Усе- валад, ашчаперыўшы голаў, сядзеў на краі бераговага ўрвішча і моўчкі гайдаўся з боку ў бок. Пушчанік перадаў словы біскупа Альберта. Калі князь хоча вярнуць жонку з дзіцем і палон, няхай адзін едзе ў Рыгу. Усевалад кінуўся на вестуна з мячом, ледзьве не ўчыніўшы смертазабойства.
Але князь мусіў утаймаваць свой гнеў і паехаць у варожае кубло. Перад рыцарамі, клірыкамі і купцамі ён назваў Альберта бацькам і перадаў яму Герцыку з зямлёй і вотчынамі, паабяцаўшы быць верным лацінскай царкве і не хадзіць з літоўцамі ў набегі. Зняважаны Усевалад ішоў адбудоўваць горад з палонам і трыма атрыманымі ад біскупа чужынскімі сцяга.мі.
Гаварыць з людзьмі з Герцыкі Валодша вырашыў сурова,
хоць у душы і хаваў радасць. Князь ведаў: хай сабе і схіліў Усевалад галаву перад рыжскім біскупам, але ніколі ён не пас- тавіць дружыну ў варожы строй, не ўчыніць крывіцкім мячам такой нязбыўнай ганьбы.
У княжую палату, дзе ў вясёлыя вечары збіралася бяседа на сто чараў, зазірала сонца. Яно запальвала агнём медныя бляхі на каваных шчытах, што віселі на сценах, чаргуючыся з раскі- дзістымі рагамі аленяў і ласёў. Адсюль, з другога паверха, была відаць мураваная царква пад свінцовым крыццём і выцягнутыя ўсцяж частаколу абымшэлыя дахі жылых клецяў, на якіх падчас аблогі стаялі абаронцы.
Размова з пасламі мне ўяўляецца прыкладна так.
— Ну, распавядайце, ці добра жывецца пад нагой у біскупа? Ці смачнейшы стаў ваш хлеб, ці саладзейшы мёд? — пачаў Ва- лодша. На ім ладна сядзела сіняя світа з чырвонаю аблямоўкай і залатымі закаўрашамі, на нагах былі расшытыя срэбрам боты з чырвонай скуры.
— He такія мы словы чуць хацелі,— глуха сказаў стары Усеваладаў ваявода.
— He льюць міру духмяную ў паганы посуд. Можа, гэта не ваш князь рыжскага біскупа за роднага бацьку прызнаў? Можа, не ён прысягаў адкрываць Рызе ўсе намеры і палачанаў і літоўцаў?
— Ты, князь, не сядзеў на тым рубяжы. Твае жонка і дзіця не паміралі ад голаду, і немцы не кідалі ім, акі псам, скарынкі на зямлю. Але і ты падпісаў з біскупам вечны мір.
— Мір мірам, а лацінцаў братамі не зваў і, пакуль жывы, не назаву!
Пасланы біскупам святар і яго схіляў некалі прыняць новую веру. «Асвяці душу і розум ісціным законам Божым,— пра- нікнёна казаў красамоўны рыжанін,— і Бог прыспорыць табе і твайму каралеўству велічы і моцы». Пасля новага хрышчэння, абяцаў клірык, вучоны святар Генрых, што піша лівонскі ле- тапіс, праславіць імя полацкага караля на ўвесь хрысціянскі свет. Валодша ўспомніў, як адказаў тады: «Ад Адама і Евы да патопу, ад царства Саламонава да Аўгуста, ад страсці да ўваскрэсення — пра ўсё я ведаю і вучэння ад вас не прыму. Дасць Бог, здабуду славу ад іншага чыну».
— He лацінец мой бацька! — усхапіўся з лавы Усеваладаў сын.— Па-старому моліцца! Рымская царква ўпусце стаіць! Вок- ны каменнем пабілі, а лацінскі non у Рыгу ўцёк.
— Любіш бацьку,— пахваліў Валодша.— Толькі, княжыч, вокны ў пустой царкве біць — подзвіг невялікі.
Святыя Канстанцін і Алена. Каменны абразок XII cm. з Полацка
— Дазволь мне слова сказаць, княжа,— устаў герцыкскі ва- явода.
Валодша ў згодзе нахіліў голаў. Ен ведаў, пра што скажа стары ваяка, і чакаў яго слоў, бо час ужо быў пакідаць папрокі і кпіны і прыступацца да галоўнага.
— Як князь Усевалад біскупа слухае, ты чуў. Ад той самай пары ў Альберта не быў і на граматкі яго не адпісваў. Ты пра вялікі пажар у Рызе знаеш. Нашы людзі з літоўцамі чырвонага пеўня пусцілі. Згарэла царква лацінскае Багаро- дзіцы, згарэў дом біскупаў, згарэла царква братоў-рыцараў. I
летась добра паслужыла Герцыка біскупу, калі пабілі рыцараў з Куканоса.
Валодша кіўнуў. Сапраўды, летась герцыкскія ваяры няблага адмыліся ад ганьбы ў чужынскай крыві, а за дзесяць знаных нямчынаў Рыга пасылала багаты выкуп.
— Кажы, з чым цябе князь Усевалад прыслаў! — загадаў Валодша старому ваяводу.
— Жадалі і жадаем быці з Полацкам. А другі раз у Рыгу хочам з табой схадзіць. Ад Герцыкі пойдуць твае стругі купна з нашымі.
— Добра мовіў. А пад якімі сцягамі ў паход пойдзеце? Пад тымі, што біскуп даў?
— Пад полацкімі! — апярэдзіў ваяводу княжыч.
— А ты якія весці прынёс? — загаварыў Валодша да ста- рэйшыны аўкштайтаў, што прыйшоў у Полацк разам з герцык- скімі пасламі.
— Тры леты мінула, як крыжакі схапілі кунігаса Даўгерута. Мы будзем помсціць, пакуль помнім яго імя.
I Усеваладавы людзі, і полацкі князь добра ведалі, як Даўгерут паехаў на перамовы з ноўгарадцамі і на зваротным шляху трапіў у палон да мечаносцаў. Звыклага да лясных разлогаў кунігаса пасадзілі ў каменную цэлю з кратамі заместа столі. Яму днямі не давалі вады, а калі ён засынаў, вартавы калоў яго зверху дзідай. Сам ордэнскі магістр Волквін падпальваў Даўгеруту ў розных месцах валасы і бараду.
Вольналюбівы кунігас не стрываў здзекаў і забіў сябе.
— Мы аддаём нябожчыкаў агню, а немцы закапалі нашага князя, як сабаку. Даўгерут не трапіў на неба і нябачна блукае па нашай зямлі. Ен дае слабым сілу, а моцных робіць яшчэ мацнейшымі. Нашы воіны прыйдуць да нямецкіх замкаў. Мы кінулі дзіду ў раку. Гэта — вайна.
— Які знак паслаць вам, калі я пайду на Рыгу? — усцешана спытаўся Валодша.
— Будзем сачыць твае караблі на Дзвіне.
Пачатак паходу князь прызначыў на травень, калі падсохнуць дарогі. У Полацк сабраліся палкі з удзелаў. Пешыя ратнікі, прашчнікі і лучнікі павінны былі рухацца далей на плытах і стругах, конная дружына — сухазем’ем.
Адстаяўшы з дружынаю ютрань у Сафіі, вялікі князь Валодша першы ўзбег па сходах на княжы струг і павярнуўся тварам да Полацка. Бераг быў чырвоны ад шчытоў. Травеньскае сонца грала на шаломах ратнікаў, што стаялі пад шматкалёрнымі сцягамі і белымі харугвамі. Душу князя прасвятліла радасць, ён падумаў,
што чужынцы з крыжамі на плашчах ніколі не будуць гаспадарамі гэтай зямлі.
«Слава! Слава!» — крычаў бераг. Але не паспела аціхнуць над Дзвіною водгулле, як полацкі валадар на вачах княгіні, ма- лалетніх сыноў Барыскі ды Глеба і ўсяго горада схапіўся аберуч за слямгу і пачаў асядаць на памост.