• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Так загадкава абарвалася жыццё князя Валодшы.
    Летапісец рыжскага біскупа Генрых не насмеліўся запісаць у сваёй хроніцы, што полацкага князя пакарала неба. Відаць, біскуп сам страшыўся кары за грахі і не хацеў, каб згадка пра іх дайшла да будучых пакаленняў.
    У лета 6724-га, а паводле сучаснага летазлічэння, 1216-га, крыжакі дамагліся свайго. Абезгалоўленае войска ў паход не пайшло. Дарэмна ў вотчыне за Барысавым каменем грузілі на караблі грозныя катапульты. Дарэмна чакала герцыкская дру- жына.
    Ужо ў год смерці полацкага князя вялікі атрад мечаносцаў і рыцараў біскупа Альберта напаў на Ноўгарадскую зямлю. Каб ударыць раптоўна, крыжакі пачалі вайну якраз на Каляды, a вялікі магістр перад гэтым адпусціў з дарамі дахаты палонных ноўгарадцаў. Праз колькі гадоў былы князь Куканоса Вячка загінуў у рукапашнай, баронячы ад крыжакоў горад Юр еў, ця- перашні Тарту, дзе сёння імем адважнага князя з роду Рагва- лодавічаў названая вуліца.
    Аднак збылося не толькі благое. Спраўдзіліся і князевы на- дзеі. He ўзяў сабе Барыска жонкі з Ноўгарада, але ноўгарадскі князь Аляксандр Яраславіч вянчаўся з Параскеваю, дачкой по- лацкага Брачыслава. Цяпер два княствы радніліся не так, як у часы Рагвалода і Рагнеды, не пад звон мячоў, а пад радасныя галасы царкоўных званоў. Разам з пасагам везла маладая княгіня абраз Багародзіцы, што прыслаў некалі ігуменні Еўфрасінні яе сваяк візантыйскі кесар Мануіл. Праўда, Аляксандр Яраславіч, якога яшчэ не звалі Неўскім, больш разлічваў не на цудадзейны абраз, а на сілу полацкіх палкоў.
    У сечы на неўскіх берагах здабыў сабе вечную славу лоўчы князя Аляксандра палачанін Якаў. Узброены адным мячом, ён бліскуча вытрымаў бой з некалькімі дзесяткамі рыцараў і за- служыў асабістую княжую пахвалу.
    Мінулася яшчэ два гады, і побач з ноўгарадцамі і пскавічамі полацкія ратнікі, што разам з віцяблянамі складалі траціну ўсяго войска, насмерць стаялі каля Варонінага Каменя на Чудскім возеры. Пасля Лядовага пабоішча яны супольна гналі палонных тэўтонаў да Пскова, а адтуль павярнулі на радзіму, у Полацк.
    У той дарозе, каля вясёлых вечаровых вогнішчаў, старэйшыя векам дружыннікі неаднойчы згадвалі Валодшу. Палачане веры- лі, што князь бачыў усё з захмараных высяў і радуецца цяпер разам з імі.
    Полацкія воіны яшчэ няраз святкавалі перамогу над захоп- нікамі з захаду. Разам з літоўцамі, латышамі і эстамі яны ўшчэнт разбілі крыжакоў ля возера Дурбэ ў 1260 годзе. Праз два гады палачане дапамаглі пскавічам і ноўгарадцам прыступам узяць Юр еў. Але гэта былі апошнія старонкі гісторыі магутнай По- лацкай дзяржавы. Пад Юр’еў нашых продкаў вадзіў ужо не Рагвалодавіч, а літоўскі князь Таўцівіл.
    Надыходзілі новыя часы. Нараджалася новая дзяржава — Вялікае княства Літоўскае.
    НОЕЛЯ ДЗЯРЖАВА
    ершая палова XIII стагоддзя адзначаная з’яўленнем Ідзвюх варожых славянству сіл: татараў на ўсходзе і Тэўтонскага ордэна на захадзе. Паміж імі і паднялася новая еўрапейская краіна. Яе стваральным ядром сталі землі, размешчаныя на сучасным абшары Беларусі, яе моваю — старабеларуская, яе гербам — старажытны беларускі сімвал «Пагоня», а першай сталіцаю — беларускі Наваградак. Пра- аналізаваўшы летапісы, гісторык Мікола Ермаловіч прыйшоў да высновы, што старажытная «летапісная» Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, паміж Менскам і Наваградкам, Пінскам і Крэвам. Пра Літву менавіта на гэтым абшары пісаў і сярэдня- вечны польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі, які адзначаў, што яна «здаўна прыслугоўвала Наваградскаму княству».
    Дзяржава хутка расла і рабілася агульным домам некалькіх народаў. Першае найменне княства — Літоўскае — было яму ўжо цеснае, і афіцыйна яно пачало называцца Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Геаграфічна назва расшыф- роўваецца так: Літоўскае — гэта паўночна-заходні абшар Бе- ларусі і паўднёвы ўсход сённяшняй Літоўскай рэспублікі (Літ- вы); Рускае — усходняя частка беларускіх і ўкраінскія землі; Жамойцкае — Жамайція, або Жмудзь, захад сучаснай Літвы.
    Сучасны замежны беларускі гісторык Леў Акіншэвіч, гаво- рачы пра дзяржаву нашых продкаў і яе нацыянальны характар, зазначаў, што Вялікае княства вяло ў XIV—XVI стагоддзях удалую палітыку, накіраваную на «задзіночанне вакол беларускае Вільні ўсіх галоўных частак усходне-еўрапейскага цыклу». У сва-
    ёй вядомай працы «Пра «цывілізацыйныя асновы» беларускага гістарычнага працэсу» ён удакладняе гэтую думку наступным чынам: «Мы ведаем, што арганічным удзельнікам у дзяржаўным жыцці Літвы—Беларусі быў побач з беларускім і літоўскі народ, да іх пазней далучылася асноўная частка ўкраінскага жыхарства Прыдняпроўя, часткова і часова ўваходзілі сюды і часткі заход- не-расійскіх княстваў. Даўгі час віленскі князь быў найбольш магчымым кандыдатам на галаву вялікае ўсходне-еўрапейскае імперыі, іпто лучыла ў сабе ўсю асноўную прастору Усходняе Еўропы».
    Усіх, хто жыў у Княстве (а скарочана — проста ў Літве), незалежна ад нацыянальнасці ў сярэднявеччы звычайна называлі па дзяржаве. Для Масковіі і ў XIV, і ў XVII стагоддзях жыхары Беларусі былі літоўцамі або ліцвінамі. (У расійскіх дакументах часам трапляецца і такое: «Полякн Федька да Матюшка да Мнкнтка Матвеевы детн Мнкулаевы нз Полоцку...) Так звалі полацкіх або менскіх купцоў, ліцвінамі для ўсходніх суседзяў былі Францішак Скарына і яго паслядоўнік Пятро Мсціславец. Войска, што няраз прыходзіла пад сцены Масквы і часта на 9/10 складалася з беларусаў, расійскія летапісы таксама называлі літоўскім. 3 тае самае прычыны жыхары Маскоўскай Русі былі для нашых продкаў «маскавітамі», а пазней «маскалямі».
    Прычым на працягу стагоддзяў не толькі суседнія народы мянавалі нас ліцвінамі, а Беларусь — Літвою. I дома, і трапля- ючы за мяжу, ураджэнцы Вялікага княства таксама з гонарам называлі сябе ліцвінамі. «Радзіма Літва! Як здароўе, так ты дарагая...» — пачынае сваю паэму «Пан Тадэвуш» беларус па бацьку Адам Міцкевіч. Паэт мае на ўвазе родную Наваградчыну. Чытаючы ў 40-ыя гады XIX стагоддзя лекцыі ў Парыжскім універсітэце, ён, між іншым, казаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек*; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацаваная». Літвой зваў радзіму Кастусь Каліноўскі. За ліцвіна меў сябе першы прафе- сійны беларускі пісьменнік новага часу Вінцук Дунін-Марцінке- віч. Праўда, у XIX стагоддзі Літвою называлі ўжо толькі за- ходнія беларускія губерні, а ўсходнія — Смаленская, Магілёў- ская і Віцебская, куды ўваходзіла Полаччына, зваліся Беларуссю.
    *
    Такую, на першы погляд, завышаную лічбу А. Міцкевіч называе зыходзячы з этнаграфічных межаў Беларусі, якія абдымалі амаль усю Смаленшчыну, Віленшчыну, Дзвіншчыну (землі, прылеглыя да сучаснага Даўгаўпілса), усход- нюю частку Беласточчыны, некаторыя раёны цяперашніх Пскоўскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Паглядзіце змешчаныя ў дасавецкіх выданнях карты, пачытайце дадзеныя ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года.
    Разам з тым славяне ў самім Вялікім княстве Літоўскім часта мянавалі сябе «русінамі» або «рускімі». Вось чаму «рускім» зваўся заснаваны палачанамі ў Рызе гандлёвы двор, а Скарына друкаваў «Бнблню Руску». Уносячы яснасць, гуманіст XVI ста- годдзя Сымон Будны пісаў пра славянскія народы так: «Рускія, маскавіты, сербы і іншыя славяне». Але былі выпадкі, калі не толькі чужаземцы, але і самі беларусы, як напрыклад, асветнік Лаўрэн Зізані, называлі нашу мову «літоўскай» або «літоўска- рускай».
    Гэтая гісторыя з назвамі спрычынілася да вялікай блытаніны. Адны памыляюцца незнарок, другія — з выгодаю. Літоўскія гісторыкі любяць абвяшчаць сваім усё, што мела дачыненне да Вялікага княства, якое да 1569 года (калі Украіна адышла да Польшчы) было тэрытарыяльна найбуйнейшаю еўрапейскай дзяржавай. У віленскіх музеях мы са здзіўленнем даведваемся, што знакамітыя слуцкія паясы — вырабы «літоўскіх» рамеснікаў, што ў Полацку, Віцебску ды Оршы існавалі «літоўскія» друкарні і «літоўскія» тэатры, што ваявода Канстанцін Астрожскі і фі- лосаф-атэіст Казімір Лышчынскі — таксама «літоўцы»... Лю- бяць «памыляцца» і расійскія аўтары. Назваў, маўляў, Франці- шак Скарына сваю Біблію «рускай», дык які ж ён беларус?
    Каб болей не блытацца, будзьма надалей памятаць, што Літ- ва — гэта гістарычная назва пераважна беларускіх земляў. Ся- рэднявечная Расійская дзяржава будзе называцца Масковіяй, a яе жыхарства — маскавітамі.
    Колькі слоў пра «захоп Беларусі літоўскімі феадаламі». Ле- тапісы неабвержна сведчаць, што амаль усе землі продкаў аб’яд- наліся ў новай дзяржаве мірным шляхам, бо мелі ў гэтым вялікую зацікаўленасць: нікому не хацелася трапляць ні пад татараў, ні пад крыжакоў. А вось некаторыя балцкія землі нашы прапра- прадзеды мусілі сапраўды далучаць сілаю зброі. Такім чынам, заваёўнікамі былі якраз «заваяваныя».
    Як дасціпна напісаў у мінулым стагоддзі адзін расійскі вучоны, перамагла не Літва, а яе назва. Падобная, але больш трагічная гісторыя здарылася з балцкім плёмем прусаў. Крыжакі заваявалі і цалкам анямечылі яго; створаная на тых землях нямецкая дзяр- жава стала называцца Прусіяй, а самі рыцары тэўтоны — прусамі.
    Але што чынілася ў той час у Полацку?
    У 1262 годзе полацкае веча прыняло ў горад літоўскага князя Таўцівіла — з далёкім разлікам, бо той меў моцны ўплыў у летапіснай (балцкай) Літве. Паганін Таўцівіл прыняў праваслаўе і ажаніўся з дачкою князя Брачыслава, што быў цесцем Аляк- сандра Неўскага. Названы пасля хросту Феафілам, полацкі ва- ладар здзейсніў удалы паход на Юр’еў.
    Полацк жыў надзеямі далучыць Літву і стаць аб’яднальнікам славянскіх і балцкіх земляў. Яе вялікасць Гісторыя вырашыла іначай.
    Час быў неспакойны, багаты на княжыя закалоты ды забой- ствы. Ад рук змоўшчыкаў у 1263 годзе загінуў заснавальнік Вялікага княства, каранаваны ў 1253-ім Міндоўг і «во всей земле Лнтовськой н Жемотн» пачаў уладарыць Транята. На Таўцівіла новы літоўскі гаспадар глядзеў як на аднаго з самых небяспечных ворагаў, гатовага ў першы зручны момант заняць велікакняжацкі пасад. Найлепшым выйсцем з такога становішча кожны лічыў смерць суперніка.
    Транята запрасіў Таўцівіла дзяліць Міндоўгаву спадчыну, цвёрда вырашыўшы, што нічога, апрача сталёвага клінка ў сэрца, госць не атрымае. Полацкі князь ехаў з вялікай баярскай світаю і таксама з намерам скончыць дзяльбу смяротным ударам. По- лацкія баяры былі не супраць, але сярод іх знайшоўся здраднік Пракоп, што выдаў планы землякоў Траняту.