Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Трэба дадаць, што сімвалы «Пагоні» — белы конь і вершнік на ім — вельмі старажытныя і звязаныя з індаеўрапейскай мі- фалогіяй. 3 яе ў беларускія казкі прыйшоў сюжэт пра зялёныя лугі і запаведныя мурагі, на якіх пасецца белы жарабец. Ідучы змагацца са злом і пачварамі, людскі абаронца трапляе ў неп- раходную пушчу, дзе жывуць у хатцы на галявіне трое сівых дзядоў, што ўвасабляюць продкаў. Яны дапамагаюць герою зла- віць і асядлаць чарадзейнага каня. Народны заступнік на кані меў агульныя рысы з паганскім богам Ярылам, а ў хрысціянскія
часы пачаў у песнях і казках атаясамлівацца са святымі Юрыем і Міколам.
Упершыню летапісы паведамляюць пра «Пагоню» каля 1270 года: «Чалавек на конн з мечом, a то знаменуючы через той герб пана дорослого лет, хто бы мог бороннтн мечом Отчнзны своее». У 1295-ым вялікі князь Віцень зрабіў «Пагоню» дзяр- жаўным сімвалам. Вось як гаворыцца пра гэта ў Густынскім летапісе: «Внтен нача княжетн над Лнтвою нзмыслн себе герб н всему княству Лнтовскому печать: рыцерь збройны на коне з мечем, еже ныне нарнчут «Погоня».
Адзін з першых расійскіх гісторыкаў В. Тацішчаў, які ка- рыстаўся і страчаным пазней Полацкім летапісам, сцвярджаў, што гербам Белай Русі спрадвеку быў вершнік з мячом. Най- больш раннія такія выявы, вядомыя сёння навукоўцам, знахо- дзіліся на пячатках Аляксандра Яраславіча Неўскага, што кня- жыў у 1236—1251 гадах у Ноўгарадзе. Пячаткі былі двайныя: на адным іх баку коннік трымаў кап ё, на другім — меч. 3 яўлен- не ў Неўскага дадатковага герба ў выглядзе добра знаёмага нам сімвала археолаг Міхась Чарняўскі тлумачыць тым, што, ажа- ніўшыся ў 1239 годзе з полацкаю князёўнаю (каб мець моцных хаўруснікаў у барацьбе з нямецкімі і шведскімі рыцарамі) Аляк- сандр Яраславіч у якасці своеасаблівага пасагу ўзяў і жончын герб — крывіцкую полацкую «Пагоню», што было цалкам у традыцыях сярэднявечча.
Пры Ягайлу на шчыце гербавага конніка з явіўся шасцікан- цовьГ крыж. Сваімі абрысамі ён нагадваў полацкую святыню, зробленую Лазарам Богшам для Еўфрасінні.
Згодна з законамі дзяржавы, герб змяшчаўся на пячатках паветаў. (Выразаную з пясчаніку пячатку з «Пагоняй» археолагі знайшлі нядаўна і ў Полацку.) Збройны вершнік упрыгожваў гарадскія брамы, вежы магістратаў і сцягі ваяводстваў. Полацкае ваяводства, як высвятліў доктар гістарычных навук Міхась Тка- чоў, атрымала спачатку жоўты штандар з «Пагоняй» на белым полі. Рыцар з узнятым мячом скакаў і на сцязе Вялікага княства. У XVI стагоддзі гэты штандар меў выгляд палотнішча з пур- пуровага або чырвонага ядвабу-кітайкі (кітайскага шоўку)з вы- шытымі на ім «Пагоняй» і Багародзіцай з немаўляткам. 3 баявым воклічам «Багародзіца! Памагай!» войска ішло ў бой, «Багаро- дзіцу» спявалі ў самыя цяжкія хвіліны бітвы.
Канчаткова склаўшыся, герб дзяржавы выглядаў як пурпу- ровы шчыт з белым конным рыцарам. Пурпур лічыўся самым шляхетным колерам. Ен сімвалізаваў агонь, мужнасць, ваяўні- часць, ратную доблесць. Белы колер, што ў геральдыцы адпа- вядае срэбру, азначаў у вачах нашых продкаў ваду, чысціню, дабро, незалежнасць. Золата шасціканцовага крыжа на чырво-
За часам князя Вітаўта Вялікае княства Аітоўскае, Рускае і Жамой- й,кае дасягнула найвышэйшай магутнасці
ным шчыце было сімва- лам жыцця, святла, на- дзеі і высакароднасці. Вось як пісаў у 1935 годзе пра «Пагоню» бе- ларускі часопіс у Празе «Іскры Скарыны»: «Бе- лы конь — гэта вобраз сілы, красы і здатнасці, гэта сымбаль адраджэ- ньня і ўваскрэсеньня да новага жыцьця. Ваяка на белым кані — гэта сымбаль перамогі. Бе- лая барва, як уяўленьне сьвятла, вельмі пашыра- ная на Беларусі, згэ- туль, мабыць, паходзіць і яе назва — белая, чыс- тая, вольная, як сьвятло
сонца».
11а усен Еуропе ў XVI стагоддзі з’яўля- юцца дзяржаўныя сцягі,
колеравая гама якіх звы- чайна ўтваралася ад гер- баў. Прынцып быў такі: гербавая выява давала асноўную барву сцяга, а геральдычны шчыт —- дадатковую. Срэбная «Пагоня» на чырвоным шчыце дала бел-чырвона-белы сцяг. Гаворка пра сэнс яго колераў будзе няпоўная, калі не сказаць пра іх сувязь з хрысціянскай сімволікай. Бел-чырвона-белыя стужкі вы маглі бачыць на адзенні маскоўскага патрыярха ды іншых праваслаўных іерархаў. Белы колер сімвалізуе тут чыстую душу верніка, a
чырвоны — слова праўды, пасеянае ў ёй праз пакуты і смерць Хрыста.
Ведаючы, якія сцягі натхнялі продкаў, пагаворым пра здабы- тыя пад імі перамогі.
Першае месца належыць тут, бясспрэчна, Грунвальдскай бітве.
Раніцою 15 ліпеня 1410 года на пагорках каля вёскі Грунвальд (у перакладзе — Зялёны Гай) сустрэліся дзве велізарныя сілы: найлепшае ў Еўропе, закутае з ног да галавы ў браню войска Тэўтонскага ордэна і злучаныя палкі-харугвы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы.
Гаспадар Вітаўг прывёў сорак харугваў. Трыццаць з іх, у тым ліку і полацкі полк на чале з ваяводам Іванам Нямірам, прыйшлі пад баявымі штандарамі з «Пагоняй». Харугвы мелі розную колькасць воінаў і налічвалі ад шасці дзесяткаў да шасці сотняў коп’яў. Кап ём называлася баявая тройка: рыцар, збраяносец- парабак і лучнік. Беларускіх палкоў было каля дваццаці пяці. Полацк як найбуйнейшы горад Княства выставіў адну з самых вялікіх харугваў — не меней за паўтары тысячы ратнікаў.
Пад Грунвальдам з двух бакоў сышліся прыкладна сто тысяч воінаў. Гісторыя еўрапейскага сярэднявечча такіх буйных бітваў ведае няшмат. Пра Грунвальд, пачынаючы з хронік і паэмы нашага лацінамоўнага паэта XVI стагоддзя Яна Вісліцкага, на- пісана столькі, што я ад гэтага ўстрымаюся. Незадаволеным раю пачытаць гістарычную аповесць Кастуся Тарасава «Пагоня на Грунвальд» або яго ж кнігу «Памяць пра легенды». На маю думку, менавіта там вы знойдзеце самую грунтоўную рэканструк- цыю падзей. А наогул, дзякуючы гісторыкам і пісьменнікам, бітва абрасла рознымі небыліцамі. Прыклаў да гэтага руку і аўтар «Крыжакоў» Генрык Сянкевіч. Ен падхапіў і расквеціў словам выдумку (каб узвялічыць ролю польскага войска) свайго суайчынніка гісторыка Яна Длугаша пра разгром і ўцёкі з поля сечы Вітаўтавых палкоў.
Славу Грунвальда трэба справядліва дзяліць сярод усіх пе- раможцаў. He меней, а мо і болей за іншых заслужыла яе по- лацкая харугва. Палачане і віленцы прыкрывалі адыход пасеча- ных палкоў гетмана Пятра Гаштольда. Кожны біўся супроць гіяці рыцараў князя Валенрода і амаль не меў надзеі выжыць. Полацкія воіны гераічна гінулі пад сваім сцягам, на якім паміж залатым (жыццём) і чорным (смерць) палямі ляцела «Пагоня».
Я спрабаваў уявіць іх твары, іх перадсмяротныя словы, калі хадзіў па залаціста-зялёным грунвальдскім наваколлі 15 ліпеня 1990 года. Польшча і Літва адзначалі 580-ую гадавіну перамогі як нацыянальнае свята. На месца бітвы (яно ў Олыптынскім ваяводстве) прыехалі сотні аўтобусаў, прыляцелі тагачасныя прэ- зідэнт Польшчы Войцех Ярузельскі і старшыня літоўскага пар- ламента Вітаўтас Ландсбергіс.
Дзіва, што ўдалося прарвацца праз мяжу нашаму аўтобусу з маленькімі дэлегацыямі ад гарадоў — «удзельнікаў» бітвы. У параўнанні з літоўцамі нас прыехала жменька, але мы (дзякуй мастакам і гісторыку Міхасю Ткачову) прывезлі баявыя сцягі нашых грунвальдскіх харугваў, чаго ніхто іншы зрабіць не зда- гадаўся. Польскія жаўнеры аддавалі нашым штандарам чэсць, a я, стоячы на месцы смерці забітага адным з Вітаўтавых воінаў вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена, марыў пра час, калі
ў Полацку з’явіцца вуліца, дзе на шыльдачках будзе напісана «Грунвальдская» або «Івана Няміры».
He, не ўсе полацкія ратнікі палеглі пад дзвюхручнымі мячамі рыцараў Валенрода. Хтосьці з іх вывешваў на віленскіх вежах палонныя крыжацкія сцягі і адрэзаныя ў ворагаў бароды. А адзін з пераможцаў, якому пашчасціла вярнуцца ў свой лясны і азёрны край, заснаваў вёску Грунвальд, што дагэтуль існуе ў Пастаўскім раёне.
Разгром Тэўтонскага ордэна ўратаваў беларусаў ад фізічнага вынішчэння, як гэта здарылася, напрыклад, са славянскімі пля- мёнамі бодрычаў і люцічаў, на чыіх былых землях пабудаваны Берлін. Грунвальд — сярод найгалоўнейшых падзей нашай гіс- торыі. Дзеля параўнання яшчэ дадам, што ў бітве на Чудскім возеры воінаў удзельнічала разоў у дзесяць меней, а забітых крыжакоў было пяцьсот супроць 40 тысяч вынішчаных пад Грун- вальдам. (Яшчэ 15 тысяч былі захопленыя ў палон.)
Пасля бітвы ордэн настолькі аслаб, што да першай сусветнай вайны нага ўзброенага немца на беларускія землі не ступала. Князь Вітаўт (у гісторыкаў ёсць версія, што ён устрымаўся ад канчатковага разгрому Ордэна, каб пакінуць той як супроцьвагу Польшчы) бачыў сны пра каралеўскую карону, і пад канец жыцця яны ледзь не спраўдзіліся. Гаспадар Беларусі, Літвы, Жмудзі і Украіны ўжо сабраў у Луцку гасцей са сваіх уладанняў і з за- межных краін. На ўрачыстасць была запрошаная і полацкая дэлегацыя. Пакуль з Рыма везлі карону і прывілей на каралеўскі тытул, у Луцку ад раніцы да вечара балявалі. Летапісец занатаваў: «Н мешкалп всн тыя гостн у велнкого князя Внтовта сем недель, а оброку нм выходнло на стравы на кожный день по пятн сот бочок меду, по пятн сот яловнц, по пятн сот баранов, по пятн сот вепров, по сту зубров, a no сту лосей, а нных речей н чысла не было». Палачане сядзелі на гэтых шчодрых пачостках на ганаровым месцы і, прынамсі, дзесятак зуброў і сотню бараноў умялі. Чаканне, аднак, скончылася нявесела: палякі перахапілі рымскіх паслоў, рассеклі Вітаўтаву карону напалам і, як паве- дамляе беларуская «Хроніка Быхаўца», «прнложнлн ко короне бпскупа королевского, которая прн замку Краковском у костеле святого Станнслава есть».
Грунвальдская перамога заваявала Вялікаму княству павагу еўрапейскага свету. Праз тры гады пасля разгрому тэўтонцаў у Беларусь прыехаў прапаведаваць сваё вучэнне найбліжэйшы па- плечнік Яна Гуса магістр Геранім Пражскі. У Віцебск ён прыбыў па Дзвіне на караблях разам з князем Вітаўтам. На палымяныя Геранімавы казанні адгукаліся і сэрцы палачанаў.
Вацлаў Ластоўскі быў перакананы, што ў вядомым навуцы
данясенні лацінскага манаха пра падарожжа Гераніма Пражскага ў Вялікае княства зробленая памылка і пад зга- даным там наведваннем «Плескава» трэба разумець прыезд не ў Пскоў, як часам лічыцца, а ў Полацк, дзе вы- сокі госць з Чэхіі «ўвайшоў у царкву тых русінаў і няверных у часе адправы дзеля пакла- нення абманным іх сакраман- там і, укленчыўшы, паў ніц пе- рад гэтымі мнімымі сакраман- тамі».