Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Калі пачаліся добра вядомыя нам з гісторыі сярэднявечча гу- сіцкія войны, чэхі прапанавалі Вітаўту стаць іх каралём. Той у 1422 годзе паслаў на дапамогу гусітам свайго пляменніка Жы- гімонта Карыбутавіча з пяціты- сячным беларускім войскам, ка- ля паловы якога складалі пра- васлаўныя жыхары Прыдзвін- ня. Шмат хто з іх ваяваў побач
з чэхамі болей за дзесяць гадоў, да трагічнай Ліпанскай бітвы, дзе былі канчаткова разгромле- ныя сілы табарытаў. (Між ін-
Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген, забіты пад Грунвальдам воінам Вялікага княства Літоўскага
шым, гусіцкая вера пусціла на беларускіх землях такія моцныя карані, што ў 1436 годзе дзеля барацьбы з ёю тут увялі інкві- зіцыю. Праўда, у нашай верацярпімай дзяржаве гісторыя адме- рала ёй на існаванне ўсяго сорак тры гады.)
Тым часам на Бацькаўшчыне зноў лілася братняя кроў. Вітаўт сышоў у магілу, і разгарэлася змаганне за віленскі пасад паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Полацкая зямля прызнала гаспадаром прыхільнага да праваслаўных Свід- рыгайлу. Сюды ён і прыехаў збіраць сілы. Князя пагубіла жор- сткасць: распраўляючыся з Жыгімонтавымі прыхільнікамі, ён спаліў на камені пад віцебскім замкам самога праваслаўнага міт- рапаліта Герасіма. Дараваць гэтага палачане і віцябляне не маглі. Іх мячы адмаўляліся служыць такому гаспадару, і Свідрыгайлу непазбежна спасцігла доля ўцекача.
Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч, які вечна азіраўся на Польшчу, таксама прынёс продкам мала радасці. Вестку пра яго забойства Полацк сустрэў з палёгкаю. Князя звялі са свету ў стылі той эпохі. У Трокі (цяперашні Тракай), дзе жыў гаспадар дзяржавы, прыйшоў абоз з трох сотняў вазоў, на кожным з якіх хавалася ў сене пяць воінаў. Жыгімонт, зачыніўшыся, маліўся ў замкавай капліцы. Па замку хадзіў князеў улюбёнец-мядзведзь, які «падказаў» змоўшчыкам, што рабіць. Адзін з іх пачаў драпаць на дзвярах пазногцямі, князь палічыў, што да яго просіцца ка- салапы, і павярнуў у замку ключ, пускаючы ў капліцу сваю смерць.
Княства спыніла націск тэўтонскіх рыцараў, але сутыкнулася з не меньш небяспечным ворагам на ўсходзе.
Вызваленне ад татарскага ярма, гэтай найвялікшай трагедыі расійскага народа, было толькі знешнім. Замест забытых дэмак- ратычных вечавых традыцый Масковія ўспадчыла дзяржаўную пабудову Арды і, па сутнасці, зрабілася яе адлюстраваннем. Тут мы бачым і жорсткае адзінаўладдзе, і сляпую падначаленасць «холопов государевых», і чынгісханаўскую ідэю ўлады над усім светам — «Два Рнма пало, а Москва третнй есть, а четвертому не бытн». Усходні сусед абвяшчаў сябе спадкаемцам апошняга «нстннно хрнстнанского царства» — Візантыі, а значыцца, вы- ратавальнікам хрысціян ад усіх «паганых» і «раскольнікаў». Мас- коўскія князі старанна падтрымлівалі байкі пра сваё паходжанне ад імператара Аўгуста. Свецкія і духоўныя ўлады не цярпелі ніякага іншадумства, душачы ўсякую свабодную і незалежную думку.
У татараў пазычылі і арганізацыю войска, і тактыку выпаленай чужой зямлі, і вайну не ўменнем, а колькасцю, і нялюдскія расправы з насельніцтвам сумежных дзяржаў.
Са старажытных часоў усходнія славяне мелі тры асноўныя дзяржаўныя і народаўтваральныя цэнтры: Кіеў, Полацк і Ноўга- рад (некаторыя даследчыкі гавораць нават пра самастойны ноўга- радскі этнас). Цяпер на паўночным усходзе ўзнік чацвёрты цэнтр, што ўвасобіўся ў Маскоўскай дзяржаве, якая з неверагоднай жорсткасцю знішчыць Ноўгарадскую рэспубліку, дзе захоўваліся дэмакратычныя вечавыя традыцыі.
Ужо напрыканцы XV стагоддзя Масква заявіла аб прэтэнзіях на Беларусь і Украіну, крывадушна называючы іх «нсконн рус- скнмн». Падставаю для вайны магло стаць усё, што заўгодна: напрыклад, нежаданне літоўскіх гаспадароў называць маскоўскіх князёў царамі. Полаччына, як усходні рубеж Вялікага княства,
Бітва пад Оршай 1514 г.
няраз прымала на сябе першыя ўдары. Войны сталі амаль бес- перапыннымі. Яны вяліся ў 1492—1494, 1500—1503, 1507— 1508, 1512—1522 гадах.
У 1502 годзе ўсходнія суседзі спустошылі і спалілі ўсе вёскі паміж Віцебскам і Полацкам. Князь Васіль Шуйскі аддаў горад агню ў 1513-ым. Наступны раз варожае войска з явілася пад полацкімі сценамі праз два гады. У траўні 1518-га палачане зноў частавалі няпрошаных гасцей кіпячай смалой і варам. Замак ворагам узяць не ўдалося, але места гарэла, жанчыны галасілі
над забітымі, а мужчыны давалі прысягу адпомсціць і ўспаміналі, як білі прыхадняў у верасні 1514 года пад Оршай.
Там наша войска здабыло адну з самых бліскучых перамог у сярэднявечнай ваеннай гісторыі. 30 тысяч продкаў на рэчцы Крапіўне ўшчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае воінства Васі- ля III, што меў прыслоўе: «Пакуль конь мой хадзіць будзе і меч секчы, не дам спакою Літве».
Князь быў хвалько: захапіўшы старажытны беларускі горад Смаленск, ён загадаў ваяводам «войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы як быдла пугамі прыгнаць». Каля Оршы выйшла іначай: беларуская конніца пяць вёрст гнала і высякала ашалелых ад страху заваёўнікаў. Целы забітых загацілі Крапіўну, а рачулка выйшла з берагоў. Загінула 40 тысяч непрыяцельскіх воінаў, у палон трапіла дзесяць ваяводаў. Гэтую бітву можна ўбачыць на жывапісным палатне невядомага мастака XVI ста- годдзя ў Музеі Нарадовым у Варшаве. На дзідах беларускіх воінаў —- бел-чырвона-белыя сцяжкі.
У гонар перамогі былі пабудаваныя храмы святой Тройцы і святога Міколы, што і цяпер стаяць на вуліцы Дзіджоі ў Вільні. А выйграў бітву пад Оршай гетман Канстанцін Астрожскі, пра- слаўлены палкаводзец Вялікага княства, які перамагаў у шасці- дзесяці сечах. Ен жа, па сутнасці, спыніў набегі татараў. Раней яны даходзілі нават да Полацка, які ў 1508 годзе спалілі. Разам з татарскай конніцай палілі полацкія прадмесці і ўмацаванні ў 1519-ым маскоўскія ваяводы Гадуноў, Ялецкі і Засекін.
У выніку такіх дзеянняў расла варожасць да агрэсіўных ус- ходніх князёў-дэспатаў. Нашы продкі пачыналі сумнявацца: ці сапраўды там жывуць іх аднаверцы — праваслаўныя хрысціяне? Збудаваўшы сваім коштам віленскую Траецкую царкву, пера- можца Васіля III загадаў зрабіць у ёй гэткі надпіс: «В лето 1514 церковь сю созда Константнн Острожскнй, гетман Велнкого княжества Лнтовского, в память победы под Оршею над врагом н супостатом веры хрнстнанское, православное, князем Мос- ковскнм».
М. Карамзін у сваёй «Мсторнн государства Росснйского» пісаў, што войскі Вялікага княства яшчэ «ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі». Пра бітву на Крапіўне ведала ўся Еўропа: яе вывучалі як прыклад бліскучых перамож- ных дзеянняў малалікай арміі супроць значна большай збройнай сілы праціўніка. Гетмана Астрожскага называлі другім Ганібалам ці Сцыпіёнам, а яго ваяроў часта параўноўвалі з мужнымі воінамі антычнай Македоніі.
Каб выстаяць на мяжы дзяржавы, Полацк мусіў увесь час клапаціцца пра надзейнасць абароны. У 1517 годзе гарадскія
ўмацаванні асабіста аглядаў вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ка- зіміравіч. Сцяной з вежамі былі абведзеныя не толькі Верхні замак і Запалоцце, але і неўмацаваны раней Вялікі пасад. Вы- сокага госця вадзіў па месце трэці па ліку полацкі ваявода Пятро Гаштольд. Двума першымі былі Станіслаў Глябовіч і Альбрэхт Гаштольд, чацвёртым — Пятро Станіслававіч Кішка, пятым — Ян Юр евіч Глябовіч. Пасля яго на ваяводства заступіў Станіслаў Давойна, якому лёс рыхтаваў сустрэчу з войскам Івана Грознага.
Пры шостым ваяводзе ў 1552 годзе адбылася рэвізія места Полацкага, дакументы якой дайшлі да нашага часу.
Горад дзяліўся тады на шэсць пасадаў, або канцоў. Побач з замкам — Вялікі з 771 мяшчанскім дворышчам. На правым бе- разе Палаты — Запалоцкі з 191 дваром. Насупроць Сафійскага сабора на Дзвіне быў тады востраў даўжынёю каля вярсты, дзе вакол манастыра Іаана Прадцечы стаяў 151 двор Астроўскага пасада. Чацвёрты, Якіманскі, налічваў 269 гаспадарак. Пяты, на рэчцы Бяльчанцы, называўся Слабадскім (103 двары). Самы малы — на трыццаць двароў — Крыўцоў пасад быў таксама ў Задзвінні, на берагах Крыўцовай ручаіны. Паміж Верхнім замкам і Вялікім пасадам знаходзілася прыстань.
Дзякуючы рэвізіі захавалася для гісторыі колькі назваў тага- часных полацкіх вуліц — Вялікая, Пятроўская, Ільінская, Па- дольная, Пятніцкая і завулкаў — Андронаў і Узнясенскі. На гэтых вузкіх і няроўных вулках стаялі прысадзістыя, крытыя гонтай або саломаю дамы з невялічкімі вокнамі.
Замак быў рублены з хваёвага бярвення і налічваў дзевяць веж, паміж якімі ішлі дубальтовыя сцены. Іх рабілі са злучаных між сабою зрубаў, накшталт тых, што рыхтуюць на будаўніцтва хаты, але больш доўгіх. Гарадская сцяна атрымлівалася перага- роджанай на шмат клетак, што называліся гараднямі. У час рэвізіі полацкі замак меў 204 гарадні. Большасць з іх была засыпаная зямлёй і каменнем, а ў пустых знаходзіліся склады вайсковага прыпасу, харчу і памяшканні для воінаў. Дах у га- радзён — з тоўстых бёрнаў з дашчаным крыццём. Там ставілі гарматы і ўзброеную варту.
У сутоку Дзвіны і Палаты падымалася Усценская вежа. Яна мела даўней уздымны мост на ланцугах. Палата была зусім не такая, як сёння,— кату па пяту; яшчэ ў гады майго дзяцінства ў ёй нярэдка тапіліся.
Зайшоўшы ў замак праз браму Усценскае вежы, рэвізоры рушылі налева. Праз тры гарадні стаяла другая вежа, рубленая, як і астатнія, у тры сцяны, за ёю, праз сорак дзве гарадні,— трэцяя, яшчэ праз шаснаццаць — чацвёртая... Пятая вежа зва- лася Міхайлаўскай, шостая — Багародзіцкай. Назваў сёмай і восьмай, брама якой выходзіла на мост у Вялікі пасад, «рэвізія»
не дае. Дзевятая — Сафійская. Памеры вежаў лягчэй уявіць, калі ведаеш, што на перабудову адной з іх перад прыездам рэвізораў нарыхтавалі 1200 бярвёнаў і 300 брусоў.
Вышыню вежы мелі розную — ад двух да трох з паловаю сажняў*. Каб ворагі не маглі падпаліць іх знізу, пабудову вышэй чалавечага росту абкладвалі дзёрнам. Пазней, у гады Лівонскае вайны, на Верхнім замку паўстала магутная мураваная вежа, вядомая пад назваю Каралеўскай, або Краснай.
Удоўжкі вежы былі прыблізна па пяць сажняў, гарадні — па тры. Такім чынам, абнесеныя ровам і валам замкавыя ўмацаванні цягнуліся на 660 сажняў (1400 метраў). Агульная ж даўжыня гарадскіх сцен складала на той час 2249 сажняў, або 4,8 кіла- метра.