Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Мужнасць і спрыт у абыходжанні са зброяй шляхта выпра- боўвала і на паляваннях. Зверыны ў полацкіх лясах, відаць, ужо паменела, бо ўрад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста забараніў сялянам страляць зуброў і казуль. У тым самым законе — «Ус- таве на валокі» — было запісана, каб штогод да сярэдзіны траўня ўраднікі давалі справаздачы з полацкіх бабровых лоўляў: «А калі б дзе, у рэках і азёрах нашых, бабры паказаліся зноў, дык і там сяляне іх лавіць мусяць, а браць ім пятага бабра або падчарэўе ад кожнага».
Тады ж велікакняжацкім загадам была складзеная агульна- дзяржаўная «Ревнзня пушей н переходов звернных», дзе староста Рыгор Валовіч малюе зусім не ідылічную карціну: «У падданых ручннцы есть, н звер стреляют, н шкоду велнкую пуіцам чннять».
Большасць гараджанаў кармілася з рамяства. Да ўжо вядомых нам полацкіх прафесій дабавіліся новыя: з портам было знітаванае жыццё пільнікаў, стырнавых, майстроў па вырабу ветразяў, з вайсковаю справаю — парахоўнікаў, мечнікаў, шабельнікаў, піш- чальнікаў.
Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі, як і ва ўсёй Еўропе, аб ядноўваліся ў цэхі — своеасаблівыя сярэднявечныя прафса- юзы, кожны са сваім статутам. Полацкі цэх гарбараў і кушняроў меў, напрыклад, зацверджанае гарадскімі ўладамі права за тры мілі ад горада адбіраць ва ўсіх майстроў-аднаасобнікаў тавар, a іх саміх саджаць у турму.
Іерархія ў цэхах была не менш складаная, чым на якім-небудзь
Леў Сапега, канйлер і вялікі гетман Вялікага княства Аітоўскага
сучасным прадпрыемстве. На верхняй прыступцы стаялі ста- расты-цэхмістры, за імі — старэйшыя і малодшыя майстры, падмайстры-чаляднікі, яшчэ ніжэй — пахолкі і вучні. Каб пад- няцца па гэтай лесвіцы, найперш трэба мець дакумент пра сваё законнае нараджэнне, потым — доўгія гады вучыцца і плаціць складкі. Нарэшце ахвочы перайсці з чаляднікаў у майстры здаваў экзамен — «рабіў штуку». Прыдзірлівыя ка- легі часта крывіліся, не хочучы прызнаваць чужую «штуку» сапраўдным шэдэўрам майстэрства. Тады, паводле цэхавай завядзёнкі, чаляднік даставаў з гаманца пятнаццаць злотых і клікаў экзаменатараў на пачостку ў карчму. 3 кожнай чаркаю «штука» рабілася ўсё больш дасканалаю, а запаветнае званне майстра — бліжэйшым.
Карчма, дарэчы, была ўстановаю вельмі дэмакратычнай: і шляхціц, і мешчанін, і селянін, асабліва ніштавата ўзяўшы гарэліцы, пачуваліся тут раўнёю. У корчмах продкі прызначалі важныя сустрэчы, спраўлялі святы, дзялілі чубы з непрыяце- лямі. Але трэба было памятаць: «Прыйшоў у карчму — чорт за кучмў». Гэтыя вясёлыя і часам небяспечныя дамы стаялі пры дарогах, на скрыжаваннях, каля перавозаў, мастоў і бро- даў. Успаміны аб прыдзвінскіх корчмах пакінуў у сваіх «За- пісках» вядомы падарожнік XVI стагоддзя пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Зыгмунд Герберштэйн. Паколькі нямала важных падзей адбывалася якраз у корчмах, гістарычныя да- кументы захавалі іх дасціпныя гучныя назвы: Пагулянка, Пачакай, Зладзейка, Апошні Грош, Рым, Парыж, Мар- доўня...
Гаворачы пра полацкіх майстроў, нельга не згадаць добрым словам срэбнікаў і злотнікаў, якія годна трымалі славу Лазара Богшы. Трое з іх — Васіль Шыш, Рыгор Снітка і Васіль Тра- янскі — сталі на чале злотніцкага цэха ў Вільні і вывучылі не адзін дзесятак суайчыннікаў з розных гарадоў Беларусі.
Трывалыя сувязі Полацка з Заходняй Еўропай прычыніліся да таго, што тут раней, чым дзе-небудзь яшчэ на беларускіх землях, узнікла скульптура. Полацкія разьбяры рабілі паліхром- ныя (шматкалёрныя) алтары. Яны аздаблялі гарадскі касцёл дамініканцаў і езуіцкія храмы ў Экімані* і Загацці.
Яшчэ ў Полацкім ваяводстве жылі так званыя панцырныя баяры — служылыя людзі, што займалі становішча, сярэдняе паміж шляхтаю і сялянствам. Народ гэты заўсёды любіў вольніцу. Сабраць з баяраў грошы на земскія патрэбы палачанам аднаго
*
Назва паходзіць ад пабудаванай тут у старажытнасці царквы ў гонар святых Іаакіма і Ганны (Якіманія — Екімань -— Экімань).
разу ўдалося толькі дзякуючы адмысловай грамаце Казіміра Ягелончыка. 3 дакументаў вядома, што гэтыя грошы горад захоўваў у куфры з чатырма замкамі, ключы ад якіх даручылі надзейным выбарным людзям.
Той самы гаспадар Казімір даў Полацку ўстаўную грамату, у якой наказваў гарадскія справы вырашаць «па-старому» і сы- ходзіцца ўсім на тым месцы, дзе і даўней сыходзіліся. Гаворка, відавочна, ідзе пра колішнія вечавыя сходы.
У параўнанні з Масковіяй, дзе набірала сілу самаўладдзе, жыццё нашай дзяржавы ішло куды больш дэмакратычна. Тут працягваліся палітычныя традыцыі Полацкага княства. Уладу манарха абмяжоўвала, з аднаго боку, рада з буйных магнатаў і вальны (усеагульны) сойм шляхты, што збіраўся ў найважнейшых выпадках, а з другога — прывілеі, якімі карысталіся асобныя землі.
Места Полацкае колькі стагоддзяў жыло па ўласных стара- даўніх законах. Яно само прымала замежных паслоў і вырашала галоўныя гарадскія клопаты на агульных сходах гараджан-мес- цічаў. Нават за самае цяжкае злачынства вялікі князь не меў права судзіць палачаніна і павінен быў «пнсатн лнст к воеводе полоцкому хотя бы о смертной внне». Ваяводу прызначалі толькі са згоды месцічаў, і гаспадар Княства пісьмова абяцаў: «А ко- торый будет нелюб нм, нншого датн по нх волн». Новы ваявода ў першы ж дзень «крест целовал к Полочаном на том, што без нх справы Полочаннна не казннтн нн в чом». На абшары ўсёй дзяржавы жыхары яе найстарэйшага і найбуйнейшага места выз- валяліся ад гандлёвага мыта. Прызнаннем выдатнай ролі жанчын у гісторыі Полацкай зямлі было іх права самастойна валодаць маёнткамі і атрымліваць спадчыну.
Грунтоўна распрацаванае было полацкае крымінальнае і пра- цэсуальнае права. Пакаранне чакала толькі таго, чыю віну да- вядуць на судзе. Сведчанні, вырваныя пад катаваннем, за юры- дычныя доказы не лічыліся. Чалавек, выкрыты ў хлуслівым аб- вінавачванні, мог атрымаць такую кару, якая пагражала абылга- наму. Найвышэйшыя суды Вялікага княства не маглі пераглядаць аб’яўленага ў Полацку выроку.
Полацк разам з Ноўгарадам і Псковам належаў да тых трох усходнеславянскіх гарадоў, дзе дэмакратычныя вечавыя традыцыі былі развітыя ў найбольшай ступені. Такі спосаб развязання найважнейшых дзяржаўных спраў спрыяў умаца- ванню палітычнай культуры, выхоўваў павагу да дэмакратыч- ных каштоўнасцей. I раней, і ў часы Вялікага княства гэта істотна адрознівала нашых продкаў ад бліжэйшых усходніх і
заходніх суседзяў. Мітрафан Доўнар-Запольскі пісаў пра тое, што і польская шляхецкая арыстакратыя, і маскоўская баярская
алігархія выключалі дэмас з палітычнага жыцця, «тады як беларускі народ быў перш за ўсё, па сваіх гістарычных і на-
родна-побытавых традыцыях, у вышэйшай ступені дэмакра- тычны». Паступова гэты дэмакратызм, чые асновы былі зак- ладзеныя яшчэ ў часы Брачыслава і Усяслава Чарадзея, рабіўся адметнай рысаю ўсіх беларусаў-ліцвінаў. У спалучэнні з магдэбургскім правам (першаю з беларускіх гарадоў у 1387 годзе яго атрымала Вільня) ён фармаваў дух свабоды, маральныя і праўныя ўяўленні пра незалежнасць, разуменне
каштоўнасці чалавечай асобы.
Полацкае права ўплывала на агульнадзяржаўныя законы і шырока выкарыстоўвалася ў падрыхтоўцы статутаў Княства. Апошні, прыняты ў 1588 годзе, Статут рэдагаваў канцлер Леў Сапега, родам з-пад Бешанковічаў. Гэты звод законаў ужо тады
абвяшчаў ідэю праўнай дзяржавы і быў самы перадавы ў сярэд- нявечнай Еўропе. Ен уводзіў крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека, вызваляў ад смяротнага пака- рання падлеткаў і цяжарных кабет, прадугледжваў больш суро- вую кару за злачынствы супроць жанчын. Чужаземцам зараба- нялася займаць у Вялікім княстве дзяржаўныя пасады і набываць
зямлю.
Кожны вольны чалавек меў права выехаць за мяжу. Закон абараняў прыроду, каштоўных звяроў і птушак. За разбурэнне сакалінага або лебядзінага гнязда злачынец плаціў ад трох да шасці коп грошаў, за адлоў ці адстрэл бабра — ад дзвюх да чатырох. (Дзеля параўнання: рабочы вол ці жарабец каштавалі дзве капы.)
Для пакарання аматараў лаянкі раздзел «Аб вольнасцях шляхецкіх» меў адмысловы артыкул «Пра знявагу ў тым, што хто-небудзь ёсць «непрыстойнай маці сынам». Парушальнік гэтай праўнай нормы мог адхапіць паўгода турмы або велі- зарны штраф.
Напісаны і выдадзены па-беларуску Статут замацоўваў нашу мову як дзяржаўную: на ёй складаліся дакументы, ішлі лісты з канцылярыі вялікага князя, на ёй гаварылі і пісалі гаспадары і ўсе першыя асобы Княства. У прадмове да зводу законаў Леў Сапега з гонарам зазначаў: «Не обчнм якнм языком, але свонм власным права спнсаные маем н каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведатн можем». Па гэтым Статуце Полацк і ўся ўсходняя Беларусь жылі ажно да 1831 года.
Дарэчы, у беларускіх сярэднявечных законах, а таксама ў
KIUHO ЫлЛМмі&цйтІ вплійЫМ>т*>
^1^к^|нn іамЧ млм«ніпн%.
ЗміКН- ЫуйіНІЛЛ KOfUA ІП «АСГН
9
Тытульны ліст Статута
Вялікага княства Літоўскага 1588 г., выдадзенага па-беларуску ў віленскай друкарні Мамонічаў
летапісах і ў рэлігійнай літаратуры нярэдка сустракаюцца словы «спадар» і «спадарыня», якія сёння хутка ўваходзяць у наш ужытак. Сёй-той лічыць іх штучнымі, створанымі «нацыяналіс- тамі».
Напэўна, заўзятым нацыяналістам быў і паэт Андрэй Рымша, які ў XVI стагоддзі ў сваёй одзе на герб Льва Сапегі пісаў:
Прн которнх з оружт>ем конный вонн стонть, Знаком того нж ся з ннх нн однн небонть. Служнть свонм спадарем ку кождой потребе, He лнтуючн скарбов, нн самого себе.
А ў апісанні Баркулабаўскім летапісам голаду 1602 года мы знойдзем такі вось зварот жабракоў да жанчыны: «Матухна, зязюлюхна, утухна, панюшка, спадарыня, сонца, месяц, звёздух- на, дай крошку хлеба».
Шмат каго, напэўна, цікавіць і тое, як продкі звярталіся адзін да аднаго ў побыце і ў афіцыйных дакументах. Пісьмовыя помнікі Княства сведчаць, што дыяпазон гэтых зваротаў быў досыць шырокі. Жыхароў нашай дзяржавы называлі па імені — князь Іван, пан Ярош, шынкар Ждан. Хутка ішлі працэсы адаптацыі царкоўных імён да беларускай фанетыкі. У дакументах таго часу ўжо фігуруюць Апанасы, Якубы, Піліпы, Юстыны, Лявоны, Ганны, Кацярыны... Нярэдка людзей называлі па мянушцы- прозвішчу: пан Баркулаб, пісар Гарнастай, карчмар Сухі. Больш шырока выкарыстоўваўся варыянт з імем і прозвішчам: Міхал Рагоза, Ігнат Губа. Калі гаворка ішла пра асоб знатных, магло дадавацца і імя па бацьку: князь Міхайла Іванавіч Мсціслаўскі. Што да жанчын, дык апрача іх уласнага імя было зазвычаена дадаваць імёны бацькі і мужа («земянкн господарское повету менского панн Васнльевое Даннльевнча панн Ганны Молоде- новны») або проста падаваць мужавы імя, прозвішча і пасаду («панн Мнколаевая, панн войтавая»),