Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Смуга, што ахутвае жыццё Рысінскага, трохі развейваецца каля 1600 года. Тым часам ён служыў прыдворным паэтам і выхавальнікам дзяцей у князёў Радзівілаў і ўжо набыў славу паэта, перакладчыка і філосафа. Апраўдваючы сваё біблійнае імя, ён сабраў неверагодна багатую бібліятэку. Знаёмыя лічылі яго бедным. Ен і сапраўды амаль заўсёды жыў у нястачы, аднак бедняком ніколі сябе не прызнаваў: у яго кабінеце стаялі на паліцах творы ўсіх, бадай, антычных аўтараў — ад Гамера і Ге- радота да Тацыта, Авідзія і Ювенала. 3 імі суседзілі кнігі зорак еўрапейскага Адраджэння — Томаса Мора, Ульрыха фон Гу- тэна, Яна Каханоўскага...
Пісаў Рысінскі пераважна на лацінскай і польскай мовах, якія тады хутка пашыраліся сярод нашых асвечаных суайчыннікаў. Паэзію меў за вялікае, святое мастацтва. Пасля смерці паэта ў 1625 годзе засталася яго тысячатомная бібліятэка, выдадзены зборнік прыказак і багата вершаваных твораў. Найбольшай мас- тацкай дасканаласці Саламон Рысінскі дасягнуў у жанры эпітафіі. I сёння могуць расчуліць чытача развітальныя словы на смерць немаўлятаў з роду Радзівілаў. Паклапаціўся майстра эпітафій і пра сябе:
Межы заходніх краін я дарэмна крокамі мераў, Землі германскія я абышоў і сарматаў краі.
Час непазбежнага скону для ўсіх, як заўжды, застаецца, Смерць крыважэрная ў кожны прытулак ціха ўпаўзе. Вось я, каго нарадзіла ля межаў Масковіі снежнай Слаўная зверам, дрымучымі нетрамі й борамі Русь...*
Большасць беларускіх студэнтаў вярталася на радзіму, хтосьці заставаўся служыць навуцы і музам на чужыне, трапляючы ў аналы іншых народаў. Англійскія гісторыкі, напрыклад, добра ведаюць: друкарскую справу ў Лондане запачаткаваў іншаземец Джон Літоў (Jon Letton) — Іван або Ян Літвін. У 1480 годзе ён заснаваў у лонданскім Сіці друкарню, дзе выдаў антытурэцкую індульгенцыю папы рымскага Сікста IV, потым лацінамоўны трактат «Разважанні пра 12 кніг з метафізікі Арыстоцеля», ка- ментары да псальмаў і шэраг іншых кніг. Праз тры гады ён пакінуў брытанскую сталіцу і, на думку некаторых гісторыкаў, падаўся бліжэй да радзімы, у сталіцу Польшчы Кракаў. Трон там «па сумяшчальніцтву» займаў тады вялікі князь літоўскі Казімір IV Ягелончык, што меў славу мілосніка і апекуна «літоў- скага» мастацтва. Якраз у гады яго валадарання выйшлі ў Кра- каве першыя ў гісторыі славянскія кнігі, друкаваныя кірыліцай. Вельмі верагодна, што ў іх падрыхтоўцы прыдаўся досвед лон- данскага першадрукара. Такім чынам, Ян Літвін быў першым сярод нашых суайчыннікаў паслядоўнікам бацькі кнігадрукавання Егана Гутэнберга. Беларускі гісторык і пісьменнік Аўген Калу- бовіч меркаваў, што загадкавым Янам Літвінам мог быць нехта з двух згаданых раней Іванаў з Полацка, што прыкладна ў той час скончылі філасофскі факультэт Пражскага універсітэта. He будзем на гэтым настойваць: Полацку славы хопіць і так. У эпоху Адраджэння ён даў свету чалавека, чыё імя вельмі нату- ральна выглядае побач з імёнамі Рафаэля або Эразма Ратэр- дамскага.
Як вы здагадаліся, гэтага палачаніна звалі Францішак.
Пераклад з лацінскае Анатоля Цыркунова.
Y гдсподзе пддулнскдй
—ода ад нараджэння Сына Божага 1512-га, у пятніцу, Я| 5 лістапада ў храме святога Урбана ў горадзе Падуі, ■ I які сто гадоў таму ўвайшоў у склад Венецыянскай рэс- =J публікі, сабралася калегія найслаўнейшых падуанскіх
дактароў мастацтва і медыцыны.
Вучоныя мужы ціха перамаўляліся. Прайшла чутка, што сён- няшняе пасяджэнне будзе разглядаць не зусім звычайную
справу.
Слова ўзяў віцэ-прыёр калегіі доктар Фадзей Мусаці:
— Вашы дастойнасці! Прычына склікання высокага сходу вымагае ад кожнага з нас паважнасці і добрае волі. Да нас прыбыў вельмі вучоны і бедны малады чалавек, доктар вольных мастацтваў, родам з надзвычай далёкіх краін, што знаходзяцца, магчыма, за чатыры тысячы і болей міляў ад гэтага слаўнага места. Імем любові да Бога ён просіць дазволу здаць пры нашай калегіі экзамен па медыцыне. 3 ласкі вашых дастойнасцей ад- рэкамендую яго: Францыск, сын Лукі Скарыны з Полацка, беларус.
Віцэ-прыёр зрабіў знак рукою, і ў залу ўвайшоў сам пада- рожнік. На ім быў убор чалавека, якога кормяць вольныя мас- тацтвы,— строгі каптан з квадратным выразам, але нязвычныя італьянцам вусы, валасы колеру восеньскае саломы і нетутэйшы халаднаваты блакіт вачэй выдавалі ў ім чужаземца.
Сябры калегіі глядзелі на яго трохі насцярожана і з цікавасцю. Гэты малады доктар прыйшоў з паўночнай, амаль казачнай кра-
іны гіпербарэйцаў. Аўтары некаторых кніг сцвярджаюць, што зоркі свецяць там удзень і ўначы, а паветра замярзае і падае на дол, што золата ў той краіне нязмерна болей, чым жалеза, па гарадскіх вуліцах гуляюць белыя мядзведзі, а людзі, не раўнуючы як цыклопы, маюць па адным воку пасярод ілба.
Як ні дзіўна, вачэй у сына Лукі з Полацка было двое, і гаварыў ён на лаціне, якая нічым не саступала лацінскай мове прысутных. Францыск пацвердзіў свой намер здаць экзамен і, паводле звычаю, дакляраваў паўсюль спрыяць славе Падуанскага універсітэта. Калі пачалося абмеркаванне, прамоўцы пазіралі на іншаземца, ужо не хаваючы прыхільнасці.
Віцэ-прыёр Мусаці прапанаваў:
— Хто не пярэчыць супроць таго, каб шаноўны пан Фран- цыск атрымаў званне доктара медыцыны з усімі адпаведнымі перавагамі, няхай пакладзе на знак згоды свой шар у чырвоную вазу, а хто нязгодны, няхай пакладзе ў зялёную.
Адзін за адным шары сяброў калегіі падалі ў чырвоную вазу.
Па дарозе ў заезны двор — гасподу — Францішак паспеў яшчэ зайсці ў знакамітую сямікупальную царкву святога Антонія і пабачыць у капліцы пры ёй фрэскі Тыцыяна і яго вучняў. Пашанотліва спыніўся ён перад рэнесансавым будынкам Паду- анскага універсітэта, заснаванага яшчэ ў 1222 годзе.
Павячэраўшы ў карчме на першым паверсе, полацкі ван- дроўнік падняўся да сябе ў пакой, запаліў свечку і разгарнуў адну з раскладзеных на стале кніг. Хоць першы экзамен пры- значылі на заўтра, гэтым вечарам розум і сама душа не былі настроеныя на навуковыя заняткі. Перад вачыма паплылі ма- люнкі маленства: двор Лукаша Скарыны на Верхнім замку, бераг Палаты, адкуль у летнюю спёку так цудоўна даць нырца ў чыстую халаднаватую ваду, паездкі ў бацькаў маёнтак Тройдавічы, на- вучанне ў полацкіх манахаў-бернардзінаў...
На змену гэтым успамінам прыйшлі іншыя — Кракаў, уні- версітэт. Юнакі з беларускіх земляў, а сярод іх і палачане, ужо даўно праклалі туды шлях, атрымоўваючы там і асвету, і наву- ковыя званні. У канцы мінулага XV стагоддзя магістр Ян з Полацка чытаў студэнтам Кракаўскай альма-матэр «Аісты Цы- цэрона», а яго калега і аднайменнік Ян з Мастоў выкладаў «Этыку» і «Метафізіку» Арыстоцеля. Францішак узгадаў лекцыі знакамітага прафесара Яна Глагоўскага, у якога на колькі гадоў раней таксама на факультэце вольных мастацтваў вучыўся Мі- калай Капернік. У памяці ажывалі дыспуты і калёквіумы, заняткі па паэтыцы і астралогіі. Успаміналася святая цішыня універсі-
Друкарня. Гравюра XVI cm.
тэцкае бібліятэкі, калі яго суразмоўнікамі рабіліся Платон і Се- нека, Вергілій і Авідзій.
I алоўныя навучальныя дысцыпліны на факультэце — сем вольных мастацтваў, аб’яднаных у два цыклы. Першы, трывій, уключае граматыку, рыторыку і дыялектыку; другі, квадрывій,— арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку.
Францішак згадаў тых, хто грыз навуку разам з ім,— Яна і Паўла з Гародні, Станіслава з Клецка, Вінцэся са Слуцка, Мі- колу з Ашмянаў, Марку з Нямігі. Цяпер у Кракаве вучыцца Георгі з Забалоцця (ён стане аўтарам жмудскага «Катэхізіса», пра які згадвае ў вядомай навеле «Локіс» Праспер Мерымэ).
Сярод землякоў з Вялікага княства знаходзіліся, праўда, і такія, што ішлі ў люпусы. «Люпус» у перакладзе з лаціны — воўк, дый як яшчэ назваць таго, хтр, часам не паспеўшы наву- чыцца папрасіць па-лацінску кашы ў бурсацкай сталоўцы, ужо бегаў закладаць таварышаў начальству. Люпусы самі напрошва- ліся на пакаранні — не надта каб жорсткія, аднак па-студэнцку дасціпныя. Як той бурсак, каго пасадзілі ўначы ў мех і, ніштавата натоўкшы бакі, прысудзілі ўтапіць у Вісле. Заместа ракі, вядома, кінулі ў калюжыну насупроць бурсы, але і гэтага хапіла: выба- віўшыся з меха, пачаў бядак славіць райскія сады, а суддзяў сваіх называў не іначай як паночкамі, анёламі.
Францішак не стрымаў усмешкі.
ТамсаМа, у старажытнай польскай сталіцы, пасля факультэта вольных мастацтваў, у яго жыцці быў яшчэ медыцынскі. I вось ён тут, у Падуі, універсітэт якой мае права зацвярджаць вучоныя ступені ў лекарскіх навуках.
У яго дзяржавы неблагія сувязі з Італіяй. Купцы гэтай зямлі атрымалі прывілей гандляваць у Вялікім княстве бязмытна. Едуць у далёкую паўднёвую краіну і беларусіны. Вільнянін Ян Філіповіч ужо стаў у Балонні доктарам права, а сярод падуанскіх студэнтаў яшчэ ў мінулым стагоддзі быў ліцвін Станіслаў. Падуя вабіць вальнадумствам і талерантнасцю — тут, як і ў Кракаве, могуць вучыцца і католікі, і праваслаўныя. Вабіць сваімі саборамі, размаляванымі найлепшымі італьянскімі мастакамі — Джота, Мантэньі, упрыгожанымі рэльефамі і скульптурамі Данатэла.
Гэтыя дні ў Падуі ён, Скарына, мусіць выкарыстаць на ўсю поўніцу. Заўтра ён абавязкова сходзіць у капліцу Аветары. Ка- жуць, фрэскі Мантэньі ў ёй нагадваюць адлітых з бронзы ан- тычных герояў...
Францішак заснуў адно тады, як пасвятлела вакно.
Увечары ў царкве святога Урбана зноў сышлася высокая калегія. Універсітэцкі сакратар запісаў: «Пан Францыск, сын нябожчыка Лукі з Полацка, на прапанаваныя яму пытанні па медыцыне бліскуча адказаў па памяці і, выдатна аргументуючы, абвергнуў усе выстаўленыя пярэчанні. 3 агульнае згоды ён быў ацэнены як падрыхтаваны і варты быць дапушчаным да асобага экзамена па медыцыне пад апекаю шаноўных паноў магістраў Францыска дэ Ноалі, Францыска дэ Эстэ, Гераніма Амела, Барталамео Барызона і Гераніма дэ Урбіна».
Дакументы, на жаль, не паведамляюць пытанняў падуанскай прафесуры і адказаў полацкага вандроўніка — пра гэта можна толькі здагадвацца. Медыцынская навука ў Скарынавы часы лічыла, што псіхічныя і фізічныя хваробы найперш залежаць ад Божай або д яблавай сілы. Целу вярталі здароўе адварамі, нас- тоямі ды іншым лекавым зеллем, а душу ўздараўлялі святым словам. Магчыма, Францішак казаў экзаменатарам, што гаючае жыццядайнае слова найлепей браць з псальмаў цара Давіда ды з Саламонавых прыпавесцей, з пасланняў апостала Паўла ды з Евангелля ад Лукі. Пазней ён напіша пра святога Луку: «Будучн лекарем телесным досконалым, вндяй всн речн телесные, нже суть суетны н мннуіцн, возжале бытн лекарем душ нашнх... Знал убо, нже не толнко жнв ест человек хлебом нлн лекарством, но более всякнм словом». Цудоўна ведаючы лекавыя ўласцівасці