• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    А вось яшчэ адзін трагічны чалавечы шлях, пачаты ў доме над Дзвіною. У аддзеле рукапісаў Публічнай бібліятэкі імя Сал- тыкова-Шчадрына ў Пецярбургу захоўваецца «Псалтыр» 2-ой паловы XVI стагоддзя, дзе можна прачытаць: «Напнсана сня кннга рукою многогрешного н недостойного раба божего Нвана полоняннка полоцкого в заключеннн н во двонх путах связанного на Волоку Ламском».
    У здранцвелым горадзе ўсталёўваліся новыя парадкі. Заваёў- нікі панішчылі полацкае рыцарства, якое адмовілася перайсці на службу да тырана. А той вынаходзіў ахвярам усё новыя катаванні. Палоннаму іншаземцу-найміту Андрэю Гессэ цар за адмову слу- жыць яму загадаў адстрэліць абедзве рукі па локаць, выкалаць адно вока і выпаліць палову барады, а потым адвезці з сям’ёю ў Маскву і трымаць там да смерці.
    У месце жыло нямала іудзеяў. Ім, ад старых да немаўлятаў, выпала страшная доля — загінуць пад лёдам Дзвіны і Валовай азярыны. Пскоўскі летапіс апавядае: «Которыя былн в городе людн жндове, н князь велнкнй велел нх с семьямн в воду в речную вметатн н утопнлн нх». Такі самы лёс напаткаў католікаў. Царскія татары пасеклі шаблямі манахаў-бернардзінаў і пусцілі дымам іх храм. У 1940 годзе ў час гістарычна-этнаграфічнай экспедыцыі на Прыдзвінні Юрка Віцбіч запісаў у Полацку па- данне, паводле якога Іван Жахлівы ўласнаручна тапіў полацкіх бернардзінаў у Валовым возеры. У той дзень апошні раз маліліся Богу і браты-дамініканы. Пазбаўлялі жыцця ўсіх, хто хрысціцца не па-праваслаўнаму. Пасля той разні ў горадзе з’явіліся першыя мясцовыя каталіцкія святыя — пакутнікі Адам, Дамінік і Пётр, што загінулі ад стралецкіх шабляў.
    Паданне кажа, што ў Полацку, калі трэба было змацаваць грамату пячаткай, цар выганяў усіх прэч, каб не бачылі, як з яго рук капае кроў. А маскоўскі летапісец выводзіў: «Божннм же нензреченным велнкнм мнлосерднем н государьскою теплою верою к Богу й его государьскнм умыслом в Полотцску н в остроге ротмнстров н королевскнх дворян й всякнх войнскнх людей н черных нз наряду много бесчнсленно побнлн. Н мы благодарнм Бога й прнснодевую Богороднцу, заступннцу хрнстнанскую о даре нх велнком н будем молнть нх н святых велнкнх чудотворцев за государя царя н велнкого князя РІвана н за его царнцу велнкую княгнню Марью й за детей его ца- ревнчей Ноанна н царевнча Фёдора, дабы н впредь даровал нам победу над всемн врагамн зрнмымн н незрнмымн н давал мнр н тншнну co всемн странамн н на пользу всему православ- ному хрнстнанству».
    Напрыканцы лютага палачане пачулі хоць нейкую палёгку: цар накіраваўся дахаты. Пакідаючы горад, ён, як сведчаць дакументы, загадаў сваім ваяводам: «Равы паправіць, старыя пачысціць і новыя пакапаць, каб былі стромыя ды глыбокія; у астрозе за Палатой паглядзець, і якое месца выгарала, тое да ладу прывесці, сцяны тры або чатыры зрабіўшы, і зямлёю засыпаць, і стральніцы ды вежы дзеля сценнага бою парабіць; есці ў сухмень усім за местам у полі варыць, апрача адных баяраў і ваяводаў. А літоўскіх людзей прыезджых і тутэйшых, і шляхту, і баяраў, і чорных людзей адных у замак не пускаць, а калі ў які дзень урачысты на вялікае свята папросяцца да Сафіі прамудрасці Божай, тады іх пусціць, але не разам усіх, а купкамі малымі, але асцярогу ў месце ўчыніць і паўсюль стральцоў дабавіць. А ведаць баярыну князю Пятру Іванавічу Шуйскаму браму Усціцкую, а баярыну князю Васілію Сямёна- вічу Сярэбранаму браму Вялікую, а Пятру Сямёнавічу Сярэб-
    ранаму — Сафійскую, а баярыну Івану Васільевічу Шарамець- еву — Багародзіцкую. А гараднічым Васілію Галавіну і Васілію Замыцкаму хадзіць па начах з ліхтаром, мяняючыся, па ўсіх вартах і места замыкаць, а ключы да баярына князя Шуйскага адносіць».
    Горад ператварыўся ў велізарнае пажарышча. Згарэла ўся ўмацаваная частка — астрог, дзе было тры тысячы двароў. Га- рэлі полацкія вёскі. Сялянаў вялі ў няволю або змушалі цалаваць крыж на вернасць цару і ваяваць супроць братоў. Захопнікі занеслі з сабой чуму, што касіла жыхароў Прыдзвіння ў 1563, 1566 і 1567 гадах. He хапала святароў, каб адпяваць нябож- чыкаў.
    У рукі да маскавітаў трапіла бібліятэка Сафійскага сабора з цудоўнымі Скарынавымі выданнямі. Царскія дзякі разглядалі іх са здзіўленнем і засцярогаю: ці не ад д ябла тое штукарства? У Вялікім княстве Літоўскім друкарні існавалі ўжо сорак гадоў. У Масковіі, свая друкаваная кніга, дзякуючы Івану Фёдараву і Пятру Мсціслаўцу (абодва, дарэчы, беларусы), з’явіцца толькі праз год пасля захопу Полацка. Каб вынішчыць памяць пала- чанаў пра сваю дзяржаву і колішнія вольнасці, царскія служкі палілі ці вывозілі старажытныя граматы. (Можа тады мы і стра- цілі неацэнны Полацкі летапіс?)
    Полацкіх збройнікаў, меднікаў, кавалёў змушалі задарма пра- цаваць на цара. Раз-пораз найлепшых майстроў адпраўлялі пад вартаю ў Маскву. На дарогах панаваў разбой.
    Яшчэ нядаўна багатая зямля пусцела і галела. Маршалак Вялікага княства Астах Валовіч назваў тады Прыдзвінне «няш- часным полацкім краем, дзе ад бяды страпянуўся і абудзіўся старьі Рубон».
    Пра драматычныя падзеі тых дзён жыхарам Вялікага княства Літоўскага паведамлялі лістоўкі-аднаразоўкі, якія мы маем права лічыць правобразам беларускіх газет. У Бодлейскай бібліятэцы славутага Оксфарда дапытлівы чытач можа адшукаць «Навіны грозныя а жалостлівые о нападе княжаті Московского Івана на землю рускую, которі то князь паленьем, тыранством, мордо- ваньем мест, замков добываньем, веліку і знаменіту шкоду вчы- няет. 3 доданьем релацыей Его Мілості Гетмана В. К. Л. кня- жаті Радзівілла о поражцы места Полоцкаго, 1563», а таксама яшчэ адно тагачаснае выданне — «Новіна іста а правдіва о до- бытьі тыраном московскім места Полоцкаго, 1571».
    Страта фарпоста еўрапейскай цывілізацыі і жорсткасць, з якой маскоўскі цар расправіўся з абаронцамі і мірным насель- ніцтвам найбуйнейшага беларускага горада, выклікалі гучны рэ- зананс у іншых краінах. «Лятучыя лісткі» з апісаннем полацкай трагедыі выходзілі па-нямецку, чэшску, англійску, французску,
    лацінску, галандску ў розных гарадаў Еўропы ад Любека да Ліёна. Найбольш арыгінальным сярод тых спецвыпускаў першых еўрапейскіх газет іх даследчык Генадзь Сагановіч называе вы- дадзеную ў Нюрнбергу «Вельмі страшную новую газету пра Маскавіта, які некалькі дзён таму з дзікім тыранствам захапіў і падавіў Полацк — высакародны горад і фартэцу Літоўскай зям- лі...». Гэтае вершаванае апавяданне, напісанае інфлянцкім немцам Еганам Райнгардам, мае падзагаловак — «Жаласны плач горада Полацка».
    Некаторыя выдаўцы побач з тэкстамі друкавалі партрэты маскоўскага цара, часта ў выглядзе турка, а адзін з выпушчаных у горадзе Аўгсбургу «лятучых лісткоў» прапаноўваў заходняму чытачу нават выяву штурму горада.
    Заваёўнікі ні дня не пачуваліся ў бяспецы. На месцы спаленага пасада на захад ад адбудаванага Верхняга замка яны рукамі палачанаў паставілі Ніжні. (Цяпер там стадыён «Спартак».) Ен меў дзесяць ці адзінаццаць веж з дубовага бярвення. Паміж дзвюма суседнімі вежамі цягнулася сцяна з гарадзён, у адной з якіх рабілі малую стральніцу для ручной агнястрэльнай зброі і вялікую — для гарматы. Зверху на сценах мясціліся крытыя баявыя пляцоўкі, адкуль у аблогу можна было страляць, скідваць камяні, ліць вар і смалу. У паўднёвай частцы замка была сажалка з крыніцаю, дзе пазней утварылася так званае Папова балота. У замку жылі толькі царскія ваякі, ад чаго і паходзіць яшчэ адно яго найменне — Стралецкі. (Полацкая тапаніміка дагэтуль за- хавала дзве тагачасныя назвы: Стралецкую вуліцу і вал Івана Грознага — ім быў абнесены Ніжні замак.)
    Два замкі злучаліся ўздымным мостам. Моцнай фартэцаю з драўлянай сцяной і глыбокім ровам стала Запалоцце. 3 Верхняга замка туды пры самым вусці Палаты вёў драўляны мост на палях. 3 Ніжняга выходзіла на Віцебск дарога, што звалася Крывічанскай. (Чаму б не аднавіць у гарадской тапаніміцы і гэтую назву?)
    Пад маскоўскія залогі ў наваколлі ўзводзіліся новыя замкі. Аўтар «Запісак пра Маскоўскую вайну» Рэйнгольд Гейдэнштэйн піша: «На пскоўскай дарозе на паўвыспе паміж рэкамі Дрысаю і Нішчаю, супроць літоўскіх фартэцаў Дзісны і Дрысы маскавіты пабудавалі фартэцы Сокал і Нешчарду на возеры з тою ж назваю, Сітна па дарозе на Вялікія Лукі, потым Каз’ян на рацэ Обалі і Усвят на суднаходнай рацэ з тым самым назовам, што зліваецца з Дзвіною каля Суража. Каз’ян супроцьстаяў Уле, Усвят — Віцебску і Суражу. На левым баку Дзвіны цар пабу- даваў у вусці аднайменнай ракі Туроўлю, а на месцы, вельмі ўмацаваным і абкружаным з усіх бакоў вадою (на возеры Суша
    Замак Сітна
    за трыццаць вёрст ад Туроўлі), узведзена фартэца Суша, што пагражае Літве. Апрача таго, ён дадаў да пералічаных замкаў Красны, які таксама ляжыць на высокім месцы ў накірунку да Літвы».
    У снежні 1563-га ў Полацкай зямлі надарылася нечуваная залева. Паводка з гучным, як гарматныя залпы, трэскам узламала лёд, і караблі па Дзвіне хадзілі да самых Калядаў. Тым часам Жыгімонтавы паслы спрабавалі ў Маскве на паўгода замірыцца з царом. Як зазвычай, з абодвух бакоў выстаўляліся велізарныя прэтэнзіі, але ўрэшце Іван IV перадаў літоўскаму пасольству, што можа падпісаць мір і на дзесяць гадоў, абы аддалі Маскве Лівонію і Полацкую воласць. Да гэтага цар дадаў яшчэ колькі слоў у сваім дыпламатычным стылі: «Не хоча мне кароль царскага імені даваць — вольнаму воля! He маю патрэбы ў тытуле, бо ўсім вядома, што род мой ад рымскага кесара Аўгуста». Паслы
    не сталі спрачацца наконт генеалогіі, але прызнаць Полацка за Масквою не захацелі.
    Вайна працягвалася. Царскія палкі падчас перамоў ужо збі- раліся ў Вязьме, Дарагабужы і Смаленску. Полацкаму намесніку Пятру Шуйскаму было наказана выступіць да Оршы і, сус- трэўшыся паблізу яе з ваяводамі Сярэбранымі-Абаленскімі, вы- пальваючы Літву, ісці на Менск і Наваградак.
    Шуйскі з 25-тысячнай раццю рухаўся, быццам па сваёй зямлі: дазоры наперад не пасылаў, панцыры і зброю вёз на санях — і быў за гэта жорстка пакараны. Найвышэйшы гетман Мікалай Радзівіл, што стаяў у Лукомлі, узяў з сабою адборных коннікаў і каля вёскі Іванск на беразе Улы раптоўна ўдарыў па ворагу. Стральцы не паспелі ні надзець браню, ні стаць у палкі. Надвечар царскія ваякі, кінуўшы абоз, пабеглі.
    Праследаваць і дабіваць захопнікаў Радзівілу чынна дапама- галі тамтэйшыя жыхары. Просты селянін з Іванска забіў сякераю самога ваяводу Пятра Шуйскага. Ад куль, шабляў і дзід палегла дзевяць тысяч чужынцаў і столькі ж патанула. Пераможцы за- хапілі дванаццаць ваяводаў і абоз з трох тысяч вазоў. Мацей Стрыйкоўскі паведамляе, што ў 1580 годзе падарожнікі яшчэ бачылі на месцы бітвы кучы непахаваных костак.