Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У Полацкай гарадской бібліятэцы мне ўдалося знайсці кнігу (назву і аўтара не памятаю), у якой даволі падрабязна расказ- валася пра гэты ход. He ўсё з пачутага мною пацвярджалася ў кнізе, але галоўнае пацвярджалася: лёха існуе!
Я задумаў асабіста ўпэўніцца ў яе наяўнасці. Разам з адным равеснікам мы пачалі збірацца ў нашую «экспедыцыю» (пад- рыхтавалі паходні, шпагат і г. д.).
Гэта было ўзімку. Мы выправіліся да Мікалаеўскага сабора... праніклі ў сутарэнне. Яно аказалася не надта высокім. Скляпе- ністая столь абапіралася на досыць шырокія — верагодна, блізу 4 метраў — квадратныя ў плане слупы, якія стаялі непадалёку адзін ад аднаго і ўтваралі сабою як быццам асобныя адсекі.
Мы доўга блукалі па аХсеках, шукаючы ўваходу ў падзямелле. У адным месцы заўважылі пралом у сцяне ў сярэдзіну слупа. Зазірнуўшы туды, убачылі, што слуп пусты і ў ім на зямлі валяюцца чалавечыя косткі, у тым ліку і чарапы. Мы пралезлі ў пралом і сярод касцяных рэшткаў знайшлі чэрап і сцегнавую костку, якая калісьці была зламаная і няроўна зраслася. Насавая і вочная яміны ў чэрапе былі залітыя свінцом. Гэтыя знаходкі мы ўзялі з сабою.
Пошук падземнага хода працягваўся. Нарэшце ў адной секцыі мы ўбачылі сцены, спісаныя вугалем, фарбамі, крэйдаю і г. д. Запомніўся надпіс прыблізна такога зместу: «Здесь былв каде- ты...», затым — прозвішчы і дата. (Калі не падводзіць памяць: 1910 г.)
Удзельнік штурму Полацка князь Мікалай Крыштоф Радзівіл
Нарэшце ў той секцыі, што была падножжам паўднёвай зва- ніцы, сябры знайшлі ўваход у лёху. «Гэта быў калідор,— працягвае Андрэеў,— з прыкметным нахілам у бок Дзвіны. Сцены і столь выкладзеныя чырвонаю цэглай. Падлога — земляная, шчыльна ўтрамбаваная. (Магчыма, пад пластам зямлі — цэгла?) Шырыня лёхі — прыблізна 130—140 см, вышыня такая, што да столі можна дастаць рукой. На столі было мноства кажаноў.
Мы прайшлі па лёсе, як мне цяпер здаецца, метраў 300 — 400.
Ход быў просты, без паваротаў і адгалінаванняў. Нарэшце мы дасягнулі таго месца, дзе столь аказалася абрынутай і знаходзі- лася ў вадзе. Прайсці далей было немагчыма...»
Варта дадаць, што нешта накшталт пачатку лёхі з сутарэнняў Богаяўленскага сабора ў накірунку да Дзвіны мы з сябрамі знай- шлі ў сярэдзіне 60-ых гадоў.
Карацей кажучы, мяне не пакідае вера ў будучыя сенсацыйныя адкрыцці.
Што да кніг з Сафійскай бібліятэкі, якія згадваў каралеўскі сакратар Гейдэнштэйн, дык яны маглі трапіць у патайныя сховы ўжо пасля вызвалення горада: праваслаўныя полацкія святары наўрад ці хацелі развітвацца са сваімі каштоўнасцямі.
У часе паходу войскі Баторыя здабылі і замкі, набудаваныя маскавітамі на захопленых землях. Першыя — Казьян і Крас- ны — казакі пад камандаю Францішка Жука ўзялі яшчэ да па- чатку аблогі Полацка. Казьян адразу зруйнавалі, з Красным атрымалася не зусім гладка. Прыставіўшы ўначы да сцен драбіны, казакі раптоўным нападам захапілі разам з гарнізонам багатыя харчовыя запасы і колькі бочак з віном. Святкуючы ўдачу, ваякі хапянулі лішняга і паснулі. Пакуль тое, з замка Суша ціха па- дышоў атрад з васьмі сотняў стральцоў, перабіў сонных пера- можцаў, а фартэцу спаліў.
Пасля ўзяцця Полацка князь Канстанцін Лукомскі павёў час- тку нашага войска на Туроўлю. Маскавіты палічылі, што на іх ідзе ўся варожая сіла, і разбегліся, пакінуўшы ваяводаў на вырак лёсу. Праз колькі дзён князь з радасці загадаў страляць з усіх гармат, і фартэца згарэла, аб чым М. Стрыйкоўскі напісаў: «Лёгка здабытае лёгка і загінула».
Пад Сокал кароль паслаў палякаў і немцаў. Гарматчыкі вы- пусцілі па драўляных адзінаццацівежавых умацаваннях тры рас- паленыя ядры, чаго хапіла, каб падпаліць сцяну. Напалоханы пажарам гармізон кінуўся бегчы ва ўсе замкавыя брамы. Ша- рамецьеў з конніцай стаўся здабычаю палякаў. Людзям ваяводы Шэіна пашанцавала меней. Яны наскочылі на немцаў, а тыя ўчынілі разню, якая ўразіла нават жорсткія сэрцы тагачасных воінаў. Немцы на плячах маскавітаў уварваліся ў замак. Разу- меючы, што літасці не будзе, стральцы зачынілі браму і перабілі блізу пяцісот Баторыевых ландскнехтаў, каб неўзабаве самім загінуць ад агню і жалеза. Найміт Beep, які бачыў на сваім вяку нямала еўрапейскіх бітв, сцвярджаў, што такога мноства наваленых трупаў нідзе раней не сустракаў. Яго апісанне не- магчыма чытаць без жаху. Толькі адна дэталь: нямецкія мар- кітанткі даставалі з забітых чалавечы тлушч, які прыкладалі да ран.
Вестку пра страту Полацка і Сокала цар атрымаў у Пскове. Ен паспешліва ад’ехаў у глыб дзяржавы, а з дарогі паслаў у замак Суша грамату, дзе, адступаючы ад свайго звычаю, дазваляў гарнізону адысці, але папярэдне закапаць у зямлю абразы і сапсаваць гарматы ды порах. Выканаць волю цара яго людзі не захацелі або не паспелі. Мураваны замак з сямю вежамі здаўся, і шасці тысячам заваёўнікаў было дазволена ад’ехаць з маёмасцю ў Масковію. Полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі ўзяў у фартэцы 21 вялікую гармату, 136 гакаўніц, 123 даўгія рушніцы, TOO бочак пораху вагою 2500 пудоў і тры тысячы жалезных ядраў.
Дзеля аматараў гістарычных даследаванняў паспрабую паве- даміць больш дакладнае месцазнаходжанне бліжэйшых ад По- лацка замкаў, ад якіх сёння не засталося ніякіх бачных слядоў. У гэтым мне дапаможа публікацыя Аляксея Сапунова ў зборніку «Полоцко-Внтебская старнна» за 1912 год.
На месцы Тураўлянскай фартэцы, паведамляе ён, цяпер уро- чышча Гарадзііпча паблізу вёскі Туроўля. «Замак Красны, ві- даць, стаяў там, дзе цяпер пас. Гарадок, на захад ад пагоста Цётча, за 33 вярсты ад Полацка». Сцены Сітна падымаліся на высокім беразе аднайменнага возера, дзе сёння вёска з такой самаю назвай. Казьян быў там, дзе ў 1912 годзе ішоў кацяры- нінскі шлях з Полацка ў Гарадок, на месцы, вядомым тамтэйшым жыхарам як Гарадзішча — водбліз вёскі Красамай.
Замак Суша стаяў на выспе пасярод возера з такою ж назваю, за дзесяць вёрст ад сяла Бачэйкава, якое цяпер у Бешанковіцкім раёне. Пра Сокал А. Сапуноў піша наступнае: «Сёння тут ля- жыць мыза Сакалішча, а недалёка і вёска таго ж наймення. Сяляне дагэтуль знаходзяць тут рэшткі зброі, косткі ды інш. Мясцовасць гэтая адметная яшчэ і тым, што якраз тут, у сутоках рэк Нішчы і Дрысы, на роўнай лугавіне, узвышаецца выцягнуты, даволі стромкі пагорак, парослы старымі бярэзінамі; на гэтым пагорку, званым «Гарадзец» або «Гарадок», у засені бярэзін быў спачатку пахаваны герой Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнеў, забіты вёрст за 5 ад гэтага месца, каля Сівошына перавоза».
Пра выгляд фартэцаў часоў Полацкай вайны мы можам мер- каваць па малюнках сакратара каралеўскай кароннай канцылярыі Станіслава Пахалавіцкага. Яму ж належыць і план-малюнак По- лацка часоў аблогі, на якім аўтар пакінуў такі надпіс: «Да часоў узяцця горада маскавітамі ён па колькасці і дабрабыту сваіх жыхароў пераўзыходзіў самую Вільню».
Пасля вайны Полацк і ваколіцы так абязлюдзелі, што на адбудову гарадскіх умацаванняў бралі сялянаў з-пад Магілёва. Жудасную карціну спусташэння ствараюць дакументы зробленай
у 1580 годзе каралеўскай рэвізіі горада і вызваленай часткі По- лацкага ваяводства.
«В том селе замковом на Влнчох,— пісалі рэвізоры яго ка- ралеўскае мосці браслаўскі стараста Фёдар Скумін і князь Юры Друцкі-СаЛалінскі,— было людей отчычов чоловеков сорок... Повннность тых людей была: ку двору владычнему уроком на год до шесть недель служат; данп меду пуд одпн, солоду шес- тнадцать четьверток, овса дванадцать четьверток, сена чотыры возы, хмелю пуд одпн... к тому по реце Ушачы п по реце Сосне на владыку бобры гонять. Там же, на Влнчох, чоловек однн с пашнп своее всякого збожа четьвертый сноп даеть. A no взяттю непрыятеля господарьского Московского Полоцка тое село спус- тошало, нн одного чоловека нет, все в пусте».
«В пусте», гэта значыць зусім без жыхароў, стаялі таксама полацкія вёскі Крынкі, Дзяготкі на Каменцы, Вяркуды, Усвіца, Завячалле, Варонічы, Вусце, Мосар, Сосна, Мошнікі, Забаро- вічы, Нешчарда, Міхалаўшчына, Захарнічы, Якунцы, Чарніцы, Шашо, Груздзівічы, Бортнікі, Домнікі, Тросніца, Яўкавічы, Глыбокае, Копцева... Згодна з тагачаснымі сведчаннямі, усё Прыдзвінне на пяцьдзесят вёрст вакол Полацка ператварылася ў лясную пустэльню.
3 часоў той вайны ў гісторыі горада яшчэ здараліся ўзлёты, але вярнуць сабе былога багацця і велічы ён ужо ніколі не змог.
КРЫВЛВА6 СТАГ0ДД36
п
асля вызвалення Полацк апынуўся ўжо ў іншай дзяр- жаве, што з явілася на еўрапейскай карце ў 1569 годзе. Тады адбылася Люблінская унія: Польскае каралеў- ства (яго часта называлі проста Карона) аб’ядналася
з Вялікім княствам Літоўскім у федэрацыю пад назваю Рэч
Паспалітая.
Кожная з дзвюх частак Рэчы Паспалітай жыве па сваіх за-
конах, у кожнай сваё войска, свае грошы, межы і мытная служба. Дзяржаўных моў таксама дзве: у Кароне — лаціна, у нас па-ра- нейшаму, яшчэ больш за стагоддзе,— старабеларуская. Вядомы нам Статут 1588 года ўсюды падкрэслівае суверэнітэт Княства,
не дазваляе палякам займаць тут пасады і набываць зямлю. Княства мае сваё кіраўніцтва, галоўнай асобаю якога застаецца вялікі князь, што ўладарыць з удзелам рады і сойма. Праўда, князь гэты ад Люблінскай уніі адначасова быў і польскім каралём, прычым пасля смерці Жыгімонта Аўгуста перадача трона ў спад- чыну скончылася, і манарха выбіраў агульнадзяржаўны сойм.
Нягледзячы на захаванне вялікае самастойнасці, над Бела- руссю падзьмуў новы вецер. Для палачанаў першым яго павевам стала запрашэннем Баторыем у горад манахаў-езуітаў і шчодрае надзяленне іх маёмасцю.
Паводле рэвізіі 1580 года, у месце і ў яго блізкім наваколлі былі: «Церковь светого Софен в замку соборная, манастыр све- того Спаса, который заведывала нгуменя Полоцкая; манастыр светого Нвана Предтечы на острове; манастыр светого Петра в замку; манастыр Мошоноцкнй Воскресення Хрнстова в замку;
церков дворная светого Ннколы в замку; церков другая святого Ннколы в замку на Полупете; манастыр светых Кузьмы н Демяна в месте; церков Рожества Хрнстова в месте, наданье панов Корсаков, земян полоцкнх; церков светого Дмнтрыя в замку; манастыр светого Юря в полн за местом, наданье панов Зеновнчов Корсаков; церков Вознесенья Хрнстова в месте; цер- ков Благовеіцене светого в месте; церков светого Васнлья в месте; манастыр светых Борыса н Глеба на Белчыцы, наданье земян полоцкнх панов Корсаков вснх; манастыр Городецкнй светого Мнханла; манастыр светого Ннколы Лученскнх; церков светое Пятннцы в месте, наданье от давных часов меіцан по- лоцкнх». Землі і маёнткі большасці гэтых манастыроў і храмаў (за выняткам кафедральнага Сафійскага сабора) атрымалі езу- іты.