Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Паданне сцвярджае, што ўладыку знайшлі па снопе святла, якое ішло проста з Дзвіны. Цела прывезлі па рацэ ў Полацк і пахавалі ў Сафійскім саборы. У хуткім часе прах дасталі з зямлі і пасля ўрачыстага адпявання віленскім мітрапалітам паклалі ў срэбную раку. Прах не меў спакою: яго блізу дзесяці разоў перазахоўвалі ў Беларусі і далёка за яе межамі.
Ужо праз год пасля смерці Рым прызнаў айца Іясафата блажэнным (на ўрачыстасцях з гэтай нагоды ў Полацку гучалі прамовы па-беларуску, лацінску і польску), а ў 1867-ым папа Пій IX абвясціў яго святым. Пасля другой сусветнай вайны мошчы полацкага пакутніка перавезлі з Вены, дзе яны тады захоўваліся, у Рым, і ў 1963 годзе пахавалі ў галоўным храме католікаў свету — саборы св. Пятра ў алтары Васіля Вялікага.
Кроў архібіскупа і яго забойцаў нагадала вернікам, што яны зайшлі занадта далёка. Змаганне праваслаўных з уніятамі ў Пры- дзвінні хоць і працягвалася, але ўжо ніколі не было такім жор- сткім.
Вялікі князь Уладзіслаў IV загадваў праваслаўнаму архіепіс- капу Сільвестру Косаву, каб у Полацк не прыязджаў і наба- жэнства там не служыў. Архіепіскап, карыстаючыся тым, што жыве ў талерантнай краіне, насуперак манархавай волі прыязджаў і служыў. У адказ полацкі, кіеўскі і галіцкі уніяцкі архібіскуп Антоні Сялява падаваў каралю скаргу, а полацкі ваявода выдаваў загад, «каб уніяты схізмацкай праваслаўнай царквы не наведвалі,
a па нядзелях і святочных днях бывалі б у Сафійскай, пры базыльянскім кляштары».
Асуджанаму на смерць злачынцу, які дакляраваў прыняць з усёй сям’ёй унію, гарадскія суддзі пакінулі жыццё. Мешчанін, што згадаў імя Кунцэвіча без нададзенай яму гіапам годнасці, мусіў пасядзець у астрозе, а палачаніна Івана Хадыку за пераход з уніяцтва ў праваслаўе мітрапаліт Цыпрыян Жахоўскі ў 1682 годзе аддаў анафеме і пазбавіў апекі свецкіх і духоўных законаў. Праваслаўнае жыхарства таксама скардзілася вялікаму князю, ад якога прыходзіў мітрапаліту наказ «не чыніць цяжкага прыгнёту да спакусы ўсяго хрысціянскага свету». Для той эпохі ўсё адбывалася досыць цывілізавана, прынамсі, без нялюдскіх катаванняў і спаленняў, як у Масковіі, дзе выкаранялі «расколь- нікаў».
У полацкай магістрацкай кнізе за 1646 год захавалася яшчэ адно цікавае сведчанне рэлігійнае барацьбы — скарга лянтвой- та Есмана на кушняра Фёдара Алексяевіча, які сцвярджаў, што унія — спараджэнне д’ябла. Лянтвойт быў на гасціне ў бурмістра пана Крыштофа Старымовіча. Позняй парою ў той самы дом заявіўся, відаць, пад добраю чаркаю згаданы кушнер і, як паведамляе скарга, «наступал на веру светлую уннатскую, мовечы н повтараючы не раз, не десять, же то есть дьябельская н шатанская вера уннатская н не от Бога, але от дьябла тая вера вышла шалберская». Тым часам застоліца працягвалася. Лянтвойт, «вндечн оного кушнера легкомысльность, почал того кушнера навпомннатн, абы он, рачей не блюзнечы веру святую, скромнее седел». He стрываўшы далейшага п янага блюзнер- ства, ён падняўся ад стала, «а пан бурмнстр Старымовнч, яко господарь, его мнлостн пана лянтвойта не пуіцал. А в том он Федор, кушнер, прыпадшы до его мнслотн пана лянтвойта, шкленнцою в палец рукн правое е'го мйлостн кроваве оброннл н зраннл».
Напэўна, і пазней знаходзіліся такія, як кушнер Фёдар, але праваслаўе няўхільна здавала пазіцыі. Яго духавенства ў боль- шасці сваёй вылучалася кансерватызмам і неадукаванасцю. Яно амаль не ведала лацінскай і грэцкай моў, было адарванае ад навуковых ды культурных дасягненняў еўрапейскай цывілізацыі. Беларускі перакладчык Евангелля Васіль Цяпінскі пісаў, што праваслаўныя папы часта не атрымлівалі ніякай адукацыі і нават не разумелі славянскае мовы, на якой маліліся. Разам з тым яны варожа ставіліся да мовы народа: не дапускалі яе ў храм, не дазвалялі друкаваць на ёй кнігі. Праваслаўная царква не дала ў XVII стагоддзі прыкладаў заступніцтва за нацыянальныя правы беларусаў, а часам наогул падтрымлівала захопнікаў. Таму палачане, як і жыхары іншых гарадоў нашае зямлі, пакідалі
змаганне за праваслаўе (асабліва пасля жудаснай вайны з Мас- ковіяй у 1654—1667 гадах) і мірна рабіліся грэка-католікамі.
Адметна, што супроць уніі выступалі пераважна гараджане, а не вяскоўцы. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што хрысціянізацыя сельскага жыхарства па-ранейшаму заставалася досыць павяр- хоўнай. Яе паглыбленне адбудзецца ў 2-ой палове XVII—XVIII стагоддзі, што супадзе з пашырэннем і перамогаю грэка-ката- ліцкай царквы.
Уніяты Рэчы Паспалітай мелі Полацка-Віцебскае архібіскуп- ства і дзевяць біскупстваў, якія падзяляліся на акругі-дыяцэзіі. Полацкая дыяцэзія саступала толькі кіеўскай і была на Беларусі найбуйнейшай. Яе межы абдымалі Полацкае, Віцебскае і Мсціс- лаўскае ваяводствы. У 1664 годзе ў ёй налічвалася болей за тысячу цэркваў. Полацкія грэка-каталіцкія ўладыкі афіцыйна называліся архібіскупамі полацкімі, біскупамі віцебскімі, мсціс- лаўскімі, аршанскімі, магілёўскімі і ўсяе Беларусі. 3 полацкіх архібіскупаў звычайна выбіралі мітрапалітаў. Горад з яго кафед- ральным Сафійскім саборам, дзе захоўваліся мошчы Іясафата Кунцэвіча, зрабіўся сталіцаю беларускіх грэка-католікаў і меккаю ўсіх уніяцкіх паломнікаў.
Умацаванню уніі спрыяў створаны ў 1617 годзе манаскі ордэн базыльянаў. Яго назва паходзіць ад імя аднаго з айцоў царквы, змагара за адзінства хрысціянства святога Васіля Вялікага. Новы ордэн апавясціў, што прымае на сябе адказнасць за выхаванне моладзі. Базыльяне друкавалі царкоўную літаратуру, адчынялі пры кляштарах школы і калегіі, дзе вучылі дзяцей і юнакоў на іх роднай мове. Яны былі вельмі адукаваныя людзі, і ў асвеце уніятаў маюць, бадай, не меншыя заслугі, чым езуіты ў католікаў. Кляштар манашак-базыльянак у Полацку быў заснаваны Іяса- фатам Кунцэвічам. Пасля яго забойства ў горадзе з’явіліся і браты-базыльяне. Абодва уніяцкія кляштары мясціліся каля Са- фійскага сабора.
У Полацку дзейнічалі таксама каталіцкія манаскія ордэны бернардзшаў (з 1498 г.), у якіх навучаўся лаціне малы Францішак Скарына, дамініканаў (з 1670 г.), францысканаў (з 1684 г.) і запрошаныя Стэфанам Баторыем у 1579-ым езуіты. Часам мож- на прачытаць, што базыльяне, і наогул уніяты, маўляў, цалкам прадаліся лацінству, паслухмяна скакалі пад езуіцкую дудку. Гэ- тую выдумку пусцілі царскія праваслаўныя гісторыкі. Дакументы сведчаць пра іншае.
Базыльяне судзіліся з езуітамі за крыж святой Еўфрасінні і не аддалі святыню з Сафійскага сабора. Пісар полацкай магдэ- бургіі католік Міхал Другавіна ў 1764 годзе даваў пісьмовае перадшлюбнае абяцанне, што «будучую жонку сваю, дачку ві-
цебскага ратмана Апалонію, уніятку, не толькі не будзе змушаць да лацінскае веры, а наадварот, будзе ўмацоўваць яе ў уніі». У 1802 годзе езуіты, якіх тады падтрымлівалі царскія ўлады, падалі ў суд скаргу на полацкіх і ўшацкіх базыльянаў за тое, што уніяты «пронзноснлн ненстовые слова протнв католнческой релнгнн, что все католнкн суть погнбшне н что релнгня рммская не сог- лашается co святым Евангелнем». У згаданай раней аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты», магчыма, зусім небеспад- стаўна сцвярджаецца, што базыльяне ведалі, дзе схаваная по- лацкая бібліятэка, але, не хочучы, каб яна трапіла да езуітаў, два стагоддзі захоўвалі таямніцу.
Яшчэ ў 1636 годзе Віленская кангрэгацыя (з езд) грэка-ка- таліцкага духавенства ўзаконіла ва уніяцкіх цэрквах беларускую мову. Калі быць дакладным, пастанову, каб ва ўсіх уніяцкіх храмах казанні гаварыліся па-беларуску, прыняла XV сесія кан- грэгацыі. Пра высокую ступень карыстання нашай мовай у грэ- ка-каталіцкіх навучальных установах сведчыць тое, што гэтыя школы пераважна называліся «рускімі», гэта значыць беларус- кімі. Цяжка казаць пра гвалтоўную паланізацыю беларусаў уні- яцкім духавенствам, калі Іясафат Кунцэвіч у сваім «Уставе прас- вітарам» загадваў святарам карыстацца народнай мовай, а ў XVIII стагоддзі полацкія уніяцкія біскупы рассылалі па пры- ходах загады з патрабаваннем звяртацца да вернікаў «са словам Божым на зразумелай мове». Урэшце, перад намі жывы прыклад украінскай Галіччыны. «Кіеў — сталіца Украіны, а Львоў— сталіца ўкраінцаў»,— да нядаўняга часу казалі нашы суседзі. Чаму? Ды таму, што унія, якая жывіла нацыянальны дух народа, на захадзе Украіны, у Галіччыне, захавалася да 1946 года (калі яе здратаваў, загнаўшы ў падполле Сталін).
На заканчэнне размовы пра унію згадаем праваслаўнага по- лацкага архіепіскапа Мялеція Сматрыцкага. Абвінавачаны ў пад- бухторванні віцяблянаў да забойства свайго суперніка, ён вып- равіўся ў паломніцтва па Святых мясцінах. У вандроўцы ўладыка Мялеці прыйшоў да высновы, што праваслаўная царква зара- жаная ерассю, а унія — ад Бога. Вярнуўшыся, ён выракся сваіх антыуніяцкіх твораў і напісаў іншыя, у якіх заклікаў суайчыннікаў прыняць новую веру дзеля міру на роднай зямлі.
Міру ў Беларусі, аднак, не было. He паспела яна загаіць раны, пакінутыя Інфлянцкай вайною, а крумкачы, чуючы шчод- рую пажыву, ужо зноў радасна віталі заваёўнікаў.
1633 год — сярод чорных дат нашай мінуўшчыны. Маскавіты зрабілі яшчэ адну спробу захапіць Полацк. Ім паспрыяла звадка месцічаў з падваяводам Янам Лісоўскім. У чэрвені да горада падыходзіла збройная сіла з усходу. Падваявода выступіў на
пасяджэнні магістрата з патрабаваннем як найхутчэй адраман- таваць вежу Ніжняга замка і ўвесці туды войска. Палачане Мікуліч, Хаткевіч, Семяновіч, Паплешыч (няхай прозвішчы да- памогуць каму-небудзь у складанні радавода) і яшчэ дзесяць жыхароў падпісалі пратэст, адмовіўшыся даць на рамонт вежы нават дрэва. Спрэчка скончылася тым, што праз два дні неп- рыяцель уначы авалодаў Запалоццем і аддаў горад агню. Цэлы і незабраны застаўся адно Верхні замак. Яго абаронцы не давалі ворагу спакою: вялі абстрэлы, хадзілі на вылаз і змусілі чужынцаў адступіцца.
У той вайне 1632 —1634 гадоў браў удзел народжаны ў Віцебскім ваяводстве шляхціц Казімір Семяновіч. Ен стане аўтарам выдадзенай у 1650-ым у Амстэрдаме па-лацінску кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі». He пройдзе і года, як гэты трактат на трыста з лішнім старонак будзе перакладзены на французскую мову, затым з’явяцца выданні на англійскай, нямецкай, галандскай, дацкай... Англійскі перакладчык Джордж Шэлвак амаль праз стагоддзе пасля выхаду «Вялі- кага мастацтва артылерыі» прызнаваў, што «аўтарытэт аўтара гэтай кнігі быў і дагэтуль застаецца для ракетнікаў і феер- вейкераў святым». Трактат таленавітага сына Прыдзвіння да канца XVIII стагоддзя будзе адзіным у свеце грунтоўным падручнікам (а адначасна і навуковым даследаваннем) арты- лерыі і ракетабудавання. На падставе ўласных эксперыментаў наш суайчыннік здолеў сказаць у гэтай галіне сапраўды новае слова. Гісторык Міхась Ткачоў у прысвечанай вучонаму ліц- віну кнізе, што выйдзе ў серыі «Нашы славутыя землякі» напіша: «Даўняя спрэчка пра тое, хто вынайшаў шматступе- невую ракету — рускі К. Цыялкоўскі, бельгійскі інжынер Р. Бінг або амерыканец Р. Говард — вырашаецца для многіх нечакана: канструкцыю такой ракеты болей чым за 250 гадоў да іх апісаў у сваёй кнізе беларус Казімір Семяновіч».