Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У 1657 годзе царскія казакі закатавалі на Палессі каталіцкага місіянера Андрэя Баболю, якога праз два стагоддзі папа рымскі абвесціць святым. (Мошчы Баболі будуць захоўвацца ў сута- рэннях полацкага храма св. Стэфана, а пасля яго ператварэння ў XIX стагоддзі ў Мікалаеўскі праваслаўны сабор рэліквію пе- ранясуць у бабінец дамініканскага касцёла.)
Полацкі епіскап Каліст, якога нельга было западозрыць у непрыязі да заваёўнікаў, у 1661 годзе пісаў «пнсьмо увеіцатель- ное» князю Івану Хаванскаму, што стаяў у Полацкім ваяводстве з ноўгарадскім і пскоўскім палкамі: «Вон твон вся пуста н нежн- тельна сотворнша, вся в конец разорнша царскнмн воннствуюгце оброкн, яко нмчего же во препнтанне снрым оставнша». У тым самым 1661 годзе ўвосень беларуска-польскае войска на чале з Жыромскім ушчэнт разбіла ваяводу Хаванскага пад Кушлікамі, за трыццаць вёрст ад Полацка. Пераможцы ўзялі ў якасці тра- феяў 130 баявых варожых сцягоў.
Чужынцы пачуваліся на беларускай зямлі ўсё больш няўтуль- на. Паланёны ў Кушлікаўскай бітве, а потым адпушчаны ноўга- радскі стралец Сценька Андрэеў вярнуўся з Вільні ў Полацк з трывожнай навіною. У сталіцу Вялікага княства таемна прыходзіў нейкі віцебскі мешчанін «а ростом толст н высок, с пнсмамн для того, чтоб под Внтебск н под Полоцк полскне н лнтовскне людн подошлн, а онн де, меіцане велнкого государя ратных рускнх людей вырубят н города полскнм н лнтовскйм людем здадут». Ваяводы ведалі, што гэта не пустая пагроза. Жыхары Магілёва, не стрываўшы ўціску і здзекаў, ужо выразалі за адну ноч трох- тысячны царскі гарнізон, які ў свой час мірна пусцілі ў горад. Жывы застаўся адзін-аднюткі стралец, што быў у самаволцы, цешачыся на печы з каханкаю.
Беларусы — і гараджане, якіх цар пазбавіў магдэбургскіх вольнасцей, і шляхта, і сяляне — усё часцей бралі ў рукі зброю, ствараючы партызанскія атрады. Найбольш чынна народ зма-
гаўся з ворагам на ўсходзе, дзе, даведзеныя рабункамі да страш- нага голаду, людзі елі ў вёсках уласных дзяцей. Антыбеларуская палітыка цара прывяла да таго, што праваслаўная шляхта пера- ходзіла ў каталіцтва, а сяляне рабіліся уніятамі.
Тактыка выпаленай зямлі ажыццяўлялася адначасова з пры- мусовым перасяленнем у Масковію. Аляксей Міхайлавіч і мас- коўскі патрыярх Нікан пастанавілі вывесці ў палон трыста тысяч беларусаў, і гэты «велічны план» паспяхова выконваўся. На астраханскіх нявольніцкіх рынках стральцы бойка гандлявалі па- лоннымі з-пад Полацка, Віцебска і Мсціслава, прадаючы іх персам і туркам у вечнае рабства па тры рублі за галаву. Дзесяткі тысяч беларусаў сталі прыгоннымі расійскіх памешчыкаў. Тысячу палонных пасяліў у падмаскоўных маёнтках баярын Марозаў. Сотнямі выводзілі людзей у свае вотчыны баяры Куракін, Тру- бяцкой і Хітрова. Царскія дзякі пасылалі з захопленых земляў шыфраваныя «тарабарскія» граматкі з усё новымі і новымі па- ведамленнямі, што «холопн ндут в Московскую сторону».
Вялікую частку палону цар пасяліў у сваёй апусцелай пасля чумнага паморку 1654 года сталіцы. Праз дваццаць гадоў толькі ў Мяшчанскай слабадзе жыло 612 беларускіх сем’яў. Іх дзеці вучыліся ў школе, якую трымаў беларус Якуб Якаўлеў. Наро- джаны ў Полацку манах Варлаам з лістапада 1665 года навучаў маскоўскіх дзяцей польскай і лацінскай грамаце. Сучасныя ра- сійскія гісторыкі здзіўлена пішуць, што ў цёмнай, амаль цалкам непісьмемнай Маскве ледзь не палова жыхароў Мяшчанскай слабады ўмела чытаць і пісаць. Апрача гэтае слабады нашых суайчыннікаў рассялялі па ўсім горадзе. Кожны пяты жыхар Масквы быў тады беларусам. 3 тае пары Масква і пачала па- наску «акаць», хоць вакол яе дагэтуль «окаюць».
Вядома, самымі каштоўнымі палоннікамі былі людзі майстра- вітыя, абазнаныя ў розных навуках. Такія, як друкары з Ар- шанскага Куцеінскага манастыра, што воляю патрыярха Нікана паехалі на чужыну разам з друкарняю. (У Масковію вывезлі тады ўсе беларускія друкарні з кірылічным шрыфтам.) Такія, як полацкія кафляры-цаніннікі, якія і сёння захапляюць археолагаў сваімі кафлямі з выявамі скамарохаў і цмокаў, з расліннымі і геральдычнымі арнаментамі. На ўсход гналі «взятых по госуда- реву указу» разьбяроў, ювеліраў, збройнікаў...
Гэта яны стваралі шэдэўры крамлёўскіх палатаў. Гэта яны аздаблялі Іверскі манастыр на Валдаі, саборы Новаерусалімскага манастыра на Істры, Круціцкі хорам і царскі палац у Каломен- скім. Яны выштукавалі разьблёны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра. Яны, беларусы з Мяшчанскае сла- бады, сталі акторамі першага ў Расіі прыдворнага тэатра... На- шых майстроў, якіх бралі працаваць пры царскім двары, абавяз-
Мушкецёр-найміт. XVII cm.
кова «прыводзілі да веры» і змушалі даваць царкоўную прысягу. Ніхто не зважаў, што добрую палову «лнтовскнх нноземцев» складалі праваслаўныя.
У 1662 годзе толькі ў маскоўскай Срэбнай палаце служылі Аляксею Міхайлавічу болей за сорак беларускіх майстроў пе- раважна з Віцебска і Полацка. Шмат нашых паднявольных су- айчыннікаў прымнажалі царовы багацці ў Збройнай, Залатой і Майстроўнай палатах. Тут таксама было нямала палачанаў: ша- бельнік Рыгор Іванаў, чаканшчык Іван Андрэеў (ён зрабіў ца- рэвічу Пятру Аляксеевічу пазалочаны срэбны «рукамый» з фі- ніфцю), «скорых ковчежных дел мастер» Сымон Якаўлеў, ся- рэбранікі Сцяпан Астаф’еў, Васіль і Фяклістка Грыгор евы, Мі- кіта Сямёнаў, Іван і Фёдар Палачанінавы, нейкі Антон без прозвішча... У Маскве працавалі таксама полацкія ювеліры Сця-
пан Мандрыкін, Міхаіл Якаўлеў, Іван Пракоп еў, ганчар Кузьма Савельеў, збройнікі Анісімка Мікалаеў і Грышка Стасюкоў.
Спіс гэты, безумоўна, далёка не поўны. 3 нашай зямлі пера- сялілі майстроў шасцідзесяці спецыяльнасцей. Некаторых з гэ- тых рамёстваў (вырабу каляровае кафлі, разьбы па дрэве з па- залотаю) у Масковіі датуль не ведалі. Але Аляксею Міхайлавічу Цішайшаму ўсё было мала, і ён пасылаў ігумену Богаяўленскага манастыра Іяўлевічу загад «прнзвать к нашей, велякого государя мнлостн воспевака Нвана Коклю, чтобы он ехал к нам, велнкому государю, к Москве, с женой н с детьмн, а мы его за то пожа- луем». Заканчваўся ліст традыцыйным крывадушным абяцаннем: «Н буде он на Москве быть не похочет н мы, велнкнй государь, велнм его отпустнть назад в Полотеск».
Палонны беларускі шляхціц Адам Каменскі-Длужык, родам з-пад Оршы, знаходзячыся з 1658-га блізу дзесяці гадоў за Уралам, напісаў успаміны пра сваё доўгае падарожжа праз усю Сібір, якія сталі першай крыніцаю звестак з этнаграфіі яе на- родаў. Дарэчы, недахоп у Сібіры царкоўнай маёмасці маскоўскія ўлады кампенсоўвалі яе вывазам з Вялікага княства Літоўскага. Напрыклад, у царкоўных вопісах табольскіх храмаў неаднаразова сустракаюцца кнігі «печата лнтовской».
Яшчэ адна звязаная з той вайною цікавостка. Аднекуль з Прыдзвіння цар выслаў пад Уфу нядобранадзейных шляхціцаў са старадаўняга смаленска-полацкага роду Тураўскіх. 3 часам яны сталі звацца па-расійску — Туравы, а потым — Дуравы. Гены ваяўнічых продкаў праз паўтара стагоддзя загаварылі ў Надзеі Дуравай, што ў 1806 годзе пад прыдуманым імем запі- салася ў Гарадзенскі ўланскі полк, стала першай у расійскім войску жанчынай-афіцэрам, ваявала ў Беларусі ў 1812-ым, дай- шла з войскам да Парыжа і зрабілася прататыпам гераіні фільма «Гусарская балада».
1664 год. Замест Вельямінава цар прысылае ў Полацк но- вага ваяводу Багдана Нашчокіна. Той зрабіў падрабязны вопіс полацкай вайсковай маёмасці, з якога мы даведваемся, нап- рыклад, што ў палку ў князя Івана Хаванскага было «2198 корабйнов порчаных, 312 пар пнстолей порчаных, 232 пары почнненых; 630 стволов мушкетных, 37 стволов мушкетных раздутых, 14 пар лнтавр пробнтых, 900 колчаданов, 400 крем- нев, 60 шпаг ломаных, 740 мушкетов почнненых, 1530 муш- кетов порченых, 4 знаменм без древок полотняных, 6 берды- шов, 7 сабель с ножнамн худых, 14 пуд свннцу». Полацкі гарнізон складаўся тады з 13 557 ратных людзей і 198 мяшчан. У замкавых вежах, брамах і на сценах стаялі 50 гармат і 59 затынных пішчалей.
Але ні замены ваяводаў, ні царскія інспекцыі і застрашлівыя ўказы не маглі выратаваць Масковію ад паразы. Паводле Ан- друсаўскага міру 1667 года, царскія войскі пакінулі Полацк, жы- хароў якога вялікі князь на чатыры гады вызваліў ад дзяржаўнага падатку і ўсіх павіннасцей.
Хоць і прыйшло вызваленне, язык не паварочваецца назваць вайну пераможнай. У выніку ваенных дзеянняў, голаду і хвароб у 1654—1667 гадах Беларусь страціла палову свайго насельніц- тва. Загінуў кожны другі, а ва ўсходняй Беларусі — кожныя 80 чалавек са 100. У Полацку ацалела 102 дамы з болей чым пятнаццаці сотняў, у Віцебску 56 з 982. Полацкае ваяводства на пачатку вайны мела 19 580 гаспадарак, напрыканцы — 5840. За гэтымі вусцішнымі лічбамі — абарваныя чалавечыя лёсы, вы- нішчаныя пад корань роды, мільёны ненароджаных працавітых і таленавітых людзей, будучыя беды нашай зняможанай зямлі... Ад мора пралітай крыві сучаснікі называлі тыя гады не вайною, а патопам. У аднайменным рамане той час досыць праўдзіва апісаў Генрык Сянкевіч. (Цікава, што правобразам галоўнага героя «Патопу» стаў наш зямляк аршанскі войт Самуэль Кміціц з беларуска-ўкраінскага роду Кмітаў-Чарнабыльскіх.)
Велізарнай незваротнаю стратай для Бацькаўшчыны былі не толькі палеглыя, але і жывыя — тыя сотні тысяч беларусаў, якіх вайна назаўсёды адарвала ад родных агменяў. На чужыне да скону мусіў жыць яшчэ адзін выдатны сын Полацка — Сімяон.
н
муж ДЛБРАЕвРНЫ, ЦАРКВ6 I ДЗЯРЖАВв ПЛТРЭБНЫ
езайздросная доля ў таго, хто сядзіць у турме — паз- баўлены сонца і неба, адарваны ад блізкіх людзей і ўлюбёных заняткаў. А калі звініш кайданамі, не веда- ючы за сабой аніякай правіны, трываць пакуты шмат-
кроць цяжэй. Тады агортвае роспач, і ў душы нараджаюцца вершы - малітвы:
Прнзрн оком мнлостн на мене скорбяіца, От неправедна мужа клевету терпяша. Нх же ум мой не мыслнл, он на мя клевеіцет, А душа в невннностн от страха трепеіцет.
Кровн моея хогцет, пагубы желает...
Радкі гэтыя напісаў Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч, што ўвайшоў у гісторыю як славуты беларускі і расійскі пісь- меннік, асветнік і філосаф Сімяон Полацкі. Напісаў, калі яго па даносе кагосьці са зласліўцаў кінулі ў 1659 годзе ў вязніцу на Верхнім замку.