Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Полацкі прытрымліваўся заходнееўрапейскай касмалагічнай гіпотэзы, што грунтавалася на вучэннях Арыстоцеля і Пталамея. У Расіі ж панавала старая візантыйская традыцыя, згодна з якой Зямля ўяўлялася плоскай, а неба — увагнутым, як чаша.
Захапляючыся астралогіяй, Полацкі быў майстрам вершава- ных гараскопаў, якія складаў царскай сям’і і прыдворным вяль- можам. Вялікі поспех меў яго гараскоп царэвіча Пятра, уручаны бацькам у дзень хрэсьбінаў. Як сведчаць палацавыя запісы, паэту шчодра аддзячылі: «Наставннку старцу Снмеону поднесено с царского стола четыре головы сахару весом по трн фунта голова, два блюда по полфунту, сахаров зеренчатых блюдо, ягод вннных фнннков по фунту на блюде, трубочку корнчкн... да полоса ар- бузная, другая дынная».
Ен складаў оды, элегіі, гімны, панегірыкі, эпітафіі, загадкі, «плачн», «утешення»... Сваімі сатырычнымі і павучальнымі вер- шамі ён змагаўся з дзікімі расійскімі забабонамі. У «Поученнн протнв суевернй» паэт абураўся такой папулярнай маскоўскай методай лекавання, як мазанне дзяцей граззю ад сурокаў.
Як і яго славуты папярэднік Скарына, Полацкі ўсё жыццё цікавіўся медыцынай. Выступаючы супроць чараўнікоў і шаптуноў, ён паважліва ставіўся да традыцыйных народных сродкаў. «Естес- твенных врачеств не пренебрегайте»,— вучыў ён і з сімпатыяй пісаў у адным з вершаў пра мудрую лекарку, што ратавала хворых нас- тоенымі на віне зёлкамі. Чалавека асветнік параўноўваў з горадам, які — па колькасці органаў пачуццяў — мае пяць брамаў. Дбаючы пра гэтыя «брамы», ён прапаноўваў рацыянальную сістэму харча- вання — раіў не злоўжываць тлушчамі, бо «похоть умножают», але не ўхваляў і пастоў, бо «плотй нзнемогшнй ум не добр бывает». Ен пакінуў натхнёныя радкі пра віно, што «сердце утверждает н воз- веселяет», і адначасна з агідаю пісаў пра жлуктаў.
Героі яго твораў — найчасцей жывыя людзі з іх клопатамі, пакутамі і заганамі. Ен услаўляе пакрыўджанага невукамі філо- сафа і выкрывае суддзю-хабарніка і манаха, на душы ў якога грахі абжорства і п янства.
Друг твой в пнве, в горелце, в тобаце, Еслв тя выдал, налай, як собаце.
Паэтава дасціпнасць добра відаць у вершы «Пьянство». На- піўшыся да божай моцы, бацька прыходзіць дадому і замест двух сыноў бачыць чатырох. Ва ўладзе страшнага падазрэння
ён вырашае праверыць жонку распаленым жалезам. Кемлівая жанчына, не надта спадзеючыся на Гасподні суд, просіць раўніўца падаць ёй чырвонае жалеза сваёй рукою. Вінапівец хапае яго, і чацвёра сыноў імгненна ператвараюцца ў двух.
Жывучы ў сталіцы жорсткай краіны, дзе штодня кагосьці каралі смерцю, Сімяон не баяўся павучаць самога цара:
Мало есть правды царю мудру бытн
Н подчнненных мудростн лншнтн...
Велн н рабом мудростн нскатн, й того тебе будут работатн... От нскусных муж шцн совета й от разумных вопросн ответа. Мнлостнв будн, н скор оставлятн, Косен казннтн, а готов слушатн...
Шырокую славу прынёс нашаму земляку пераклад Псал- тыра — зборніка біблійных гімнаў і песняў, па якім тады звы- чайна вучыліся чытаць. Пераклад зразумела, быў зроблены вер- шамі і выдадзены з цудоўнымі гравюрамі ў Сімяонавай друкарні. Гэтая «Псалтырь рнфмотворная» зрабілася ў адукаваных мес- цічаў папулярным спеўнікам. Яе называў сярод трох кніжак — яго «врат ученостн» — Ламаносаў. (Яшчэ аднымі «вратамн» была «Граматыка», напісаная полацкім архіепіскапам Мялеціем Сматрыцкім.)
Абдзеленыя прамоўніцкім талентам святары, дзякуючы Сі- мяону Полацкаму, атрымалі два падручнікі — зборнікі царкоў- ных «словаў» і казанняў пад назвамі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». У кожным болей за паўтары тысячы старонак, на якіх — узоры высокага красамоўства, што прыводзяць на памяць «другога Златаслова» Кірылу Тураўскага.
Большасць сваіх вершаваных твораў паэт сабраў у аб’ёмістыя рукапісныя кнігі «Рнфмологнон, нлн Стнхослов» і «Вертоград многоцветный». У прадмове да першай ён прыгадвае юнацтва:
Пнсах в начале по языку тому, йже свойственный бе моему дому. Таже увндев многу пользу бытн, Словенскому ся чнсту учнтн.
«Вертоград» з яго размешчанымі ў алфавітным парадку вершамі быў своеасаблівай энцыклапедыяй. Чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, заалогіі, паразважаць над царкоўнай прыпа- весцю, пасмяяцца з анекдота... Сярод герояў энцыклапедыі ан- тычны філосаф Дыяген, персідскі цар Артаксеркс і біблійны волат Самсон, што паразіў аслінаю сківіцай тысячу філісцімлянаў...
Камусьці гэтыя вершы здадуцца сёння грувасткімі і няўцям- нымі, але тут, пэўна, той выпадак, калі вінаваты не аўтар, a
чытач, які дрэнна ведае эпоху, свет яе ідэй і вобразаў. Для свайго часу Сімяонавы творы былі наватарскімі і мелі вядомасць не толькі ў Масковіі.
Полацкі належаў да заўзятых аматараў паэтычных эксперы- ментаў. Мабыць, яны кампенсавалі «натхненне», з якім склада- ліся даўжэзныя прыдворныя оды. Апрача фігурных вершаў, ён ствараў са сваіх радкоў цэлыя архітэктурныя спаруды, якія можна і чытаць, і разглядаць як цікавы малюнак. У спадчыне нашага суайчынніка часта сустракаюцца ўзоры так званай макаранічнай паэзіі, калі верш складаўся адразу на дзвюх ці на трох мовах з чаргаваннем «славянскіх», польскіх і лацінскіх радкоў. Такой творчай методаю ён напісаў колькі твораў, адрасаваных баярыну Багдану Мацвеевічу Хітрова, які доўга і падазрона разбіраў велягурыстыя пажаданні вучонага «заходніка». 3 прафесійнай лёгкасцю Сімяонава пяро стварала вершы ў два слупкі, што чытаюцца і паасобку і разам:
Бог сый в небе Радость тебе Да дарует Честь н славу Мужу праву Да готует За то, яко Всем благ всяко Бываешн Бедным мнлость Скорбным радость
Боже благнй Свете драгнй Да хранвшн Марфу здраву В твою славу Юже зрншн 1 я, любяшу Н служашу Сердцем правым Умом десным Словом честным.
Сучасныя паэты могуць пазайздросціць яго ўменню пісаць у жанры «рэха», калі дасягаецца эфект гэтай прыроднай з’явы.
Рцы, ЕЦасте, кому служыш, кто ест сей? — Алексей.
Чыя кров? — Сын Мнхайлов. Государев? — Царев.
Кто саном? — Цар роксаном. Колн дуж? — Храбрый муж...
Такая мудрагелістасць наогул была ўласцівая культуры eapoKa, да якой належыць Сімяон.
У Маскве ён здабыў еўрапейскую славу. Пра яго вершы вёў гаворку ў кнізе «Расійская граматыка» оксфардскі лінгвіст XVII стагоддзя Лудольф. Яшчэ раней аб першым прафесійным ра- сійскім літаратары, беларусе з Полацка Сімяоне апавясціў Еў- ропу курляндскі арыстакрат Якуб Рэйтэнфельс. Ен напісаў вы- дадзеныя па-лацінску ў Падуі і па-нямецку ў Нюрнбергу «Ска- занні пра Масковію», чые чытачы даведаліся, што ў сталіцы паўночнай дзяржавы жыве «пісьменнік, манах базыльянскага ордэна Сімяон, які ў высокай ступені поўны лацінскай вучонасці».
Паэт не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года Маскву аб- ляцела вестка пра яго смерць. Адных яна засмуціла, другіх ус- цешыла. Цяжка ска- заць, каго было бо- лей: асветнік нашмат апярэджваў свой час.
газвітаўся з гэтым светам Сімяон у яснай свядомасці, загадзя пакінуўшы запавет, які сведчыць, што ў апошнія дні жывдя ён шмат думаў пра Бела- русь. 3 пакінутых ся- місот рублёў срэбрам і шасцісот золатам сваю долю, згодна з запаветам, атрымалі беларускія манасты- ры ў Полацку (Бо- гаяўленскі), Віцебску, Оршы (Куцеінскі), Дзісне, Мёрах, Мен- ску і Вільні.
Выхаванец асвет- ніка цар Фёдар зага-
I |доі4пт Tuaufty Sim cZ спяпйія.
таыш ао tijyi ••нозм a’siLw «чмн marw
, . Ь-
. onffia'tnMot »tc
Hie т« г«т омстно ,
0« П«КнС( ziwwMOnflo tyfon ч>П*нно( .
н«м« а<м . ланш н*лгм
По’» *Зна **^nt** <*’"» CMWlllWW HMJM, no ГлмкГ 5лкжС 'інсло* п^л яйпі „ ло твлм/А /mh^h сігм амг'(*і r»iQaf