Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Свае аргументы ў гэтай дыскусіі ёсць у кожнага. Але ісціну, як звычайна, трэба шукаць пасярэдзіне.
Перавыдаюцца яго творы, па іх абараняюцца ў Маскве і ў Мінску дысертацыі. Кніга пра нашага земляка выйшла ў папу- лярнай серыі «Жнзнь замечательных людей». У 1980 годзе ЮНЕСКА ўнесла імя Сімяона Полацкага ў каляндар міжна- родных дат выдатных дзеячаў славянскае культуры.
Тым, хто захоча глыбей пранікнуць у свет думак і вобразаў знакамітага паэта, раю разгарнуць важкі том яго «Внріпей», выдадзеных колькі гадоў таму «Мастацкай літаратурай». Углед- ціся ў партрэт сівабародага манаха, што абапёрся рукамі на кнігу. У гэтых вачах свеціцца жывая чалавечая мудрасць, якая ніколі не старэе.
КЛРЛНЛВЛНЫ ЗАБОЙЦА
арэвіч Пётр Аляксеевіч, што некалі прыціхаў перад вучоным манахам Сімяонам, вырас, узышоў на трон і ўзяўся прасякаць вакно ў Еўропу.
У Паўночнай вайне са Швецыяй хаўруснікам ра- сійскага імператара быў вялікі князь літоўскі Аўгуст II. Кірую-
чыся на сустрэчу з ім у Біржайскі замак, Пётр I у лютым 1701 года на паштовых падводах праязджаў праз Полацк.
Пасля пажараў і разбурэнняў мінулага стагоддзя горад ужо трохі акрыяў. Колькасць будынкаў у ім набліжалася да тысячы. Прыстойны выгляд набылі замкі. У неба падымаліся адноўленыя цэрквы і касцёлы. Зноў набіралі сілу рамесніцкія цэхі. У Экімані пачыналі рабіць лёгкія рачныя судны — «екіманкі»...
Першае з’яўленне Пятра ў Полацку, калі не лічыць грамавых імператаравых тостаў на абедзе, абышлося ціха. А вось другі прыезд... Лепей бы шляхі расійскага ўладара пралеглі дзе-не- будзь убаку. Праўда, тады б полацкія экскурсаводы не мелі магчымасці з правінцыйным гонарам казаць, што «в нашем городе жнл царь Петр I». Шмат хто і сёння не можа ўцяміць, што мемарыяльная шыльда на адной з прыдзвінскіх камяніц, якая нагадвае пра гэта, зневажае нашу нацыянальную годнасць.
Але ўсё па парадку.
Пачатак XVIII стагоддзя зноў зрабіў Беларусь тэатрам ва- енных дзеянняў. Частка магнатаў, узначаленая Сапегамі, пад- трымала шведскага караля Карла XII і дапамагла яму войскам. Прыхільнікі шведаў абралі вялікім князем і каралём Станіслава
Ляшчынскага. Такім чынам Рэч Паспалітая займела адразу двух гаспадароў, паміж якімі таксама разгарэлася вайна. Тым часам скандынавы занялі Гарадзеншчыну. Пётр I накіраваў у Беларусь сямідзесяцітысячную армію.
Значныя сілы на чале з князем Аляксандрам Меншыкавым у лютым 1705 года рушылі да Полацка і сталі за горадам вай- сковым лагерам. У чэрвені сюды прыехаў сам цар. Ен жыў то ў келлях Спасаўскага манастыра, што належаў тады езуітам, то ў зграбнай, пабудаванай у 1694 годзе мураванцы недалёка ад Богаяўленскага манастыра, на якой цяпер вісіць мемарыяльная дошка. Сто гадоў таму палачане яшчэ маглі бачыць над вокнамі гэтага будынка ляпную выяву двух геніяў, што трымалі ў руках стужку з лацінскім надпісам: «Petrus Primus. Anno Domini MDCCV» — «Пётр Першы. Год Гасподні 1705».
Імператар прабыў у Полацку блізу месяца. Тут ён выдаў маніфест, дзе забараняў шляхце збірацца на з’езды або ехаць у Варшаву на зацвярджэнне новага манарха. Парушальнікаў Пётр абяцаў пакараць як здраднікаў Айчыны і «нстребпть нх нмення огнем н мечем». Горад цар меўся ператварыць у велізарную фартэцу, умацаванні якой ахоплівалі б замкі, Вялікі пасад, востраў на Дзвіне і прылеглыя ўзвышшы. На плане Полацка 1707 года драўляных сцен і веж ужо няма, а паказаныя бастыёны з зямлі і каменю. Разам з тым царскі генерал фон Вердэн атрымаў загад: у выпадку набліжэння да горада пераважных сіл шведаў адступіць толькі пасля таго, як узарве полацкія замкі.
29 чэрвеня, у дзень імянінаў, Пётр прыняў ад айцоў-езуітаў запрашэнне паабедаць у іх у калегіуме. Прывітальную прамову цару, яго сыну Аляксею і князю Меншыкаву казаў рэктар Ка- зімір Бельскі. Дакументы дадаюць, што «прн заздравном тосте о благоденствнн высокого нменннннка пронзводнлась стрельба нз пушек, поставленных на плоіцадн пред коллегпумом». Таго разу гаспадары зрабілі на імператара неблагое ўражанне (пазней ён падпіша ўказ, якім забароніць езуітам знаходзіцца ў межах Расіі). Падчас абеду Пётр апавядаў рэктару пра свае падарожжы па розных краінах, а потым міласціва назіраў імшу ў езуіцкім касцёле.
Qap не вылучаўся пабожнасцю. Хоць ён і заходзіў у храмы, зняўшы парык, але не цырымоніўся нават з расійскім духавен- ствам. Што ўжо казаць пра неправаслаўных! Уніятаў Пётр проста ненавідзеў. У хвіліну шчырасці ён сказаў Аўгусту II, што ў Вя- лікім княстве Літоўскім павінны застацца толькі «ваша (значыц- ца, каталіцкая) і наша царква». У Віцебску цар загадаў пасекчы ўсе абразы з выяваю Іясафата Кунцэвіча. He спадзеючыся на лепшае і ў Полацку, манахі-базыльяне (яны мелі тады мужчынскі і жаночы кляштары пры Сафійскім саборы і Барысаглебаўскі ў
«HOrijHZ ГГбКНЙЧКЛ
LmH, Н П»0ФОЛЛ Стлго Іптолгклго Гнлігклго Елгтін, Л^і'еш<пг ПоЛОфгін, бпкпг Кнтдакін, ^тн'ллмкін, О^шлшкін, н ДОогнл«жій,
Гт, ТрніГ Плп^ггклго Л«іІ(Т/НТ2.
Д^§0 Клгоддтн н &л4<тм ш Пратдго н Жньо^орАірдго н стгоПрггтб/мЙптолсмго Рнжклго Йдлдчон. ; х' z
1ЛІЫ ём&ал Грдлютд Ндо/4, по Пштік н іЦо^шоллт, ГЬкн НдшеА Ялтырскід. Іднх.тг £тл$нкі
■ СокЯ Мца НвекрГгЖ_ Дна Л...
фjo/luiA/1’ Лф£71цЛ> ТСолоуА/М „
«Стаўленая грамата» архібіскупа Фларыяна Грабніцкага з аўтографам і пячаткаю
Задзвінні) адправілі срэбную труну з мошчамі святога Іясафата ў Жыровіцкі манастыр пад Слонімам.
Свае адносіны да тагачаснай веры большасці нашых продкаў імператар засведчыў не дзе-небудзь, а ў кафедральным Сафійскім саборы.
Назаўтра пасля імянінаў Пётр з Меншыкавым і некалькімі афіцэрамі, ніштавата выпіўшы, зайшоў у галоўны полацкі храм. Простых вернікаў-уніятаў у Сафіі гэтай парою не было, маліліся адно шасцёра святароў і манахаў. Выгляд рахманых чарнарызцаў, якія ў параўнанні з двухметровым імператарам і прыдворнымі не вылучаліся ні ростам, ні дужасцю, надаваў падпітым візітантам смеласці. Цар гучна запатрабаваў зрабіць яму экскурсію па храме.
Вікарый Канстанцін Зайкоўскі мусіў перарваць імшу і пад- парадкавацца. У кожным алтары цар спыняўся, і святар апавядаў пра паходжанне абразоў, з халадком на сэрцы чакаючы, калі яны падыдуць да выявы Іясафата, якую уніяты ўсё ж не знялі.
Адвесці небяспеку было ўжо немагчыма. «Хто гэта Ta- Ki?» — зароў Пётр, убачыўшы знаёмае аблічча полацкага архі- біскупа. Айцец Канстанцін, не страціўшы мужнасці, распавёў пра жыццё і пакутніцкую смерць Кунцэвіча. «Хто ж яго адправіў на той свет?» — дапытваўся імператар з шалёным агнём у вачах. Вікарый цвёрда адказаў: «Святога айца Іясафата пазбавілі жыцця віцебскія схізматыкі».
Гэтага хапіла, каб цар выцяў немаладога святара пудовым кулаком. Зайкоўскі ўпаў, і Пётр пачаў біць ляжачага вікарыя кіем, а потым секчы шабляй. Меншыкаў выхапіў палаш і адным ударам забіў прапаведніка Феафана Кальбячынскага — той як- раз прымаў перад алтаром блажэннага Іясафата прычасце. Бе-
ручы прыклад з раз юшанага гаспадара, афіцэры ўжо секлі рэ- гента саборнага хору Якуба Кнышэвіча, айцоў Юзафа Анкудо- віча і Мялеція Кандратовіча. Святыя глядзелі з абразоў, як па храме плыве крывавая ручаіна.
Старога архімандрыта Якуба Кізікоўскага царовы служкі за- бралі ў свой лагер і ўсю ноч катавалі, патрабуючы паказаць, дзе схаваны саборны скарб. Уранні айца Якуба павесілі. У пятлі сканаў і зранены вікарый Зайкоўскі. Уратаваўся ад каранаванага ката з памагатымі адзін Юзаф Анкудовіч — толькі з тае пры- чыны, што яго палічылі ў саборы забітым. Целы пецярых ахвяр, паводле волі Пятра, спалілі, а попел развеялі над Дзвіной, каб магілы пакутнікаў не сталі месцам паломніцтва.
Забойства святара — найцяжэйшы грэх перад Богам, а калі яно ўчыненае яшчэ і ў храме, падчас набажэнства... Пётр I прэ- тэндаваў на ролю цывілізаванага манарха, але дзікунскае зла- чынства ў Сафійскім саборы выстаўляла яго сапраўдным азіяцкім тыранам. Трэба было неяк спыніць непажаданыя размовы пры еўрапейскіх дварах. На свет нарадзіўся падпісаны царскай рукою мемарыял — выдатны ўзор таго, як у царскай імперыі ва ўсе часы з чорнага бессаромна рабілі белае:
«Уннатскне духовные непрестанно с непрнятелн шведы н са- пежннцы (прыхільнікі Сапегаў) нмеют тайную корреспонденцню н опасныя намерення протнву войск царского велнчества... Од- нако ж его царское велнчество, уннчнжая те нх злобы н снося велнкодушнем свонм, ннкакой протнвностн нм учнннть не пове- левал. Но последн, егда случнлось его велнчеству нтгн мнмо нх костела н желая вндеть нх церемоннн, пошел с несколькнмн знатнымн особамн двора своего, тогда помянутые злочестнвые не токмо его велнчества с подобаюіцею честью не прннялн, но нанпаче co всякнм безчестнем... Еже царское велнчество, одна- кож, по благоутробню своему снес н прншед к некоторому ту паче прочнх украшенному образу, вопрошал нх: «Чей то образ?» Но снн злочеставцы ругательно отвеіцалн, что сей образ свя- іценномученнка нх Носафата, котораго-де вашн еднноверцы ере- тнкн н богоотступнякн н мучнтелн, как н вы, убнлн. За которую мерзкую хулу воз'ьярнвся, повелел его царское велнчество прн себе тогда обретаюіцнмся людям оных хульннков н улнченных нзменннков взять н прнвесть за арест для осужденмя, нзшед сам вон от снх богомерзкнх. Но оные, вндя нашнх малолюдство, началн снм его царского велнчества людям протнвнтнся н крнчать о помоіцн, так что еіде нные к ннм нз нх прнчету на монастыре co оружмем прнсталн, хотя нх отбнть, н в том супротнвленнн некоторых нз его царского велнчества людей раннлн; за что оные, озлобясь, началн самн снх злодеев не іцадя рубнть, так что четыре нз ннх, протнв волн царского велнчества, смертельно
ранены н померлн, нзбавя себя по отчужденню от достойной смертной безчестной казнн... Сне есть такое нстннное возве- іценне того случая, еже всякому ко нзвестню да служнт, дабы клеветннкн того, ко вреду его царского велнчества высокой спра- ведлнвостн н прнятственных к Речн Посполнтой поступков, не моглн ннако розгласнтн».
Каб пазбыцца сумнеўнай славы забойцы духоўных асоб, Пётр пад уплывам свайго хаўрусніка Аўгуста II і з аглядкаю на рым- скага папу выдаў полацкім базыльянам універсал на вольную адправу набажэнства і вызваленне кляштарных маёнткаў ад уся- лякіх павіннасцей. Паводзіны імператара і яго людзей сведчаць, чаго быў гэты дакумент варты. Параненых манахаў, што прыбеглі ў дзень злачынства ратаваць вікарыя ды архімандрыта, цар зня- воліў, а Сафію і базыльянскія кляштары аддаў на рабаванне салдатам. Тыя выцягнулі з храма ўсе каштоўнасці і тры тысячы злотых, а начальніку полацкага гарнізона прыйшоў загад скаргі «богомерзкнх» грэка-католікаў не разглядаць.