Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Тамсама, у Рыме, палачанін блізка сышоўся з кардыналам Ламберціні, якога потым абралі папам пад імем Бенядыкта XIV. Сведчанне іх сяброўства — выдадзеная гэтым папам у 1747 годзе (тады Ф. Грабніцкі быў узведзены ў сан мітрапаліта) «Полац- кая» індульгенцыя. Яна давала вызваленне ад усіх грахоў і па- каранняў тым, хто «на працягу якога-небудзь года дванаццаць разоў наведае прызначаныя мясцовым біскупам сем алтароў у Полацкай мітрапалітавай Сафійскай царкве ва ўстаноўленыя біс- купам дні і шчыра памоліцца пра мір хрысціянскіх валадароў, выкараненне ерасяў і ўзвышэнне Рымскай царквы». У канцы індульгенцыі папа Бенедыкт дадаваў: «Такое пілігрымства роўнае таму, калі б нехта асабіста наведаў сем алтароў у базіліцы князя апосталаў (гэта значыць, у саборы святога Пятра) у Рыме».
Грабніцкі паспяхова і мірна перавёў у унію праваслаўных жыхароў Барысава. Ен быў адной з галоўных дзейных асоб на царкоўным саборы ў 1720 годзе ў Замосці. Сабор вядомы тым, што уніяты пагадзіліся на ім з некаторымі рымскімі дагматамі: пра сыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Бацькі, але і ад Бога-Сына; пра бязгрэшнасць рымскіх папаў; пра невядомы праваслаўным чысцец, дзе душа ачышчаецца ад грахоў, каб тра- піць у рай. Было таксама ўстаноўленае свята ў гонар св. Іясафата Кунцэвіча. Пасля сабору ва уніяцкіх храмах пачалі мяняць ста- ражытныя абрады, здымаць іканастасы. Да адыходу ад правас- лаўя не столькі прычыняліся намаганні Рыма, колькі штурхала палітыка, якую вялі на беларускіх землях праваслаўныя расійскія цары. У той час пераважная большасць палачанаў, як і ўсіх беларусаў, малілася Богу ўжо ва уніяцкіх храмах.
Уладыка Фларыян нястомна клапаціўся пра ўмацаванне ба- зыльянскага ордэна, і гэта прывяло яго да барацьбы з полацкімі езуітамі. Мітрапаліт лічыў, што кароль і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы перадаў ім маёмасць праваслаўных манастыроў незаконна. Доўгі судовы працэс, паводле адных звестак, уладыка выйграў, а паводле другіх — прайграў і быў абавязаны заплаціць 60 тысяч злотых судовых выдаткаў. Спрэчку канчаткова вырашыў папа — загадаў абодвум бакам захоўваць «вечнае маўчанне».
Памёр мітрапаліт у 1762 годзе ў сваёй рэзідэнцыі ў Струні пад Полацкам. У апошні шлях уладыку праводзіў увесь горад. Месцам яго пахавання стаў храм Сафіі, з чыёй амбоны ён выс- тупаў з пранікнёнымі казаннямі.
Інтэр’ер адбудаванага Сафійскага сабора
Гісторыя ўладыкі Фларыяна атрымала нечаканы працяг у нашым стагоддзі. У 1913 годзе будаўнікі знайшлі замура- ваную ў сцяне сабора з левага боку ад алтара труну з прахам высокай духоўнай асобы. Па горадзе папаўзлі чуткі, паляцелі тэлеграмы ў Пецярбург. На агляд знаходкі ў Полацк прыехаў
прадстаўнік Віцебскай вучонай архіўнай камісіі Аляксей Сапуноў.
Нішу ўскрылі ў прысутнасці святароў, мясцовых краязнаўцаў, гарадскога галавы і паліцмайстра. У драўлянай, абабітай брунат- ным аксамітам труне са срэбным пазументам ляжаў чалавек у мітрапаліцкім уборы. На грудзях у яго быў срэбны з пазалотаю крыж з гнёздамі пад рэліквіі, на правай руцэ — залаты пярсцёнак з сердалікавым каменем. Выразаны на ім герб дакладна паўтараў герб з пячаткі «стаўленнай граматы» 1747 года, што пачыналася словамі: «Флорнан Гребннцкнй, Божнею н Святого Апостоль- ского Рнмского Благодатню, Архнепнскоп Полоцкнй, епнскоп Внтебскнй, Мстнславскнй, Оршанскнй н Могнлевскнй, Трону Папесскаго Ассыстент», а канчалася подпісам: «Флорнан, Ар- хнепнскоп Полоцкнй рукою власною». Дзеля сучасных аматараў пошуку старадаўніх скарбаў дадам, што пярсцёнак, нагрудны крыж і астатнія каштоўныя рэчы з пахавання А. Сапуноў забраў у архіўную камісію.
На календары была сярэдзіна XVIII стагоддзя.
Два разы на год у Полацку па-ранейшаму збіраліся кірмашы. На іх гралі самадзейныя і прафесійныя аркестры, якія меліся ў шмат якіх беларускіх гарадах і мястэчках. Людзей пацяшалі вы- хаванцы Смаргонскае акадэміі — так называлася радзівілаўская муштроўня мядзведзяў, адкуль павадыры вадзілі бурых цыркачоў па дарогах Еўропы, даходзячы да Парыжа. Касалапыя танцавалі мазурку, паказвалі, як вяртаецца з хрэсьбінаў дзячок, як дзеляць чубы падпітыя наведнікі Бэркавай карчмы, і мноства іншых аб- разкоў з паўсядзённага жыцця, ад якіх усе браліся за жываты.
Гледачоў збіраў і народны лялечны тэатр — батлейка, ці, як яе называлі ў Прыдзвінні, жлоб. Гэта была даволі складаная канструкцыя, якая знешне нагадвала двух’ярусную царкву з тры- ма купаламі. У адных вакенцах публіка бачыла лялькі, у другіх, заклееных прамасленай папераю, рухаліся цені. У жлобе ставілі біблійныя сцэны — уцёкі ў Ёгіпет, падарожжа вешчуноў, паход цара Ірада.
Да кірмашовых і святочных дзён прымяркоўвалі спектаклі школьныя тэатры. Дарэчы, на Полаччыне, у Забельскім дамі- ніканскім калегіуме (вёска Валынцы цяперашняга Верхнядзвін- скага раёна) у 1789 годзе была пастаўленая першая беларуская аперэта — «Апалон Заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас».
Полацкія кірмашы былі ўжо не такія багатыя і шматлюдныя, як некалі. Горад займеў магутнага канкурэнта — Санкт-Пецяр- бург. Даўней купцы глядзелі на Полацк, як на мэту свайго падарожжа, цяпер ён стаўся толькі прыпынкам на шляху ў новую расійскую сталіцу.
Тым не менш наша Прыдзвінне яшчэ заставалася значным партнёрам Рыгі і іншых гандлёвых цэнтраў. Меркаваць пра тага- часны асартымент экспарту дазваляе пашпарт, выдадзены ў лютым 1719 года падскарбіем і земскім пісарам Вялікага княства Літоўска- га Міхалам Катлом знаёмаму нам архібіскупу Фларыяну Граб- ніцкаму. Полацкі ўладыка атрымаў дазвол сплавіць у Рыгу два «ўласнаручна нагружаныя» (чым, на жаль, на сказана) стругі, a назад уверх па Дзвіне падняць на гэтых стругах 20 ластаў солі, дзве піпы (выцягнутыя бочкі) віна з дзіўнаватаю назваю «Секта», чатыры бочкі віна заморскага або французскага, дзесяць скрынак шкла, 100 штаб жалеза, 30 паставоў сукна-люндыша і розных усходніх прыпраў на 500 злотых. Праз два месяцы падскарбі даў гандлёвы пашпарт віцебскаму кашталяну Марцыяну Агінскаму, які падрыхтаваў да сплаву ў Рыгу на шасці стругах і дзевяці шкутах 160 бунтоў* пянькі, 600 бочак канаплянага семя, 20 бунтоў фрах- товай купецкай пянькі і 200 бочак семя льнянога...
Весткі з суседняй дзяржавы прыходзілі пераважна застраш- лівыя і ніякай ахвоты «ўз’ядноўвацца» не выклікалі. Вакол Мас- квы лютавалі разбойнікі. Урад вёў сапраўдную вайну са стара- верамі, якіх палілі, выкопвалі з магіл і кідалі сабакам. Паспаліты люд не меў чым пасаліць лусту хлеба, дый самога хлеба было ў адшчык. Пятрова «діцерь» імператрыца Лізавета рвала языкі тым, хто сказаў неасцярожнае слова пра яе ці пра выпісанага ёю сабе на замену немца.
Пётр III завёў у войску палачную дысцыпліну. За дробную правіну салдат мог атрымаць смяротную «норму» ў дзве-тры тысячы ўдараў. Цар не толькі выбіваў душы са старых грэ- надзёраў, але і лупцаваў прыдворных, прычым самых знакамі- тых — Нарышкіных, Строганавых. Шляхціц Вялікага княства Літоўскага не прысніў бы такога і ў страшным сне, бо войска ў нашай дзяржаве было прафесійнае, а дваранства — свабодным саслоўем, а не «холопамн государевымн».
У Рэчы Паспалітай манархаў выбіралі, у Расіі — забівалі. Пятра III прыхільнікі Кацярыны браты Арловы зарэзалі кінжа- лам, а потым яшчэ і душылі. Твар у нябожчыка так учарнеў, што, калі яго выставілі перад пахаваннем у Аляксандра-Неўскай лаўры, людзі адхістваліся ад труны: там ляжаў не імператар, a чарнаскуры эфіоп. Пецярбуржцы шапталіся, быццам хаваюць не цара, а яго арапа-камердынера. Народу «высочайше» паве- дамілі, што «бывшнй нмператор волею Божьей внезапно скон- чался от геморрондального прнпадка н прежестокой болн в кшпках». Спыняцца ля дамавіны было забаронена, гэтаксама як
*
Бунт быў роўны 40 камяням, а камень — 20 фунтам.
і сумнявацца ў афіцыйным тлумачэнні смерці. Парушальнікі паз- баўляліся языка і навечна ехалі ў Сібір.
Дадзім права сказаць пра тагачасныя парадкі ў імперыі ра- сійскаму даследчыку Тэльбергу, які ў 1912 годзе выдаў кнігу «Законность в Росснн». «Прн московскнх царях,— піша ён,— круг полнтмческнх преступленнй допускал шнрокое толкованне. К ннм относнлось все, что таковым счнтал носнтель верховной властн... РІзвеіценне о «государьскнх лнходеях» почнталось нравственным долгом. Постепенно полнтнческнй нзвет обрел черты обязанностн, подкрепленной угрозой: уклоннвшегося от доноса «казннтн смертню безо всякня погцады». Еслн жены н детн «тех нзменннков про тое нзмену ведалн, н нх по тому же казннтн смертню. А буде кто нзменнт, а после его в московском государстве останутся отец нлн матн, нлн братья родные н не- родные, нлн дядья нлн нной кто в роду, да буде допряма сышется, что онн про нзмены ведалн, н нх казннтн смертню». Злачынцаў трэба было хапаць хутка і таемна — «ночным временем, чтобы ннкому не было ведомо».
Ад царскіх законаў і ад голаду, ад прыгоннага ўціску ў Вялікае княства з Расіі штогод уцякалі тысячы людзей. Цэлымі сёламі ў суседнюю талерантную краіну перасяляліся стараабрадцы. Шмат з іх асела на Полаччыне, дзе і цяпер, напрыклад у вёсцы Жарцы, жывуць іх нашчадкі, якіх дагэтуль называюць маскалямі. Вядома, што ў 1763 годзе ў адным толькі Мсціслаўскім ваявод- стве Вялікага княства Літоўскага жыло блізу пяцідзесяці тысяч уцекачоў з адарванай ад нашай дзяржавы ў 1667-ым беларускай Смаленшчыны.
Пра гэта савецкія «герадоты», зразумела, маўчалі, старанна вышукваючы нешматлікія прыклады перасялення ў адваротным напрамку або проста падтасоўваючы факты. Між тым расійскі гісторык С. Салаўёў піша, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ўрад імператрыцы Лізаветы Пятроўны вымагаў ад сойма Рэчы Пас- палітай вярнуць мільён (!) уцекачоў. Але дыпламатычныя дэ- маршы ў імперыі ва ўсе часіны былі другарадным палітычным сродкам. У 1735 годзе царскі палкоўнік Сыцін напаў на памежны беларускі горад Ветку, дзе сяліліся стараверы, захапіў 14 тысяч уцекачоў і пагнаў іх на здзекі назад у Расію. Гэты рэйд быў не адзіны. Як бачым, калі звярнуцца да фактаў, выдумка аб нечу- ваным прыгнёце праваслаўных у Рэчы Паспалітай увачавідкі распаўзаецца па швах.
3 другой паловы XVIII стагоддзя ў расійскіх архівах заха- валася багата дакументаў, у якіх царскае чынавенства і памешчыкі памежных губерняў тлумачаць падставы шматтысячных перася- ленняў сваіх сялянаў у Беларусь. Пскоўскія землеўладальнікі бачылі прычыну ў тым, што «в Росснй крестьяне подвержены