Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Увесну 1664 года Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк.
Что я стяжу в дому? Что нзучуся?
Лучше в странствнм умом обогачуся.
Разам з ім у Масковію ехалі маці і пляменнік. Таго самага года ён пісаў у лісце да сябра, што, як толькі дазволяць абставіны, вернецца на радзіму. Лёс, аднак, вырашыў па-свойму: паэт раз- вітаўся з родным горадам назаўсёды.
Цар не забыўся на таго, хто калісьці лагодзіў яго слых міла- гучнымі вершамі. Сімяон (у Маскве ён пачаў падпісвацца По- лацкі) атрымаў адказнае даручэнне: стварыць у Заіконаспа- саўскім манастыры лацінскую школу для царскіх людзей з
Прыказа таемных спраў. Выпускнікі школы паехалі з галавой Пасольскага прыказа баярынам Ардыным-Нашчокіным з дып- ламатычнай місіяй у Курляндыю. Так наш зямляк прыклаў руку і да развіцця расійскае разведкі.
Ен ахвотна карыстаўся запрашэннем з’яўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс усцешанаму бацьку свайго цёзкі нешта нябачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромба, сэрца, стужкі серпанціну. Менавіта Сімяон Полацкі стаў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперы- ментаў з фігурнымі вершамі.
Частыя сустрэчы вучонага палачаніна з царом не пайшлі мар- на. На царкоўным саборы, што судзіў патрыярха Нікана і раз- глядаў пытанне пра раскольнікаў, Сімяон быў сакратаром і пе- ракладчыкам двух усяленскіх патрыярхаў — александрыйскага і антыахійскага. Выконваючы іх волю, ён напісаў трактат «Жезл правлення», накіраваны супроць правадыроў царкоўнага расколу.
3 яго ідэйным натхняльнікам і правадыром пратапопам Авакумам Полацкі меў з просьбы цара гутарку. Гэта была сустрэча дзвюх выдатных асоб і двух антыподаў, людзей з супрацьлеглымі пог- лядамі і жыццёвымі мэтамі.
Пратапоп — рэлігійны бунтар, надзелены несумнеўным літа- ратурным талентам (яго пяру належыць пранізлівае сваёй тра- гічнасцю прызнанне: «Выпросял у Бога Россню Сатана»), які хоча захаваць несапсаваную адукацыяй маскоўскую старасвеч- чыну, «простоту душн». Выказваючы погляды найбольш рэак- цыйных колаў маскоўскага грамадства, ён пісаў, што «Хрнстос не учнл нас дналектнкн, а нн красноречня, потому что рнтор н фнлософ не может бытн хрнстнаннн... а нынешннх фнлософов наречем разве песьнмн сынамн».
Расколанастаўнікі з фанатычнай зацятасцю выступалі не толь- кі і не столькі за «старыну», як супроць усяго новага і найперш супроць заходнееўрапейскай мудрасці.
Сімяон — прадстаўнік усходнеславянскай барокавай культу- ры — быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Надзвычай важнай для барока была ідэя пастаянства чалавечай душы на- суперак непастаянству света, неабходнасць духоўнага супроць- стаяння злу. Полацкі лічыў сваім абавязкам падымаць культуру суседняй краіны, бо чым вышэй культура, чым шырэй светапог- ляд, тым вышэй чалавечая маральнасць. Нядзіва, што ён назваў Авакума невукам — «Се не умеет наукн». А пратапоп пасля сустрэчы з ненавісным «лаціннікам» запісаў: «Зело было стязання много: разошлнсь, яко пьянн, не мог н поесть после крнку».
Разглядаючы стан духоўнага жыцця маскоўскага грамадства XVII стагоддзя выдатны расійскі даследчык I. Татарскі ў кнізе «Снмеон Полоцкнй» (М., 1886) пісаў: «У Маскве не было ва ўласным сэнсе школ, у якіх выкладалі б якія-небудзь навукі. Галоўнымі пашыральнікамі пісьменства і нейкай кніжнай адукацыі былі толькі манастыры... Аднак манастырская адукацыя была ўсё ж вельмі невысокая: яна складалася пераважна толькі з адной начытанасці, з простага ўмення чытаць і перапісваць кніжкі, і нават у такім выглядзе распаўсюджвалася не на многіх. Таму нават манастырскае духавенства было разрадам людзей, у большасці сваёй, цёмных. Аепшым доказам гэтага з’яўляецца той факт, што нават найвышэйшыя іерархічныя пасады ў Маскоўскай Русі былі занятыя асобамі не заўсёды з дастатковай для таго адукацыяй. Такім, на нашу думку, быў і патрыярх Філарэт...».
Востры дэфіцыт у краіне адукаваных людзей непазбежна пры- вёў да таго, што Полацкага прызначылі выхавальнікам і нас- таўнікам царскіх дзяцей. Ен асабіста вучыў спадкаемцаў трона царэвічаў Аляксея ды Фёдара і царэўну Соф’ю, а таксама наг-
лядаў за выхаваннем царэвіча Пятра. Палачаніну даручылі пра- экзаменаваць дзяка Мікіту Зотава, каб высветліць, ці здатны той быць настаўнікам будучага расійскага імператара.
Для васьмігадовага Пятра Сімяон Полацкі выдаў лемантар (буквар) з уласнай вершаванаю прадмовай. 3 яго парады ўрад даручыў прыдворнаму жывапісцу зрабіць копію вялікай карты зорнага неба. Гэтыя «Бегі нябесныя» змясцілі на столі палацавай трапезнай.
Хоць паэт і вучоны быў пад абаронаю цароў — спачатку Аляксея, а потым свайго гадаванца Фёдара Аляксеевіча, жылося яму ў Маскве не надта соладка. He меней, чым раскольнікі, «лацінніка» ненавідзелі вярхі расійскага праваслаўя. Гэтая вера з яе кансерватызмам і падазронасцю да навукі заўсёды была Сімяону чужая. Пратапоп Авакум адкрыта называў яго «рым- лянінам».
Прыгняталі Полацкага і жорсткія маскоўскія парадкі. У Рэчы Паспалітай барацьба рэлігійных плыняў ішла звычайна ў выглядзе літаратурнай палемікі і багаслоўскіх дыспутаў. У Масковіі — каб не казалі ерасі — людзям выразалі языкі. На вачах у Сімяона загінуў на вогнішчы вучань пратапопа Авакума, таксама таленавіты літаратар Аўраамі. Пасля маскоўскага Мед- нага бунту сем тысяч чалавек пазбавіліся галавы, а пятнаццаці тысячам адсеклі руку ці нагу. У Трубчэўскім манастыры стральцы закатавалі Сімяонавага брата іераманаха Ісакія. Паэт у чалабітнай патрыярху з глыбокім смуткам пісаў, што гаротніка «бнлн убнй- ством смертным не вестнмо, за какову внну, н покннулн его за мертва. А за непрнзреннем нгумена Нектарня без нсповедання н прнчастня божественных тайн отошел нз света сего».
Але і ў той задушлівай атмасферы палачанін мужна і аддана служыў богу асветы. Ен стаў першым у Расіі прафесійным пісь- меннікам. Ен перакладаў з лацінскай ды польскай моў і літара- турна апрацоўваў царкоўныя і свецкія творы, удзельнічаў у пад- рыхтоўцы поўнага перакладу расійскае Бібліі. Ен адчыніў «в царскнх хоромах, протнв ннжней стряпчей нзбы» сваю, неза- лежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню (у ёй працавалі аршанскія майстры, вывезеныя з Куцеінскага манастыра), пер- шай кнігаю якой быў «Букварь языка славенска». Заўважым, што са стварэннем гэтай друкарні іх колькасць у Маскоўскай дзяржаве адразу падвоілася: была адна, стала дзве. У той самы час у нашай дзяржаве налічвалася 134 друкарні. (Як кажуць, адчуйце розніцу.)
Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводле якога потым стваралася маскоўская Славяна- грэка-лацінская акадэмія. Яе студэнт Міхайла Ламаносаў па Сімяонавых творах упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем.
Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 годзе пры царскім двары. У трупу набралі дваццаць шэсць юнакоў і дзяўчат — амаль усе беларусы з Мяшчанскае слабады. Некаторыя з іх, безумоўна, удзельнічалі раней у тэат- ральных паказах на полацкай, аршанскай ці віцебскай сцэнах.
Праз колькі гадоў акцёраў са слабады стала ўжо шэсцьдзесят. Пасольскі прыказ, абавязаны клапаціцца пра тэатр, часта забы- ваўся заплаціць іншаземцам, і пасля рэпетыцыі тыя, па-мастацку перабольшваючы свае злыбеды, пісалі цару: «Платьншком обо- дралнсь, сапожнншкамн обноснлнсь, а пнть-есть нечего н помн- раем мы, холопн твон, голодною смертью». Адну з такіх чала- бітных ад імя ўсіх акцёраў падпісаў Родка, сын Івана Харытонава, пераселенага ў Маскву з Дуброўны, другую — Івашка Іванаў, сын селяніна з вёскі Красулі, што паміж Горкамі і Оршай.
Цар паказваў чалабітныя Сімяону, а той заступаўся за зем- лякоў. Тэатр, для якога ён напісаў п’есы «Комедня прнтчн о блудном сыне» і «О Навходоносоре-царе», даваў яму ўсцеху і адпачынак. Тут першы ў Масковіі пастаноўшчык чуў мову свайго дзяцінства і юнацтва, мову сваіх першых вершаў. Памяшканне для тэатра ў Крамлёўскім палацы над царскай аптэкай прыводзілі да ладу Хведар Юр еў з-пад Вільні і яшчэ з дзесятак беларусаў, якія «делалн к комеднйному строенню всякое плотннцкое дело». Дваццаць пяць краўцоў пад кіраўніцтвам былых шклоўскіх жы- хароў Трафіма Данілава і Сцяпана Фёдарава шылі тэатральныя ўборы. Лаўрушка Сцяпанаў родам з Асвеі і ўраджэнец Віленскага павета Даніла Іванаў рабілі рэквізіт — напрыклад, «Бахусу место н под бочку станок на колесах».
Педагагічных, выдавецкіх ды іншых асветніцкіх клопатаў у Сімяона было, як кажуць, пад завязку, але найперш ён жыў літаратурнай творчасцю. Яго маскоўскі вучань і сябра Сільвестр Мядзведзеў захапляўся працавітасцю настаўніка: «На всякнй день нме залог пнсатн в полдесть по полу тетрадн, а пнсанне его бе зело мелко н упнснсто». Іначай кажучы, Сімяон штодня пісаў дробным почыркам восем старонак — вершы, п’есы, пра- моўніцкую прозу. Толькі паэтычная яго спадчына налічвае больш за пяцьдзесят тысяч радкоў.
Наш суайчыннік стварыў велізарны і непаўторны свет, пада- рожнічаць па якім цікава ды пазнавальна. Адзін з найбольш адукаваных людзей стагоддзя і, несумненна, самы адукаваны ў Масковіі, ён лічыў абавязкам несці людзям веды і ў літаратурных творах. У яго ёсць вершаваная мінералогія, адкуль можна даве- дацца пра ўласцівасці магніту, крэмню, горнага крышталю... A вось як паэт казаў пра тыпы чалавечага тэмпераменту:
«Вертоград многоцветный»
Юпнтер — Венус полнокровных роднт, Веселы чада нх по ннвам ходят.
Марс холернков вождем ся являет, Бнет, сечет, палнт н войны свершает. Мерзко веіцают, самн ся веіпают Меланхолнцн — от Сатурна, бают.
Уяўленне пра светабудову Сімяон даваў сучаснікам у трактаце ^<Венец веры кафолнческня». Там сцвярджаецца, што ёсць тры небы: самае высокае і нерухомае — эмпірэйскае, дзе знаходзяц- ца святыя і іншыя незямныя істоты; за ім — рухомае крыш- талёвае; потым нябесная цвердзь, якая падзяляецца на пояс нерухомых зорак і рухомых планет. Дапамагаючы ўявіць астра-
намічныя адлегласці, асветнік піша, што, калі б мы ехалі ад Зямлі да эмпірэйскага неба з хуткасцю 80 міляў у гадзіну, дык ван- дроўка доўжылася 6 50 тысяч гадоў. Зоркі ён апісваў так: «Ве- іцеством чнсты, образом круглы, колнчеством велнкн, явленнем малы, качеством светлы, дольннх веіцей роднтельны» (значыцца, уплываюць на зямныя падзеі).