• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Вязень меў трыццаць гадоў. Бацькам яго быў заможны па- лачанін Сітняновіч, але потым хлопчыка выхоўваў айчым, які і даў яму другое прозвішча — Пятроўскі. Дакументы полацкай рэвізіі сярэдзіны XVI стагоддзя кажуць, што Пятроўскія здавён жылі недалёка ад Скарынаў і, пэўна, таксама належалі да ку- пецкага саслоўя.
    Навуку малы Самойла пачаў з брацкай школкі полацкага Бо- гаяўленскага манастыра. Тут выкладалі мовы — лацінскую, грэц- кую і славянскую, арыфметыку, рыторыку, спевы. Побач ужо
    Сімяон Полацкі
    паўстагоддзя стаяў езуіцкі калегіум, куды прымалі і праваслаўных. Езуіты вучылі добра, прычым задарма. Ды Пятроўскія моцна тры- маліся дзедаўскай веры і выправілі сына вучыцца ажно на Украіну, у Кіева-Магілянскую калегію. Праваслаўныя лічылі яе найлепшай навучальнай установаю ва ўсёй дзяржаве і з гэтае прычыны называлі кіеўскімі Афінамі. Там Самуіл вывучаў сем вольных мастацтваў, багаслоўе, мовы (да школьнага пераліку дадалася яшчэ і польская). На занятках па лаціне полацкі шкаляр быў выдатнікам, а вось старажытнагрэцкая паддаваласЯ цяжкавата.
    Рэктар калегіі прафесар Інакенці Гізэль, які здабываў асвету ў англійскіх універсітэтах, чытаў студэнтам курс натурфіласофіі. Ен здагадваўся пра закон захавання матэрыі і энергіі, што пазней сфармулююць Лавуаз’е і Ламаносаў. Самуіл Пятроўскі зана- тоўваў у канспекце, што «матэрыя існуе ў аднолькавай колькасці і аднаго віду ў целе дрэва, а потым у целе агню, які ўзнік з гэтага дрэва». Гізэль прытрымліваўся рэнесансавай думкі, што творца не адзін — іх тры: Бог, прырода і мастацтва.
    Наш зямляк слухаў на лекцыях такія, напрыклад, крамольныя разважанні: «Шмат хто з філосафаў называе прычынаю руху зорак, а таксама марскіх прыліваў і адліваў дзеянні анёлаў. Так
    вырашаць праблему сапраўды лёгка, але філосафу — сорамна». Рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў багасловаў, рэктар нёс вы- хаванцам ідэі Каперніка: «Сонца — планета, якая знаходзіцца ў цэнтры іншых планет і як бы ўзвышаецца на каралеўскім троне, уліваючы сваю сілу ў зменлівую прыроду».
    У Кіеве пасталела паэтычная муза нашага суайчынніка. 1648 годам пазначаныя першыя яго творы, якія захаваліся да нашых дзён,— «Акафіст» і «Канон».
    Як шмат хто з выпускнікоў «Афінаў», ён паступіў у Віленскі універсітэт. Маючы ахвоту, у Архіве старажытных актаў у Маскве можна пагартаць напісаныя на лаціне ўласнаручныя канспекты полацкага студэнта па розных навучальных курсах: «Багаслоўскія разважанні», «Палемічнае багаслоўе», «Разважанні Тамаша Ак- вінскага». Рыторыку ва універсітэце выкладаў тады вучоны з еўра- пейскаю вядомасцю Жыгімонт Лаўксмін, курсы паэтыкі і антычнае культуры грунтаваліся на працах бліскучага новалацінскага паэта Мацея Казіміра Сарбеўскага, які некалі чытаў лекцыі і ў Полацкім калегіуме. На той час Самуіл, апрача роднай беларускай, ужо настолькі дасканала авалодаў лацінай, царкоўнаславянскай і поль- скай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы.
    Адукаваны палачанін зрабіўся прыхільнікам мірнага паяднан- ня хрысціянскіх цэркваў. Гэта прывяло яго ў грэка-каталіцкі ордэн базыльянаў.
    Чуючы ў сабе магутныя сілы, ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам. Час не надта спрыяў. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй не дала давучыцца. Ле- там 1655 года Самуіл стаўся сведкам штурму Вільні войскамі царскага ваяводы Чаркаскага і казацкага атамана Залатарэнкі. Яны сотнямі выразалі ўзброеных і бяззбройных, мужчын, кабет і дзяўчат. Царскія стральцы і казакі рабавалі храмы: здымалі званы, абдзіралі з абразоў каштоўныя аправы, ніш- чылі арганы. У кляштарах гвалцілі і забівалі манашак, выкід- валі з дамавінаў мерцвякоў. Касцёл святога Міхала ўбачыў разбурэнне магілы канцлера Льва Сапегі. Заадно спалілі і праваслаўную царкву за Вострай Брамай.
    У раскошнай, абабітай чырвоным аксамітам французскай ка- рэце па горадзе ехаў цар Аляксей Міхайлавіч. Фурманы былі ў высокіх каўпаках і вішнёва-жоўтых каптанах. Дарогу перад царом па-азіяцку засцялілі крывава-чырвонай тканінаю. Апроч войска цара ніхто не сустракаў. Палова віленцаў загінула, астатнія ратаваліся, хто дзе мог.
    Самуіл падаўся ў Полацк.
    Родны горад сустрэў нядаўнімі пажарышчамі і ліпучымі паг- лядамі маскоўскіх стральцоў. Падарожнік палічыў, што самы
    надзейны прыстанак у такі час — сцены Божай цвярдыні. Ігу- менам Богаяўленскага манастыра над Дзвіною быў знаёмы па Кіеве прафесар вольных мастацтваў Ігнат Іяўлевіч. 3 яго пра- пановы Самуіл прыняў пострыг і стаў Сімяонам.
    Выкладаў у брацкай школе (яе драўляны будынак знаходзіўся якраз на тым месцы, дзе цяпер Музей беларускага кнігадрука- вання), дзе некалі вучыўся, стварыў там тэатр, пісаў для яго п’есы. Але галоўным захапленнем настаўніка-дыдаскала была паэзія. У манастыры склаўся цэлы гурт таленавітых паэтаў. Сам ігумен, іераманах Філафей Утчыцкі, выхаванцы брацкай школы Васіль Яновіч і Сава Капусцін. Манаства вызваляла ад матэ- рыяльных клопатаў, а адначасна і ад абавязкаў перад сям’ёй і дзяржаваю. Наконт шкоды свецкага жыцця для паэта і вучонага Сімяон выказаўся так:
    Нбо не будет могцно с кннгамн сндетн, Удалнт от ннх жена, удалят н детн... Препятствне мудростн женнтву веіцает, Ей неудобно кннгн довольно чнтатн, Н хотенне жены в доме нсполнятн.
    Хутка надарылася магчымасць паказаць свой паэтычны дар самому цару. Дванаццаць вучняў маладога дыдаскала выступілі перад Аляксеем Міхайлавічам з чытаннем твора пад даўжэзнаю, сапраўды «мятроваю» назвай: «Метры на пряшествяе во град отчястый Полоцк пресветого благочестнвого я хрястолюбявого государя царя н велякого князя Алексяя Мнхайловнча, всея Велнкня я Малыя я Белыя Россня самодержцы н нных царств, я князств, я государств обладателя от отроков, знайдучыхся во учнлніце прн церкве святых богоявленнх монастыря брацкого полоцкого мовеные прн прявнтаню пресветлого его царского велячества, а наготованные през господянов отцов я братню тоенж святой обнтелн в лето от созданяя мяра 7164, а от воп- лоідення Божьего Слова 1656 месяца яюля, 5 дня».
    Хлопчыкі старанна дэкламавалі: к
    Веселяся, о царю пресветлый з востока, Россом светячнй светом от Бозкаго ока...
    Гэтыя «Метры» Сімяон складаў, як сказалі б цяпер, у сааўтар- стве з ігуменам і з Філафеем Утчыцкім, аднак на колькі дзён раней ён прымудрыўся з’ездзіць у Віцебск, дзе шкаляры чыталі цару яшчэ адны «Метры», яго ўласныя:
    Вятаем тя, православный царю, праведное солнце, Здавно бо век прагнулн тебе душн нашн н сердце. Внтаем тя, царю, от востока к нам прншедшего. Белорусскнй же от нужды народ весь освобождашаго.
    Для сяго-таго з сучасных гісторыкаў такія радочкі, вядома, знаходка. Аднак не будзем забывацца, што базыльянін Сімяон жыў у часы крывавага патопу і цудоўна ведаў, як цар і яго войска вызвалялі «от нужды народ весь». А яшчэ адкрыю сакрэт: кры- ніцаю звернутых да маскоўскага валадара вершаў было не нат- хненне, а... выдадзеная на паўстагоддя раней «Прасфоніма», дзе такія самыя параўнанні адрасаваліся кіеўскаму мітрапаліту. Ка- рацей кажучы, наш зямляк пісаў вітанні цару без творчага пе- ранапружання, так, як вы перараблялі б дзеля знаёмай дзяў- чыны, напрыклад, «Алесю» Аркадзя Куляшова.
    Чаго ж тады Сімяон займаўся славаслоўем? Па-першае, трэба было спрыяць манастыру, што даў яму прытулак. Па-другое,— і гэта галоўнае — як чалавек разумны і праніклівы, ён шукаў мецэната, пад абаронаю якога ў тую жорсткую эпоху мог бы адносна спакойна служыць сваёй музе.
    Внднте меня, как я муж отраден, Возрастом велнк н умом нзряден. Ума нзлншком, аж негде деватн, Купн, кто хочет, а я рад продатн.
    Паэт празмерна сціплы. Ен разумеў: знайсці такога апекуна ў тагачаснай знясіленай вайною Рэчы Паспалітай амаль немаг- чыма, і спадзяваўся, што пакупцом будзе не «кто хочет», a расійскі цар. Тут наш суайчыннік быў паслядоўнікам славутага Макіявелі: мэта апраўдвае сродкі.
    Надзея простага манаха Сімяона зрабіцца прыдворным паэ- там можа здацца занадта смелай, але ён ведаў свайму таленту цану:
    Кто ся co мною может поровнатн, Разве нз мертвых Голнафу встатн?
    Аляксей Міхайлавіч атрымліваў з Полацка новыя і новыя творы, тым больш вялікіх намаганняў яны ад Сімяона не вымагалі. Толькі прайшоў почут, што цара могуць абраць вялікім князем літоўскім і каралём польскім, а ўжо гатовае віншаванне з абран- нем. 3 такой самай лёгкасцю пісаліся «Стнхн к осударынн ца- рнцы» і «Стнхн к осударю царевнчу».
    Душу Сімяон адводзіў, пішучы вершаваную калядную драму «Беседы пастускня». Шчырасцю дыхаюць і радкі малітвы да святой Еўфрасінні Полацкай, якую паэт просіць хутчэй вярнуць вывезены ў Маскву цудадзейны абраз Багародзіцы.
    Убо, о матн, прнпадн за намв К Господу Богу твонмн рабамн, Да возвратнт нам нкону святую, Просветн землю белорусскую.
    А потым яго героямі зноў рабіліся то маскоўскі патрыярх Нікан, 'то пастаўлены ім у абход царкоўных законаў (беларускія землі былі пад эгідаю патрыярха канстанцінопальскага) епіскап полацкі і віцебскі Каліст.
    Лобзаем тебе пастыру, нам об Бога даны, От царя праваславна на сей сан нзбраны. Тебе пастырем овец свонм познаваем Н пастырску гласу твойму послушаем.
    Можна абурацца з непераборлівасці Сімяонавай музы, але, учытаўшыся, успрымаеш верш як з едлівую іронію. Асабліва калі ведаеш, што пазней паэт пісаў пра незаконнага ўладыку: «Гэты агіднік і п’яніца быў вялікі хабарнік, а не пастыр. За то і пакараны: 15 лютага 1663 года ўначы, з нядзелі на панядзелак, сорамна павесіўся».
    Пэўна, тую іронію пачуў і сам епіскап. А мо ён проста зайздросціў манаху Сімяону, як ва ўсе часы нікчэмнасць зай- здросціць вольнаму таленту. Якраз «услаўлены» паэтам ула- дыка Каліст і прызначыў яму за нейкую правіну ганебнае па- каранне — працаваць у хляве, а потым, скарыстаўшыся з да- носу, пасадзіў у турэмную камору. Нібы небяспечных злачын- цаў, паэта і яшчэ пецярых настаўнікаў брацкай школы вяла на Верхні замак варта з пяцідзесяці царскіх стральцоў. У астрозе ногі ўсім зняволеным закавалі ў кайданы. Праз два тыдні Сімяон выйшзў на волю, але пякучая крыўда засталася навекі. Мо акурат тады ён і наважыўся ехаць у Маскву.
    Зрэшты, да ад’езду падштурхоўвалі і іншыя падзеі. Іяўлевіч, настаўнік і заступнік, ужо не быў ігуменам. Раней ці пазней маскоўскія войскі пакінуць горад. Ніхто тады не будзе разбі- рацца, шчыра ці не пісаў ён прывітальныя вершы цару і патры- ярху. I яшчэ — няміласць праваслаўнага ўладыкі...