Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Унія пачалася з палітыкі, а працягвалася як лёс народа. Адзін з сучасных яе даследчыкаў пісаў: «Два з паловаю ста- годдзі праіснавала уніяцкая царква на Беларусі. Гэты час не быў літасцівы да нашае Бацькаўшчыны. Страта дзяржаўнасці, няўхільнае ўзмацненне нацыянальнага ўціску — спачатку пала- нізацыя, пасля русіфікацыя, выкіданне беларускае мовы з дзяр- жаўнага ўжытку, забарона беларускага слова ўвогуле, нечуваны духоўны гнёт — і ўсё гэта пасля велічы і славы, пасля ўзлёту нацыянальнае культуры й навукі ў азораныя вышыні чалавечага духу. I адзінае, чым трымалася ў тыя жахлівыя часы беларуш- чына,— гэта нацыянальная уніяцкая царква. Яна была дадзена Богам нашаму народу, каб выстаяў ён, не зламаўся пад варо- жымі бурамі, не знік з твару зямлі, каб знайшоў ён, адкрыў і
явіўсвету сваю пакутніцкую, сваю святую праўду... I яна, уніяцкая царква, гэтая жывая душа Беларусі, давала народу веру ў сваю праўду, давала красу і моц беларускаму духу дзеля творчасці і змагання. I магчыма, дзякуючы толькі ёй, уніяцкай царкве, мы, беларусы, яшчэ ёсць у свеце, і гучыць яшчэ пад вечным небам нашая дзівоснае мова».
Можна, вядома, ставіцца да уніі па-рознаму, але ў кожным разе будзем памятаць: гэта велізарная і неад’емная частка нашага гістарычнага быцця і нашае культуры. Гэта вера мільёнаў бела- русаў, вера дзесяці пакаленняў нашых продкаў.
Усталяванне новае веры ішло напачатку пакутліва цяжка. Сім- валам гэтага стаўся жыццёвы шлях полацкага архібіскупа Іяса- фата Кунцэвіча.
Найвядомейшы з полацкіх царкоўных уладароў нарадзіўся ў 1580 годзе ва Уладзіміры-Валынскім на Украіне ў сям і перасяленцаў з Беларусі. Пераняўшы ад бацькі-шаўца лю- басць да кніг, ён юнаком прыехаў у Вільню вучыцца на купца, зрабіўся прыхаджанінам уніяцкай Святатраецкай царквы і спя- ваў там у хоры. Здольнага.пабожнага хлапца заўважыў віленскі мітрапаліт Іпаці Пацей. Ен узяў Кунцэвіча ў кляштар пас- лушнікам і адправіў вучыцца ў Віленскую акадэмію. У 1604 годзе, калі Іясафат скончыў курс навук, мітрапаліт сам пастрыг яго ў манахі. Неўзабаве ён стаў іераманахам (манахам у чыне святара), а потым і архімандрытам (ігуменам) Свя- татраецкага кляштара.
Іясафатаваму ўзыходжанню па царкоўнай лесвіцы паспрыяў выпадак. Паміж віленскімі вернікамі ўзнікла спрэчка за храмы. Праваслаўныя вырашылі забіць уніяцкага мітрапаліта. Сярод белага дня каля рынку на старога ўладыку кінуўся з аголенай шабляю мешчанін Іван Тупека. Залаты святарскі ланцуг ура- таваў Пацея ад смерці, шабля адно адцяла__яму два пальцы. На шчасце, побач апынуўся айцец Іясафат. Ен дапамог пара- ненаму абараніцца, перавязаў яго і давёў да кляштарных муроў.
Пра іераманаха Іясафата гаварыла ўжо ўся Вільня. Будучы полацкі ўладыка вызначаўся выключным красамоўствам. Ен час- та прапаведаваў проста на вуліцах і пляцах, смела заходзіў у хаціны да рамеснікаў і ў магнацкія палацы. Ворагі далі яму мянушку «душахват» — лавец душ. За заслугі перад уніяцкай царквою, у лона якога ён перавёў тысячы віленчукоў, Кунцэвіч быў узведзены ў біскупскі чын.
У першы прыезд Полацк сустрэў яго святочным ходам з абразамі, царкоўнымі і цэхавымі харугвамі. Ад людзей з Вільні гараджане ведалі і пра біскупава ўменне пераканаць самага ўпар- тага, і пра тое, што гэты яшчэ малады, высокі і танклявы чалавек
ГІячатка грэка-каталіцкага ордэна базыльянаў
з вострым поглядам носіць пад адзеннем цяжкія вярыгі і вы- прабоўвае свае дух і цела доўгімі пастамі і самабічаваннем.
Зрабіўшыся ў 1618 годзе полацкім архібіскупам, Іясафат ат- рымаў ад вялікага князя і мітрапаліта права на падначаленне сабе ўсіх праваслаўных манастыроў і храмаў у Полацку, Віцебску, Магілёве і Оршы.
У тым самым годзе велікакняжацкія камісары склалі для новага ўладыкі інвентар нерухомай маёмаоці, дзе, у прыватнасці, чытаем: «Напервей: двор архіепнскопскій, стоячій в замку Вышнем Полоцком, а мяновнте: светлнца столовая поземная, старая, в ней окон чотыре, оконннцы на завесах, оболонкн шкляные й дверн одны на завесах з замком нутреным; печь старая побеленая; на протнвкутое светлнце светелка вопокое- вая... печь новая полнваная; в тыле тое светлнцы другая светелка упокоевая... за тым упокойцом — двое схованье для сена н шопа до возов; подле тое шопы стайня; подле стайнн ворота уезные до двора; а подле ворот свнрен на подклете, за тым свнрном знову ворота велнкне уезные, н фортка; подле тых ворот звоночок малый, што до столу звонят; подле тых ворот светелка з коморою, окна н дверн на завесах... за тою светлнцею
пекарня; на протнвку пекарнн светлнца служная, дверн н оконннцы на завесах, оболон две шклянных; од тое светлнцы спнжаренка простая, то есть лазня; на протнвку светелка кухмнстровская, в сенех кухня, в боку бровар, подле светелкн пнвннца. Перед вороты уезнымн того двора ц'ьрковь соборная Святое Софін...». (Вось так тады продкі гаварылі і пісалі.)
Факты кажуць, што ўладыку Іясафату не ставала талеран- тнасці. He шкадуючы сябе, гэты чалавек не шкадаваў і іншых. Прыспешваючы падзеі, ён пераступіў небяспечную мяжу, за якою — жорсткасць. У барацьбе з непакорлівымі ён зачыняў храмы, пазбаўляў святароў дастойнасці.
Кунцэвічу суПроцьстаялі аб яднаныя ў брацтвы праваслаўныя месцічы, якіх падтрымлівала яшчэ шматлікая праваслаўная шлях- та. Беларускія шляхціцы скардзіліся сойму: «Той жа біскуп по- лацкі пяць гадоў трымае ў Оршы і ў Магілёве цэрквы запяча- таныя. У Полацку і ў Віцебску няма ні царквы, ні дома, дзе дазволена ў месце набажэнства. Таму месцічы мусяць па нядзе- лях і на іншыя святы слухаць службу ў полі за местам, і то без святара, бо яму забаронена жыць у месце і паблізу... У тым жа Полацку беларускім летась загадаў біскуп дзеля большае крыўды выкапаць нябожчыкаў, пахаваных толькі што на могілках, і вы- кінуць хрысціянскія целы з магілаў як нейкую падлу на пажыву сабакам». Магчыма, тут, як і ў любой скарзе, былі пераболь- шванні, аднак няварта, як робяць некаторыя, і маляваць Кун- цэвіча бязгрэшным анёлкам. Ен быў сын і ахвяра сваёй нялі- тасцівай эпохі.
Шукаючы падтрымкі, неўтаймоўны архібіскуп звярнуўся да канцлера Вялікага княства Літоўскага льва Сапегі. Той, хоць і належаў да прыхільнікаў уніі, адказаў суровым лістом. «Жыдам і татарам,— пісаў Сапега ў Полацк,— дазволена ў нашай дзяр- жаве мець свае сінагогі і мячэці, а вы пячатаеце хрысціянскія цэрквы. Пакажыце, ваша правялебнасць, каго вы набылі, каго перавярнулі так у сваю веру?.. Можа стацца, што ў самім По- лацку вы страцілі і тых, што былі дагэтуль у вас у паслушэнстве. Кажаце, што вы вольны тапіць неуніятаў і секчы ім галовы... He, не так трэба абыходзіцца з імі, бо Евангелле боскае сурова ўнушае ўсім мсціўцам, у тым ліку і вам: «Мне отміценне н аз воздам».
Канцлеравы словы аказаліся прарочымі. Уніяцкаму ўладыку заставалася хадзіць па зямлі зусім нядоўга. Але перш чым рас- павесці пра яго пакутніцкую смерць, згадаем яшчэ адну выдатную асобу таго часу.
Самым небяспечным супернікам Кунцэвіча ў барацьбе за душы вернікаў быў праваслаўны полацкі архіепіскап Мялеці Сматрыцкі. Выпускнік філасофскага факультэта Віленскай ака-
дэміі, гэты «русін» з Украіны падарожнічаў па Еўропе, потым прыняў у Вільні манаскі пострыг. У манастыры ён напісаў і выдаў «Граматыку славенскую» (па ёй праз сто з лішнім гадоў вучыўся Ламаносаў). Бліскучая эрудыцыя, літаратурны і палемічны та- лент Сматрыцкага выявіліся ў напісанай ім у абарону праваслаўя кнізе «Трэнас, або Плач усяленскай усходняй царквы». Твор выклікаў такі розгалас, што кароль забараніў кнігу прадаваць — як накіраваную на раскол дзяржавы. Ад пакарання аўтара ўра- тавала адно тое, што ён прадбачліва выпусціў «Трэнас» пад псеўданімам.
У 1620 годзе праз Рэч Паспалітую вяртаўся з Масквы кан- станцінопальскі патрыярх. На ўжо занятыя уніятамі епархіі ён паставіў праваслаўных епіскапаў. Адзіным вартым уладыкі Іяса- фата кандыдатам на полацкую архіепіскапскую кафедру быў Сматрыцкі. У высокім царкоўным чыне ён павёў сябе не надта разумна. Прыбыўшы ў Віцебск, абвясціў, напрыклад, што ад- лучае Кунцэвіча ад царквы, і разаслаў па епархіі адпаведныя граматы. Такая дзейнасць не давала ніякага плёну, апрача рас- пальвання і без таго гарачых страсцей.
Увосень 1623 года Кунцэвіч прыехаў у Віцебск, каб уціхамі- рыць развярэджанае Сматрыцкім места. Гэта было яго апошняе падарожжа. Увайшоўшы ў змову з палачанамі і аршанцамі, ві- цебскія мяшчане пастанавілі пазбавіць айца Іясафата жыцця. Нейкі шляхціц папярэдзіў уладыку, але той рашуча ішоў насус- трач лёсу.
12 лістапада ўдарылі званы, і тысячны ўзброены натоўп напаў на архібіскупаў дом каля царквы Багародзіцы. Айцец Іясафат толькі што адслужыў ютрань. Пачуўшы крыкі, ён выйшаў да людзей і, перахрысціўшы іх, паспрабаваў угаварыць мірна ра- зысціся. Хтосьці выцяў уладыку друкам па галаве, і той паваліўся. Двума ўдарамі бердыша яму рассеклі галаву. Верны сабака ўско- чыў на цела, каб абараніць гаспадара, і ўмомант вока быў пасе- чаны на кавалкі.
Непрытомнага архібіскупа бесчалавечна дабілі, а пасля, як сведчаць судовыя дакументы, «здзекаваліся з цела, цягалі яго за ногі па двары, сарвалі адзенне, пакінуўшы ў адной валасяніцы, якую, утаймоўваючы сваю плоць, насіў гэты пастар, білі нагамі нябожчыка па твары, ранячы яго і пасля смерці». Цела, узяўшы за ногі, скінулі з Прачысценскае гары, потым адвезлі ў чоўне ўверх па Дзвіне за горад і там, прывязаўшы да ног і шыі цяжкія камяні і насыпаўшы камення ў валасяніцу, утапілі. Пасля гэтага забойцы разрабавалі архібіскупаў дом, выбілі ў ім вокны, раз- ламалі печы, пазбівалі слугаў і адзначылі свае подзвігі знойдзеным у склепе віном.
Рымскі папа Урбан VIII адгукнуўся на тыя падзеі лістом да
Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза
караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы: «Няхай пракляты будзе той, хто ўтрымае меч свой ад крыві! Няхай ерась адчуе, што ёй няма літасці».
У мяцежны горад прыехалі суддзі на чале з Львом Сапегам. Паводле прысуду, Віцебск пазбавілі магдэбургскага самакіра- вання, ратушу разбурылі, а званы знялі і адправілі на пераплаўку. (Праз колькі гадоў кароль верне гораду ўсе правы за перамогу над маскавітамі.) 3 плячэй у бунтаўнікоў паляцелі галовы. Раз- вітаўся з гэтым светам і палачанін Пятро Васілевіч, які, «зая- віўшыся ў Віцебск, дапамагаў змоўшчыкам словам і чынам і хацеў заблытаць суд камісарскі, на допыце ж прызнаўся, што полацкія месцічы мелі сувязь з Віленскім праваслаўным брацтвам і з іншымі, часта рабілі змовы і грашовыя складкі на бунты, а ён спісы змоўшчыкаў і грашовых складак трымае ў сябе ў Полацку ў сваім доме, і сын ягоны Васіль быў тут, у Віцебску, падчас забойства айца ўладыкі». Есць звесткі, нібыта яшчэ адзін не- пасрэдны арганізатар расправы з архібіскупам Навум Воўк рас- каяўся і памёр уніятам, прыняўшы смерць як пакуту за злачын- ства.