Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У Рэчы Паспалітай Полацкае ваяводства мела сцяг чырвонага колеру з «Пагоняй» на белым полі. Перад адкрыццём агульна- дзяржаўнага сойма, што адбываўся папераменна то ў Горадні, то ў Варшаве, у Полацку праходзіў ваяводскі сойм, дзе выбіралі сваіх паслоў-дэпутатаў. У выпадку вайны ў горад збіралася з паветаў рушэнне.
Стэфан Баторы загадаў адбудаваць Верхні замак, высе- ліўшы адтуль усіх цывільных жыхароў. Гандлёва-рамесная частка горада пакрысе «пераязджала» з Запалоцця на раней- шае месца, дзе аднаўляўся Вялікі пасад. Апрача клопатаў пра абарону месца, вялікі князь навекі вызваліў палачанаў ад аба- вязку кожны год плаціць дзяржаве дзвесце коп літоўскіх гро- шаў за магдэбургскае самакіраванне. Полацк атрымаў права на два штогадовыя тыднёвыя кірмашы, дзе гандлявалі, не плацячы мыта. Дзякуючы адмысловаму Баторыеву прывілею, жыхары маглі мець уласныя лазні, а дзеля прыезджых кароль загадаў пабудаваць грамадскую «мыйню», прыбытак ад якой ішоў на патрэбы магістрата.
Продкаў чакалі і іншыя змены. Напрыклад — перавод са старога юліянскага на грыгарыянскі каляндар, паводле якога ўжо жыла ўся Еўропа. (У Расіі гэта будзе зроблена толькі праз тры стагоддзі з гакам.) Палачане ж спрадвеку вылучаліся самапавагай і прыхільнасцю да старых парадкаў ды традыцый і ў дамовах з першымі вялікімі літоўскімі князямі, як мы памятаем, ставілі абавязковае патрабаванне «не ўводзіць на- віны».
Каралеўская «навіна» не выклікала захаплення найперш таму, што разам з пераходам на новы каляндар улада загадвала «вы- конваць» усе каталіцкія святы. Пра тое, як палачане адгукнуліся на пастанову, апавядаецца ў заклапочаным лісце канцлера Аьва Сапегі да князя Крыштофа Радзівіла. На каталіцкія святыя дні
праваслаўныя гараджане замест таго, каб сядзець па хатах, «ган- длявалі яшчэ больш старанна і ад самае раніцы, а калі іх папя- рэдзіў лянтвойт (намеснік войта) полацкі, прыгразілі пабіць яго камянямі».
9 студзеня 1584 года Баторы выдаў грамату, дзе ўшчуваў полацкіх месцічаў за непаслушэнства, а тым, хто ў святочныя дні насмеліцца займацца рамяством або гандлем, абяцаў кан- фіскацыю тавару і ўтаргаваных грошай. Калі гарадскія ўлады паспрабавалі выканаць пагрозу, жыхары, «сабраўшыся ў на- тоўпы — нібы непрыяцель з трубамі і бубнамі,— нападалі і гра- мілі дамы шляхецкія». Вялікі князь ужо 21 студзеня мусіў за- пэўніць беларускіх падданых, што «людн греческого обряда до той поправы нового календаря без пронзволення старшего пат- рнарха своего гвалтом прнмушаны быть не мают». Зрэшты, з часам страсці ўгамаваліся, і полацкія праваслаўныя з католікамі навучыліся ўзаемна паважаць святыя дні.
Калі б мы з вамі жылі ў слаўным месце Полацкім у той час, дык, мабыць, няраз чухалі б патыліцу: як разлічыцца з падаткамі? Іх было шмат: вайсковы, падымны, пагалоўны, піцейны, які называўся «чопавым», або «сосавым». Хто варыў піва, рабіў віно ці гнаў нешта мацнейшае, плаціў ваяводзе і войту «капшчызну». Палачане па чарзе вартавалі горад, ра- мантавалі сцены і вежы, трымалі на пастоі велікакняжацкіх жаўнераў. Як і ўсе гарады і мястэчкі Рэчы Паспалітай, Полацк плаціў «падводны» падатак — на падводы і коней паслам, кур’ерам ды іншым дзяржаўным людзям. Сваё патрабаваў і магістрат, што збіраў так званыя «складанкі», або «паслугі».
Багатыя жыхары хацелі кіраваць паўнаўладна, бяднейшыя змагаліся за свае правы. Месцічы вымагалі, каб іх дэпутаты правяралі ўсю дзейнасць магістрата. Такія рэвізіі-ператрускі выяўлялі шмат злоўжыванняў, вельмі падобных на сучасныя. Замяць некаторыя было цяжка, і тады парушальнікамі зай- маліся суддзі.
Полацк доўга гаварыў пра суд над бурмістрам Даніэлем Кліб- невічам. Праз подкуп ён дабіўся выбрання радцам свайго швагра Курбатовіча, прысабечваў падаткі і рознымі хітрыкамі паклаў у кішэню тысячу злотых. Побач з ім на лаве падсудных сядзеў радца Міхневіч, які наклаў лапу на падаткі з полацкіх корчмаў. Бурмістр Мікола Зелядніцкі вызначыўся тым, што, карыстаю- чыся службовым становішчам, прызначыў свайго зяця Яна Лаш- кевіча магістрацкім пісарам і пачаў разам з ім чыніць суд не ў ратушы, як належыць, а ў сябе дома.
Сябры магістрата не грэбавалі хабарамі. Полацкі купец Ці- мох Броўка, пазалаціўшы патрэбным людзям руку, атрымаў,
напрыклад, «вольность от старого мыта». He ведаю, як наконт «блату», а слова «карупцыя» (гэтаксама, як і «сесія») тым часам ужо было добра вядомае. У чэрвені 1676 года ў горадзе адбыўся сход «магнстратскнх особ всех трох сесснй н посполптых», які запрапанаваў полацкім уладам скласці падатковую ведамасць ра- зам з «поспольством» (простымі гараджанамі) і, збіраючы па- даткі, «не отступать як пана радного, так н посполнтого, богатого н убогого, без ннякое корупцнн, не так, як перед тем».
Даведаўшыся пра ўсё гэта, будзем, тым не менш, спадзя- вацца, што большасць месцічаў зарабляла сабе на жыццё сум- ленна.
У XVII стагоддзі, як і раней, палачанаў кармілі не толькі рамяство ды гандаль, але і зямля. Горад меў сваё ворыва, пашу, сенажаці і пушчу. Знаёмы нам італьянец Аляксандр Гваніні піша, што зямлю на Полаччыне ўтыя часы ўраблялі так. Улетку, пачынаючы з Пятровага дня і да Успення Багародзіцы, высякалі лес і хмызняк. Ссечаныя дрэвы засыпалі саломаю і пакідалі на зіму. Увесну, пасля Вяліка^ня, калі прыгрэе сонца, ляда зноў пакрывалі саломаю і выпальвалі дачыста. На ачышчанай ад вуголля і галавешак зямлі спачатку сеялі пшаніцу. «Там бывае такі ўраджай,— зазначае іншаземец,— што можна сцвяр- джаць: якраз тут і нарадзілася Цэрэра*. Тым самым парадкам сеялі ячмень. Зямля на месцы выпаленага лесу без усякага ўгнаення давала добры ўраджай шэсць-восем гадоў запар». Карысталіся і такім спосабам сяўбы: «Да дзвюх частак ячменю дамешваюць адну частку жыта і гэтую сумесь сеюць увесну. Ячмень жнуць у тое самае лета, а жыта застаецца зімаваць. На наступны год яно такое ўраджайнае і густое, што праз яго цяжка праехаць верхам, і такое высокае, што ледзь бачна кон- ніка, прычым адно зерне дае трыццаць і болей каласоў». Продкі, паводле Гваніні, найчасцей сеялі таксама авёс, гарох (яго сушылі і захоўвалі каля гумнаў на азяродах), грэчку і рэпу.
У 1600 годзе Прыдзвінне напаткаў страшэнны голад. Хто не сканаў ад яго, стаў ахвяраю чумнага паморку. У Полацку памерлі пятнаццаць тысяч жыхароў і людзей, што сабраліся сюды з наваколля, шукаючы нейкага паратунку.
1607-ы — новая бяда. Верхні замак знішчаны пажарам. Агонь не злітаваўся і над Сафійскім саборам. Паслы Полацкага ваяводства прывезлі з сойма пастанову: «Рунны церквн старой святой Софнн забудовать н поправнть, абы там коштам свонм обывателн кннгн земскне н градскне своего воеводства ховалн». Адбудоваю святыні кіраваў арцыбіскуп (архіепіскап) полацкі і віцебскі Іясафат Кунцэвіч. Як сведчаць дакументы, ён аднавіў
У старажытнарымскім пантэоне багіня земляробства, палёў і збожжа.
Архібіскуп полацкі Іясафат Кунцэвіч
старажытныя муры, «а ў чатырох рагавых вежах непатрэбныя вярхі, што царкве ніякай красы не дадавалі, скінуў, а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабіў яшчэ больш высокаю».
Іясафат Кунцэвіч быў уладыка не праваслаўны і не каталіцкі, а уніяцкі. Уніятам належала і святая Сафія, што ў 1620 годзе зноў прыняла вернікаў.
Хто ж такія уніяты?
Пасля дзяржаўнай уніі Кароны і Княства на беларускіх землях пачынае ўзмацняцца каталіцтва, што нясе з сабою пагрозу па- ланізацыі. У Масковіі тым часам з яўляюцца свае патрыярхі, якія заадно з царамі глядзяць на Беларусь як на сваю вотчыну і дзеля яе захопу збіраюцца выкарыстаць праваслаўную веру нашых продкаў. Дапамагчы пазбавіцца ад прэтэнзій Варшавы і Масквы, а таксама ад небяспекі рэлігійнае варожасці ў самой краіне магла новая вера, якая паяднала б у адным храме каталіцтва з праваслаўем. Гэта разумелі і свецкія, і духоўныя асобы Вялікага княства — прыхільнікі яго самастойнасці.
Такую веру магла даць унія рэлігійная.
3 лаціны гэтае слова перакладаецца як адзінства, аб’яднанне.
Ідэя уніі ажыццявілася ў 1596 годзе на Берасцейскім саборы. Беларускія і ўкраінскія праваслаўныя ўладыкі прызналі вяр- шэнства рымскага папы, але захавалі ўсе свае ранейшыя, «грэц- кія» абрады. Вялікі князь Жыгімонт III Ваза адразу выдаў прывілей пра зраўнаванне ў правах грэка-каталіцкага духавен- ства з рыма-каталіцкім і пра вечную падтрымку уніяцкай царквы ўладай.
Пад саборнай граматай аб уступленні ў унію стаіць і подпіс полацкага ўладыкі: «Грнгорей Герман, мнлостью Божою архн- епяскоп Полоцкнй, владыка Внтебскнй н Мстнславскнй, ру- кою властною». Гэта ён 9 кастрычніка 1596 года ў берасцей- скай царкве святога Міколы ўрачыста прачытаў напісаны на пергамене тэкст уніі, абвясціўшы гэтым самым пастанову са- бора.
Кажучы пра гістарычны лёс беларусаў, некаторыя аўтары параўноўваюць унію з перамогаю пад Грунвальдам. Разгром тэўтонцаў адвёў пагрозу фізічнага вынішчэння продкаў, аб’яд- нанне цэркваў выратавала ад смерці духоўнай. Выратавала, найперш дзякуючы жывой народнай мове, якая жыла ва уніяцкіх храмах і манастырах,— у казаннях, у навучанні і царкоўных спевах. У грэка-каталіцкай царкве верніку не трэба было спя- ваць на незразумелай стараславяншчыне. (Уладзімір Каратке- віч быў, магчыма, не надта далёкі ад праўды, калі пісаў, што нашы прабабкі замест «Н суіцмм во гробех жнвот даровал»
старанна выводзілі сваімі галасамі — даруй ім, Госпадзі! — «I сухі верабей заплот паламаў».)
Ва уніяцкім Сафійскім саборы палачане спявалі:
Ты стварыў, Ты адкупіў, Ты мяне, Божа, асвяціў. Няхай Табе, дзе ёсць людзі, Чэсць і хвала будзе.
Цалуючы Твае раны, Збавіцелю наш каханы, Рукі, вочы к небу ўзносім, Адпушчэння грахоў просім.
О Марыя! Маці Божа!
Ты найчыста і прыгожа. Прычыніся к Богу за намі, Нягоднымі грэшнікамі!
Новая царква стала адной з дзяржаўных рэлігій Рэчы Пас- палітай і была падпарадкаваная непасрэдна папу. Яна паступова пераможа як сапраўды народная, бо будзе аб’ядноўваць боль- шасць хрысціянскага насельніцтва Беларусі, найперш сялянаў, і шырока карыстацца мовай народа -— беларускай. Як народную яе разглядалі Кастусь Каліноўскі, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, а таксама, між іншым, і Фрыдрых Энгельс, які грун- тоўна вывучаў гісторыю Рэчы Паспалітай. У канцы XVIII ста- годдзя грэка-католікамі былі тры чвэрткі ўсіх жыхароў Беларусі. Уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не расійцы. Таму, як мы пазней убачым, так ненавідзелі унію маскоўскія цары ды іх верныя прыслужнікі ў рызах. Царскі сатрап М. Мураўёў, які атрымае пасля распраў з паўстанцамі Каліноўскага мянушку «ве- шальнік», цалкам слушна казаў, што уніяты замінаюць «пашы- раць рускі дух на беларускіх землях».