Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Але, як гэта ні горка, вернемся ў крывавае XVII стагоддзе.
Невясёлым стаўся палачанам 1642 год. На Верхнім замку праз неасцярожнасць п’яных жаўнераў успыхнуў пажар. Ен пе- ратварыў у попел усе будынкі і, што самае небяспечнае, драўля- ныя сцены і вежы. Праз пяць гадоў замак збольшага адбудавалі, аднак усходні фарпост Рэчы Паспалітай па-ранейшаму жыў у заўсёднай трывозе.
Выгляд тагачаснага места дапаможа ўявіць зроблены ў 1654 годзе вопіс полацкіх умацаванняў. Верхні замак меў пяць васьмі- або шасцікутных рубленых у два бервяны веж: Усцен- скую, Машну, Красную, Уязную і Гуську. Ніжні замак — сем: Кабыльчыну, Наўгольную, Невельскую, Карліцкую, Іллінскую, Міронаўскую і Варвару. Яны былі круглыя, з шатровымі вярхамі
Цар Аляксей Міхайлавіч
і двума паверхамі — «з ніжнім і верхнім боем»..Даўжыня зам- кавых сцен складала блізу дзвюх тысяч сажняў. Есць сведчанні, што астрогам палачане абнеслі на той час і Запалоцце. Вакол яго ішоў роў, берагі якога былі ўмацаваныя загостранымі палямі. Над Дзвіною ўзвышалася рубленая ў дванаццаць сцен новая Богаяўленская царква, пры якой быў праваслаўны манастыр. У Вялікім пасадзе стаяла на пляцы ратуша з заезным домам і гандлёвымі радамі, а побач — драўляны касцёл езуітаў і іх «му- раваныя палаты». Кожныя паўгадзіны над горадам плыў звон: на езуіцкім двары адлічваў час гадзіннік з боем.
Такім убачыла Полацк улетку 1654 года трыццацітысячнае маскоўскае войска. Пачуўшы пра яго падыход, большасць пала- чанаў, добра памятаючы папярэднія «вызваленні», на чаўнах, пароме і наўплаў пераправілася праз Дзвіну і пакінула горад. Манахі-базыльяне везлі з сабою срэбную дамавіну з прахам блажэннага Іясафата.
Пасля адчайнай сечы гарнізон мусіў здаць горад. У маскоўскіх Разрадных кнігах запісана: «Боярнн н воевода Васнлнй Петровнч
Шереметьев co товаршцн прншлн под Полоцк нюня в 17 день н у лнтовскнх людей перевоз н слободы н дорогн к Внтебску н к Внлне засталн н в Полоцку лнтовскнх людей осаднлн, й к городу co всемн ратнымн людьмн бнлнсь целый день; н полоцкне сндельцы польскне н лнтовскне людн, езовнты н шляхта н ме- іцане, вндя под городом промысл, государю добнлн челом н город Полотеск сдалн н учнннлнсь под государевою высокою рукою; н онн, боярнн н воеводы, co всемн ратнымн людьмн в город вошлн того же чнсла». Цар Аляксей Міхайлавіч змацаваў сваёй чорнай на воску дзяржаўнай пячаткаю з двухгаловым арлом грамату «о внесеннн в царскнй тнтул нанменованнй Полоцкого й Мстнславского помежду тнтуламн Рязанскнй н Ростовскнй», а праз год палічыў, што ўжо мае права менавацца вялікім князем Літвы і Белай Русі.
Заваёўнікі зрабілі ў Полацку перапіс. Горад разам з Задзвін- нем, Экіманню і Востравам меў усяго 839 жылых двароў і пяць тысяч жыхароў. Дзевяць сотняў двароў, чые гаспадары не за- хацелі трываць чужой улады, стаялі ўпусце.
Пра тое, як жылося тым, хто застаўся, красамоўна сведчаць гістарычныя дакументы.
Усцешаны лёгкай перамогаю цар спярша дазволіў палачанам бязмытна гандляваць, судзіцца ў ратушы сваім судом і на тры гады вызваліў іх ад падаткаў. Ухваліўшы спаленне стральцамі «шкодных лацінскіх кніг», Аляксей Міхайлавіч даў Богаяўлен- скаму манастыру ўсе вёскі, раней перададзеныя каралеўскаю уладай католікам. «А что собнрано в Полотеске в ратушу на короля,—- загадвала яго царская вялікасць,— с торговых, с про- езжнх, н всякйх людей, которые ездят мнмо Полоцка co всякнмн товары водою, н сухнм путем, н с Полочан, которые держат внно, н пнво, н мёд, пошлнну с пустошей н с рыбных ловель, н co всякнх угоднй, й с мельннц обрыные деньгн, н ныне те сборы указалн есмя сбнрать на ратушу по-прежнему, на нас велнкого государя; а к тому сбору выбратн нм меж себя целовальннков, кому можно вернть, н тех целовальннков прнвестн к вере...» Ашчаслівіў цар нашых продкаў і тым, што дазволіў «нм Поло- чаном, посадскнм людем, вндя к себе нашу государскую мнлость, жнтн в домах свонх в Полотеске по-прежнему, н во всем нам велнкому государю, нашему царскому велнчеству по вере по святому Евангелню служнть, н всякого добра хотеть н нскать прмбыль».
Ніякай ахвоты шукаць цару прыбытку палачане не мелі, таму заваёўнікі шукалі самі. Першым чынам паводле даўняй завядзёнкі ўсё ў захопленым горадзе перапісалі і абвясцілі «нсконно» сваім. Вопіс Сафіі пачынаўся так: «Соборная церковь Софен Пре- мудростн Божнн, строенне прежннх государей н велнкнх князей
Московскнх...». (Вось жа не ведаў Усяслаў Чарадзей, што быў вялікім князем не полацкім, а маскоўскім!) Сярод перапісанага да меднае чары «в чом воск топят» царкоўнага багацця былі, між іншым, пяць куфраў з друкаванымі і рукапіснымі кнігамі і «со всякнмн лнтовскнмн пйсьмамн». Цару належала цяпер усё, нават дзверы — «на колокольннце два колокола большнх, однн в 100 пуд, а другой в 50 пуд, трн колокола по 30 пуд, н у церквн н у папертн трон дверн железные...».
Адрасаваныя цару чалабітныя малююць змрочныя, але кала- рытныя абразкі тагачаснага полацкага жыцця. Мешчанін Мішка, Карнілаў сын, Шнітка біў чалом у тым, што царскія людзі схапілі на дарозе яго зяця Рамана з таварам на сорак рублёў, прывезлі ў Полацк і, відаць, каб не дакучаў просьбамі вярнуць тавар, кінулі на 18 тыдняў у вязніцу. Пасля ні ў чым не вінаватага Рамана абмянялі ў Дзісну на палоннага маскоўскага стральца, прычым за гэта здзерлі з цесця сорак талераў і сем залатых чырвонцаў.
Вынаходлівасць акупантаў у рабунках не ведала межаў. У корчмах стральцы вымагалі «за так» паіць іх мёдам. Незадаво- леных гэткай формай разліку білі батагамі і катавалі агнём. He баючыся Божае кары, стралец Асташка Іванаў «со товаршцн» ўкраў у папа Івана з саборнай Сафійскай царквы срэбны пас і пару караляў — жамчужныя і «чырвоныя». Ва ўдавы Матронкі Есіпавай стральцы рэквізавалі «девять блюд цыновных, да стопу цыновую ж, да лнхтар медной тройной, а цена блюдам, стопе й лнхтарю 5 рублев».
He грэбаваў рабункамі і сам пастаўлены царом ваявода Мікіта Вельямінаў. Полацкі лаўнік Васка, Міхайлаў сын, Свянціцкі біў чалом на ваяводу, што той «сторговал часы серебрены позоло- чены, а цена часам 20 ефнмков н 3 ефнмкн й за те, государь, часы уплатнл он мне только 5 ефнмков a 18 не отдает». Мешчанін Цітко Іванаў у ліхалецце закапаў на сваім падворку трыццаць рублёў, дзве срэбныя чаркі і сёе-тое яшчэ, а як пачаў выкопваць, быццам з-пад зямлі выраслі побач ваяводавы людзі і растлума- чылі, што трэба дзяліцца, іначай ніякія грошы гаспадару ўжо ніколі не спатрэбяцца.
Вось яшчэ адна з полацкіх чалабітных таго часу: «Царю государю... бьет челом раба твоя полоцкая шляхтянка Гаврнлова жанншка Гославского Марннка Грнгорьева дочь. В прошлом, государь, году прншол ко мне полоцкой прнказной нзбы под'ьячей РІван Матфеев во дворншко мое, а я, раба твоя, в то чнсло спала; н он, Нван, прншед, положнл в нзбе образ на окно н сказал, бутто я, раба твоя, образамн окно зачнняю, н за то меня, рабу твою, взялн в прнказ н в прнказе сажалн в чоп двожды н от того, он, стольннк Ммкнта Ондреевнч Вельямннов, взял у
меня шубу рысью под сукном под красным с нашнвкою золотою, н ожерелье было у той шубы рысье ж... Царь государь, смнлуйся, пожалуй!».
На чалабітных захаваліся царовы, кажучы сучаснай моваю, рэзалюцыі. Выгнаныя са сваіх дамоў лепельскія «девнцы закон- ные католнцкне шляхтянкн честные» просяць дазволу жыць пры кляштарах і сваіх маёнтках. Рэзалюцыя вельмі падобная да сённяшніх — «Отказать». Галоўная ж рэзалюцыя Аляксея Мі- хайлавіча, немаведама за што празванага Цішайшым, была такая: «Царское велнчество ннколн Полоцкого воеводства ннкому не уступят».
У ліпені 1656 года цар заявіўся ў горад уласнай персонаю. У полі за Барысаглебаўскім манастыром яго сустракала правас- лаўнае духавенства. Ігумен Богаяўленскага манастыра паэт і кра- самоўца Ігнат Іяўлевіч сказаў прывітальную прамову: «Долго- временная н прнскорбная наша желання благо нам мздовозда- шася, егда напресветлаго лнца твоего царского велнчества пре- насветлейшня очн, страннаго нам, благодарного, во граде сем недостойннн тн рабы, благодарственно взнраем, правоверня зельный рачнтелю, пресветлый, благоверный, Богом храннмый, й хрнстолюбнвый» і гэтак далей.
Прамова «пресветлому» спадабалася, і манастырская брація атрымала новыя дарункі. Цар паўдзельнічаў у асвячэнні назад у праваслаўе Спасаўскае царквы і Сафійскага сабора і, забраўшы адтуль цудатворны абраз Божае Маці, паехаў да свайго войска пад Рыгу. Абраз Цішайшаму дапамагаць не захацеў, і ўвосень таго ж года, вяртаючыся ні з чым дадому, яго вялікасць зноў усцешыла палачанаў прыездам. «Блаженный град Полотескнй пресветлаго твоего царского велмчества...— заліваўся салаўём хітрамудры ігумен Ігнат.— A no летах долгпх да сподобншнся венчан бытн днаднмою блаженства вечнаго, с Константнном н Владнмнром равноапостольнымн...».
Цара павадзілі па замках. Полацкі майстар Івашка Далёў з таварышамі ўжо адбудаваў Красную вежу. Яна была трохпавяр- ховая, рубленая ў восем сцен (васьмікутнікам), мела шатровае пакрыццё і падымалася на трыццаць вянцоў (блізу дзевяці мет- раў). Трохі ніжэйшыя былі вежы Усценская і Машна, якія бу- давалі палачане Івашка Андрэеў і Мацюшка Маркаў. Вялікі пасад палачане абкапалі ровам і абнеслі астрогам. Ваявода Вель- ямінаў, лісліва зазіраючы гасудару ў вочы, дакладваў, што «По- лоцку учннена велнкая крепость, мочно нз тех башен весь город очшцать н посады, н слободы». «Очшцалн» за адным разам і храмы з манастырамі. 3 царквы Параскевы Пятніцы ў Растоў было вывезенае Евангелле XVI стагоддзя, замоўленае полацкім архіепіскапам Нафанаілам.
А на беларускай зямлі доўжылася вайна. Вельмі хутка сап- раўдныя намеры цара-бацюхны ўбачылі і тыя праваслаўныя, што паверылі абяцанкам вызваліць іх ад польскага ўціску. Загадам Аляксея Міхайлавіча стральцы спалілі Копысь, Чавусы, Баб- руйск, Глуск, Свіслач... Пасылаючы ў жніўні 1655 года ў Бела- русь вялізнае войска ваяводы Трубяцкога, цар наказаў яму на сваім шляху ўсё разбураць і паліць, а каб болей панішчыць, «назад нттн целымн жнлымн местамн». У сваіх допісах ваявода паведамляў: «Слуцкне посады н слободы велелн мы все выжечь, а ндучм дорогою до Слоннма, села й деревнн н хлеб н сено по обе стороны жглн н людей побнвалн н в полон нмалн, н разорялн совсем без остатку, а у Клецку у городе н на посаде лйтовскнх людей побнлн всех».