• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Цела князя Шуйскага знайшлі ў рацэ. Радзівіл урачыста ўехаў на яго кані ў Вільню, а царскага ваяводу з пашанаю пахавалі тамсама ў царкве Багародзіцы. Вызваліўшыся з палону, Станіс- лаў Давойна марна намагаўся абмяняць парэшткі Шуйскага на прах сваёй жонкі, які так і не вярнулі.
    На пачатку лютага таго ж 1564 года адбылася яшчэ адна важная для далейшага ходу вайны бітва. Пад Оршай авангард войска Маскоўскай дзяржавы, якім камандаваў ваявода П. Ся- рэбраны (аўтар «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскі піша, што маскавітаў было 50 тысяч), сутыкнуўся з аддзеламі Вялікага княства на чале з Ф. Кмітам- Чарнабыльскім і Ю. Осцікавічам. Заваёўнікі палічылі, што ім супроцьстаяць асноўныя збройныя сілы нашай дзяржавы, якія выйгралі бітву на Уле, і паспешліва адступілі, у выніку чаго паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй была адноўленая ваенная раўнавага.
    Раз’ятраны разгромам на Уле і ўцёкамі ў Літву князя Андрэя Курбскага, цар шукаў спачыну ў крыві. Штодня перад Крамлём ставілі плахі, ён выязджаў, як сам князь цемры Вельзевул, у чорным уборы на чорным кані і глядзеў, як каты па роспісу караюць смерцю знакамітых людзей. Найбольшую радасць Іван чуў, чынячы расправу над полацкім палонам. Аднаго разу проста ад бяседнага стала цар і застоліца кінуліся ў крамлёўскія сута- рэнні, дзе сядзелі вязні. Здаволіліся адно тады, як перабілі болей
    Вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы
    7 Зак. 2781
    за сотню бяззбройных, знясіленых людзей, а потым вярнуліся да сталоў — дапіваць. Вядома, што ў той разні полацкі шляхціц Быкоўскі выхапіў у цара з рук дзіду, але сіл на тое, каб адправіць тырана ў магілу, ужо не хапіла.
    Увосень таго самага 1564 года да Полацка падступіла войска Радзівіла і Курбскага. На прапанову здавацца царскі ваявода Пётр Шчанятаў, ведаючы, што да яго ідуць палкі з Вялікіх Лукаў, адказаў гарматнымі стрэламі. Баючыся акружэння, гетман зняў аблогу і пераправіўся на левы бок Дзвіны. Пасля гэтага на працягу пятнаццаці гадоў значных баявых дзеянняў у полацкім наваколлі не было. Час ад часу адбываліся адно памежныя сутычкі. Напрыклад, аддзел Бірулі (між іншым, продка знакамітага беларускага мастака Вітольда Бялыніцка- га-Бірулі) разбіў у 1566-ым пад Сітнам чатыры сотні стральцоў, захапіў 120 цяжкіх стрэльбаў-гакаўніц, а саму фартэцу спаліў.
    Зацішша доўжылася, пакуль вялікім князем літоўскім і ка- ралём польскім не быў абраны сяміградскі ваявода вугорац (венгр) Стэфан Баторы, або, як яго называлі беларусы, Сця- пан Батура. Стаўшы на чале дзяржавы, ён да скону дзён так і не вывучыў ні польскай, ні беларускай мовы і размаўляў з падданымі толькі па-лацінску ці праз перакладчыка. Гэты недахоп кампенсаваўся тым, што Баторы быў выдатны палітык (дарэчы, ён вучыўся ў Падуанскім універсітэце) і таленавіты палкаводзец. Каранаваўшыся, ён прысягнуў заўсёды асабіста ўзначальваць войска і вярнуць усе заваяваныя маскоўскімі царамі землі.
    Іван IV адгукнуўся на каранацыю зняважлівымі словамі, што сам ён, маўляў, не царом сябе і не памятае, бо зрабіўся манархам «по божню нзволенню, а не многомятежному человечества хо- тенню». Заява крамлёўскага тырана не збянтэжыла Баторыя. У Полацкай вайне набліжалася развязка.
    Чэрвень 1579 года адзначаны прыездам вялікага князя з Віль- ні ў Свір, дзе вайсковая рада пастанавіла авалодаць Полацкам, «ключом Лівоніі і самой Літвы». Баторы выдаў два маніфесты: да жаўнераў і да беларускага народа, дзе абвясціў, што падымае меч на цара, а не на мірных жыхароў, якіх будзе літаваць і мілаваць.
    На пачатку жніўня яго палкі падыходзілі да горада. Войска падымалася берагам уверх па Дзвіне, і царскі гарнізон, каб за- палохаць непрыяцеля, забіваў у горадзе палонных беларусаў і палякаў, а знявечаныя целы прывязваў да плытоў і пускаў па плыні.
    У Дзісне Баторы пераправіўся цераз Дзвіну па зладжаным з чаўноў пантонным мосце. Рухацца далей было цяжка, бо
    прыдзвінскія палі за гады чужой улады зараслі густым лесам. Угорская пяхота ішла наперадзе, робячы прасекі і насцілаючы дарогу праз балоты. Беларускія вайсковыя аддзелы вялі ваявода троцкі Сцяпан Збаражскі, ваявода полацкі Мікалай Дарагас- тайскі і кашталян полацкі Юры Зяновіч. Неўзабаве да іх далу- чылася дзевяць сотняў беларускай конніцы на чале з менскім кашталянам Янам Глябовічам. Прыбылі таксама добраахвотнікі з Украіны, сярод якіх вылучаўся сын героя Аршанскай бітвы 1514 года князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі з аддзе- лам адборных коннікаў.
    11 жніўня саракатысячнае шматмоўнае войска ўзяло Полацк у аблогу. Падрабязнае апісанне тых падзей пакінулі польскія храністы Мацей Стрыйкоўскі ды Марцін Бельскі і каралеўскі сакратар Рэйнгольд Гейдэнштэйн.
    Непрыкметна аб’ехаўшы горад з канцлерам Янам Замойскім і ваяводам Каспарам Бекешам, Баторы расставіў збройную сілу наступным чынам. На правым фланзе бераг Дзвіны насупроць Запалоцця занялі Бекешавы вугорцы. Беларусы і літоўцы Мі- калая Радзівіла стаялі ад Дзвіны да бязлюднага Спасаўскага манастыра. За Палатою ад манастыра да Валовага возера раз- мясціліся палякі з велікакняжацкаю стаўкаю. Левы фланг ад возера да Дзвіны трымалі нямецкія палкі. Аблога пачалася з артылерыйскага абстрэлу Запалоцкага пасада. Стральцы пакі- нулі яго і перабраліся па мосце ў Верхні замак. Адступаючы, яны з чатырох бакоў падпалілі пасад, дзе жыло мірнае насель- ніцтва, і 'за колькі гадзін Запалоцце дашчэнту выгарэла.
    Каспар Бекеш (дарэчы, вальнадумца, які не вызнаваў ніякай рэлігіі, і асабісты сябар вялікага князя) бамбардаваў Верхні за- мак, але ядры адно прабівалі сцены, не разбураючы іх. He меў поспеху і абстрэл ядрамі, папярэдне распаленымі на агні. Зна- ходзілася нямала смельчакоў, якія, набраўшы сухіх смаляных дроў, пераходзілі ўброд Палату, пад градам куль і бярвення караскаліся да замкавых сцен і падпальвалі іх. Абаронцы спус- каліся па вяроўках, гінулі адзін за адным, ды ўсё ж паспявалі патушыць агонь. Аддаючы належнае ворагу, Баторы пісаў, што «маскавіты ў абароне фартэцаў стойкасцю і мужнасцю пераўзы- ходзяць усе іншыя нацыі».
    Цар Іван паслаў пад Полацк адборную частку войска з вая- водамі Барысам Шэіным і Фёдарам Шарамецьевым. Тыя дайсці да горада не здолелі і спыніліся ў замку Сокал, адкуль нападалі на дзісненскую дарогу, па якой каралеўскім палкам падвозілі правіянт.
    Полацкая аблога была неверагодна цяжкая. Штодня ліло з неба, і па войску паўзлі чуткі, нібыта дождж пасылаюць чараўнікі, якіх у Масковіі надзіва багата. У сваім намёце не мог знайсці
    сухога месца нават кароль. Абозы з харчам захрасалі ў глыба- чэзнай гразі, коні падалі ад знямогі, і ў лагеры абложнікаў запахла голадам. Польская ды вугорская пяхота ела дохлых коней, немцы хварэлі на крываўку. Найбольш стойка трымаліся беларусы: ім прыспорвала сілы прага помсты за сваю здратаваную, абяс- кроўленую зямлю.
    Жаўнеры не хацелі болей пакутаваць і рваліся на прыступ: здабыць Полацк або загінуць. Баторы меў свой план. Герольды прачыталі ўказ: хто падпаліць замак так, каб яго ўжо не пату- шылі, атрымае па-каралеўску шчодрую ўзнагароду. Дзесяткі ваяроў узброіліся вязкамі сухой лучыны і падаліся да полацкіх сцен. Фартуна ўсміхнулася нейкаму львоўскаму майстру-мед- ніку, які апрача лучыны цягнуў на плячах кацёл з жарам. Ен падпаліў кутнюю вежу, адкуль вецер перакінуў моцнае полымя на сцены. Гэта здарылася ў першы за ўсю аблогу сухі і сонечны дзень.
    Стэфан Баторы надаў параненаму стрэламі герою шляхецкую годнасць, прозвішча Палацінскі (ад ракі Палаты) і адпаведны герб: працятая стралою рука з паходняй.
    Гарнізон думаў пра капітуляцыю і дзесяць маскавітаў спус- ціліся са сцяны на перамовы. Бекеш паслаў пецярых парла- менцёраў да караля, ды вугорскія жаўнеры пасеклі іх, бо раз- лічвалі на багатую здабычу, а таму хацелі не добраахвотнай здачы горада, а прыступу.
    За дзень значны кавалак замкавай сцяны згарэў. Вялікі князь адклаў вырашальны бой да раніцы, аднак Баторыевы суайчын- нікі, падагрэтыя аповядамі пра полацкія скарбы, не маглі больш утаймоўваць сябе і самахоць пайшлі на прыступ. Яны тройчы за ноч кідаліся на Верхні замак і тройчы адкочваліся назад. У запале штурму прычынілася крывавая сутычка паміж імі і паля- камі.
    Уначы стральцы паставілі насупроць выгаралай сцяны набітыя карцеччу гарматы. Адначасна абложнікі пусцілі чырвонага пеўня яшчэ на адну вежу і падкапаліся ўсутыч да сцен. Ваявода Пётр Валынскі паведаміў, што залога складзе зброю, калі Баторы захавае ўсім жыццё. Вялікі князь паабяцаў даць свабодны праезд таму,хто захоча вярнуцца дахаты, і права вольна жыць у Полацку таму, хто пажадае застацца.
    Іншыя царскія ваяводы і пастаўлены Масквою епіскап Кіп- рыян паспрабавалі ўзарваць Верхні замак, але самі ж стральцы не дапусцілі гэтага. Баючыся кары за здачу горада, ваяводы і ўладыка зачыніліся ў Сафійскім саборы, адкуль пераможцы выводзілі іх жывасілам. Разам з Верхнім замкам здаўся і Стралецкі.
    У маскоўскіх Разрадных кнігах пра капітуляцыю горада за-
    Вызваленне Полацка войскам Баторыя ў 1579 г.
    пісана так: «Король Стефан Полотск взял нзменою, потому что мзменнлн воеводы, что былн худы, а мнлы былн нм жены, а как голов н сотннков побнлн, то воеводы город сдалн, а самн бнлн челом королю в службу с детьмн, с людьмн, н co стрельцы. Всего воннского люду в Полоцке было 6000».
    Сярод тых, хто вызначыўся пад сценамі Полацка ў 1579-ым, быў запарожскі казак Карніла Перавал, які даслужыўся ў войску Вялікага княства Літоўскага да ротмістра. Прадстаўлены каралю да ўзнагароды, ён папрасіў сабе спадчыннае шляхецтва і атрымаў герб з выяваю нацятага лука са стралой. Праз дзесяць гадоў Карніла ад шматлікіх ран выйдзе ў адстаўку і нажыве сыноў Рыгора і Багдана, запачаткаваўшы славуты род Перавальскіх, якія па часе стануць на польскі капыл звацца Пржавальскімі. Ажаніўшыся з беларускай шляхцянкаю Хрысцінаю Гасціловіч, Рыгор атрымае за ёю ў пасаг прыдзвінскія маёнткі Раманава, Замерына і Скуратава пад Віцебскам, дзе і цяпер жывуць наш- чадкі ротмістра Карнілы.
    Еўропа адгукнулася на вызваленне Полацка новымі «лятучымі
    лісткамі». Адзін з іх, выдадзены ў 1579 годзе ў Нюрнбергу і знойдзены нядаўна ў Цэнтральнай бібліятэцы Цюрыха, мае для нас асаблівую каштоўнасць, бо ў ім змешчаная расфарбаваная гравюра, дзе адлюстраваныя ўсе асноўныя падзеі аблогі горада. Аўтар (ім мог быць прыдворны картограф, геаметр і гравёр Баторыя Петэр Франк) дастаткова праўдзіва перадае і выгляд мясцовасці, і размяшчэнне войскаў. На гравюры відаць, як на пляцы за полацкімі сценамі царскія майстры заплечных спраў яшчэ катуюць палонных, але па драўляным мосце цераз Палату ўжо бяжыць наша пяхота, а з гарадской брамы выязджае частка маскоўскага гарнізону, каб здацца на міласць вялікага князя і караля, які едзе насустрач пераможаным са свайго лагера. 3 усходу цяжкая абложная артылерыя абстрэльвае замак, а ўздоўж правага берага Палаты з разгорнутымі сцягамі наступаюць па- лякі, вугорцы і ліцвіны.