Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Скарынава жыццё будзе напоўненае падарожжамі па Еўропе, узлётамі да вышыняў славы і горкімі расчараваннямі. У ім адаб’- ецца ўся тая вірлівая, авантурная і ўзнёслая эпоха.
Ен заснуе ў сталіцы Вялікага княства друкарню і выдасць там «Малую падарожную кнігу» і «Апостала» — першыя дру- каваныя кнігі на абшары сваёй дзяржавы.
Ен будзе сустракацца з Лютэрам і дыскутаваць у Вільні з сусветна вядомым медыкам і алхімікам Парацэльсам, чалаве- кам, які, калі верыць паданню, мог спаліць ружу і магічным словам аднавіць яе з попелу. Будзе сакратаром і прыдворным лекарам у віленскага біскупа Яна. Будзе запрошаны на службу
Партрэт Францішка Скарыны з кнігі «Ісус Сірахаў». Прага, 1517 г.
да апошняга гросмайстра Т эўтонскага ордэна герцага Альбрэхта Брандэнбургскага, які надасць яму шляхецтва. Будзе браць удзел у складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года.
Ен возьме шлюб з удавою аднаго з сяброў і памочнікаў Маргарытай Адвернік і праз чатыры гады пахавае яе, застаўшыся з малым сынам.
Імкнучыся пашырыць святло навукі сярод усходніх суседзяў, ён прывязе вялікую партыю сваіх выданняў у Маскву, прапануе тамтэйшым свецкім і духоўным уладарам наладзіць кнігадрука- ванне і замест удзячнасці ўбачыць, як на загад маскоўскага князя з яго кніг раскладуць вялізнае вогнішча.
За братавы даўгі крэдыторы пасадзяць Скарыну ў турму, адкуль яго вызваліць сам кароль і вялікі князь Жыгімонт I Стары. На знак прызнання заслуг вучонага палачаніна перад Айчынаю манарх дасць яму адмысловы прывілей: «Няхай ніхто, апрача нас саміх або спадкаемцаў нашых, не мае права прыцягваць яго да суда і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычына яго выкліку ў суд... Няхай ніхто не адважыцца затрымліваць або арыштоўваць яго самога ці ягоную маёмасць пад страхам цяжкага пакарання... Дайце названаму доктару Францішку, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць прыгаданымі вышэй правамі, льготамі і прывілеямі. Забараняю наогул умешвацца ў яго справы, учыняць яму які-небудзь гвалт, змушаць да выканання нейкіх павіннасцей ці гарадскіх службаў нароўні з іншымі жыхарамі таго горада, які ён сам абярэ для жыцця».
Такім горадам неўзабаве пасля вяртання Францішка Скарыны з вязніцы на волю стане Прага. Тут ён скончыць свой зямны шлях знаным лекарам, тут будзе пахаваны. Тут у 1996 годзе, у самым цэнтры старой Прагі, непадАлёк ад каралеўскага замка на Градчанах, яму будзе адчынены помнік, трэці ў свеце пасля помнікаў у Полацку і Лідзе. (Калі ж нарэшце ўрад незалежнай Беларусі знойдзе грошы, каб ушанаваць памяць першадрукара ў Мінску?)
Найзнакаміцейшы з палачанаў пакіне па сабе мноства таямніц.
Дагэтуль дакладна невядома, ні калі ён прыйшоў на свет, ні калі навекі заручыўся з зямлёю.
Невядома, у каго ён служыў сакратаром перад экзаменам у Падуі — у караля Даніі ці ў гаспадара Дакіі (Валахіі).
Невядома, хто ствараў да яго кніг гравюры. (Некаторыя скарыназнаўцы лічаць, што першадрукар быў і выдатным мас- таком.)
Вучоныя спрачаюцца пра яго веравызнанне, пра час паступ-
лення ў Кракаўскі універсі- тэт, пра тое, хто ж у сап- раўднасці займаў у чэшскага караля пасаду садоўніка — Францішак Скарына ці італьянец Франчэска Бана- фардэ...
Дагэтуль у розных краі- нах знаходзяць невядомыя раней экземпляры Скары- навых выданняў. Перад Ка- лядамі 1997 года выдатны падарунак атрымала лондан- ская Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны: яе дырэктар Аляксандр Над- сон у галоўным памяшканні сусветна вядомага аўкцыёну «Крысці» набыў пяць саб- раных у адным пераплёце пражскіх выданняў нашага першадрукара — кнігі Іова, Прыпавесцяў Саламона- вых, Ісуса Сірахава і Пра- мудрасці Божай. А адшу- каў гэтьі зборнік, дзякую- чы «Інтэрнэту», беларускі
перакладчык і журналіст Сяргей Шупа.
Што да спрэчак — Францыск ці Франці- шак? — дык трэба памя-
Францыск Скарына з Полацка. Беларус. 1512 г. Фрэска ў па- дуанскай «Зале сарака»
таць, што гэта дзве формы аднаго і таго ж імя, толькі пер- шая — афіцыйная, лацінізаваная, а другая — беларуская. Сам Скарына, пражыўшы большую частку сталага жыцця далёка ад Бацькаўшчыны, карыстаўся абодвума, для бацькоў жа і землякоў ён, безумоўна, заўсёды быў Францішкам.
Пра найвыдатнейшага сына Полацка напісаны дзесяткі кніг і тысячы артыкулаў на розных мовах, аднак загадак скарына- знаўцам хопіць яшчэ не на адно стагоддзе. Багата наперадзе працы і па аднаўленні гістарычнай справядлівасці. Мы заслужана ставім Скарыну ў адзін шэраг з Рафаэлем і Сервантэсам, a ведаюць пра яго ў свеце непараўнана меней.
Геніяльны палачанін толькі пачынае вяртацца да нас, высту- паючы ва ўсёй сваёй велічы з туману забыцця і бяспамяцтва.
Гарыць свечка ў падуанскай гасподзе. He ідзе сон да доктара медыцыны і вольных мастацтваў.
Дзе ён распачне выпуск кніг? Хто дасць патрэбныя грошы? Як паглядзіць на яго чыннасць царква? Пытанні, пытанні...
Як чалавек эпохі Адраджэння, ён марыць пра славу — не любую, а такую, што можна заслужыць, толькі ахвяраваўшы жыццё вялікай справе.
Ен абраў гэтую справу. Ен не адступіць, і слава знойдзе яго — і на радзіме, і тут, у Італіі.
Роўна праз 430 гадоў на заказ ЕІадуанскага універсітэта мас- так Джакома Форна размалюе фрэскамі ў традыцыях Рэнесансу залу, дзе адбываліся ўрачыстыя пасяджэнні высокай калегіі. Там з’явяцца сорак партрэтаў выдатных людзей, што некалі вучыліся ці выкладалі ў Падуі. У верхнім ярусе фрэсак у доўгай, аздобленай залатой ніткаю і футрам гарнастая мантыі падымецца на поўны рост чалавек, твар якога на вохрыста-брунатнай асноведзі будзе свяціцца розумам, рашучасцю і духоўнай чысцінёю. Над галавой у яго мастак напіша на лаціне: «Францыск Скарына з Полацка. Беларус. 1512». Тут, у «Зале сарака», яму не будзе самотна. Побач — партрэт выдатнага польскага паэта Яна Каханоўскага, далей — Галілео Галілей, Мікалай Капернік...
1990-ы ЮНЕСКА абвесціць годам Скарыны. Яго 500-годдзе будзе адзначацца паўсюль, дзе жывуць беларусы, дзе ведаюць пра подзвіг палачаніна — у Беларусі, Літве і Латвіі, у Расіі і Польшчы, у Аўстраліі і ЗША, дзе нашы суайчыннікі Вітаўт і Зора Кіпелі разам з вядучым аўтарытэтам у Скарыніяне на Захадзе Вітаўтам Тумашам сабралі ў Нью- Норкскай публічнай бібліятэцы найбагацейшы фонд скары- назнаўчых выданняў.
У першыя вераснёўскія дні на полацкія вуліцы прыйдзе свята, якога горад яшчэ не ведаў. 3 урачыстымі набажэнствамі і кан- цэртам званоў. 3 кірмашом старадаўніх рамёстваў, дзе сівавусыя ганчары выштукуюць любому ахвочаму адмысловы збанок, a маладыя барадатыя хлопцы з Саюза беларускіх кавалёў — вы- куюць кандэлябру ці ружу з дваццаццю пялёсткамі. 3 адкрыццём (нарэшце!) Музея беларускага кнігадрукавання. I нават — на ўсцеху дзятве — з рыцарскім турнірам.
На мове Скарыны з палачанамі будуць гаварыць прафесары універсітэтаў з Лондана, Берліна, Прагі і яшчэ добрага дзесятка еўрапейскіх гарадоў. 3 Манрэаля прыедзе прапрапра... праўнук
першадрукара, вядомы ў Канадзе вучоны Станіслаў Скарына, які, у адрозненне ад нас, створыць музей свайго знакамітага родзіча гадоў за дваццаць да юбілею.
У Полацку спадар Станіслаў, між іншым, раскажа, што яны з калегамі займаліся праблемаю геннай памяці і заўважылі ў радаводах вядомых асоб цыклічнасць таленту. Іначай кажучы, Божы дар таленту не знікае, а абавязкова (хоць звычайна і не надта хутка) праяўляецца ў нашчадкаў. Сам манрэальскі Скарына будзе жывым сведчаннем гэтага. Як і яго слынны продак, ён стане двойчы доктарам навук, у тым ліку і медыцынскіх. Як і палачанін Францішак, ён народзіцца са шматстайнымі здольнас- цямі і захапленнямі: будзе вывучаць філасофію і архітэктуру, пісаць кнігі па медыцыне і музыку да балета, гаварыць на сямі мовах...
(Праз некалькі гадоў дырэктар Нацыянальнага навукова-ас- ветнага цэнтра імя Францішка Скарыны Адам Мальдзіс атрымае з Мехіка нечаканы ліст, адкуль даведаецца, што яшчэ адзін далёкі нашчадак знакамітага палачаніна жыве ў мексіканскай сталіцы.)
А ў Полацку будзе стаяць з кнігаю ў руках бронзавы Скарына. Стаяць, зажурана думаючы, што ў яго родным горадзе на яго роднай мове вучаць дзяцей толькі ў адной школе.
I ўсё ж у яго будуць падставы не толькі для смутку.
Але ўсё гэта здарыцца потым, праз стагоддзі, а пакуль
Маўчыць гаспода ў Падуі старой, і толькі ў Скарыны мігціць агеньчык ніцы*...
*
Радкі з верша Наталлі Арсенневай.
ПОЛАЦКАЯ ВАЙНА
Йака беларускай гісторыі не давала Полацку спачываць у ціхай завоіне, зноў і зноў выносячы яго на самую строму. Так здарылася і ў сярэдзіне XVI стагоддзя.
1558 год. Маскоўскае войска з агнём і мячом увар- валася ў Інфлянты (Лівонію). Напачатку фартуна спрыяла мас- кавітам, і ім удалося захапіць Нарву і Тарту. Шукаючы пад-
трымкі, лівонскі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага княства Літоўскага. Палкі гетмана Радзівіла Рудога рушылі на дапамогу лівонцам. Вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст прапанаваў цару Івану IV узаемна адвесці войскі, ды той меў іншыя планы. «Мы з яднаем свае сілы, каб Польшча і Літва не выслізнулі ад нас»,— пісаў ён нямецкаму імператару. Вайна Інфлянцкая (Лі- вонская) ператварылася ў вайну Літоўскую.
Царскія ваяводы пляжылі Беларусь, неслі смерць і здзекі. Князь Андрэй Курбскі хадзіў на Віцебск. «Острог взялн н пожглн,— апавядае маскоўскі летапісец,— н посады у города у Внтебска все пожглн н наряд в остроге понмалн н людей в остроге многнх побнлн н села н деревнн около Внтебска пожглй н повоевалн». Апрача касцёлаў Курбскі спаліў дваццаць чатыры праваслаўныя храмы і люта расправіўся з беларускім палонам, але цар усё адно пазіраў на яго скрыва, бо пад Невелем князь, маючы пятнаццаць тысяч ваяроў, не здолеў разбіць чатырох тысяч беларусаў і літоўцаў.
«Уся Аітва ёсць вотчына гасудароў маскоўскіх!» — абвясціў Івак IV на саборы, а дваране сказалі: «Мы, халопы царскія, за адну дзесяціну зямлі Полацкага або Азярышчанскага павета
галовы скласці гатовыя». Масковія рыхтавалася да вялікага па- ходу. Напрыканцы 1562 года палкі сабраліся ў Мажайску, і да іх выехаў цар. Яму сніўся Полацк, ютрань у святой Сафіі, срэб- ныя берагі і залатое дно Дзвіны.
У вядомым рамане В. Костылева «Нван Грозный» намаля- ваны вобраз цара-бацюхны, які аддана служыць Богу і народу, клапоцячыся пра вызваленне аднаверцаў з чужынскай няволі.