Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Цар Давід грае ў гуслі. Гравюра з другой «Кн'пі Царстваў», выдадзенай Францішкам Скарынам у 1518 г.
раслін, Скарына разам з тым быў перакананы, што галоўная мэта медыка — вярнуць хвораму спакой душы.
I зноў дадзім слова дакументу: «У аўторак 9 лістапада ў Падуі, у біскупавым палацы пад старшынствам знанага доктара Фадзея Мусаці і ў прысутнасці выдатнага вучонага ў галіне мастацтваў і медыцыны пана Францыска Фульманэлі з Вероны, а таксама перад усімі дактарамі калегіі выбітны доктар мастацтваў беларус Францыск, сын Лукі Скарыны з Полацка, здаваў экзамен у адмысловым і строгім парадку па пытаннях, прапанаваных яму раніцою таго дня, і атрымаў аднадушную ўхвалу прысутных ву- чоных. Пан віцэ-прыёр абвясціў яго паводле ўсіх адпаведных правілаў доктарам медыцынскіх навук, пасля чаго вядомы доктар мастацтваў і медыцыны пан магістр Барталамео Барызон ад свайго імя і ад калегаў паднёс яму знакі доктарскае годнасці».
Той вечар Скарынавага жыцця не абышоўся без келіха доб- рага віна.
Ен — першы сярод усходніх славянаў доктар у лекарскіх на- вуках. Яго імя ўжо навечна запісанае ў аналы Падуанскага уні- версітэта. У шмат якіх еўрапейскіх краінах доктарскае званне
дае права на дваранства. Вялікае княства Літоўскае і каралеўства Польскае такой традыцыі, праўда, не маюць, ды ўсё адно перад доктарам медыцыны адкрываюцца вялізныя магчымасці. Ен можа мець добрую практыку, стаць прыдворным лекарам у ка- госьці з уладароў гэтага свету.
Але, застаўшыся сам-насам з сабою, Францішак болей думаў пра іншае. Так, ён будзе змагацца з хваробамі і паморкамі, што нярэдка спусташаюць на Бацькаўшчыне гарады і вёскі. Ды найбольш рупіць яму духоўнае здароўе народа. На захадзе польская Карона з яе апетытамі, на ўсходзе — агрэсіўная Мас- ковія. Розум падказвае яму, што Беларусі наканаваныя цяжкія выпрабаванні.
Дзе ж тыя лекі, той філасофскі камень, тыя «броні духоўныя», што ўмацуюць веру народа ў самога сябе, прымусяць паважаць яго ва ўсім свеце? Францішак ведае: лекі гэтыя — кнігі. У свой апошні прыезд у Полацк ён бачыў фаліянт, перапісаны земляком Мацеем, дзесятым сынам у сям і, якога маці так і называла з дзяцінства — Дзесяты. Гартаючы паўтысячы аркушаў, запоўне- ных каліграфічнымі радкамі, шматкаляровымі застаўкамі і ініцы- яламі, ён, Скарына, аддаваў належнае подзвігу Мацея Дзеся- тага, аднак марыў пра тысячы кніг для простага, паспалітага люду — не рукапісных, а друкаваньіх, якія ўжо шырока пайшлі па свеце, дзякуючы вынаходніцтву Егана Гутэнберга.
Гісторыкі падлічылі, што да пачатку XVI стагоддзя ў Заход- няй Еўропе выйшла не меней за 40 тысяч друкаваных кніг агульным накладам 12 мільёнаў. Друкарні існавалі ў 260 гарадах, у адной Венецыі іх налічвалася паўтары сотні. Выходзілі і кіры- лічныя кнігі на царкоўнаславянскай мове. Яшчэ ў Полацку і потым, ва універсітэце, да Скарынавых рук траплялі «Актоіх», «Часаслоў» і «Трыёдзі» — кракаўскія выданні немца Швай- польта Фіёля на кірыліцы.
Можа, якраз там, у падуанскай гасподзе, падарожнік з горада асветніцы Еўфрасінні канчаткова ўмацаваўся ў рашэнні: ён дасць свайму народу магутную духоўную зброю — друкаваную кнігу на зразумелай мове.
Наперадзе ў Скарыны было яшчэ чатыры дзесяцігоддзі жыцця.
Праз пяць гадоў, 6 жніўня 1517 года (гэты дзень павінен стаць у незалежнай Беларусі адным з галоўных свят) у Празе ён разгорне «Псалтыр» са свежым пахам друкарскай фарбы. У яго прадмове да першай друкаванай беларускай кнігі будзе на- пісана: «Н вндечн таковые пожнткы в так малой кннзе, я, Францншек, Скорнннн сын с Полацка, в лекарскнх науках док-
Д *н>
ЛлННЙДЧ СМЬВЫ ПРНН«!ІІе'еЛ^.Й OIS :~
гаЗ’ннгн светого пророка еожны Н§ЯнШіі ПОЧННЙЬНСЫ. ЗЗПОЛЫК й йя быложенЫ НіРЗвЬКНН йзыкь ВлО ЛПНТПР^ фржцнбі^ СКОРННО^
НЗШЯШГО ГРіШ ПОАОЦЫЫ • НАПР£Л5
60ГЗ ттн, НАЬЛе ПОбІШНТм КНйЗЦе^
Данілл з ільвамі. Тытульны ліст «Кнігі святога прарока божага Данііла». 1519 г.
тор, повелел есмн Псалтырю тнснутн рускымн словамн н сло- венскым языком напред ко чтн н к похвале богу в тронцн еднному н пречнстой его матерн Марнн... а потом к пожнтку посполнтого доброго, наболей с тое прпчнны, пже мя мнлостнвый бог с того языка на свет пустнл».
Ен пакіне нашчадкам 23 біблійныя кнігі, перакладзеныя на блізкую да народнай мову, і гэтым увядзе Беларусь у агуль- наеўрапейскую цывілізаваную сям’ю.
Ен застанецца ў гісторыі як беларускі і ўсходнеславянскі пер- шадрукар.
Як наш першы пісьменнік — празаік і паэт, што служыў не эліце або нейкаму аднаму саслоўю, а ўсяму народу.
Як гуманіст, што пакінуў сугучны і нашаму часу запавет: «То чнннтн нным всем, что самому любо ест от нных всех. Н того не чнннтн нным, чего сам не хоіцешн от нных нметн. Сей закон прнроженый, нагшсан ест в сердцн еднного кажного человека».
Застанецца як выдатны перакладчык з некалькіх старажыт- ных і новых моў.
Як рэдактар і выдавец, што дасягне сапраўднай суладнасці слова і друкарскага мастацтва.
Як патрыёт, пяру якога належыць самы прачулы ў беларускай гісторыі, геніяльна просты хваласпеў любові да Бацькаўшчыны. Памятаеце? «Понеже от прнроження зверн, ходяшне в пустынн, знають ямы своя, птнцн, летаюіцне no воздуху, ведають гнезда своя, рнбы, плава^оіцпе по морю н в реках, чують внры своя, пчелы п тым подобная боронять ульев свонх,— тако ж н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велнкую ласку нмають».
Як волат усяго еўрапейскага Адраджэння, што не толькі стане ўпоравень са сваімі сучаснікамі Эразмам Ратэрдамскім або Мар- цінам Лютэрам, але ў нечым і апярэдзіць іх.
Скарынава Біблія выйдзе ў свет раней за нямецкі пераклад Лютэра. Кніга кніг выдатнага палачаніна будзе першай дру- каванай Бібліяй ва ўсходне- і паўднёваславянскіх народаў. Яна амаль на паўстагоддзя апярэдзіць польскую Біблію і на 47 гадоў — «Апостала» Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, першую датаваную друкаваную кнігу ў Расіі.
У 1925 годзе пасля наведвання Вільні службовец Брытанскага Біблійнага таварыства Уайзман са здзіўленнем, павагай і спачу- ваннем напіша ў справаздачы: «Беларусы — адзін з першых народаў, якія надрукавалі Святое Пісьмо на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., за восем гадоў да першага друкаванага выдання па-англійску. Можна ўявіць, кім беларусы былі б цяпер, калі б пераслед і ўціск не прывялі іх да заняпаду».
Сын народа, што жыве на еўрапейскім памежжы, Скарына геніяльна знітуе ў сваёй творчасці традыцыі візантыйскага Усходу і лацінскага Захаду.
Ен аздобіць свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць тагачаснае жыццё беларусаў — побыт, адзенне, тэхніку будоўлі (у драўляным палацы цара Саламона на адной з гравюр мастацтвазнаўца Генадзь Лебедзеў «пазнае» дом Ска- рынаў у іх загарадным маёнтку). Смела адступаючы ад канонаў, ён дасць у Бібліі ўласны партрэт. Нават самога Госпада чытачы ўбачаць без узаконенага духоўнымі ўладамі німба.
За парушэнне царкоўных правілаў выдання Бібліі Скарыну маглі б не меней за трынаццаць разоў спаліць на вогнішчы як ерэтыка. Галоўным жа «злачынствам» быў сам яе пераклад дзеля таго, каб гэтую натхнёную Богам кнігу мудрасці мелі магчымасць чытаць усе.
Перад намі партрэт Скарыны, змешчаны ў 1517 годзе ў кнізе «Ісус Сірахаў». Угледзімся ў яго больш уважліва, паспрабуем пранікнуць у свет сімвалаў, бо ў іх сярэднявечныя мастакі за- шыфроўвалі ўсе чалавечыя якасці, здольнасці і памкненні, і часам сімвалы казалі пра асобу болей за аблічча.
Мы бачым першадрукара ў кабінеце, сярод кніг і навуковых прыладаў. Пакой аздоблены гірляндамі з дубовага лісця, што ўвасабляюць сілу духу і рашучасць намераў, а яшчэ нагадваюць гаспадару пра родныя мясціны з іх старажытнымі святымі дубровамі. Цішыню і глыбокі роздум вучонага ахоўваюць скульптурныя львы. Цары звяроў уладкаваліся ў яго за пля- чыма на падстаўках-кансолях, ля ног кожнага — тры шары, што сімвалізуюць тры хрысціянскія цноты: веру, надзею, любоў.
У лапах ільвы трымаюць шчыты з загадкавымі знакамі, якія даследчыкі тлумачаць па-рознаму. Адны, напрыклад, ба- чаць у іх схематычныя выявы медычных шаляў і друкарскага варштата — сведчанні галоўных жыццёвых заняткаў Скарыны. Асабіста мне найбольш верагодным здаецца арыгінальнае тлу- мачэнне скульптара Алеся Шатэрніка. Левы знак ён расшыф- роўвае як слова Бог. I сапраўды, калі мы паглядзім на палову гэтага сімвала, дык лёгка знойдзем літару Б, якая змяшчае ў сабе О і Г. (Поўны знак атрымліваецца ў выніку люстранога адбітку.) Правы знак — выява кароны, сімвала дзяржаўнае ўлады. Такім чынам, на партрэце дэвіз выдатнага палачаніна — служыць Богу і дзяржаве.
Ніжэй шчыта з каронаю, нагадваючы пра хуткаплыннасць часу, стаіць вадзяны гадзіннік — клепсідра. Леваруч Скары-
ны над кнігамі вісіць астралябія, неабходная ў занятках астра- номіяй і астралогіяй. Пад ёю, на лаве,— мяккія падушкі для хвілінаў адпачынку. Яшчэ ніжэй — свечнік з люстэркам, што скіроўвае святло ў патрэбны бок. Пагаслая свечка — алегорыя марнасці зямнога жыцця, але спрэчку з ёю вядзе пчала — ува- сабленне таленту, ахвярнасці і працавітасці, дзякуючы якім чалавечае жыццё доўжыцца ў памяці нашчадкаў. Пчолы лі- чыліся боскімі стварэннямі, што выкормлівалі нектарам тале- навітых людзей.
Перавёўшы позірк у процілеглы ніжні куток партрэта, ўбачым кошыкі пад зёлкі, што былі неабходныя ў медычнай практыцы.
Сам Скарына ў доктарскіх мантыі і берэце сядзіць пры не- вялікім рабочым століку. У руках у вучонага пяро, перад ім ёмісты сшытак, а праваруч — разгорнуты фаліянт на пюпітры. Скарына перакладае Біблію. Яго позірк скіраваны ўдалеч, у ім — задуменнасць і засяроджанасць. На твары ляжыць адбітак глыбокай мудрасці і стомы чалавека, што дзень пры дні займаецца цяжкай разумовай працаю.
Столік, за якім піша першадрукар, засланы сурвэтаю з выт- каным або вышытым гербавым шчытом, на якім сонца і месяц у стане зацмення. (Тады Скарына яшчэ не меў шляхецтва, таму называць яго сімвал гербам будзе не зусім правільна.) Гэты сонечна-месяцавы знак мае шматслойны сэнс. У ім — сутык- ненне дня і ночы, пераход ад ранейшых рэлігій да хрысціянства, ад сярэднявечча да Рэнесансу. У ім — зліццё мужчынскай ап- ладняльнай сілы Сонца з улоннем самога Сусвету, у выніку чаго пасля зацмення прадаўжаецца жыццё, а ў спрыяльных умовах можа нарадзіцца і дасканалая матэрыя — філасофскі камень... 3 мноства гэтых значэнняў часам выбіраюць нейкае адно, але Францішак Скарына відавочна глядзеў на сэнс свайго герба вельмі шырока. Знак першадрукара сімвалізуе перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю.