• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Былі ў горадзе і алхімікі, якіх на нашых землях называлі чарнадзеямі. Як і іх калегі з Лондана ці Парыжа, нехта з продкаў зачыняўся з горанам і перагонным кубам і, свецячы запаленымі ад бяссоння вачыма, намагаўся стварыць у колбе штучнага ча- лавека — гамункулуса або апантана шукаў філасофскі камень — тое дзівоснае рэчыва, што ператварае простыя металы ў золата і дорыць вечную маладосць.
    Знаходзіліся сярод палачанаў і чарнадзеі з клопатамі, больш блізкімі да рэальнасці. У студзені 1493 года магістр Лівонскага ордэна Еган фон Ларынгхофен пісаў са сваёй сталіцы Вендэна (цяперашні Цэсіс у Латвіі) бургамістрам і ратманам Рэвеля (Та- ліна): «Па-сяброўску вам паведамляем, што нейкія рускія пры- ехалі ў Рыгу з Полацка, маючы з сабой фальшывыя манеты, адчаканеныя на ўзор нашых вендэнскіх шылінгаў. I аднаго з тых людзей схапілі ў Рызе, і сказаў ён, што такіх манет адчаканена ў Полацку 1/2 ласта (960 кг). Некалькі гэтых падманных манет пасылаем вам, каб вы іх агледзелі і маглі засцерагчыся». Лівонскі шылінг важыў 1,15 грама. Нескладаны падлік паказвае, што по- лацкія здольнікі выпусцілі тым разам блізу 850 тысяч фальшывых манет.
    Разам з магдэбургскім правам Полацк атрымаў першы герб:
    трохмачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі ў блакітным полі на срэбнай вадзе. Падкрэслім, што менавіта гэты, «карабельны», герб — самы старажытны.
    Расказаўшы пра горад, згадаю і найстаражытнейшыя полацкія вёскі. Мы ўжо ведаем пра вядомае з IX стагоддзя Сяльцо, дзе Еўфрасіння заснавала свой манастыр, і пра рэзідэнцыю полацкіх князёў — Бельчыцы, упершыню ўспомненыя летапісцамі пад 1158 годам. 3 X стагоддзя існавала Струнне (Струнь). 3 XV стагоддзя сустракаюцца згадкі пра Бабынічы (яны належалі ба- ярыну Корсаку, а потым яго нашчадкам), Ветрына (Ветраная) і вёску Вуглы (цяперашняга Бабыніцкага сельсавета), дзе гас- падарыў пан Русецкі. XVI стагоддзе робіць гэты пералік шмат- кроць даўжэйшым: Арэхаўна (у 1552 годзе, калі ім валодаў Бар- кулаб Іванавіч Корсак, там было 50 двароў), Бяздзедавічы (Ас- троўшчынскі сельсавет) і яшчэ адны Бяздзедавічы пад Ветрынам, Варонічы-(Варонеч), Вусце (Астроўшчынскі с/с), Вялікае Сіт- на, Гарадзішча (Заазерскі с/с; да пачатку нашага стагоддзя там быў маёнтак паноў Вярыгаў-Дарэўскіх), Гомель (Гомля), Двор Саланевічы (Бабыніцкі с/с), Загацце (таго ж сельсавета), За- мошша, Заскаркі, Захарнічы (Захарынічы), Кушлікі (Адамо- віцкі с/с), Малое Сітна, Палюдавічы, Ропна, Сівошын Перавоз (Сівошына), Туроўля, Юравічы, Якаўцы... 3 XVI стагоддзя вядомыя вёскі Семянец і Блізніца (Варонецкі с/с; сто гадоў таму гэта быў комплекс з некалькіх паселішчаў, якімі валодалі паны Мяніцкія, чые нашчадкі цяпер жывуць у Полацку). У XVIII стагоддзі ўжо існавала вёска Банонь, якая і не падазравала, што ў 1930-ыя там будзе выходзіць газета «За сацыялістычную свінагадоўлю». Равесніцамі Баноні былі Баравуха I (Баравух), Венцавое (Астроўшчынскі с/с), Глінішча (Экіманскі с/с), Жар- цы і Казімірава*.
    3 часоў Полацкага княства, дзе мірна жылі хрысціяне і па- ганцы, пачынаецца ў нашай дзяржаве традыцыя нацыянальнай ды рэлігійнай цярпімасці — талеранцыі. Яе абвясціў яшчэ князь Гедымін. Роўнае стаўленне да людзей незалежна ад іх веры замацоўваў Статут 1588 года. Дачыненні паміж вернікамі розных плыняў былі, безумоўна, не ідылічныя. Здараліся ўспышкі ва- рожасці, але ўвогуле на нашых землях няблага ўжываліся і пра- васлаўныя з католікамі, і пратэстанты, і іудзеі, і мірныя татары- магаметане. Законы дазвалялі магнатам і шляхце самім вырашаць
    *
    Звесткі пра гэтыя вёскі ўзятыя пераважна са складзенага палачанінам вык- ладчыкам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта Ігарам Шарухам «Геаграфіч- на-статыстычнага слоўніка Полаччыны», які яшчэ чакае свайго выдаўца.
    Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст
    пытанні веры падданых. У гарадах храмы розных канфесій стаялі побач на адным пляцы. Такога нельга было ўявіць ні ў большасці еўрапейскіх краін (узгадаем, як французскія католікі выразалі гугенотаў у Варфаламееўскую ноч), ні, пагатоў, у Масковіі, дзе ўсе не «нстннно православные» лічыліся гатовымі дзяржаўнымі злачынцамі.
    У XVI стагоддзі большасць палачанаў захоўвала веру прод- каў, аднак паміж праваслаўнымі з’явіліся ўжо католікі, лютэране і кальвіністы. У горадзе знаходзілі гасцінны прытулак ерэтыкі з Маскоўскай дзяржавы. Дзесяць гадоў тут жыў і прапаведаваў
    вучань вядомага расійскага вальнадумца Феадосія Касога — Фама, што, як і настаўнік, уцёк у Беларусь ад вернае смерці.
    Па вуліцах, не баючыся ні вогнішча, ні допытаў у сутарэннях інквізіцыі, хадзіў шляхціц Полацкага павета Васіль Цяпінскі. Ен выкрываў у невуцтве праваслаўнае духавенства: і іншых не на- вучаюць, і самі не вучацца. Дзеля асветы народа, з якім гатовы быў «разам уратавацца ці разам загінуць», ён пераклаў на бе- ларускую мову Евангелле і сваім коштам выдаў яго ва ўласнай друкарні ў маёнтку Цяпіна (цяпер гэта Чашніцкі раён).
    На дыспут з манахамі-езуітамі ў Полацк прыязджаў добры знаёмы Цяпінскага філосаф-гуманіст і дзеяч Рэфармацыі Сымон Будны. У вучонай спрэчцы (якую, дарэчы, прайграў) ён адстой- ваў тэзіс пра тое, што няма ні пекла, ні раю, а душа памірае разам з целам. Паспрабаваў бы ён займацца такімі дыспутамі з маскоўскімі багасловамі!
    Наша Бацькаўшчына была самай верацярпімаю краінай у Еўропе.
    Ва ўсходніх суседзяў панаваў зусім інакшы дух. «Няхрыш- чаным немцам» нават не дазвалялі заходзіць у царкву, а калі нехта з іх і трапляў туды, яго адразу выганялі і падмяталі падлогу. Сымон Будны абураўся, што «маскавіты і тое месца, дзе «ла- цінец» сядзеў, сціраюць і змываюць, каб не запэцкацца». Ерась і «хулу» ў Маскоўскай дзяржаве шукалі ў кожнай драбніцы, трымаючы на падазрэнні і чужынцаў з лацінскага захаду, і сваіх аднаверцаў.
    Калі ў Маскве не знайшлі ніводнага чалавека, які разумеў бы па-грэцку і пераклаў на царкоўнаславянскую мову патрэбныя кнігі, князь Васіль III напісаў ліст да манахаў Афонскае гары ў Грэцыі. Адтуль прыехаў дапамагчы братам па веры Максім Грэк. Ен пераклаў «Талковы Псалтыр» і яшчэ колькі кніг, а ў выніку быў абвінавачаны ўдзячнымі гаспадарамі ў «еллннскнх н жпдовскнх» ересях і доўгія гады пакутаваў у кайданах па манастырскіх астрогах. За вязня спрабавалі заступіцца самі ўсяленскія — антыяхійскі, канстанцінопальскі ды ерусалімскі — патрыярхі, але вялікі князь Васіль III і мітрапаліт Данііл баяліся выпускаць высокаадукаванага манаха, каб той не раскрыў свету невуцтва і дзікія забабоны маскоўскага духавенства ды княжага двара, дзе панавалі звычаі і парадкі, запазычаныя ў татараў. Максім Грэк сапраўды мог бы распавесці пра жыццё ў Масковіі нямала. Напрыклад, як там па велікакняжацкім загадзе зарэзалі пад мостам, быццам авечку, лекара Антона Нямчына (бо дрэнна лячыў), як сцялі галаву другому прыезджаму лекару венецыянцу Аявону Жыдовіну або як здзекаваліся з вядомага дойліда Арыс- тоцеля Фіяраванці.
    Адна з грамат XVII стагоддзя настаўляла маскоўскіх людзей:
    «А нже ммуть в наше царствне нз Лнтовскня страны ученые людн прнезжать н о себе говорнтн, яко онн благочестнвые н от благочестнвых роднтелей рожденные н воспнтанные в правос- лавной вере, словесам нх не вернтн... А за хуленне православ- но-восточное веры без всякого мнлосердня да сожжется. Н кннгн еретнческне сожнгатн...».
    3 часоў Вітаўта ў Вялікім княстве жыла ідэя уніі — аб ’яд- нання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Да гэтага вялі цесныя сувязі з Еўропай, навучанне моладзі ў каталіцкіх універсітэтах і, вядома, захопніцкая палітыка Масковіі з яе пагрозлівай ідэяй «трэцяга Рыма». Надзвычай цікавы факт: дакументы сцвярджа- юць, што каталіцкія манахі-бернардзіны, якія заснавалі свой кляштар у Полацку ў 1498 годзе, займаліся місіянерскай дзей- насцю, захоўваючы ў храме ўсходні (грэцкі) абрад.
    Праваслаўная царква на беларускіх землях ужо моцна адроз- нівалася ад маскоўскай. У полацкіх храмах дзіця пры хросце маглі не акунаць у ваду, а абліваць. Імёны давалі не строга па святцах, але і па жаданні бацькоў. У цэрквах дапускаліся скуль- птурныя выявы. Адрозненняў існавала столькі, што маскоўскія мітрапаліты называлі праваслаўную веру нашых продкаў «лі- тоўскай схізмай» (расколам).
    Вельмі розніўся культурны ўзравень Беларусі і Масковіі. Вя- лікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае жыло ў Еўропе. Беларусь была ўсходнім рубяжом агульнаеўрапейскага Рэнесан- су.
    На вялікі жаль, нашы ўсходнія суседзі ў Масковіі, у адроз- ненне ад Беларусі, не мелі ў сваім мінулым ні эпохі Адраджэння, ні другой вызначальнай для лёсу еўрапейскай цывілізацыі эпохі, якая засталася ў гісторыі пад назваю Рэфармацыя. У той час, як культурная традыцыя і Літоўскі Статут узводзілі наш люд паспаліты ў грамадзянскі стан, народ маскоўскі, паводле слоў выдатнага расійскага гісторыка Васіля Ключэўскага, быў асу- джаны на ролю «государевых людншек», чыё жыццё ва ўсіх сваіх праявах залежала не ад уласнага выбару, а выключна ад волі цара-дэспата.
    Жыхары нашай дзяржавы мелі непараўнана болей правоў і духоўнай свабоды, нязмерна большыя магчымасці атрымаць аду- кацыю.
    Дадзены ў 1447 годзе прывілей вялікага князя Казіміра IV адкрываў продкам вольны шлях у замежжа: «Абы княжата н панове хоруговные, шляхта н бояре преречоные, кождый человек рыцерскнй н всякого стану мелн вольную моц выйтн с тех земель нашнх Велнкого князьства для набытья лепшого іцастья своего н навчення до земель чужнх, кром непрнятелей нашнх». Тысячы юнакоў-ліцвінаў здабывалі асвету ў Чэхіі, Нямеччыне, Італіі,
    Швейцарыі, Францыі. У мет- рычных кнігах Пражскага уні- версітэта за XV — першую па- лову XVI стагоддзя захаваліся імёны трыццаці трох студэнтаў з Вялікага княства, сярод якіх па- лачане Іван Багдановіч, Мацвей, Пятро і яшчэ адзін Іван.
    Шмат падарожнічаў па Еўро- пе, жыў у Лейпцыгу і Альтдорфе ўраджэнец Полацкага ваявод- ства Саламон. Рысінскі — асоба адметная і таленавітая, але, на
    Пячатка віленскага цэха хірургаў 1552 г. Статутам гэтага цэха кіраваліся хірургі і ў Полацку
    жаль, вядомая пакуль толькі жменьцы гісторыкаў ды філола- гаў. Наш зямляк ці не адзіны з дзеячаў беларускага Рэнесан- су, які па-за межамі Бацькаў- шчыны з гонарам называў сябе
    не«рутэнус» — русін, не «літуанус» — ліцвін, не «палонус» — паляк, a —- «леўкарусус». Грэцкае слова «леўкас» у перакладзе значыць «белы». Сваю родную зямлю Саламон таксама называў Леўкарусіяй. Яго малой радзімай была вёска Рысін на поўначы Полацкага ваяводства недалёка ад Себежа (пазней гэтыя землі захапіла Расія).