Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
У замку стаяў гаспадарскі палац, а пры ім шэсць дамоў на падклецях. Адзін дом са святліцай, каморай і сенцамі з ганкам месціўся проста на замкавай сцяне. Палац меў таксама стайню, пякарню, кузню, піўніцу і лазню. Каля галоўнай брамы ў «ка- ралеўскай клеці» захоўвалі запасы зброі і збожжа. Полацкі епіс- кап жыў побач з мурамі святой Сафіі. Дамоў духоўных асобаў налічвалася 21, княжых і шляхецкіх — 65, мяшчанскіх — 44. Тамсама ў замку знаходзіліся рэзідэнцыя ваяводы і драўляная турма. А яшчэ — пяць цэркваў і два манастыры: Уваскрасенскі і Нятроўскі.
Астрог вакол Вялікага пасада і Запалоцця, як паведамляе «рэвізія», рублены з дубу. Рабіць і рамантаваць яго мусілі ўсе палачане. Яны ж будавалі чатыры вежы і сорак замкавых га- радзён. Астатнія ўмацаванні ставіла жыхарства Полацкага вая- водства.
«Полацк на Дзвіне месца драўлянае, вялікае, шырокае, пар- канамі ды густымі астрогамі абгароджанае. Замак у ім з дрэва, але добра ўмацаваны прыродаю і выгодамі месца. Абведзены ён наўкола сценамі ды вежамі». Такім убачыў наш горад у ся- рэдзіне XVI стагоддзя італьянец Аляксандр Гваніні, які служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага.
За полацкімі сценамі людзі жылі не толькі вайсковымі кло- патамі — гандлявалі і займаліся рамяством, судзіліся, спраўлялі радзіны, пілі на памінках...
Полацк быў адным з найбуйнейшых еўрапейскіх гарадоў: блізу ста тысяч жыхароў. Ен вёў бойкі гандаль, у якім галоўным партнёрам і канкурэнтам колькі стагоддзяў заставалася Рыга. У пераліку прывазных тавараў — сукно з Англіі, Францыі і Флан- дрыі, галандскае і вестфальскае палатно, соль, жалеза, медзь,
*
Сажань роўны тром аршынам, або 2,134 м.
волава, цына, селядцы, піва і віно, прыправы. Наша зямля пра- паноўвала Еўропе воск, футра, сала, мачтавы лес і дзёгаць, лён і пяньку, збожжа і хмель... Тры разы на год па два тыдні ў горадзе віравалі кірмашы, куды з’язджаліся сотні купцоў з Вя- лікага княства і суседніх краін. Нямецкія гандляры з Ганзейскага марскога хаўрусу захоўвалі тавар у сутарэннях збудаванай імі ў Полацку мураванай царквы святога Пятра.
Яшчэ лепей усведамляеш багацце і значнасць Полацка ў Вя- лікім княстве, калі даведваешся, што гандлёвага мыта тут на пачатку XVI стагоддзя збіралі ў 25 разоў болей, чым, напрыклад, у таксама немалой Гародні.
Шматлікія дамовы горада з Рыгай абвяшчалі Дзвіну і суха- земныя дарогі ўсцяж яе вольным гандлёвым шляхам. Праўда, рыжане нярэдка не выпускалі нашых купцоў у мора, і тады Полацк не дазваляў канкурэнтам падымацца па рацэ. Звычайна гарадам удавалася ўрэшце паразумецца, і цяжка наладаваныя двухпалубныя полацкія стругі (такі карабель падымаў ад шасці да дванаццаці тысяч пудоў) выходзілі ў балтыйскія хвалі, кіру- ючыся ў бок Каралеўца (Кёнігсберга), Гданьска і паўночна-ня- мецкіх гарадоў.
У гандлёвых пагадненнях нязменна падкрэслівалася, што ні з лівонскага, ні з літоўскага боку ніякіх мытных межаў няма. Да драбніц распісваўся парадак карыстання мерамі і вагамі. Пры- вазную соль узважвалі тымі самымі гірамі, што і прадаваны немцам воск. Уступаючы ў пасаду, важнікі мусілі цалаваць крыж і прысягаць, што не будуць чапаць шалі рукамі і не пойдуць на іншыя хітрыкі. У змацаванай пячаткамі полацкага князя Глеба і епіскапа Грыгорыя дамове з лівонскім магістрам і Рыгаю га- варылася: «А вестн чнстый воск без подсады, без смолы, без сала, как верх, тако н спод». Нягледзячы на такія засцярогі, і сярод нашых продкаў, і сярод немцаў знаходзілася, трэба прыз- наць, нямала махляроў. Да воску дамешвалі сала, пясок, гарох і жалудовую муку, хавалі ў ім камяні і кавалкі жалеза. Нямецкі купец не набываў васковага круга, папярэдне не абстукаўшы яго і не пракалоўшы. Са свайго боку палачане наракалі, што пры- везенае сукно ў сярэдзіне сувоя горшае, а селядцовыя бочкі меншыя, чым дамоўлена, дый на дне селядцы драбнейшыя і нясмачныя.
Спрэчкі паміж двума гандлёвымі гарадамі няраз разбіраў сам Вітаўт. «Шаноўныя, разумныя і мудрыя людзі,— звяртаўся ён у 1397 годзе да рыжскай гарадской рады.— Калі вашых купцоў затрымалі ў Полацку, дык спытайцеся ў свайго магістра, чаму ён напаў на палачанаў. Мы ж паведамляем вам, што, калі пала- чанам у хуткім часе не заплацяць за страты, можа стацца, што гэтыя вашы купцы і іхнія тавары ніколі не вернуцца». Праз два
гады вялікі князь пісаў у Рыгу не менш ветліва: «Любасныя нашы сябры! Раней мы сурова каралі тых, хто пасылаў вам няякасны тавар, пазбаўляючы гэтых людзей тавару, а калі яны будуць чыніць такое надалей, мы пакараем іх пазбаўленнем жыц- ця, чаго і ад вас чакаем». Да 1405 года адносіцца паведамленне пра нямецкі «двор» у Полацку. У наступным годзе князь Вітаўт даў немцам дазвол пабудаваць у горадзе каталіцкую царкву са свірнамі для тавараў.
Лёгкі на пад’ём Вітаўт часта ездзіў па дзяржаве. Дні за тры ён мог з Вільні дапяць да Полацка. Гадоў сто таму мясцовыя жыхары яшчэ называлі старажытную дарогу з Полацка на Віль- ню праз Бяздзедавічы і Чортаў мост Вітаўтавым шляхам. Імя гаспадара, за якім Вялікае княства дасягнула найвышэйшай ма- гутнасці, захаванае і ў назве ўрочышча Вітаўтаў Камень, што знаходзіцца у лясных ваколіцах Варонечскага возера цяпераш- няга Лепельскага раёна. Ва ўрочышчы да 1844 года ляжаў валун, у чыёй верхняй частцы былі выдзяўбаныя шэсць паглыбленняў накшталт талерак. У тых мясцінах Адам Кіркор запісаў паданне, згодна з якім на адметным камені палуднаваў вялікі князь Вітаўт, калі ў 1426 годзе хадзіў здабываць замак Варонеч. А валун тамтэйшыя сяляне так і называлі — Вітаўтавы талеркі.
Горад быў навідавоку, і высокія госці наведваліся туды часта. На пачатку нашага стагоддзя яшчэ паказвалі Альгердаў шлях: з Полацка праз рэчку Ушачу, маёнтак Бяздзедавічы, паўз Мя- дзведжае возера, на Чортаў мост і Баханькову гару ў накірунку на Глыбокае і далей, на Вільню.
У 1470 годзе ў Полацку прымаў пскоўскіх паслоў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімір Ягелончык. На схіле дзён гэты манарх сярод іншых дзяржаўных спраў займаўся, між іншым, скаргаю маскоўскіх паслоў на зухаватага полацкага купца Лукаша Скарыну. У часе памежнай вайны 1492 года з Масковіяй бацька будучага першадрукара супольна з Пракопавым сынам Гапонам Пасадніковічам учыніў напад на купецкі абоз і ў якасці трафея прывёз у Полацк тавары нейкага купца з Вялікіх Лукаў «на сорок рублев».
У іменным паказальніку да выдадзенага ў 1882 годзе ў Пе- цярбургу першага тома «Памятннков днпломатнческнх сношеннй древней Росснн с державамн нностраннымн» пазначана выключ- на канкрэтна: «Скорнна Лукьян, купец полотскнй; грабнт мос- квнчей». Але згаданае вышэй здарэнне на велікалуцкім гасцінцы выглядае дзіцячым свавольствам у параўнанні з апісаным у тым самым гістарычным зборніку нападам маскавітаў на віленскага мешчаніна Багдана Онкава (аднаго з мецэнатаў Ф. Скарыны), якога «на лутцкой дорозе розбнлн, лнсты у него отнялн... в одном лнсту четыреста коп шнрокнх грошей, а в другом лнсту
пять сот коп грошей, полтораста рублев денег готовых, чара серебряна позолочена, ложка, святость...». Дарэчы, таксама у пасольскіх дакументах пералічваюцца назвы тагачасных полацкіх валасцей: «Мошннкн, Дрыса, Освня, Неіцорда, Лнсна, Непоротовнчн, Вербнлова Слобода, Кубок, Вязьмо, Клнно, Снтняны, Себеж, Замошье».
Праз чвэрць стагоддзя пасля візіту гаспадара Казіміра горад сустракаў на шляху ў Вільню заручоную нявесту вялікага князя Аляксандра маскоўскую князёўну Алену. Гэта яна ледзь не загіне потым пад нагамі ў зубра, калі на каралеўскім паляванні паранены звер кінецца крышыць памост з гледачамі,— і з гэтае прычыны трапіць у славутую паэму Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». У Полацку маскавітка слухала палудніцу ў святой Сафіі і бавіла час са знакамітымі месцічамі. Жонка полацкага шляхціца Івана Зіноўева з дочкамі паднесла госці «две камкн (узорыстыя яд- вабныя тканіны) бургскія с золотом», за што тая літасціва даз- воліла ўсім з сабою пацалавацца.
Дарыць заезджай князёўне камкі мог, вядома, не кожны па- лачанін. Адны ледзьве зводзілі канцы з канцамі, у другіх багацця было, як у купца Якуба Хадыкі, гаспадара чатырох крам і маёнтка на Палаце. Калі верыць яго запавету, купец меў 476 коп літоўскіх грошай (капа — 60 манет), 1600 чырвоных злотых, 349 швед- скіх талераў, 69 срэбных талерак, сподаў і кубкаў. Дзевятнаццаць Хадыкавых запазычнікаў мусілі вярнуць яму яшчэ 3850 коп грошай. Свой запавет гэты палачанін складаў у доме, сцены якога аздаблялі «на полотне картнн шестьнадцать».
Значную долю полацкага жыхарства складалі людзі, абавя- заныя несці вайсковую службу. Будзем называць іх па-еўрапей- ску — рыцарамі. Попіс войска Вялікага княства Літоўскага зас- ведчыў, што ў 1528 годзе іх у Полацку было 384. Шмат хто з рыцарства з купецкімі вагамі абыходзіўся гэтаксама ўпэўнена, як і са зброяю. Але, калі пачыналася вайна, выбіраць не даво- дзілася. Згодна з законам, той, хто пазніўся ў вызначаны дзень на месца збору, плаціў вялікі грашофы штраф. За спазненне на тыдзень або самавольны адыход ад войска падчас баявых дзе- янняў чакала смерць.
Пад уплывам Заходняй Еўропы ў Беларусі ўжо ў XIV ста- годдзі нярэдка адбываюцца рыцарскія адзінаборствы. Яшчэ праз дзвесце гадоў у Вялікім княстве надышоў, так бы мовіць, час класічных дуэляў-двубояў. Цікава, што закон забараняў дуэлі (для іх удзельнікаў прадугледжваліся адміністрацыйныя і кры- мінальныя санкцыі ажно да пакарання смерцю), але забарона была няпоўнаю. Вялікі князь ці гетман маглі даць адпаведны дазвол, калі на тое будуць «прычыны вялікія і выдатныя». За- бягаючы наперад, адзначым, што да разраду якраз такіх прычын
трэба аднесці абразлівы ліст, дасланы ў 1581 годзе вялікаму князю літоўскаму Стэфану Баторыю маскоўскім царом Іванам Грозным. Кіраўнік нашай дзяржавы адказаў выклікам на двубой: «Вазьмі зброю, сядзь на каня, сыдзіся са мною ў абраны час, пакажы, які ты муж і як давяраеш праўдзе сваёй; рассудзім спрэчку нашу мячом, каб меней крыві хрысціянскай лілося». Маскоўскі валадар праўдзе сваёй, відаць, зусім не давяраў, бо не знайшоў мужнасці даць хаця б пісьмовы адказ, чым канчаткова пераканаў Еўропу, што ў асобе гэтага цара яна мае справу з азіяцкім дэспатам.
Нягледзячы на забароны, двубоі — найперш сярод людзей шляхецкага стану — рабіліся ўсё больш пашыранымі. Дэпутаты соймаў і соймікаў хапаліся за пісталеты і шаблі пры вырашэнні спрэчных пытанняў. Афіцэры на вайне таксама выкарыстоўвалі гэтыя аргументы ў якасці апошніх. Хапала і тых, для каго бяс- концыя дуэлі ператвараліся ў спосаб жыцця. Да апошніх належаў князь Багуслаў Радзівіл, якому на радзіме было ўжо цесна, і ён, падрыхтаваўшы добрыя шаблі і пісталеты, выправіўся ў Еўропу, дзе дзесяткі разоў выступаў ініцыятарам двубояў, за што аднойчы (праўда, толькі на дзень) быў кінуты ў Бастылію.