• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    У XVI стагоддзі, калі культура Княства дасягнула свайго росквіту, а жыццё дзяржавы рэгламентавалася Статутамі, у якас- ці асноўнага канчаткова сцвердзіўся так званы двухкампанентны еўрапейскі ўзор называння: імя плюс прозвішча. Гэта засведчылі шматлікія акты велікакняжацкай канцылярыі (Метрыкі Вялікага княства Аітоўскага), судовыя паперы, помнікі пісьменства іншых жанраў. Пад Статутам 1588 года стаяць подпісы: «Лев Сапега, подканцлерый Велнкого князьства Лнтовского, Кгабрнель Вой- на, пнсар». Гэтаксама называліся ўсе знаныя асобы: Мацей Вой- на, Ян Кішка, Пётра Тышкевіч, Мікалай Пац, Януш Радзівіл... Той жа формаю карысталіся і ў дачыненні да прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў. Без імя па бацьку падпісвалі свае творы нашы славутыя дзеячы культуры Францішак Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Лаўрэн і Стафан Зізаніі, Андрэй Рым- ша... He выходзілі за межы гэтага правіла і выпадкі з двума імёнамі ці з падвойнымі прозвішчамі: Андрэй Пачобут-Адля- ніцкі, Мікалай Крыштоф Радзівіл.
    Трэба сказаць, што і тады раз-пораз сустракаліся напісанні з імем па бацьку («пан Константнн Константнновнч Острожскнй жаловал»), але зроблены ў Інстытуце мовазнаўства Нацыяналь-
    нан акадэмп навук статыстычны аналіз пісьмовых помнікаў па- казвае, што форма з імем і прозвішчам была фактычнай нормаю. Напрыклад, у актавай кнізе Метрыкі Вялікага княства за 1596 год у загалоўках дакументаў з 164 мужчынскіх найменняў імя па бацьку маюць усяго 16.
    ражытных актау.;
    3 тае пары ў Полац
    7 кастрычніка 1498 года вялікі князь Аляксандр даў месту Полацкаму прывілей на самакіраванне па магдэбургскім праве, паводле якога жылі еўрапейскія гарады і якога ніколі не было на ўсход ад Беларусі. (Арыгінал полацкага прывілею цяпер мож- на ўбачыць у маскоўскім Цэнтральным дзяржаўным архіве ста-
    ку гаспадарыў магістрат. Ён чыніў суд,
    збіраў падаткі, сачыў за правільнасцю мер і вагаў на рынках... У магістраце засядала гарадская рада з дваццаці чатырох радцаў на чале з чатырма бурмістрамі. 1 андлёвыя справы разглядаў так званы радзецкі суд, крымінальныя — лаўны. Вялікі князь пры- сылаў месту свайго прадстаўніка — войта, але той мусіў прыся- гаць на крыжы, што будзе служыць Полацку. Гарадское паветра рабіла чалавека вольным. Сялян-уцекачоў, што сяліліся ў месце, магістрат браў пад абарону і не дазваляў вяртаць былому гас- падару, незалежна ад таго, быў ён просты шляхціц ці ваявода.
    Наводзячы парадак, полацкія ўлады не цырымоніліся з па- рушальнікамі. Мешчанін Марцін Какорка аднойчы ўзяў ды аб- лаяў бурмістра. Відаць, потым і дзесятаму заказаў, бо гарадскі кат публічна адлічыў Марціну на рынку сорак бізуноў, а рада на цэлы год забараніла яму займацца рамяством.
    Здараліся і выпадкі больш трагічныя. У сярэдзіне XVII ста- годдзя ў Полацку жыў вясёлы чалавек Базыль Брыкун. Любіў пацвяліць суседзяў ды пасмяяцца з людскіх забабонаў. Пак- рыўджаныя пусцілі пагалоску, што Базыль — чараўнік: можа зрабіць жабраком, «растрэсці» сям’ю, рэжа позіркам сцены і ўвогуле здатны на любое ліхадзейства. «Чарадзея» пасадзілі ў вязніцу. Сорак чалавек сведчыла, што Брыкун здольны быў, да прыкладу, «так заморіцнць твар, на оболок гледзя», што пера- кідваў на тры сажні воз з дровамі. Адвакат лёгка абвергнуў усе абвінавачанні, аднак магістрат, дзе, мабыць, таксама хапала ах- вяраў Базылёвага дасціпнага языка, прызнаў мешчаніна вінава- тым. Каб пазбегнуць ганебнай і пакутлівай смерці на вогнішчы, Брыкун у хвіліну роспачы зарэзаўся.
    Аднак такія падзеі былі не правілам, а выняткам з яго. Боль- шасць звязаных з чарадзействам заяў проста запісваліся ў ма- гістрацкія «гродскія» кнігі і не разглядаліся. Калі ж справа да- ходзіла да судовага разбору, то маёмасць асуджаных, як гэта рабілася ў Заходняй Еўропе, не сканфіскоўвалася, а іх сваякоў не пераследавалі. Прычым на абшары былога Полацкага княства прадстаўнікі царквы на падобных працэсах звычайна не прысут-
    нічалі і учынкі чарадзеяў разглядаліся не як злачынствы супроць Бога (ерась), а з гледзішча канкрэтнай учыненай шкоды. Такога не было ні ў Заходняй Еўропе, дзе лютавала інквізіцыя, ні ў Расіі, дзе ў XVI—XVII стагоддзях велізарнае пашырэнне ат- рымалі «ведаўскія справы».
    Апрача рамесніцкіх цэхаў, у Полацку і ў іншых вялікіх гарадах Княства існавалі моцныя аб яднанні месцічаў, якія называліся брацтвамі. Яны ствараліся пры манастырах і цэрквах дзеля аба- роны нацыянальных ды рэлігійных правоў. Братчыкі будавалі храмы, сірочыя прытулкі і багадзельні, адчынялі шпіталі, друкарні і школы. Вядомасцю ў дзяржаве карысталася полацкае правас- лаўнае брацтва пры Богаяўленскім манастыры. У яго статуце была запісаная галоўная мэта — «працаванне супольнае брацкае дзеля душы збавення».
    Братчыкаў жанілі і хавалі з агульнае касы паводле асабістых заслуг. Кожны здольны да музыкі мусіў запісацца ў хор ці ў аркестр. Па святах на гарадскіх вуліцах з’яўляліся брацкія пра- цэсіі з крыжамі, абразамі і харугвамі. Улетку брацтва наладжвала «пілігрымку» — паломніцтва ў святыя мясціны. Гаворка ішла не пра Ерусалім, а пра суседні манастыр ці пра нейкае месца вёрст за дваццаць ад горада, дзе калісьці з’явілася Багародзіца або прычынілася яшчэ якое дзіва. Братчыкі закуплялі колькі ялавак, дзесятак бараноў, варылі піва і мёд, грузілі на вазы харч і ку- харскае прычындалле і па чатыры ў рад, пад музыку і спевы свайго хору выходзілі з гарадской брамы. Адолеўшы палову шляху, паломнікі раскладалі вогнішча і рабілі першую папаску.
    Наогул пачосткі займалі ў жыцці брацтваў вельмі істотнае месца. На банкетах гаспадарылі выбраныя на год стольнік, пад- чашы і маршалак. Першы адказваў за стравы, другі — за пітво, трэці рассаджваў братчыкаў і кіраваў усёй застоліцай. Абавяз- ковым дадаткам да брацкага статута былі зацверджаныя агуль- ным сходам і ўхваленыя духоўнай уладай правілы этыкету. Гэтая «Навука прыстойнасці брацкай», у прыватнасці, вымагала: «1. Седзячы за сталом, не класці локцяў на стол, не адварочвацца задам да суседа. 2. He сморкацца на памост са ўзгляду на святое месца і не калупаць носу. 3. He кідаць пад стол абгрызеных костак. 4. He гаварыць голасна і не перабіваць субяседніка, пакуль ён не кончыць гаварыць. 5. Садзячыся да столу на сваё мейсца, пакланіцца галавой старшызне, а пасля суседзям направа, лева і насупраціў. 6. He гаварыць з напоўненай ядой губай. 7. Прыходзіць на банкет, маючы за халявай лыжку і нож. 8. He прыносіць з сабой на брацкі банкет ніякага свайго пітва».
    Вялікае княства Літоўскае было часткаю Еўропы, і Полацк меў шмат агульнага з яе тагачаснымі гарадамі. Жылі тут, нап- рыклад, свае звездары-астролагі, што складалі знаным палачанам
    гараскопы, а у вольную часіну штудыявалі трактаты па сваім мастацтве: «Шестнкрыл», «О седмн звездах велнкнх яже ся нарнчаются планеты», або «12 звезд, што владеют ко 12 частям человеческнм». Будучыню прадказвалі і па авечай лапатцы. Нас- таўленнем па гэтым старажытным спосабе варажбы служыў гэтак званы «Лапатачнік», які цалкам называўся «Кннга от Петра егнптяннна, нже научаются ведатн ненсходнмого плеча овец».
    Шырока вядомы сучасны астролаг Павел Глоба, чыімі пас- лугамі нярэдка карыстаюцца нават буйныя дзяржаўныя дзеячы, у 1996 годзе выступіў з цыклам публікацый, якія з гледзішча полацкай гісторыі можна назваць сенсацыйнымі. Іх героем стаўся забыты калега Глобы Васіль Нямчын, што прыйшоў на свет на пачатку XV стагоддзя ў Полацку, а недзе паміж 1450—1470 га- дамі напісаў кнігу прароцтваў, якую яго сённяшні брат па прафесіі ставіць вышэй за славутыя прадказанні Настрадамуса.
    Павел Глоба паведамляе, што вывучаў зробленыя ў XVIII стагоддзі спісы Нямчынавай кнігі і неаднаразова цытуе яе фраг- менты, сцвярджаючы, што сярэднявечны полацкі астролаг прад- бачыў будучыню ўсходнеславянскага свету ажно да канца III тысячагоддзя. Прароцтвы Васіля Нямчына (калі гэта, вядома, ве таленавітая містыфікацыя) сапраўды ўражваюць. Ен, напрык- лад, прадказаў, што праз пяцьсот гадоў пасля яго нараджэння «ўзнікне сатанінскае валадарства, храмы будуць разбураныя, свя- тыя кнігі знішчаныя, святароў будуць жыўцом закапваць у зямлю, для царскай жа дынастыі ўзнікне смяротная небяспека». Прад- бачыў Нямчын і паход Напалеона, і з’яўленне ў Расіі цара «двух- метровага росту і з тварам, быццам у ката», у якім нескладана пазнаць Пятра I. Але ўсё гэта падзеі былыя. А вось што праз безліч гадоў убачыў Васіль Нямчын на роднай яму беларускай зямлі ў зусім блізкім ужо XXI стагоддзі. Тут нібыта ўзвысяцца і будуць мець асаблівую значнасць для лёсу краіны тры гарады: Полацк, Віцебск і Магілёў. Прычым калі апошняму прызначаная роля найбуйнейшага прамысловага цэнтра, дык Полацк і Віцебск павінны стаць культурнымі і духоўнымі цэнтрамі, а магчыма, і сталічнымі гарадамі. He ведаю, як для вас, а для мяне гэтае прадказанне ў святле сусветнай тэндэнцыі пераносу сталіц зусім не выглядае неверагодным.
    Будзем спадзявацца, што некалі мы здолеем пазнаёміцца з кнігаю Васіля Нямчына не з чужых слоў. А пакуль зазначым, што яго сучасны тлумач Глоба вядзе гаворку пра цэлую дынас- тыю полацкіх астролагаў Нямчынаў. Адзін з іх, Мікалай (пля- меннік ці ўнук Васіля), як быццам быў асабістым лекар.ам і «планетнікам» у вялікага князя маскоўскага Васіля III. Есць згадкі і пра іншых звездароў з гэтага таямнічага полацкага ро- ду — пра Івана і Міхаіла Нямчынаў.
    Уначы, за замкнёнымі дзвярыма, адукаваныя палачане раз- гортвалі пераклад крамольнай кнігі «Арыстоцелева Брама». 3 яе даведваліся «о премудростех особных н танннц хованых н о каменех дорогнх», «о премудростн порсунной, о белостн, о вла- сех, о бровех, о ноздрех, о челе, о устех, о лнце, о ушню, о гласе, о шнн, о чреве н о персех, о плечех н хребте».
    Папулярнасцю карысталіся беларускія пераклады «Гісторыі пра Атылу», «Аповесці пра Трышчана і Іжоту» і «Аповесці пра Баву», якія ўводзілі палачанаў у рыцарскі свет тагачаснай За- ходняй Еўропы. Найбольш пашыраным з твораў гэтага жанру быў прыгодніцкі раман «Александрыя», дзе апавядалася аб па- ходзе Аляксандра Македонскага на загадкавы Усход. Можна ўявіць, як, выгодна ўладкаваўшыся каля цёплай кафлянай грубкі з выявамі букетаў альбо з «Пагоняй» ці шляхецкімі гербамі (археолагі сведчаць, што якраз гэтыя матывы былі характэрныя для полацкай кафлі), ваш далёкі продак пад завыванне завірухі ўважліва сачыў за фантастычнымі прыгодамі легендарнага зава- ёўніка. Дачытаўшы «Александрыю», полацкі кніжнік меў маг- чымасць узяцца за «Аповесць пра Трою». Два названыя творы былі на пачатку XVI стагоддзя ў Беларусі настолькі папулярныя, што Францішак Скарына ўспомніць іх у сваёй прадмове да Бібліі: «Аіце лн же коханне нмашн ведатн о военных а о богатырскнх делех, чтн кннгн Судей, нлн кннгн Махавеев; более н спра- ведлнвее в ннх знандеш, нежелн во Александрнн нлн во Троі».