Таямніцы Полацкай гісторыі
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 464с.
Мінск 2000
Які ж быў «вызваліцель» напраўду? Каб не здавацца занадта старонным, спачатку дам слова славутым расійскім гісторыкам. М. Кастамараў называў Івана IV «чудовшцем, которое лжет в каждом слове», В. Ключэўскі — «зверем от рождення», a С. Салаўёў пісаў, што гісторык ніколі не прамовіць такому ча- лавеку слова апраўдання.
У дзяцінстве цар любіў бавіцца, скідваючы з высокіх дахаў катоў і здзекуючыся з дробнай жывёлы. Гадоў з пятнаццаці пачаў «упускаць» з вышыні таварышаў сваіх дзіцячых гульняў і з асалодаю глядзеў, як тыя канаюць. Павянчаўшыся на цар- ства, семнаццацігадовы валадар учыніў нялюдскую расправу над пскоўскімі пасламі, што прыехалі скардзіцца на намесні- ка,— загадаў сарваць з сямідзесяці немаладых шаноўных лю- дзей адзенне, пакласці іх на каменную падлогу, а сам паліваў ім галовы спіртам і свечкаю падпальваў валасы. Калі цару прывезлі з Персіі слана, ён закамандаваў таму стаць перад памазаннікам Божым на калені. Няшчасная жывёліна, не ве- даючы расійскай мовы, не паслухалася і была за гэта пасечаная на кавалкі.
Садызм зрабіўся для цара жыццёвай патрэбаю. Ен катаваў колішніх сяброў, уласнаручна зарэзаў у застоліцы князя Аба- ленскага-Аўчыніна, абарваў жыццё свайго сына... У часы так званай апрычніны царовы слугі цэлы месяц забівалі ў Ноўгарадзе штодня па 500 і болей чалавек. Людзі шэптам перадавалі адзін аднаму, што цар рукі з кішэняў прылюдна не дастае, бо не можа з іх кроў адмыць. Тады ж на нядаўна захопленых Масковіяй ноўгарадскіх і пскоўскіх землях нарадзілася песня:
У того царя да у Собакн
А окол двора да тын железный, А на каждой-то на тычннке По человечей-то снднт головке.
Крывавая тыранія напоўніла краіну даносчыкамі і катамі. «Няхай цар пакажа нам сваіх здраднікаў, а мы самі вынішчым іх»,— крычалі памазаніку сталічныя купцы і мяшчане. «На рабы своя, от бога данныя ему, жестокосерд вельмн, н на пролнтне
кровн й на убненне дерзостен н неумолнм, множество народу от мала н до велнка прн царстве своем погубн»,— сказаў пра цара маскоўскі летапісец. I побач таксама пра яго: «Муж чюдного рассуждення, в науке кннжного поучення доволен н многоречнв зело».
Багата прысвечаных цару захопленых слоў знойдзецца і ў расійскім фальклоры. Рэкі крыві, войны і захопы чужых земляў успрымаліся як доказы богаабранасці Івана IV, што, маўляў, змагаецца з ворагамі ў дзяржаве і за яе межамі. Манархічныя ілюзіі тады канчаткова зрабіліся рысаю расійскага нацыянальнага характару. Менавіта гэты цар пакінуў Расіі ў спадчыну ўжо цалкам сфармаванае самаўладдзе, што трымалася на тэроры суп- роць свайго народа. (Нядзіва, што Іванам IV захапляўся Сталін.) Нават князёў і баяраў ён прымусіў называць саміх сябе «хало- памі». Перабегшы ад свайго гаспадара ў Вялікае княства, Андрэй Курбскі пісаў Івану, што той «затворнл землю русскую, снречь, свободное естество человеческое, акн в адовой твердыне».
Еўропа глядзела на маскоўскага ўладара як на дэспата, роўнага якому не было ні ў Старым, ні ў Новым свеце. Смешна чытаць у некаторых расійскіх гісторыкаў, што цар быў выдатны дып- ламат. Наўрад Масковія заваявала ў еўрапейскіх краінах павагу ад таго, што Іван IV абвяшчаў сябе найвышэйшым з усіх кара- наваных валадароў. Англійскую каралеву Лізавету «выдатны дыпламат» ахрысціў «пошлою девнцей». У свайго суседа швед- скага караля Юхана, бацька якога быў просты дваранін, Іван Васільевіч пагардліва дапытваўся ў лісце: «А ты скажн, отец твой Густав чей сын, н с какнмн государямн был в братстве, н какого ты роду государьского?».
Пра нашага манарха Жыгімонта Аўгуста цар казаў: «Паче худейша худейшнх рабов суша». Тым больш, што маскоўскія сваты атрымалі ад вялікай князёўны літоўскай адмову, і цар мусіў ажаніцца з чэркескай князёўнаю, якая, паводле М. Карамзіна, мела дзікі нораў і жорсткае сэрца і яшчэ болей умацоўвала ў душы ў цара зло.
He Грозным, а Жахлівым называлі яго на паняволеных зем- лях.
Будучы «вызваліцель» павёў палкі з Мажайска на Тарапец, потым на Вялікія Лукі і Невель, а адтуль лясной і цеснай дарогаю — на Полацк.
Вайна Літоўская зрабілася Полацкаю.
3 Іванам Жахлівым ехалі казанскія цары Аляксандр і Сімяон, царэвічы Ібак, Тахтамыш, Бекбулат ды Кайбула, дванаццаць думскіх баяраў, пяць акольнічых і шаснаццаць дзякоў. Калі ве- рыць маскоўскім пісцам, цар вёў 200 тысяч конніцы, 60 тысяч
Аўтар «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандр Гваніні
пяхоты і 80 тысяч абозных людзей. Гісторыкі лічаць такія лічбы моцна завышанымі і пагаджаюцца на 60 тысяч воінаў, але ўсё роўна гэта была велізарная сіла: здавалася, на Полацк вырушыла ўся Масковія. Войска мела 200 гармат, у тым ліку чатыры вялікія сценабітныя і 36 камне- і вогнекідальных. Са збройнымі людзьмі ішло шэсць тысяч грабароў — правіць дарогі. Гарматы, порах,
кулі ды іншы вайсковы рыштунак цягнулі на сабе 40 тысяч «чорныхлюдзей» (цар ашчаджаўконей). Першую сценабітную гармату везлі на змену болей за тысячу чалавек, другую — ты- сяча.трэцюю — дзевяцьсот...
31 студзеня 1563 года гэтая арда спынілася на дзвінскіх бе- рагах. Перад ёю ляжаў найбагацейшы горад Вялікага княства і яго галоўная цвярдыня — з дзевяцівежавым замкам, з дванац- цаццю манастырамі і васемнаццаццю храмамі.
Насупраць полацкіх умацаванняў адразу падняліся зробле- ныя ворагам за тры вярсты ад горада абложныя туры, праз сцены паляцелі ядры і агонь. Над месцам паплылі клубы чорнага дыму.
Невялічкая ў параўнанні з непрыяцелем залога (гарнізон) здавацца тым не менш не збіралася. Палачане нават задумалі адбіць у маскавітаў гарматы і аднае начы ўчынілі вылаз. Не- калькіх тутэйшых жыхароў, што прывезлі ад цара граматы з прапановаю скласці зброю і служыць «нстннному государю», абаронцы пакаралі смерцю як здраднікаў.
Невядома, колькі яшчэ трывалі б аблогу нашы продкі, каб не памылкі ваяводы Станіслава Давойны. Першы раз ён спуд- лаваў, выправіўшы з Полацка дзве тысячы сялянаў, што ўмацоў- валі сцены. Ваявода хацеў паменшыць колькасць едакоў, ды паспрыяў не сабе, а ворагу. Царскія людзі палавілі сялянаў і прымусілі іх паказаць лясныя ямы з гарадскімі запасамі збожжа. Другі раз Давойна схібіў, калі адвёў абаронцаў у замак і падпаліў астрог з пасадамі. Пад прыкрыццём густога дыму стральцы ўвар- валіся ў места і перацягнулі туды гарматы. У той дзень палоннымі сталі адзінаццаць тысяч навакольных сялянаў, што хаваліся за полацкімі сценамі. Цар раздаў палон князям, баярам ды «прн- казным» людзям, і няшчасных пагн^ілі ў Масковію.
Варожая артылерыя стаяла ўжо зусім блізка ад замка. Апрача таго, маскавіты падвялі падкоп і ўзарвалі вялікі парахавы прыпас, ад чаго выгарала трыста сажняў сцяны.
Татары з царскага войска злавілі двух «літоўцаў» — Марка Іваніча і Фядка Хлябовіча. Тыя распавялі, што на падмогу По- лацку ідзе гетман Мікалай Радзівіл і што ён даў каралю слова выратаваць месца ад ганьбы. Аднак гетман не адважыўся на бітву. Дый на што ён мог разлічваць са сваімі трыма з паловаю тысячамі жаўнераў і дваццаццю гарматамі? Тым часам маскоў- скае воінства нішчыла Полацкую зямлю, выпальваючы ад Дзісны да Дрысы вёску за вёскай.
14 лютага цар загадаў князю Васілію Сярэбранаму біць з вогненных гармат, і за пяць гадзін да світання полацкая фартэца загарэлася. Абаронцаў душыў дым, харчовыя запасы канчаліся, надзей на Радзівіла ўжо не было. Пасля сёмага варожага прыс-
тупу ваявода Давойна, віленскі ваяводзіч Ян Глябовіч, полацкі епіскап Арсені і лепшыя людзі ад шляхты выйшлі з замка і папрасілі літасці. Полацкая шляхта і пяцьсот «каронных рыца- раў» адмовіліся здавацца і адбіваліся яшчэ некалькі дзён, аднак лёс горада быў вырашаны.
Цар дакляраваў ваяводу і праваслаўнаму епіскапу, што пакіне кожнаму палачаніну волю і маёмасць. Давойна выступіў з фар- цэты з усім войскам і артылерыяй, прайшоў паміж двума шыхтамі стральцоў і стаў на вызначанае месца. Пасмяяўшыся з веры ў яго абяцанкі, цар Іван акружыў палонных моцнай аховаю і загадаў пяць дзён не даваць ім есці. Гарадскі скарб і ўласнасць купцоў, шляхты ды ўсіх заможных жыхароў ён прысабечыў і адаслаў у сваю сталіцу. Мірных месцічаў выгналі ў поле і таксама ўзялі пад варту.
18 лютага пераможца ўехаў у горад, прыняў тытул князя по- лацкага, слухаў палудніцу ў Сафійскім саборы і напісаў свайму мітрапаліту Макарыю: «Се нынче нсполннлось пророчество, что вознесет Москва рукн свон на плеіца врагов ея. Господь наш Ннсус Хрнстос нстннный бог наш нзлнял на нас недостойных велнкого дара несказанную свою мнлость, вотчнну нашу град Полтеск нам в рукн дал».
Палоннае войска і гараджанаў пайменна перапісалі, і цар узяўся чыніць суд. Абяцаную волю атрымалі толькі польскія рыцары^якіх надзялілі сабалінымі футрамі ды залатымі манетамі і адпусцілі на радзіму. Яны мусілі гіаведаміць каралю Жыгімонту, што маскоўскі валадар вайны не прагне, а хоча адно вярнуць «свае» Валынь, Галіччыну і Беларусь да самае Вільні.
Ваяводу Давойну з жонкаю і дзецьмі, епіскапа Арсенія, ві- ленскага ваяводзіча, знаных полацкіх шляхціцаў Неміровіча, Корсакаў, Ешманаў ды іншых цар адправіў у Масковію. Вая- водзіха Пятронія з роду Радзівілаў у палоне сканала, а самому Давойну праз чатыры турэмныя гады ўдалося выкупіць сябе і сям’ю за дзесяць тысяч чырвонцаў.
Палоннымі абвясцілі ўсіх палачанаў. Шляхту, мяшчанаў і тых, хто хаваўся ў месце, Іван загадаў вязаць і гнаць на ўсход. Удзельнік вайны італьянец Аляксандр Гваніні, які быў віцеб- скім камендантам, у сваёй «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» паведамляе, што маскоўскі цар вывеў з Полацка пяцьдзесят тысяч нявольнікаў. Польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі (ён на той час таксама служыў у Віцебску) дадае, што гналі іх не па-хрысціянску, а як іудзеяў да Вавілона: і кабет, і дзяцей вялі злыганых вяроўкамі і абы-як апранутых. Людзей амаль не кармілі, і яны сотнямі паміралі на зімовых дарогах ад голаду і марозу.
Маскоўскія стральцы ў Інфлянтах. Гравюра XVI cm.
Мала каму з палоннікаў лёсіла вярнуцца дадому. Тых, хто не застаўся ў сумётах, развезлі па розных гарадах і памесцях. 665 палачанаў па царовым наказе зарэзалі ў вязніцах. Камусьці пашанцавала вырвацца на волю і неяк уладкавацца на чужыне. Полацкія шляхціцы Бурцавы і Курчэевы згадваюцца, напрыклад, у ліку першых будаўнікоў Уфы. Сярод удзельнікаў сібірскага паходу Ермака быў казак Корсак, які пражыў доўгае жыццё і на мяжы XVII стагоддзя напісаў Пагодзінскі спіс Есіпаўскага летапісу. У сувязі з гэтым адзначым дзве істотныя акалічнасці: Корсакі — старадаўні полацкі шляхецкі род, а Есіпаўскі летапіс запачаткаваў усё сібірскае летапісанне.