• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы Полацкай гісторыі  Уладзімір Арлоў

    Таямніцы Полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 464с.
    Мінск 2000
    143.92 МБ
    Выступіўшы перад сабранаю ў Полацк беларускай шляхтай, імператар папярэдзіў: няхай уніяты і надалей не чакаюць літасці. Тут царскае слова не разыходзілася з чынам. Узімку 1707 года да полацкіх айцоў-базыльянаў прыйшлі журботныя навіны з Менска. Расійская кавалерыя абчысціла там жаночы уніяцкі ма- настыр святой Тройцы (ад яго пайшла назва сённяшняга Тра- ецкага прадмесця). Шукаючы золата, зладзеі паламалі ў манас- тырскім саборы алтар і ўзадралі падлогу. Потым надышла чарга Святадухаўскай царквы на Высокім рынку (цяпер пляц Волі) ды іншых храмаў і кляштараў. Па слядах гэтых рабаўнікоў ішлі царскія казакі і калмыкі. Здабычы засталося мала, таму казакі палезлі і ў цэрквы аднаверцаў. Менскае праваслаўнае брацтва заклікала месцічаў да зброі, і рабаўнікі атрымалі адпор на Нямізе.
    Ад такіх саюзнікаў Ьеларусь за гады Паўночнай вайны заз- нала гора не меней, чым ад шведаў. Продкі апынуліся паміж двух агнёў, і разабрацца, які пячэ мацней, было нялёгка. Нядзіва, што віцябляне прызналі новым валадаром Станіслава Ляшчын- скага і таемна паслалі шведскаму каралю сем тысяч талераў. Даведаўшыся пра «здраду», Пётр даў казакам і калмыкам ка- манду падпаліць места Віцебскае з усіх бакоў. Згарэлі замкі, ратуша, чатыры касцёлы і 12 цэркваў.
    Наогул расійскі імператар і яго вяльможы трымаліся на Бе- ларусі не як хаўруснікі, а як акупанты або, у лепшым разе, глядзелі на яе, быццам на сваю вотчыну. Магілёўскі ігумен Арэст пакінуў запіскі пра побыт у горадзе князя Меншыкава. Яны дазваляюць уявіць, як тое магло адбывацца і ў Полацку.
    Князь і вялікая світа ехалі ў Магілёў з азіяцкаю пышнасцю на вярблюдах і мулах. Каб залагодзіць небяспечнага госця, ма-
    гістрат сустрэў яго хлебам-соллю, бочкаю вугорскага віна і ба- гатымі дарункамі. Усё было марна. Афіцэры па-гаспадарску сталі на пастой у дамах у заможных месцічаў, а князь з дваром улад- каваўся ў замку і запатрабаваў ад горада ўзяць на сябе поўнае, «ад вялікіх да малых патрэбаў», забеспячэнне расійскага войска.
    «3 прычыны загаду,— піша ігумен Арэст,— дастаўлялі князю віно венгерскае і французскае бочкамі, мёд і піва варамі, капусту і соль бочкамі, штодзённа вала жывога, колькі дзесяткаў бараноў, гусей і курэй статкамі і чародкамі, хлеба сітнага і ружовага на ўсякі дзень па 100 булак, гарэлкі простай і наліўкі моцнай меркамі, мыла на мыццё бялізны па колькі дзесяткаў фунтаў на тыдзень, рыбы прасольнай вазамі, а жывой — колькі магчыма было дас- таваць, рыбы вяленай пудамі, вострыя прыправы, разынкі, міндаль па колькі дзесяткаў фунтаў, жалеза на каванне коней і акоўку караванаў пудамі, мукі пшанічнай найлепшай меркамі, рыбы асят- рыны цэлымі асетрамі і пасечанымі, рыбы саміны на колькі дзесят- каў фунтаў, калачы печаныя штодзённа былі дадзеныя, за вык- лючэннем святочных дзён, штодзённа таксама бліны грачаныя па колькі дзесяткаў і масла каровіна. А таксама, калі чаго-небудзь здарыцца не паставіць, тады магістрацкія асобы браны пад варту і экзекваваны, штрафаваны».
    Магілёў дачакаўся і падзякі за гасціннасць. Горад, што лічыўся тады адным з найпрыгажэйшых у Еўропе, быў разрабаваны і дашчэнту выпалены. На працягу месяца па царовым загадзе былі таксама спаленыя Орша, Быхаў, Мсціслаў... Менавіта Пётр загадаў знішчыць замак «Белы Ковель» у Смалянах пад Оршай, руіны якога і сёння нагадваюць пра нашага «саюзніка».
    Цар Пётр пакараў і саму святую Сафію. Адразу па забойстве пяці святароў храм апячаталі і зрабілі вайсковым складам. Тут трымалі амуніцыю, а часам і коней. Полацкі грэка-каталіцкі ігумен Ааўрэн пісаў у Рым папу: «Не толькі кляштар дагэтуль заняты маскавітамі, але нават сама кафедральная царква, апага- неная зверскім забойствам манахаў, пазбаўлена столькі гадоў магчымасці адпраўляць святыя малітвы і даваць святое прычасце верным уніятам, бо ў выніку выгнання адтуль манахаў з яе вы- кінулі ўсе царкоўныя рэчы». Праз два стагоддзі Аляксей Сапуноў знойдзе ў архіве Полацкай духоўнай кансісторыі запіс пра тое, што пятроўскі камендант Озераў забраў цудатворны абраз Най- свяцейшай Дзевы Марыі «в серебряной, позолоченной рнзе, украшенный крупнымн драгоценнымн камнямн». Гэты факт ра- бавання пацвярджаецца і полацкім інвентаро.м 1712 года: «Чу- дотворный Образ Пресвятой Девы, находнвшнйся в Кафедраль- ной церквн Полоцкой, увезен комендантом Озеровым в Смо- ленск».
    У сутарэннях сабора мясцілася царскае парахавое сховішча.
    Досыць было іскрынкі, каб беларуская святыня ўзляцела ў па- ветра. I такая іскра ўспыхнула 1 траўня 1710 года, якраз напя- рэдадні — дзіўнае супадзенне! — адыходу з Полацка расійскіх войскаў. Выбух знішчыў сцяну, левы бакавы алтар, пашкодзіў калоны і скляпенні. Куродымныя руіны трыццаць гадоў стаялі на Верхнім замку, выклікаючы ў сэрцах у палачанаў і тых, хто плыў па Дзвіне, глыбокі смутак, нагадваючы пра цяжкія страты роднай зямлі.
    За Паўночную вайну трохмільённы беларускі народ скара- ціўся на васемсот тысяч.
    Зрэшты, першы расійскі імператар, як вядома, не цырымоніўся і са сваімі падданымі. «Дабы зашнгнть Отечество от врагов, Пётр опустошнл его больше всякого врага»,— пісаў Васіль Ключэўскі. У палітычным запавеце цар адкрыта сказаў, што народ трэба тры- маць у беднасці, бяспраўі і непісьменнасці, каб лягчэй выкарыс- тоўваць і «расходовать» яго на дзяржаўныя патрэбы. Сучасны ра- сійскі гісторык Ігар Буніч наогул бачыць у асобе Пятра крывавага маньяка. Згадваючы шматлікія пакаранні смерцю (напрыклад, на- сельніцтва сібірскага горада Тараўца, «улнченное в расколе», воляю цара было ўсё цалкам, улучна з немаўлятамі, пасаджанае на палі), Буніч падае і такі факт: «У прысутнасці імператара дваццацідвух- гадовай дзяўчыне (прыдворнай красуні Марыі Гамільтон.— У. А.), нягледзячы на яе маленні, адсякаюць галаву. Пётр бярэ мёртвую галаву з эшафоту, цалуе яе ў вусны, нечакана для ўсіх падымае над натоўпам і пачынае чытаць лекцыю з анатоміі, тлума- чачы, «какая жнла в голове для чего предназначена».
    У Полацк вярнулася толькі малая частка месцічаў, рассеяных ліхалеццем па свеце. У 1716 годзе сойм Полацкага ваяводства паслаў у Вільню дэпутацыю з просьбаю вызваліць горад ад падаткаў. Ен так збяднеў, што абраныя праз дзесяць гадоў бур- містры не мелі за што паехаць на зацвярджэнне да войта. Да- ваеннай колькасці насельніцтва Полацк дасягнуў адно ў 70-ыя гады XVIII стагоддзя, калі ў ім зноў стала блізу тысячы дамоў.
    1738 год у полацкіх аналах пазначаны пачаткам адбудовы святой Сафіі. Нялёгкі клопат усклаў на сябе уніяцкі архібіскуп Фларыян Грабніцкі — ужо за адно гэта ён варты нашай удзяч- насці. На запрашэнне ўладыкі Фларыяна з Вільні прыехаў вя- домы ў Вялікім княстве дойлід Ян Глаўбіц.
    Перад выбухам парахавога сховішча Сафія мела выгляд хра- ма-фартэцы з прысадзістымі вежамі. У 1750 годзе сабор кан- чаткова набыў добра знаёмае нам сучаснае аблічча і стаў выдат- ным помнікам архітэктуры так званага віленскага барока. Я. Глаўбіц і кіраўнік муляраў Б. Касінскі ўштукавалі ў но- вы храм падмурак і часткі сцен ранейшай Сафіі — не столькі
    Фларыян Грабнійкі, архібіскуп полаукі
    дзеля эканоміі, як з павагі да старажытных дойлідаў, а яшчэ каб паказаць пераемнасць уніяцтва ў дачыненні да праваслаўя.
    Новы сабор павінен быў сцвярджаць самастойнасць і сілу уніяцкае веры.
    Ад яруса да яруса імкнуць у вышыню вежы, якія робяць усю велічэзную спаруду зграбнай і лёгкай. У суладнасці са знешнім абліччам — унутранае: багатая ляпніна, васьмікалонны алтар. 3 блакітнага нябеснага астраўка над ім глядзіць Тройца: Хрыстос і Саваоф, над якімі ўвасабленнем Святога Духа лунае голуб.
    Цёплая палевая афарбоўка сцен урачыста спалучаецца з паза- лотаю і белым колерам алтароў. Напрыканцы мінулага стагоддзя гзымсы (карнізы) галоўнага алтара яшчэ былі ўпрыгожаныя скульптурамі святых. У 1752—1768 гадах побач з саборам пад- няліся, утвараючы з ім адзіны ансамбль, трохпавярховыя карпусы мужчынскага базыльянскага кляштара, знішчаныя ўжо ў XX стагоддзі.
    Адноўленая, а дакладней, нанова пабудаваная Сафія шмат пабачыла. Была здратаваная унія, прыйшлі праваслаўныя, якія, між іншым, занядбалі храм да таго, што ў час пераносу мошчаў святой Еўфрасінні набажэнства там адбывалася толькі адзін ме- сяц на год.
    Сабор служыў то збожжасховішчам, то архівам. Была ідэя стварьшь там музейную экспазіцыю, але пасля палічылі, што для музея Полацку хопіць і разоў у дзесяць меншай лютэранскай кірхі.
    У другую сусветную вайну вежы Сафіі зрабіліся арыенцірамі для артабстрэлаў і бамбёжак, у выніку якіх амаль дазвання быў разбураны гістарычны цэнтр горада, што потым спісалі на ня- мецка-фашысцкіх захопнікаў.
    Адраджэнне Сафіі да новага жыцця палачане святкавалі ў 1983-ім, калі храм стаў канцэртнаю залай. Цяпер тут выступаюць славутасці з усяго свету, а на першым канцэрце ў выкананні мінскага ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» гучалі творы эпохі барока, створаныя уніяцкімі кампазітарамі ў XVII стагоддзі.
    За ўзнёслыя пачуцці, што ахопліваюць нас сёння ў храме, мы павінны дзякаваць і Яну Глаўбіцу, і аўтару праекта рэстаўрацыі Валерыю Слюнчанку. (Паводле яго ж праектаў у Полацку аднаў- ляліся Богаяўленскі і Крыжаўзвіжанскі саборы.) Поруч з бела- рускімі рэстаўратарамі ў Сафіі працавалі спецыялісты ў ляпніне з Літвы і арганныя майстры з Чэха-Славакіі.
    Апошнім часам паміж праваслаўнымі і уніятамі ўзнікаюць спрэчкі, каму з іх у будучым быць у саборы гаспадарамі. Мне здаецца, што Сафійскі сабор павінен належаць нам усім. Вернікі розных канфесій маглі б па чарзе адпраўляць набажэнствы, як гэта робіцца ў ерусалімскіх храмах, а атэісты прыходзілі б у храм высокага мастацтва. Толькі тады Сафія будзе не яблыкам раз- ладу, а сімвалам адзінства і велічы Полацкай зямлі, сімвалам адраджэння ўсёй Беларусі.
    Тут, у саборы, дзе лекуе душу сімфонія архітэктуры і колераў, музыкі і скульптуры, нескладана перанесціся праз два з паловаю стагоддзі і ўбачыць, як каля амбоны прыпыніўся ў задуменні Фларыян Грабніцкі. Ен застаўся ў гісторыі будаўніком новага храма і дбайцам пра унію, чалавекам цвёрдым і незалежным, які не баяўся змагацца нават з усемагутнымі езуітамі.
    Бацькам будучага полацкага уніяцкага ўладыкі, народжанага ў 1684 годзе, быў беларускі шляхціц з Полацкага ваяводства. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта Фларыян атрымаў сту- пень доктара багаслоўя. У трыццаць два гады стаў біскупам віцебскім, у трыццаць пяць заняў полацкую архібіскупскую ка- федру. Яго з пашанай прымаў папа Бенядыкт XIII.